• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФЕЁРЫЯ (франц. faerie ад fee фея, ча-раўніца), жанр тэатр. спектакля, у якім паказваюцца фантаст. або незвычайныя падзеі, выкарыстоўваюцца розныя па-становачныя эфекты, сцэн. трукі, дасяг-ненні тэатр. машынерыі, святло, гука-вое афармленне. Узнікла ў 17 ст. ў Іта-ліі, шырокае развіццё атрымала ў Англіі і Францыі (17—18 ст.). Таксама Ф. — цыркавое прадстаўленне з выкарыстан-нем розных трукаў і эфектаў.
    ФЕЙ, бел. мастакі дэкар.-прыкладнога мастацтва. Браты. Нарадзіліся ў в. Хо-мічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.
    Пётр Міхайлавіч (н. 5.3.1946). Скончыў Абрамцаўскае маст.-
    прамысл. вучылішча (1973). Творы вы-лучаюцца поліфанізмам формы і коле-ру. Аўтар дэкар, талерак «Бэз» (1974), «Збор ураджаю» (1975), «Раніца» (1976), «Хакеісты» (1978), «Шахматы», «Ура-джай» (абедзве 1979), кампазіцыі «На-цюрморт з хлебам» (1984), скульптур «Пажарнік», «Песня» (абедзве 1974), «Салдатушкі» (1975). Працуе таксама ў жывапісе: «Тры браты» (1996), «Над Со-жам» (1997), «Асенні матыў» (1998), «Над Прыпяццю» (2000), «Дняпроўскія даляглады» і «У разведцы» (2001) і інш.
    Васіль Міхайлавіч (27.4.1949— 7.2.2001). Скончыў Абрамцаўскае маст.-прамысл. вучылішча (1972). Вял. ўвагу аддаваў пластычным магчымасцям ма-тэрыялаў, далікатнаму выкарыстанню іх фактур і колеру. Аўтар дэкар. кампазіцый «Зімовы вечар» (1978), «Абуджэнне», «Лучнікі», «Птушка» (усе 1979), «Факе-лы» (1983), «Плады», «Партызанскія сцяжынкі» (абедзве 1984), «Рэстаўра-цыя» (1985), «Белыя ветразі» (1987), «Наскальныя размалёўкі» (1988) і інш.
    Выканалі ў Гомелі манум. работы: скулыттуру «Юнацгва» (1976); дэкар. кам-пазіцыі «Стары прычал» (1979), «Першы дзень міру» (1984); дэкар. пластыку для шпіталя ветэранаў Вял. Айч. вайны (1999). Л.Ф.Салавей.
    ФЁЙПН Юрый Міхайлавіч (н. 29.4.1947, г. Гомель), бел. акцёр. Засл. арт. Бела-русі (2002). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1974). Працаваў у т-рах Расіі. У 1978—92 і з 1995 у Гомельскім абл. драм. т-ры, у 1992—95 у Гомельскім Незалежным т-ры. Валодае сцэн. аба-яльнасцю, прыхільнасцю да яркай ка-мед. формы, майстэрствам пераўвасаб-лення і пластычнага выражэння вобра-заў. Найб. значныя ролі: Доктар, Ка-мандор («Апошні ўзлёт», «Купала» АДударава), Свяшчэннік, Бергман-Ган-цэвіч («Ладдзя Роспачы», «Дзікае паля-ванне караля Стаха» паводле У.Карат-кевіча), Бабаеў («Грэх ды бяда на каго не жыве» А.Астроўскага), Дорн («Чай-ка» А.Чэхава), Барменталь, Журдэн («Сабачае сэрца», «Здурнелы Журдэн» М.Булгакава), Крачынскі («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна), Ме-фістофель («Святы і грэшны» М.Вар-фаламеева), Мальволіо («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Эміль Рабінэ («Жуль-ен і Каломба» Ж.Ануя), граф дэ Гіш («Каханая, я павінен памерці» паводле «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Аты-ліо Самуэле («Цыліндр» Э. Дэ Філіпа) і ІНШ. А.В.Усцінава.
    ФЕЙДЙР (Feyder; сапр. Ф р э д э -р ы к с; Frederix) Жак (21.7.1888, Іксель, каля Бруселя — 25.5.1948), французскі кінарэжысёр. 3 1908 акцёр т-ра, з 1912 — кіно. Як рэжысёр дэбютаваў у 1916. Поспех прынёс яркі, экзатычны фільм «Атлантыда» (1920). Лепшыя яго нямыя фільмы «Крэнкебіль» (1922), «Грыбіш» (1926), «Тэрэза Ракен» (1927) процістаялі экранным стандартам, сцвярджалі нац. своеасаблівасць і рэа-лізм франц. кінамастацтва. Сярод інш. фільмаў: «Вялікая гульня» (1934), «Пан-
    сіён «Мімоза», «Гераічная кермеса» (абодва 1935; за апошні прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі і прэмія «Ос-кар», 1936), «Жанчына знікае» (1941), «Макадам» (1946). Аўтар кн. «Кіно — наша прафесія» (1944, з Ф.Разэ).
    Літ.: Божовнч В. Творчество Жака Фейдера. М., 1965.
    Р Ф Фейнман
    ФЁЙНМАН (Feynman) Рычард Філіпс (11.5.1918, Нью-Йорк, ЗША— 15.2.1988), амерыканскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамі-кі; заснавальнік нанатэхналогіі. Чл. Нац. АН ЗША (1954—69). Замежны чл. Бразільскай АН (1951), Лонданскага ка-ралеўскага т-ва (1965). Яго бацька нара-дзіўся у Мінску. Ф. скончыў Масачу-сецкі тэхнал. ін-т (1939) і Прынстанскі ун-т (1942). 3 1943 у Лос-Аламаскай нац. лабараторыі, удзельнік стварэння першай атамнай бомбы. 3 1945 у Кор-нелскім ун-це, з 1950 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1951 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі поля, кван-тавай электрадынаміцы, фізіцы элемен-тарных часціц, статыст. фізіцы, звыш-цякучасці гелію, тэорыі гравітацыі. Па-будаваў квантавую электрадынаміку (1948; незалежна ад Дук.Швінгера і С.Таманага). Прапанаваў метад графіч-нага прадстаўлення ўзаемадзеянняў эле-ментарных часціц і іх пераўтварэнняў (1949, дыяграмы Ф.). Развіў тэорыю квантаваных віхроў у звышцякучым ге-ліі (1955; незалежна ад Л.Онсагера). Па-будаваў тэорыю слабых узаемадзеянняў (1958; з М.Гел-Манам). Выказаў ідэю (1958) і прапанаваў (1984) першы вары-янт квантавага камп’ютэра. Аўтар су-светна вядомага курса «Фейнманаўскія лекцыі па фізіцы» (т. 1—3, 1963—65, з Р.Лейтанам, М.Сэндсам). Яго імем на-звана малая планета. Нобелеўская прэ-мія 1965 (са Швінгерам і Таманага).
    Тв.: Рус. пер. — Квантовая электроднна-мнка. М., 1964; Взанмодействне фотонов с адронамн. М_, 1975; Статнстнческая механн-ка. 2 нзд. М., 1978; Теорня фундаментальных процессов. М., 1978; Характер фнзнческнх за-конов. 2 нзд. М., 1987; Фейнмановскне лек-цнм по гравнтацнн. М., 2000 (разам з Ф.Б.Марыніга, У.Г.Вагнерам).
    Літ.: Костюковнч Н.Н. Нобелевскнй лауреат Рнчард Фейнман: Амернкан. геннй с бел. родословной // Вестн. Фонда фундамент. нсслед. 2002. №3. М.М.Касцюковіч. фёйра-ды-сантАна (Feira de Santana), горад на ПнУ Бразіліі, штат Баія. Засн. ў пач. 18 ст. Каля 500 тыс. ж. (2000). Чыг. ст., вузел аўтадарог.
    ФЕЛІНІ
    349
    Гандл. цэнтр с.-г. раёна (жывёлагадоў-ля, кукуруза, фасоля, маніёк, тыгунь). Прам-сць: харч. (мясахоладабойная, алейная, тьпунёвая), гарбарная, кера-мічная; вытв-сць касметычных сродкаў, аўтапакрышак. Тэатр. Музей.
    ФЕЙСАЛ ібн Абд аль-Азіз ібн Абд-ар-Рахман ас-Сауд (27.11.1906, г. Эр-Рыяд — 25.3.1975), кароль Сау-даўскай Аравіі [1964—75], Юнаком удзельнічаў у паходах свайго бацькі, эміра Ібн Сауда, у выніку якіх аб’ядна-на б.ч. Аравійскіх зямель і створана ка-ралеўства Саудаўская Аравія. 3 1926 нам. Ібн Сауда ў Хіджазе. У 1934 ка-мандуючы саудаўскімі войскамі ў вайне з Йеменам. У 1945—53 прадстаўнік Сау-даўскай Аравіі ў ААН. 3 1953 наследны прынц, адначасова ў 1958—60 прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў. У сак. 1962 кароль Сауд пад націскам боль-шасці каралеўскай сям’і прызначыў Ф. прэм’ер-міністрам з шырокімі паў-намоцтвамі, у сак. 1964 перадаў яму б.ч. сваёй улады, а ў ліст. 1964 — прастол караля Саудаўскай Аравіі. Ф. ініцыіра-ваў шэраг рэформ, накіраваных на раз-віццё інфраструктуры, прам-сці, сучас-най сістэмы адукацыі і аховы здароўя, больш справядлівае размеркаванне прыбыткаў ад нафгы. Забіты пляменні-кам.
    фейсалабАд, горад на ПнУ Пакіста-на, у правінцыі Пенджаб. Засн. ў 19 ст. (б. назва Лаялпур). 1920 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Буйны гандл.-прамысл. цэнтр у бавоўнаводчым р-не. Прам-сць: баваўняная, швейная, харч. (цукр., алейная), хім. (мінер. ўгнаенні), машы-набудаванне (тэкст. абсталяванне) і ме-талаапрацоўка. ЦЭС. Рамёствы: ручное дыванаткацтва, саматужна-маст. выра-бы, у т.л. ювелірныя з каштоўных і паў-каштоўных камянёў.
    Фейхоа Селава.
    ФЕЙХбА (Feijoa), род кветкавых раслін сям. міртавых. 2 віды. Пашыраны ў суб-тропіках Паўд. Амерыкі. У Еўропе з канца 19 ст. культывуюць Ф. Селава (F. sellowiana, ці Асса sellowiana).
    Вечназялёныя дрэвы або кусты выш. да 5 м. Лісце супраціўнае, суцэльнае, эліптычнае, з шызым апушэннем на ніжнім баку. Кветкі пазушныя, адзіночныя або ў невял. шчытка-падобных суквеццях. Пялёсткі звонку белыя, унутры малінавыя, шматлікія тычынкі ружа-вата-кармінавага колеру. Плод —ядомая яга-да з чашалісцікамі, што застаюцца на верха-вінцы. Цёмна-зялёныя плады Ф. даўж. 4—7 см, дыяметрам 3—5 см, масай да 130 г, кісла-салодкія, з ананасна-сунічным пахам; лячэб-ны прадукт (багаты ёдам). Харч., лек. і дэкар. расліны. І.М.Гарановіч.
    ФЕЙХТВАНГЕР (Feuchtwanger) Ліён (7.7.1884, г. Мюнхен, Германія — 21.12.1958), нямецкі пісьменнік. Д-р фі-ласофіі (1907). Вывучаў германістыку і філасофію ва ун-тах Берліна і Мюнхе-на. 3 1933 у эміграцыі (Францыя, ЗША). Пачынаў як тэатр. крытык і дра-матург. Аўтар сусветна вядомых гіст. раманаў «Брыдкая герцагіня» (1923), «Яўрэй Зюс» (1925), «Ілжэ-Нерон» (1936), «Лісы ў вінаградніку» (1947), «Гоя, або Цяжкі шлях пазнання» (1951), «Мудрасць дзівака, або Смерць і пера-тварэнне Жан Жака Русо» (1952), гіст. трылогіі «Іудзейская вайна» (1932), «Сыны» (1935), «Настане дзень» (1942), у якіх адлюстраваў падзеі амер. вайны за незалежнасць, франц. рэвалюцыі 1789—94, узаемаадносіны паміж Іудзеяй і Рымам і інш. Трагічная ням. сучас-насць у раманах «Томас Вент» (1920), «Браты Лаўтэнзак» (1943), сац. трылогіі «Зала чакання» («Поспех», 1930; «Сям’я Опенгейм», 1933; «Выгнанне», 1939). У творах аддаваў перавагу сац.-паліт. і фі-лас. праблемам — чалавека і гісторыі, творчай асобы і рэвалюцыі, сузірання і дзеяння, грамадскага прызначэння мас-така і мастацтва, мінуўшчыны і сучас-насці; яны адметныя каларытнасцю дэ-талі, сюжэтнай шматпланавасцю, пара-балічнасцю. Многія яго раманы экрані-заваны. Аўтар п’ес, апрацовак твораў ант. аўтараў, літ.-крытычных артыкулаў, эсэ і інш.
    Тв:. Бел. пер. — Сям’я Опенгейм. Мн., 1937; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—6. М., 1988—94; Нзбр. пронзв. Т. 1—4. М., 1992— 93.
    Літ:. Рачннская Н.Н. Лнон Фейхт-вангер. М., 1965; Нартов К.М. Л.Фейхт-вангер — пнсатель-антнфашнст. М., 1984; Лнон Фейхтвангер: Бнобнблногр. указ. М., 1959. Е.А.Лявонава.
    ФЕЛАГЁН (ад грэч. phellos корак + ...ген), коркавы камбій, другасная ўтваральная тканка раслін. Ф. і яго вытворныя складаюць перыдэрму. Mae слой вакуалізаваных танкасценных па-рэнхімных клетак, якія дзеляцца і ад-кладваюць звонку клеткі корку, унутр — феладэрмы (унутр. слой перы-дэрмы). У другаснай флаэме (лубё) дрэўных раслін Ф. утварае вонкавую ч. кары.
    ФЕЛАХІ (араб. ф а л а х — селянін, земляроб, ад фалаха — апрацоўваць зямлю), аселае земляробчае насельній-тва ў араб. краінах (у адрозненне ад бе-дуінаў — качэўнікаў).
    Л Фейхтвангер.
    Ф.Феліні
    ФЕЛІНІ (Fellini) Федэрыка (20.1.1920, г. Рыміні, Італія — ліст. 1993), італьян-скі кінарэжысёр. Працаваў афарміцелем вітрын, карыкатурыстам, рэпарцёрам і інш. 3 1942 у кіно — адзін са сцэна-рыстаў фільмаў П.Джэрмі, Р.Раселіні («Рым — адчынены горад») і інш. У першых фільмах [«Агні вар’етэ», 1950; «Белы шэйх», 1952; «Мамчыны сынкі», 1953, прыз Міжнар. кінафестывалю (МКФ) у Венецыі] уплыў неарэалізму з прыкметамі ўласнай манеры. Найб. яна выявілася ў стужках «Дарога» (1954, прыз МКФ у Венецыі, прэмія «Оскар») і «Ночы Кабірыі» (1957, прэмія «Ос-кар») пра барацьбу дабра і зла, трагізм чалавечага быцця, адзіноту, у якіх адчу-ваўся часам адчай, але заставалася на-дзея. У 1959 стварыў фрэску жыцця та-гачаснай Італіі «Салодкае жыццё» (1959, гал. прыз МКФ у Канах) — тэма «не-сапраўднасці» жыцця, бессэнсоўнасць якога выявілася ў калейдаскопе выраз-ных, часам гратэскавых вобразаў. У фільме «Восем з паловай» (1963, гал. прыз МКФ у Маскве, «Оскар»), аўтабі-ягр. партрэце мастака ў час творчага крызісу, ужывае прыём «свядомасці» ге-роя (характэрны і для стужкі «Джульета і духі», 1965). У канцы 1960 — пач. 1970-х г. Ф. звяртаўся да гісторыі Італіі: стараж. «Сатырыкон» (паводле Петро-нія, 1969) і 20 ст. «Рым» (1972), «Амар-корд» (1974, прэмія «Оскар»), Роздум пра крызіс чалавека і чалавецтва працягваў у фільмах «Казанова Феліні» (1976) і «Рэпетыцыя аркестра» (1979). Гумар, падчас грубаваты камізм, эмацыяналь-насць, жыццярадаснасць, а галоўнае — любоў да чалавека выявіліся ў карцінах 1980-х г. «А карабель плыве...» (1983), «Джынджэр і Фрэд» (1985), «Інтэрв’ю» (1987, гал. прыз МКФ у Маскве), дзе ў поўнай меры праявіўся яго «фантастыч-ны» рэалізм. Апошні фільм Ф. — «Голас Месяца» (1990). Прэмія «Оскар» 1993 за творчы ўклад у кінамастацтва.