Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФЕДЭРАЦЫЯ БЕЛАРЎСКІХ АРГАНІ-ЗАЦЫЙ у Аргенціне. Створана ў маі 1939. Заснавальнікі: культ.-асв. т-ва «Грамада», бел. т-ва «Культўра», Т-ва б-кі імя І.Луцкевіча, бел. культ. т-ва «Белавежа». Паступова ў федэрацыю ўвайшло яшчэ 16 бел. эмігранцкіх арг-цый. Кіруючы орган — управа, якую ўзначальвалі М.Мярэчка, У.Гай-левіч, Я.Пятрушак. Выдавала газ. «Эхо», з 1940 — «Белорусскнй нллюс-трнрованный календарь». Члены бел. арг-цый, што ўваходзілі ў федэра-цыю, займаліся на курсах ісп. мовы,
ФЕЕРБАХ 347
вывучалі творы класікаў марксізму-ле-нінізму, удзельнічалі ў маст. самадзей-насці, антыўрадавых дэманстрацыях, мітынгах, забастоўках, уступалі ў Кам-партыю Аргенціны. У пач. 2-й сусв. вайны пры федэрацыі створаны Бел. дэмакр. к-т, актывісты якога праводзілі кампаніі па зборы дабрачынных ахвяра-ванняў і адзення для адпраўкі ў СССР пад лозунгамі «На дапамогу сіротам», «За падзенне Берліна», «На будаўніцгва шпіталя «Мінск» і інш. Характэрная тэвдэнцыя гэтага перыяду — паступо-вая русіфікацыя т-ваў. У сак. 1943 на 1-м Лацінаамерыканскім кангрэсе (Ман-тэвідэо, Уругвай), дзе прысутнічала 50 беларусаў з Аргенціны, быў утвораны Слав. саюз Аргенціны прасав., пракаму-ніст. арыентацыі. Пад яго ўплывам арг-цыі бел. эміграцыі пачалі страчваць сваю нац. адметнасць, змяняць назвы (бел. т-ва «Культура» стала «Бел. обшест-вом нм. Горького», Бел. культ. т-ва на Док Судзе — «Бел. обіцеством «Мннск», Бел. т-ва ў Берыса — «Обшеством Ге-оргня Скорнны» І Г.Д.), узніклі новыя apr-цыі («Обшество нменн Л.Толстого» і інш.). У 1945 федэрацыя далучылася да Слав. саюза Аргенціны. У 1949 у выніку асуджэння Слав. саюза Аргенціны як антыдзярж. арг-цыі Ф.б.а. забаронена аргенцінскімі ўладамі. ТА.Папоўская.
ФВДЭРАЦЫЯ ПРАФСАідЗАЎ БЕЛА-РЎСІ (ФПБ), нацыянальны прафсаюз-ны цэнтр; рэспубліканскае добраахвот-нае незалежнае аб’яднанне прафесійных саюзаў, іх галіновых і рэгіянальных аб’яднанняў і асацыіраваных членаў. Створана 5—6.10.1990 на XVII з’ездзе прафсаюзаў Беларусі, які абвясціў сябе I з’ездам ФПБ, прыняў статуг. З’яўля-ецца правапераемніцай Бел. рэсп. саве-та прафсаюзаў. Вышэйшы орган ФПБ — з’езд, вышэйшы кіруючы ор-ган паміж з’ездамі — савет ФПБ, у пе-рыяд паміж пленумамі савета ФПБ — яго прэзідыум, у які ўваходзяць кіраўні-кі буйных галіновых прафсаюзаў, абл. аб’яднанняў прафсаюзаў, прадстаўнікі нізавых прафс. структур. Асн. прынцып фарміравання кіруючых органаў ФПБ — прамое абранне на з’ездзе. На 1.1.2002 ФПБ аб’вдноўвала 32 рэсп. га-ліновыя прафес. саюзы, 6 абл. і Мін-скае rap. аб’яднанні прафсаюзаў і 2 прафсаюзы буйных прадпрыемстваў; агульная колькасць — больш за 4 млн. членаў. Гал. задачы ФПБ — удаскана-ленне і развіццё сістэмы сац. партнёр-ства, абарона працоўных і сац.-эканам. правоў і інтарэсаў членаў прафсаюзаў, распрацоўка стратэгіі і тактыкі, пра-грамных дакументаў прафс. руху рэспуб-лікі. Для выканання статутных мэт ФПБ выпрацоўвае ўзгодненую пазіцыю членскіх арг-цый па прац. і сац.-эка-нам. пытаннях, якія закранаюць правы членаў прафсаюзаў; зыходзячы з прын-цыпаў сац. партнёрства ўдзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі Ген. пагад-нення з урадам Рэспублікі Беларусь, аб’яднаннямі наймальнікаў па пытан-нях працы, занятасці, мед. абслугоўван-
ня і сац. страхавання, інш. пытаннях узроўню і якасці жыцця працоўных, на-вучэнцаў і пенсіянераў; ажыццяўляе грамадскі кантроль за выкананнем за-канадаўства аб працы, ахове працы; прадстаўляе інтарэсы прафсаюзных арг-цый у прымірэнча-арбітражных, суд. органах пры вырашэнні калекг. прац. спрэчак (канфліктаў); ажыццяўляе ін-фарм., арганізац. і прававос забеспячэн-не дзейнасці членскіх арг-цый, міжнар. супрацоўніцтва з прафсаюзамі і іх аб’яднаннямі. Адзін з гал. кірункаў дзейнасці ФПБ — абарона канстыту-цыйных і прац. правоў членаў прафсаю-заў. Па ініцыятыве і з удзелам ФПБ распрацаваны многія законы, кодэксы законаў, нарматыўныя акты, якія з’яў-ляюцца прававой асновай абароны пра-цоўных і дзейнасці прафсаюзаў. ФПБ удзельнічала ў распрацоўцы і рэалізацыі рэсп. і рэгіянальных праграм занятасці, аздараўлення працоўных і членаў іх сем’яў, інш. сац. праграм; ініцыіравала станаўленне і развіццё сістэмы сац. партнёрства.
У 2001 — пач. 2002 у прафс. руху абвастрыліся крызісныя працэсы: з-за памы-лак кіраўніцтва ФПБ і галіновых прафсаюзаў значна знізіўся аўтарытэт і ўплыў прафсаюзаў у грамадстве, па сутнасці спыніўся сац. дыя-лог, пачаліся дэзінтэграцыйныя працэсы, кіраўніцтва ФПБ не здолела ажыццяўляць эфектыўнае ўзаемадэеянне з членскімі арг-цыямі, урадам, аб’яднаннямі наймальнікаў. Праф-саюзы паступова страцілі частку функцый, якія раней выконвалі, знік шэраг пярвічных прафс. apr-цый, частка apr-цый выйшла з га-ліновых прафсаюзаў, некат. з апошніх — з ФПБ і г.д. Пазачарговы IV з’езд прафсаюзаў (18—19.9.2002) спыніў гэтыя працэсы, абвяс-ціў пра аднаўленне сац. дыялога паміж праф-саюзамі, наймальнікамі і ўрадам, даў пачатак абнаўленню і ўмацаванню прафсаюзнага руху ў Рэспубліцы Беларусь пад кіраўніцтвам і ва-кол ФПБ. На з’ездзе абраны новы склад ФПБ, яго прэзідыума. ФПБ садзейнічае ста-білізацыі паліт. і сац.-эканам. жыцця краіны. ФПБ з’яўляецца членам Усеагульнай канфе-дэрацыі прафсаюзаў, прадстаўляе працоўных Беларусі ў Міжнароднай арганізацыі працы, супрацоўнічае з многімі прафс. цэнтрамі СНД, Еўропы, Азіі, Амерыкі. Па яе ініцыя-тыве неаднаразова праводзіліся міжнар. акцыі салідарнасці з працоўнымі краін блізкага і да-лёкага замежжа, у абарону эканам. і сац. пра-воў працоўных Беларусі. Пры ФПБ утвораны унітарныя прадпрыемствы «Белпрафбуд», ♦ Белпрафсаюзкурорт» і «Беларустурыст», Бел. спарт. клуб прафсаюзаў, вышэйшая навуч. ўстанова — Міжнар. ін-т працоўных і сац. адносін. ФПБ выдае газ. «Беларускі час». Старшыні най. прафцэнтра У.І.Ганчарык (1986—2001). Ф.П.ВІтко (2001—02), Л.П.Козік (з 2002).
ФЕЕРАБЕНД (Feyerabend) Пол (Пауль) Карл (13.1.1924, Вена — 11.2.1994), аўст-ра-амерыканскі філосаф. Скончыў Венскі ун-т (1951). 3 1962 праф. Калі-фарнійскага ун-та. Аўтар прац «Суця-шэнне для спецыяліста» (1970), «Суп-раць метадалагічнага прымусу: Нарыс анархісцкай тэорыі пазнання» (1975), «Навука ў свабодным грамадстве» (1978), «Тры размовы пра навуку» (1991) і інш. Распрацаваў «анархісцкую» тэорыю пазнання, у якой абвяргаў існа-ванне абсалютнай ісціны, аб’ектыў-
насць ведаў і наяўнасць універсальнага гнасеалагічнага метаду; прапагандаваў навук. і светапоглядны плюралізм. Гісто-рыю навукі разглядаў як хаатычны пра-цэс напластавання разнастайных тэо-рый, таму адмаўляў прынцып пера-емнасці навук. пазнання. Лічыў, што ўсе тэорыі будуюцца на розным эмпі-рычным матэрыяле і тэрміналогіі і таму з’яўляюцца «несувымернымі»: не мо-гуць ні супярэчыць, ні пацвярджаць ад-на адну. Нэ яго думку, прагрэс навук. ведаў патрабуе ад навукоўцаў прытрым-лівання 2 процілеглых і дыялектычна ўзаемазвязаных прынцьшаў: «праліфе-рацыі» (неабмежаванае прымнажэнне тэорый-«канкурэнтаў») і «ўпартасці» (паслядоўнае адстойванне выбранай тэо-рыі і катэгарычнае адмаўленне ўсіх аль-тэрнатыўных канцэпцый). Побач з на-вуковым вылучаў рэліг., міфалагічны і магічны тыпы пазнання, крытэрыем ацэнкі якіх лічыў садзейнічанне твор-чым здольнасцям, інтэлектуальнай і ду-хоўнай свабодзе людзей, а не ступень дакладнасці атрыманых ведаў. Выступаў супраць «дыктатуры» навукі як афіц. ідэалогіі сучаснага грамадства і прапа-ноўваў разглядаць яе толькі як пэўную канцэпцыю сярод мноства іншых.
Тв.: Рус. пер. — Нзбранные труды по ме-тодологнн наукн. М., 1986. Н.Г.Кісялёва.
ФЁЕРБАХ (Feuerbach) Людвіг Андрэас (28.7.1804, г. Ландсгут, Германія — 13.9.1872), нямецкі філосаф. Вучыўся ў Гейдэльбергскім ун-ue, скончыў Бер-лінскі ун-т (1828). 3 1828 прыват-да-цэнт Эрлангенскага ун-та. У 1830 ана-німна апублікаваў кн. «Думкі аб смерці і бессмяротнасці», дзе абвяргаў ідэю бессмяротнасці душы. Аўтарства Ф. бы-ло высветлена, і яго пазбавілі права выкладаць. У 1836 перасяліўся ў в. Брукберк (Цюрынгія), дзе пражыў каля 25 гадоў. 3 1870 чл. с.-д. партыі. Погля-ды Ф. прайшлі эвалюцыю ад младаге-гельянства (гл. Гегелынства) да матэ-рыялізму. Характэрная рыса матэрыяліз-му Ф. — антрапалагізм: на яго думку, чалавек — адзіны, універсальны і най-вышэйшы прадмет філасофіі, які ўяўляе сабой псіхафіз. адзінства душы і цела, матэрыяльны аб’ект і адначасова мыс-лячы суб’екг. Дух і цела чалавека Ф. разглядаў як 2 бакі адной рэальнас-ці — арганізма; лічыў, што цела ў сваёй цэласнасці складае сутнасць чалавека, a
348 ФЕЕРВЕРК
духоўны пачатак не можа быць аддзеле-ны ад цялеснага. У процівагу гегелеў-скай філасофіі сцвярджаў, што філасо-фія і рэлігія — узаемавыключальныя тьты светаразумення. Прычыну ўзнік-нення рэліг. уяўленняў бачыў у залеж-насці, абмежаванасці, бяссіллі чалавека ў адносінах да непадуладных яго волі стыхій і сіл. Стварэнне вобразаў багоў звязваў з імкненнем людзей схаваць сваё бяссілле ў народжаных фантазіяй надзеях і суцяшэннях. На яго думку, рэлігія паралізуе здольнасці чалавека да ўдасканалення жьшця ў рэальным свеце («Сутнасць хрысціянства», 1841; «Сут-насць рэлігіі», 1846). Падкрэсліваў су-вязь рэлігіі і ідэалізму і рэзка крытыка-ваў ням. класічны ідэалізм і яго вяршы-ню — філасофію Г.Гегеля («Да крытыкі філасофіі Гегеля», 1839). У тэорыі па-знання паслядоўна адстойваў эмпірызм і матэрыяліст. сенсуалізм, выступаў суп-раць агнастыцызму. Філас. погляды Ф. паслужылі асновай для развіцця марксізму і філасофскай антрапалогіі.
Тв.: Рус. пер. — Нсторня фнлософнн. Т. 1—3. М„ 1974; Соч. Т. 1—2. М„ 1995.
І.В.Катляроў.
ФЕЕРВЁРК (ням. Feuerwerk ад Feuer агонь + Werk справа, работа), каляро-выя агні, што ўзнікаюць пры спальван-ні розных піратэхн. саставаў, таксама рознакаляровыя ракеты, якія запуска-юць у час урачыстасцей, свят. Ф. — вогненныя фігуры, якія зменьваюць ко-лер і форму і суправаджаюцца гукавымі эфектамі (воплескамі, халастымі вы-страламі). Мастацтва Ф. ўзнікла ў Кітаі і Індыі да н.э. Вытв-сць вырабаў для Ф. (бенгальскія агні, ракеты і інш.) рас-пачалі японцы ў 17 ст. Ф. наз. таксама імклівы паток чаго-н. (напр., Ф. слоў).
ФЕЕРВЁРКЕР (ням. Feuerwerker ад Feuer агонь + Werker работнік), 1) зван-не ваеннаслужачага ў артылерыі шэрагу дзяржаў, у т.л. Расіі, з пач. 18 да пач. 20 ст. У рус. арміі адпавядала званню ун-тэр-афіцэра. 2) Воінскае званне стар-шых падафіцэраў у ракетных войсках і артылерыі ўзбр. сіл Польшчы. 3) (Ус-тар.) Майстар па вырабе гаручых і за-пальных саставаў для феерверкаў.