Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФЕНІЛАЛАНІН 353
не першапачатковых асноў пазнання чалавечага існавання і культуры.
У гісторыі філасофіі паняцце Ф. атрымала шэраг трактовак: як навука пра прадметы во-пыту (І.Кант, І.Г.Ламберт), вучэнне пра кан-крэтныя выяўленні абсалютнага духу, якія ў гіст. развіцці паслядоўна змяняюць адно ад-наго (Г.Гегель). У 19 ст. пад Ф. таксама разу-мелася апісальная псіхалогія, якая проціпа-стаўлялася тлумачальнай. Аўстр. філосафы і псіхолагі Ф.Брэнтана, К.Штумпф, А.Мейнанг распрацавалі метадалагічныя сродкі апісання і класіфікацыі псіхічных феноменаў. Узнік-ненне Ф. як самаст. ўплывовага кірунку ў фі-ласофіі звязана з канцэпцыяй Э.Гусерля, які прапанаваў разглядаць Ф. як метад даследа-вання «чыстай» свядомасці і іманентных, ап-рыёрных структур чалавечага існавання.
Гал. ўвага ў Ф. звяртаецца на пазаво-пытныя, пазагіст. структуры свядомас-ці, што забяспечваюць яе рэальную дзейнасць і супадаюць з ідэальнымі значэннямі ў мове і псіхал. перажыван-нях. Ф. дапамагае раскрываць у свядо-масці неабходныя сэнсавыя, інварыянт-ныя перадумовы ўспрымання аб’ектаў і інш. форм пазнання. Ф. выступае суп-раць пазнання рэальных фактаў у пры-роднай ці сац. сферы, а суб’ект пазнан-ня разглядае як увасабленне «чыстай» свядомасці, а не як эмпірычную, сац. і псіхафізіял. істоту. У псіхічных феноме-нах фенаменолагі вылучаюць шэраг стуктурных элементаў: моўныя абалон-кі, разнастайныя псіхічныя перажыван-ні, прадмет мыслення ў свядомасці, сэнс — інварыянтную структуру і змест моўных выразаў; прадмет мыслення і сэнс, на іх думку, складаюць інтэнцыя-нальную («сэнсастваральную») структу-ру свядомасці. Згодна з Ф., прадметнае быццё іманентна ўласціва свядомасці і набывае сэнс у суадносінах з ёю. Фена-меналагічная ўстаноўка здзяйсняецца з дапамогай метаду рэдукцыі, які дазваляе разглядаць суб’ект пазнання як транс-цэндэнтальны свет агульназначных іс-цін, што ўзвышаюцца над эмпірычна-псіхал. свядомасцю і надаюць ёй акрэс-лены сэнс. Ф. значна паўплывала на гу-маніт. думку 20 ст.; яе ідэі пакладзены ў аснову экзістэнцыялізму (Ж.П.Саргр, М.Хайдэгер), увайшлі ў склад філас. герменеўтыкі (Г.Г.Гадамер) і аксіялогіі (М.Шэлер), знайшлі адлюстраванне ў эстэтыцы (Р.Інгардэн), правазнаўстве (Х.Конрад-Марціус), сацыялогіі (М.На-тансон, А.Шуц, А.Фіркант) і інш.
Літ.: Мотрошнлова Н.В. Прннцнпы н протнворечня феноменологнческой фнло-софнн. М., 1968; Гуссерль Э. Фнлосо-фяя как строгая наука: Пер. с нем. Новочер-касск, 1994; Антологня феноменологмческой фнлософнн в Россмн. Т. 1—2. М., 1998— 2000; Хайдеггер М. Основные проблемы феноменологнн: Пер. с нем. СПб., 2001; С а р т р Ж.П. Бытне н ннчто: Пер. с фр. М., 2002. В.І.Боўш.
ФЕНАНТР^Н, кандэнсаваны (трыцык-лічны) араматычны вуглевадарод, СцНю.
Бясколерныя крышталі, tn, 101 °C. He рас-твараецца ў вадзе, раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, бензоле (растворы флуарэсцыруюць блакітным колерам). Хім. ўласцівасцямі падобны да нафта-ліну. У прыродзе па-
шыраны вытворныя Ф. (напр., алкалоіды групы марфіну, некат. тэрпены). Звычайна вылучаюць з антрацэнавай фракцыі каменна-вугальнай смалы. Выкарыстоўваюць як стабі-лізатар выбуховых рэчываў, кампанент дыма-вых саставаў і некат. фарбавальнікаў. ГДК 0,8 мг/м3.
ФЕНАПЛАСТЫ, пластычныя масы на аснове фенола-фармальдэгідньа смал. Выпускаюіша ў выглядзе прэс-параш-коў (напаўняльнік — каалін, графіт, кокс і інш.), слаістых пластыкаў (напаў-няльнік — папера, тканіны), валакнітаў (напаўняльнік —сечаныя валокны), га-занапоўненых пластыкаў — пенафе-напластаў.
Устойлівыя да ўздзеяння вады, раствораў к-т і солей, арган. растваральнікаў, доўга за-хоўваюцца пры т-рах да 200 °C, нетаксічныя. Ф. перапрацоўваюць у вырабы гарачым пра-саваннем, ліццём пад ціскам. Выкарыстоўва-юцца як цеплаахоўныя, цеплаізаляцыйныя, антыкаразійныя матэрыялы, у вытв-сці выра-баў агульнатэхн. прызначэння, дэталей ра-дыё- і электратэхнікі і інш.
ФЕНАТЬІП (ад фен + тып), асаблівасці будовы і жыццядзейнасці арганізма, абумоўленыя ўзаемадзеяннем генатыпа з навакольным асяроддзем. Ф. — пры-ватны выпадак рэалізацыі генатыпа ў канкрэтных умовах, таму ч. генатыпіч-ных магчымасцей не выяўляецца. Напр., у аднаяйцавых блізнят, што ма-юць аднолькавы генатып, магчымы фе-натыпічныя адрозненні, калі блізняты развіваліся ў розных умовах. У працэсе мікраэвалюцыі адбор адбываецца па Ф. асобін. Звычайна ў папуляцыі захоў-ваюцца асобіны з шырокай нормай рэ-акцыі, межы якой вызначаюцца генаты-пам, або асобіны патрэбнага Ф., які больш жорстка вызначаецца генатыпам. У гэтым выпадку адбор па Ф. пры на-яўнасці асобін з розным генатыпам апасродкавана прыводзіць да адбору па генатыпе, што спрыяе замацаванню ў генет. матэрыяле адзнак, карысных для выжывання. Р.Г.Заяц.
ФЕНАТЫПІЧНАЯ ЗМЕНЛІВАСЦЬ у б і я л о г і і^гл. ў арт. Мадыфікацыі.
ФЕНАТЫЯЗІН, дыбензатыязін, адно з гетэрацыклічных злучэнняў. Жоў-тыя крышталі, мал. м. 199,3, tM 182 °C, добра раствараецца ў гарачым этыла-вым спірце, дрэнна — у эфіры, ліграі-не. Mae ўласцівасці араматычных злу-чэнняў. Атрымліваюць Ф. цыклізацыяй дыфеніламіну з хларыдамі серы. Вытвор-ныя Ф. —лек. сродкі (напр., аміназін), інгібітары полімерызацыі. Выкарыстоў-ваюцца для атры-мання сярністых фарбавальнікаў, у якасці інсекты-цыдаў і антыаксі-дантаў.
ФЕНЕТЫКА (ад фен), раздзел біялогіі, што вывучае паяўленне і размеркаванне генатыпічных варыяцый адзнак (фе-наў). Тэрмін прапанаваны рас. генеты-кам М.У.Цімафеевым-Расоўскім (1973).
Тэарэт. аснова — закон гамалагічных радоў у спадчыннай зменлівасці. 3 да-памогай метадаў Ф. вызначаюцца межы папуляцый і іх груп, вывучаецца струк-тура папуляцый, уздзеянне фактараў эвалюцыі, рэканструюецца філагенез ві-давых форм і інш.
Літ:. Яблоков А.В. Фенетнка: Эволю-цня, популяцня, прнзнак. М., 1980; Фенетнка популяцнй. М., 1982; Яблоков А.В., Л a -р н н а Н.й. Введенме в фенетнку популя-цнй. М„ 1985.
ФЁНП (англ. Fenians ад стараж.-ірл. fiann — назвы легендарнай ваен. дру-жыны стараж. ірландцаў), ірландскія рэвалюцыянеры-рэспубліканцы 2-й пал. 19 — пач. 20 ст., члены тайных арг-цый «Ірл. рэсп. брацтва» (ІРБ, 1857—1924). Дзейнічалі ў Ірландыі, Вялікабрытаніі, сярод ірл. эмігрантаў ЗША, Канады, краін Паўд. Амерыкі, выступалі за выз-валенне Ірландыі ад брыт. калан. пана-вання і стварэнне незалежнай Ірл. рэс-публікі. Прытрымліваліся змоўніцкай, тэрарыст. тактыкі. Узнятае імі ў Ірлан-дыі паўстанне 1867 пацярпела паражэн-не. Члены ІРБ удзельнічалі ў Ірландскім паўстанні 1916. У 1905 на базе руху Ф. ўзнікла партыя Шын фейн.
ФЁНІКС, у міфалогіі стараж. фінікій-цаў, егіпцян, грэкаў і інш. народаў ка-зачная птушка. Пражыўшы некалькі стагоддзяў, яна, паводле адной з версій міфа, спальвала сябе, а з попелу нара-джалася зноў маладой і адноўленай. Вобраз Ф. выкарыстаны ў сімволіцы хрысціянства. У пераносным сэнсе Ф. — сімвал вечнага адраджэння і неў-міручасці.
ФЁНІКС (лац. Phoenix), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 2,4 візуальнай зорнай велічыні. 3 тэр. Бела-русі не відаць. Гл. таксама Зорнае неба.
ФЁНІКС (Phoenix), архіпелаг у Ціхім ак., у цэнтр. ч. Палінезіі, у складзе Кі-рыбаці. Пл. 28 км2. Уключае 8 карала-вых атолаў, найб. в-аў Кантан (Абары-рынга). Большасць астравоў узвьшіаец-ца на 5—6 м над узр. м., укрыты како-савымі пальмамі і хмызнякамі. На в-ве Кантан адм. ц. архіпелага і аэрапорг.
ФЕНІКС (Phoenix), горад на ПдЗ ЗША, гл. Фінікс.
ФЁНКС, род кветкавых раслін, тое, што фінікавая пальма.
ФЕНІЛАЛАНі'Н, незаменная аміна-кіслата C6H5CH2CH(NH?)COOH. Ува-ходзіць у састаў амаль усіх прыродных бялкоў (акрамя пратамінаў), сустракаецца ў арганізмах у свабодным стане.
Біяхім. папярэднік у біясінтээе Ф. ў раслін і мікраарганізмаў — фенілпіравінаградная к-та. Патрэба ў Ф. павялічваецца пры адсугнас-ці ў ежы тыразіну. Пры нармальным абменс праз тыразін пераўтвараецца ў дыоксіфсніла-ланін, меланіны, адрэналін, норадрэналін, у некат. ступені пераамінуецца. Спадчыннае
12. Бел. Эн. Т. 16.
354 ФЕНІЛБЕНЗОЛ
парушэнне абмену Ф. прыводзіць да фенілке-танурыі (адставання фіз. і псіхічнага развіцця, расстройстваў рухаў і мышачнага тонусу).
ФЕНІЛБЕНЗбЛ, тое, што дыфеніл.
ФЕНІЛКАРБІНбЛ, тое, што бензілавы спірт.
«ФЕНІЧЭ» (La Fenice), оперны тэатр у г. Венецыя (Італія); адзін са старэйшых італьян. муз. т-раў. Адкрыты ў 1792. Па-будаваны паводле праекта арх. Дж.Сель-вы. Ставіліся оперы італьян. кампазіта-раў, з 20 ст. — класічныя оперы, бале-ты і аперэты, а таксама творы сучасных кампазітараў. 3 т-рам звязана дзейнасць кампазітараў В.Беліні, Дж.Вердзі, Г.Да-ніцэці, РЛеанкавала, Дж.Расіні, І.Стра-вінскага, Р.Штрауса і інш., некаторыя творы пастаўлены тут упершыню. На сцэне т-ра выступалі спевакі К.Бергон-цы, В.Віндгасен, Дж.Грызі, М.Калас, М.Малібран, Дж.Паста, Дж.Рубіні, К.Ун-гер, Э.Шварцкопф і інш.
ФЕНбЛ, карболавая кіслата, араматычнае злучэнне, С6Н5ОН; першы прадстаўнік гамалагічнага шэрагу фено-лаў.
Бясколерныя крышталі, якія ружавеюць на паветры, з характэрным пахам, І^ 40,8 °C, t^ 181,8 °C. Добра раствараецца ў арган. рас-тваральніках, сярэдне — у вадзе. Слабая к-та, з асновамі ўгварае солі —феналяты. Лёг-ка ўступае ў рэакцыі электрафільнага замя-шчэння (нітраванне, браміраванне і інш.). Атрымліваюць раскладаннем гідрапераксіду кумолу (кумольны метад). дэкарбаксіліраван-нем бензойнай к-ты (талуольны метад), гід-ролізам- хлорбензолу інш. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фенала-ал^эгідных смол, капралак-тамаў, фарбаў, песті шыдаў, лек. сродкаў і інш. Выклікае парушэнні функцый нервовай сістэмы, дыхання і кровазвароту; раздражняе слізістыя абалонкі, выклікае апёкі на скуры. ГДК у паветры 0,013 мг/м3. Я.Г.Міляшкевіч.
ФЕНбЛА-АЛЬДЭГІДНЫЯ СМбЛЫ, сінтэтычн-ыя смолы, прадукты полікан-дэнсацыі феналаў з альдэгідамі. Цвёрдыя ці вадкія аморфныя рэчывы, У якасці фенольнай кампаненты выкарыстоўва-юць уласна фенол і яго алкіл- і арыл-вытворныя (напр., крэзолы, ксіленолы), бісфенолы, а таксама прадукгы пера-гонкі каменнага вугалю, сланцаў, наф-ты, складаныя расл. сумесі і інш. У якасці фенольнай кампаненты пераваж-на выкарыстоўваюць водныя растворы фармальдэгіду (фармалін) ці яго цвёр-дыя вытворныя — гексаметылентэтра-мін, парафармальдэгід, трыаксан (гл. Фенола-фармальдэгідныя смалы) і фурфу-рол (гл. Фуранавыя смолы).