Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
350 ФЕЛЬД’ЕГЕР
Тв.: Рус. пер. — Делать фнльм. М., 1984; Феллннн о Феллннн. М., 1988.
Літ:. Федернко Феллннм: Статьн. Ннтер-вью. Рецензнн. Воспомннання. М., 1968; Фе-дернко Феллмнн. Ростов н/Д, 1999.
Л.М.Зайцава.
ФЕЛЬД’ЁГЕР (ням. Feldjager), ваенны або ўрадавы кур’ер для дастаўкі важ-ных, найчасцей сакрэтных, дакументаў. Упершыню з’явіліся ў 1742 у Прусіі, пазней у інш. дзяржавах. Ф. існуюць у дзярж. апараце і арміях многіх краін.
ФЁЛЬДЗІН (Falldin) Турб’ёрн (н. 24.4.1926, пасёлак Хёгс’ё, Швецыя), шведскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў рэальнае вучылішча (1945). У 1950—56 старшыня акр. к-та Саюза шведскай сял. моладзі. 3 1958 дэп. рыксдага ад Партыі цэнтра, у 1971—85 старшыня гэтай партыі. У 1976—78 і 1979—82 прэм’ер-міністр Швецыі. Ва ўмовах па-гаршэння эканам. становішча ў краіне ўрад Ф. намагаўся зменшыць дэфіцыт плацежнага балансу, развіваць ядз. энергетыку.
ФЁЛЬДМАН Эсфір Уладзіміраўна (н. 21.9.1924, Масква), бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі інфекц. хвароб чалавека. Д-р мед. н. (1983). Скончыла 1-ы Мас-коўскі мед. ін-т (1948). 3 1952 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1997 кіраўнік Нац. рэферэнс-цэнтра па полія-міэліце). Навук. працы па прадухіленні і ліквідацыі поліяміэліту, адру, дыфтэ-рыі.
7в.: Мутацнонная н рекомбннацнонная нз-менчнвость вакцннных полновнрусов, нзолн-рованных в Беларусн (у сааўт.) // Молекуляр-ная генетнка, мккробнологня н внрусологня. 2002. №1; Характернстнка нммунного статуса больных с вакцнноассоцннрованным полно-мнелнтом (у сааўг.) // Журн. мнкробнологнн, эпхдемхологнн н нммунобнологнн. 2002. №2.
ФЕЛЬДМАріПАЛ (ням. Feldmarechall), вышэйшае воінскае званне ў арміях шэ-рагу дзяржаў. Тытул Ф. з’явіўся ў Тэў-тонскім ордэне ў 14 ст., пазней існаваў у Прусіі і інш. герм. дзяржавах. У 17 ст. ў Расіі і Аўстрыі ўведзена званне (чын) ген.-Ф., якое надавалася вышэйшым нач. (галоўнакамандуючым) сухап. ар-мій за асаблівыя заслугі ў час вайны. У Рас. імперыі было больш за 60 ген.-Ф., сярод іх МЛ.Кутузаў, І.Ф.Паскевіч, І.У.Гурка (гл. ў арт. Іўркі), ЦзА.Мілю-цін. У некат. дзяржавах званне Ф. (ген.-Ф.) захавалася ў 20 ст.; у час 2-й сусв. вайны існавала ў Вялікабрытаніі (з 1736), Германіі. У інш. краінах званню (чыну) Ф. адпавядала званне маршал (напр., у Францыі, Польшчы, Кітаі); у СССР у 1935—91 існавала званне Мар-шал Сав. Саюза.
ФЕЛ ЬДСЎ ВЯЗЬ. фельд’егерская с л у ж б а, адзін са спосабаў сувязі, які выкарыстоўваецца для перасылкі важ-ных, найчасцей сакрэтных, дакументаў праз спец. кур’ераў (фельд’егераў). На-пачатку ўведзена ў арміях шэрагу краін,
пазней стала выкарыстоўвацца ў дзярж. органах кіравання і інш.
ФЕЛЬДФЙБЕЛЬ (ням. Feldwebel), зван-не (чын) унтэр-афіцэраў ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў. Узнікла ў палках ням. ландскнехтаў у 15 ст., пазней у войсках інш. краін, у т.л. ў ВКЛ. У рас. арміі (пяхоце, артылерыі, інж. войсках) і на флоце існавала ў 18 — пач. 20 ст.; у ка-валерыі, коннай артылерыі і казацкіх войсках яму адпавядаў чын вахмістра. Ф. быў пам. камандзіра роты (батарэі) па адм.-гасп. пытаннях.
ФЕЛЬДШТЙЙН Эмануіл Іосіфавіч (5.2.1915, г. Марыупаль, Украіна — 5.11.1963), бел. вучоны ў галіне апра-цоўкі матэрыялаў рэзаннем. Д-р тэхн. н. (1954), праф. (1957). Бацька Я.Э.Фельд-штэйна. Скончыў Растоўскі ін-т с.-г. машынабудавання (1937). 3 1957 у БПІ (заг. кафедры). Навук. працы па апра-цоўцы матэрыялаў рэзаннем. Распраца-ваў методыку атрымання сталей най-лепшай апрацавальнасці на аснове кіра-вання ўмовамі іх тэрмічнай апрацоўкі.
Тв.: Обрабатываемость сталей... М., 1953; Как лучше нспользовать режуйшй ннстру-мент. Мн., 1960; Основы рацнональной экс-плуатацнн режутнх ннструментов. 2 нзд. М., 1965. В.З.Анісовіч.
ФЕЛЬДШТЙЙН Яўген Эмануілавіч (н. 15.10.1947, г. Ніжні Ноўгарад, Расія), бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыя-лаў і тэхналогіі машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1997), праф. (1999). Сын ЭЛ.Фельдштэша. Скончыў БПІ (1969). 3 1973 у Бел. політэхн. акадэміі. 3 1999 у Зеленагурскім ун-це (Польшча). На-вук. працы па апрацоўцы новых канстр. і інстр. матэрыялаў, удасканальванні метадаў даследавання рэзальных інс ру-ментаў. Распрацаваў рэжымы апра іоўкі парашковых матэрыялаў і зносаўс мі-вых пакрыццяў.
7в.: Теорня резання. Фнзхческне н тепло-вые процессы в технологнческнх снстемах. Мн., 1990 (разам з П.І.Яшчарыцыным, М.Л.Яроменкам); Режушнй ннструмент: Кур-совое н днпломное проектнрованне. 2 нзд. Мн., 2002 (разам з М.А.Карніевічам, В.І.Ша-гуном). В.З.Анісовіч. Ф’ЁЛЬДЫ (нарв. fiell), платопадобныя вяршынныя паверхні асобных горных масіваў у Скандынавіі. Уяўляюць сабой прыўзнятыя ўчасткі стараж. пенепле-наў, эрадзіраваныя плейстацэнавымі ле-давікамі, укрытыя плямамі тундравай расліннасці. Месцамі над Ф. ўздыма-юцца шапкі сучасных ледавікоў, вост-рыя пікі. У паніжэннях — шматлікія азёры і балоты.
ФЕЛЬЕТбН (франц. feuilleton ад feuille аркуш), жанр мастацка-публіцыстычнай літаратуры, якому ўласцівы надзён-насць, элементы сатыры (іронія, сар-казм), экспрэсіўнае выяўленне адносін аўтара. Засн. пераважна на рэальным факце, накіраваны супраць канкрэтных з’яў і асоб. Пішацца празаічнай і вер-шаванай моваю, выкарыстоўвае розную літ. форму — дзелавога ліста, дзённіка, дакЛада, маналога і інш.
Першапачаткова ў Францыі (з 1800) Ф. наз. ўкладзены ў газету спец. лісток для тэатр. хронікі, рэцэнзій, паведамленняў пра моды і інш. (выкарыстоўваўся як назва руб-рыкі). Як публіцыстычны жанр народжаны франц. рэвалюцыяй 1789—94 (памфлеты Ж.П.Марата, К.Дэмулена). У жанры Ф. ак-тыўна выступалі Г.Гейнэ, Г.Веерт, Ф.Фрэй-ліграт і інш., у рус. і сав. л-ры —С.Алейнік, А.Вішня, М.Горкі, У.Дарашэвіч, М.Зошчан-ка, І.Ільф і Я.Пятроў, У.Маякоўскі, М.Салты-коў-Шчадрын, Г.Успенскі і інш.
Найб. значныя здабыткі бел. л-ры ў жанры Ф. звязаны з імёнамі К.Крапівы (зб-кі «Асцё» і «Крапіва», 1925; «Ухабы на дарозе», 1930), К.Чорнага (зб. «Кат у белай манішцы», 1942), М.Лынькова, А.Макаёнка, П.Панчанкі, М.Лужаніна, У.Корбана (зб. «Мы іх ведаем», 1950), Н.Гілевіча (зб-кі «Да новых венікаў», 1963, «Ці грэх, ці 2», 1970), а таксама АЗэкава.
ФЁЛЬЗЕНШТАЙН, Ф е л ь з е н -ш т э й н (Felsenstein) Вальтэр (30.5.1901, Вена — 8.10.1975), нямецкі оперны рэ-жысёр; рэфарматар ням. муз. т-ра. Чл. (1951) і віцэ-прэзідэнт (1959) AM ГДР. 3 1923 акцёр, з 1926 і рэжысёр у розных т-рах Германіі. У 1938 эмігрыраваў у Швейцарыю. 3 1947 кіраўнік створанага ім т ра «Комішэ опер» у Берліне (ГДР). Прынцыпы Ф. блізкія опернай рэжысу-ры К.Станіслаўскага. ( ярод пастановак оперы і аперэты. Аў-ар кніг «Пра му-зычны тэатр» (1970) «Гутаркі пра му-зычны тэатр» (выд. 1976) і інш. Нац. прэміі ГДР 1950, 1951, 1956, 1960, 1970.
ФЁЛЬЦМАН Аскар Барысавіч (н. 18.2.1921, г. Адэса, Украіна), расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1972). Нар. арт. Дагестана (1975). Нар. арт. Расіі (1989). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1939—41). Працуе ў жанрах аперэты, араторыі, песні. Сярод аперэт «Няхай грае гітара» (паст. 1975), «Старыя дамы» (паст. 1978). Аўтар пе-сень «Чорнае мора маё», «Вянок Ду-ная», «Франтавікі, надзеньце ордэны», «Велізарнае неба», «Мір дому твайму», песенных цыклаў «3 любоўю да жанчы-ны», «Гэта — мы», араторый «Радзіма» і «Гэта час», музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў.
ФЁЛЬЧАРСКА-АКУШЙРСКАЯ ДАПА-МОГА, медыцынская даўрачэбная да-памога, якую аказваюць работнікі з ся-рэдняй мед. адукацыяй (мед. сёстры, фельчары, акушэркі). Ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам урача ў амбулаторыях, участковых і раённых бальніцах, палі-клініках, станцыях хуткай мед. дапамогі ці самастойна на фельчарска-акушэрскіх пунктах і інш.
Уключае даўрачэбную дапамогу (амбула-торна ці дома ў хворага), першую неадклад-ную дапамогу, фізіятэрапеўт. працэдуры, на-кіраванне хворых у адпаведныя мед. ўстано-вы; таксама прафілакт. мерапрыемствы і мед. дапамогу дзецям у дзіцячых установах і шко-лах, экстранную акушэрскую і гінекалагічную дапамогу. Э.А.Вальчук.
ФЕЛЬЧАРСКА-АКУШ^РСКІ ПУНКТ (ФАП), першасная мед. ўстанова сель-скага ўрачэбнага ўчастка па аказанні
ФЕНАГЕНЕТЫКА 351
даўрачэбнай мед. дапамогі насельніцтву і правядзенні санітарна-аздараўленчых і проціэпідэмічных мерапрыемстваў.
Арганізуе патранаж дзяцей і цяжарных жанчын; сістэм. назіранне за станам здароўя работнікаў сельскай гаспадаркі, інвалідаў пра-цы, вайны, дзяцінства і інш. Выконвае функ-цыі аптэчнага пункта. Гл. таксама Фельчар-ска-акушэрская дапамога. Э.А.Вальчук. ФЕЛЬЙНЫ, ф е я н ы (франц. feuillants), члены паліт. клуба «Таварыства сяброў канстытуцыі, якое засядае ў фельянаў» у часы Французскай рэвалюцыі 1789—99. Засн. ў Парыжы ў ліп. 1791. Назва ад занятага клубам памяшкання манаскага ордэна фельянаў. Ф. — прадстаўнікі буйной буржуазіі і ліберальнага дваран-ства, прыхільнікі канстытуцыйнай ма-нархіі, якія пакінулі якабінскі клуб пасля прыняцця ім петыцыі з патрабаваннем звяржэння караля (16.7.1791). Кіраўнікі: А.Барнаў, А.Ламет і інш. Ф. панавалі ў Заканад. сходзе (адкрыўся 1.10.1791). Клуб распаўся пасля звяржэння манар-хіі 10.8.1792.
ФЕМІДА, Тэміда, Тэміс, у стара-жытнагрэчаскай рэлігіі і міфалогіі багі-ня правасуддзя, тытаніда (гл. Тытаны). Лічылася дачкой Урана і Геі, другой за-коннай жонкай Зеўса. Паводле адной з версій міфа, Ф. — маці Праметэя. Ста-раж. жывапіс і скульптура паказвалі Ф. жанчынай з павязкай на вачах (сім-вал непрадузятасці), з рогам багацця і шалямі ў руках. У пераносным сэнсе «Ф.», «шалі Ф.» — справядлівае права-суддзе, закон.
Феміда. Мар-мур. Каля 300 да н.э.
ФЕМІНІЗАЦЫЯ (ад лац. femina жан-чына, самка) у б і я л о г і і, развіццё ў асобін мужчынскага полу жаночых дру-гасных палавых прыкмет. Назіраецца ў
самцоў рыб, земнаводных, птушак, мле-какормячых, у т.л. ў чалавека, у выніку парушэнняў гарманальнага балансу.
Эксперыментальна Ф. выклікаюць у кас-трыраваных самцоў перасадкай яечніка ці ўвядзеннем жаночых гармонаў (эстрагенаў). Напр., перасадка яечнікаў кастрыраваным пеўням выклікае ў іх з’яўленне апярэння, га-лаўнога ўбору і палавога інстынкту, якія ха-рактэрны для курэй. У кастрыраваных самцоў млекакормячых (пацукі, малпы) пасля транс-плантацыі яечніка ці ўвядзення эстрагенаў развіваюцца малочныя залозы, праяўляецца жаночы палавы інстынкт.
ФЕМІНІЗМ (франц. feminisme ад лац. femina жанчына), жаночы сац.-паліт. рух, мэта якога — імкненне да раўна-праўя жанчьш з мужчынамі ва ўсіх сфе-рах грамадства; у больш шырокім сэн-се — асобная філас. канцэпцыя сацыя-культ. развіцця. Ідэалогія Ф. зарадзілася ў канцы 18 ст., пасля выхаду ў свет прац А. дэ Гуж (Францыя), А.Адамс (ЗША) і М.Уолстанкрафт (Англія), якія выступалі супраць дыскрымінацыі жан-чын у грамадстве. Арганізацыі жан. ру-ху (гл. Суфражысткі) з 1840-х г. фармі-раваліся ў ЗША, у 1850-я г. — у Вялі-кабрытаніі, у 1860-я г. — у Францыі і Германіі, у 1870—80-я г. — у Сканды-наўскіх краінах. Для тагачаснага руху Ф. цэнтральным было пытанне ўраўна-вання жанчын у правах з мужчынамі (на адукацыю, валоданне маёмасцю, выбарчае права і г.д.). Пасля таго як у 1920-я г. жанчыны ў большасці еўрап. і амер. краін атрымалі выбарчыя правы, «першая хваля Ф.» пайшла на спад. 3 1960-х г. пачаўся новы ўздым жаночага руху, т. зв. «другая хваля Ф.», на ідэало-гію якой паўплывала кніга Б.Фрыдан «Таямніца жаноцкасці» (1963). У 1966 у ЗША створана Нац. жан. арг-цыя (НЖА), пры яе ўдзеле разгарнуўся ма-савы жаночы рух, які ахапіў большасць развітых зах. краін. Мэтай Ф. стала ба-рацьба за роўнасць жанчыны ў сям’і, за права на паўнавартасную прафесійную працу і г.д. У выніку да 1980—90-х г. значна павысіўся статус жанчыны ў грамадстве.