Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ:. Феромоны н поведенне. М., 1982.
ФЕРАНЧЎК Ілья Давыдавіч (н. 14.7.1946, Мінск), бел. фізік-тэарэтык. Д-р фіз.-матэм. н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Навук. працы па крыніцах манахраматычнага рэнтге-наўскага выпрамянення з частатой, якая пераналаджваецца, непертурбатыў-ных метадах апісання квантавых сістэм, абгрунтаванні метадаў даследавання крышталічных структур. Прадказаў па-раметрычнае рэнтгенаўскае вьтрамя-ненне, распрацаваў аператарны метад рашэння ўраўнення Шродынгера (у са-аўт.). Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.: Parametric X-rays from ultrarelativistic electrons in cristal: theory and possibilities of practical utilisation (разам з У.Р.Барышэўскім) // Journal de Physique. Paris. 1983. Vol. 44;
356 ФЕРАПОНТАЎ
Operator method in a problem of quantum anharmonic oscillator (y сааўт.) // Annals of Physics. New York. 1995. Vol. 238.
ФЕРАПбНТАЎ МАНАСТЬІР, Раж-дзественскі манастыр, пом-нік архітэктуры 15—17 ст. у с. Фера-понтава Валагодскай вобл. (Расія). Зна-ходзіцца за 20 км ад Кірыла-Белазерска-га манастыра. Засн. ў 1398 манахам Ферапонтам як мужчынскі. У 16 ст. буйны культ. цэнтр (тут перапісваліся кнігі, стваралася б-ка). У канцы 17 ст. манастыр заняпаў, у 1798 скасаваны, яго цэрквы сталі прыходскімі. У 1903 адноўлены як жаночы. У 1908—15 пра-ведзены рэстаўрацыйныя работы. Пасля 1917 зноў скасаваны. 3 1924 музей; ця-пер філіял-музей «Фрэскі Дыянісія» К.і-рыла-Белазерскага гіст.-арх. і маст. му-зея-запаведніка. 3 1990-х г. дзейнічае як манастыр.
У 1409 пабудаваны першыя драўляныя царк-ва Раства Багародзіцы, трапезная і келлі. У 1466 на месцы заняпалай царквы ўзведзены больш велічны драўляны храм. Пасля пажару 1488 пачалося каменнае буд-ва комплексу. У 1666—76 туг жыў сасланы патрыярх Нікан; паводле яго загаду ўзведзены адмысловыя ха-ромы, сярод Барадаўскага воз. — каменная выспа ў выглядзе крыжа. Сучасны комплекс Ф.м. ўключае: 4-стаўповы 1-купальны 3-ап-сідны сабор Раства Багародзіцы (1490, на зах. фасадзе і ў інтэр’еры фрэскі, выкананыя Дыя-нісіем з сынамі ў 1502—03); трапезная палата з царквой Дабравешчання (1530—34), звяза-ныя з саборам крытымі пераходамі (1797; у цэнтры іх убудавана шатровая званіца, 17 ст.); шатровая царква Марцініяна (1640—41), Святыя брамы з 2 надбрамнымі шатровымі цэрквамі (1649). Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Літ:. Бочаров Г.Выголов В. Во-логда. Кнрнллов. Ферг юнтово. Белозерск. 3 нзд. М., 1979. Г.А.Лаўрэцкі.
ФЕРАРА (Ferrara), горад у Паўн. Італіі. Адм. цэнтр прав. >ерара. Вядомы з 8 ст. Каля 140 тыс ж. (2000). Прам-сць; нафгахім., маш.-буд., дрэваапр., шкля-ная, швейная, харч., у т.л. цукровая. Ун-т (з 1391).
Захавалася рэгулярная планіроўка 2-й пал. 15 — пач. 16 ст. (арх. Б.Расеці). Сярод помнікаў: раманскія капліца Сан-Рамана (10 ст.), сабор з гатычным фдсадам і рэнесансавай кампанілай (па-чаты каля 1135, дабудаваны ў 15—18 ст.; цяпер уключае Музей сабора), га-тычныя палацца Камунале (1243—1481, арх. П.Бенвенуці і інш.), замак герцагаў д’Эстэ (1385—1544, арх. Баргаліна да Навара, Джыралама да Карпі), летні па-
Ферара Замак д’Эстэ.
лац герцагаў Скіфаноя (1385—1478, арх. Расеці і інш., фрэскі Ф. дэль Косы і К.Туры, 1469—70; цяпер музей), рэне-сансавыя касцёлы 15 ст., палацца дэі Дыяманты (каля 1492—1565; цяпер Нац. пінакатэка і Музей-лапідарый), Лудавіка іль Мора (1493—16 ст.; цяпер археал. музей з багатым зборам керамі-кі; абодва арх. Расеці), дамы 15 ст., бу-дынак ун-та (1587). У 15 ст. цэнтр Фе-рарскай школы. Н.К.Мазоўка.
ФЕРАРСКАЯ ШКбЛА. італьянская жывапісная школа эпохі Адраджэння. Цэнтрам школы, якая склалася пад уз-дзеяннем А.Мантэньі і П. дэла Фран-чэскі, часткова нідэрландскага жывапі-су, быў двор герцагаў д’Эстэ ў г. Фера-
ра. Творчасці майстроў Ф.ш., якая да-сягнула росквіту ў 2-й пал. 15 ст. (К.Тура, Ф. дэль Коса і інш.), уласцівы спалучэнне познагатычных і раннерэне-сансавых рысаў, вытанчаная дэкаратыў-насць і эмац. экспрэсія вобразаў, вы-разная напружанасць малюнка і плас-тычная дакладнасць форм. У пач. 16 ст. Ф.ш. наблізілася да венецыянскай шко-лы, зазнала ўплыў рымскіх мастакоў, да сярэдзіны 16 ст. заняпала.
Да арт. Ферарская школа А.Мантэньі. Маркіз Ладавіка з жонкай Барбарай Брандэн-бургскай, дзецьмі і прыдворнымі. Фрагмент размалёвак. Камера дэльі Спозі ў Мантуі. Іта-лія. 1471—77.
«ФЕРАРЫ» (Ferrari), сям’я спарт. і го-начных аўтамабіляў аднайм. італьян. фірмы. Выпускаюцца з 1946. Заднепры-вадныя спарт. аўтамабілі маюць 2-мес-ны (найб. пашыраны) 2-дзверны кузаў купэ ці кабрыялет, бензінавы рухавік магутнасцю да 383 кВт. Найб. скорасць да 325 км/гадз.
Ферапонтаў манастыр.
Спартыўны аўгамабіль «Ферары» серыі F355.
ФЕРАСПЛАВЫ (ад фера... + сплавы), сплавы жалеза з крэмніем, марганцам, хромам, тытанам і інш. элементамі. Да Ф. адносяць таксама некаторыя сплавы, у якіх ёсць жалеза ў выглядзе дамешкаў (напр., сілікаалюміній, сілікакальцый) і некаторыя металы і неметалы ў тэхніч-на чыстым стане (метал. марганец, ме-тал. хром, крышт. крэмній).
Ф. атрымліваюць з руд або рудных канцэн-тратаў плаўленнем у эл. печах або ў плавіль-ных шахтах (горнах) з флюсам і ўзнаўляльні-
ФЕРДЫНАНД 357
кам (звычайна вуглярод, крэмній або алюмі-ній). Невял. колькасці Ф. атрымліваюць у до-менных печах. Ф. з паніжанай колькасцю дамешкаў (рафінаваныя Ф.) атрымліваюць выдаленнем са сплаваў-паўпрадуктаў вугляро-ду і крэмнію рафінаваннем у эл. печах, рэак-тарах, канвертарах або спец. вакуумных уста-ноўках. Найважнейшыя з Ф.: ферасіліцый, ферахром, ферамарганец, феравальфрам, фе-рамалібдэн, фераванадый, фератытан, ферасі-лікацырконій, фераніобій, ферабор, ферафос-фар. Выкарыстоўваюцца пераважна для рас-кіслення металаў і легіравання сталей.
А.П.Ласкаўнёў.
ФЕРАСПЛАЎНАЯ ПЕЧ, электрычная печ для выплаўкі ферасплаваў. Бываюць рудаўзнаўляльныя (патрэбны элемент у іх здабываюць з руд або канцэнтратаў) і рафінавальныя (ддя рафінавання спла-ваў-паўпрадуктаў); неперарыўнага або перыяд. дзеяння; адкрытыя, закрытыя, з вярчальнай ваннай і інш.; аднафазныя (з 1 або 2 электродамі) і трохфазныя (з 3 або 6 элекгродамі).
ФЕРАЦ^Н, б іс ( г|-ц ыклапента-д ы е н і л) ж а л е з а, рэчыва з групы металаарганічных злучэнняў, Fe(C5H5)2. Атрыманы ў 1951 (першы сінтэзаваны прадстаўнік металацэнаў).
Аранжавыя крышталі, ^173 °C, U2W °C (пры награванні Ф. устойлівы да 470 °C). He раствараецца ў вадзе, раствараецца ў арган. растваральніках. Малекула Ф., як і малекулы ўсіх металацэнаў, мае структуру «сэндвіча»; жалеза ў ступені акіслення +2 знаходзіцца паміж 2 размешчанымі ў паралельных плос-касцях л-цыклапентадыенільнымі С5Н5-коль-цамі на аднолькавай адлегласці ад усіх атамаў вугляроду (сувязі Fe—С кавалентныя). Ф. ад-носіцца да небензоідных араматычных сістэм (гл. Араматычныя злучэнні). Атрымліваюць пераважна ўзаемадзеяннем цыклапентадыену С5Н6 са злучэннямі жалеза (II), а таксама ўзаемадзеяннем жалеза і С5Н6 пры 300 °C. Выкарыстоўваюць як тэрмастабілізатар полі-этылену і дыенавых каўчукоў, у сінтэзе некат. лек. сродкаў (напр., ферацэрону).
ФЕРАЭЛЁКТРЫКІ, тое, што сегнета-электрыкі.
ферганА, горад, цэнтр Ферганскага вілаета, ва Узбекістане, у паўд. ч. Фер-ганскай даліны. Засн. ў 1876—77. Да 1910 наз. Новы Маргелан, да 1924 Ско-белеў. 185 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Прам-сць: нафтаперапр., нафтахім., хім. (азотныя ўгнаенні, хім. валакно, пласт-масы і інш.), лёгкая (тэксг., бавоўна-ачышчальная, шоўкаматальная, абутко-вая), харч. (алейная, кансервавая). Пед. і політэхн. ін-ты. 2 тэатры. Краязнаўчы музей.
ФЕРГАНА, гістарычная вобласць у Ся-рэдняй Азіі. Уключае раён Ферганскай даліны [Ферганскі, Наманганскі і Ан-дыжанскі вілаеты Узбекістана, ч. Ош-скай і Джалал-Абадскай абласцей Кыр-гызстана і Сагдыйскай (б. Ленінабад-скай) вобл. Таджыкістана]. Адзін са стараж. раёнаў земляробства. У 8 ст. за-ваявана арабамі, пасля распаду Араб. халіфата ў складзе розных феад. дзяр-жаў. У 2-й пал. 18 ст. вылучылася з Бу-харскага эмірата і стала цэнтр. ч. Ка-кандскага ханства (гл. Каканд), пасля ліквідацыі якога ў 1876 уключана ў склад Рас. імперыі. Найбуйнейшы раён вырошчвання бавоўніку.
ФЕРГАНСКАЯ ДАЛІНА, Ферган-ская катлавіна, міжгорная кат-лавіна ў Сярэдняй Азіі, ва Узбекістане, Кыргызстане і Таджыкістане. Абмежа-вана на Пн гарамі Цянь-Шаня, на Пд — Гісара-Алая; на 3 злучаецца з Га-лодным стэпам. Даўж. каля 300 км, шыр. да 170 км. Выш. днішча ад 330 м на 3 да 1000 м на У. Складзена з алюві-яльных і пралювіяльных адкладаў. Ка-рысныя выкапні: нафта, гаручыя газы, вугаль, сурма, ртуць, жал., медныя, по-ліметал. руды, сера. На ПдУ паласа адыраў, на ПнЗ нізкагорныя грады (выш. да 1009 м). Клімат кантыненталь-ны, сухі. Сярэдняя т-ра студз. -3 °C, ліп. 24—27 °C. Ападкаў ад 100 мм у цэнтр. ч. да 500 мм на У. Гал. рака Сырдар’я. Вялікі Ферганскі канал, Паўд. Ферганскі канал, Кайраккумскае вада-сховішча. Участкі пясчанай пустыні, са-ланчакі. Большая ч. тэр. пад бавоўні-ка.м, садамі і вінаграднікамі. Шаўкавод-ства. Гал. гарады: Худжанд (Таджыкі-стан), Андыжан, Каканд, Наманган, Фергана (Узбекістан), Ош (Кыргыз-стан).
ФЕРДЫНАНД I (Ferdinand; 10.3.1503, Алькала-дэ-Энарэс, Іспанія — 25.7.1564), аўстрыйскі эрцгерцаг, імпе-ратар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» [1556/58—64]. 3 дынастыі Габсбургаў. Сын Філіпа I Прыгожага, малодшы брат Карла V. Паводле дагавораў 1521 — 22 атрымаў ва ўладанне ад Карла V аўстр. землі, пазней правёў тут шэраг адм. рэформ. У 1526 выбраны каралём Чэхіі і Венгрыі (каранаваны ў 1527), але ўсталяваў сваю ўладу толькі ў частцы Венгрыі. 3 1529 процістаяў уварванням туркаў (аблога імі Вены і інш.). Стаў ім-ператарам пасля адрачэння ад прастола Карла V (1556, каранаваны ў 1558).
ФЕРДЫНАНД II (Ferdinand; 9.7.1578, г. Грац, Аўстрыя — 15.2.1637), аўстрый-скі эрцгерцаг, імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» [1619—37], 3 дынас-тыі Габсбургаў. Сын эрцгерцага Унутр. Аўстрыі (Штырыя, Карынтыя, Крайна) Карла, бацька Фердынанда III, унук Фердынанда I. Выхаваны езуітамі, таму імкнуўся праводзіць у сваіх уладаннях контррэфармацыю. 3 1590 эрцгерцаг, з 1595 рэгент Унугр. Істрыі. У 1617 вы-браны таксама каралём Чэхіі, а ў 1618 і
Венгрыі. Пры ім пачалася Трыццаціга-довая вайна 1618—48, у час якой адбы-ліся антыгабсбургскія выступленні ў Чэхіі (гл. Чэшскае паўстанне 1618—20) і Венгрыі (рух Г.Бетлена). Аўтар аналаў на лац. мове (т. 1—9, 1610—46). Маўза-лей у г. Грац.