• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тв.: Нзбр. труды. Т. 1—7. М., 1952—62.
    ФЕРТ-ОФ-КЛАЙД (Firth of Clyde), за-ліў Ірландскага м. каля зах. берага Шат-лацдыі. Даўж. каля 140 км, шыр. каля ўваходу 40 км, глыб. 33—164 м. Упадае р. Клайд. Прылівы паўсугачныя (да 4 м). Злучаны каналам (праз р. Клайд) з
    зал. Ферт-оф-Форт Паўночнага м. Гал. парты: Грынак, Дамбартан, Клайд.
    ФЕРТ-ОФ-ФОРТ (Firth of Forth), заліў Паўночнага м. каля ўсх. берага Шат-ландыі. Даўж. каля 80 км, шыр. каля ўваходу 25 км, глыб. да 46 м. Шмат водмелей і рыфаў. Прылівы паўсугач-ныя (да 6 м). Злучаны каналам (праз р. Клайд) з зал. Ферт-оф-Клайд Ірланд-скага мора. Буйны партовы комплекс.
    ФЕРТЬІЛЬНАСЦЬ (ад лац. fertilis урад-лівы), здольнасць дарослага арганізма даваць жыццяздольнае патомства. Тэр-мін Ф. ужываюць пераважна ў адносі-нах да раслін.
    А.Я.Ферсман.
    ФЕРУГІНЁУМ (fenrugineum), разнавід-насць мяккай пшаніцы з чырв. асцюка-ватым неапушаным коласам і чырв. зернем. Адна з найб. пашыраных у све-це. Вырошчваюць ва Усх. Азіі, Еўропе, Аргенціне, Паўн. Амерыцы. Шмат азі-мых і яравых сартоў.
    ФЕРЎЛА (Ferula), род кветкавых раслін сям. парасонавых. Каля 140 відаў. Па-шыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Трапляюцца ў пустынях, паўпустынях, па сухіх горных схілах.
    Шматгадовыя травяністыя, часам гіганцкія расліны выш. да 2 м, з дыям. сцябла да 10 см. Лісце шматперыстарассечанае, прыкаранё-вае — у разетцы. Кветкі дробныя, жоўтыя, у
    ФЕСТ	361
    складаных парасоніках, што ўтвараюць мя-цёлчатыя суквецці. Плод — двухсямянка. Многія віды, напр. Ф. камедзяносная (F.gumosa), мускусная (F.moschata), маюць у сабе смолы, камедзі, эфірны алей. Выкарыс-тоўваюцца ў лакафарбавай і тэкст. прам-сці, медыцыне, парфумерыі. Крухмал з каранёў спажываецца ў ежу, лісце — на корм жывёле. Лек., харч., тэхн. і кармавыя расліны.
    ФЕРЫМАГНЕТЬІЗМ [ад феры(т) + магнетызм], магнітаўпарадкаваны стан рэчыва (ферымагнетыка), у якім маг-нітныя маманты падрашотак крышталя ўзаемна не скампенсаваны, так што рэ-чыва мае самаадвольную (спантанную) намагнічанасць. Устанаўліваецца пры т-ры ніжэй Кюры пункта. З’яўляецца вынікам адмоўнага абменнага ўзаема-дзеяння.
    Элементарныя магн. моманты іонаў феры-магнетыка ўтвараюць некалькі падсістэм — магн. падрашотак, магн. моманты іонаў кож-най з якіх паралельныя і таму намагнічанасць падрашоткі не роўная нулю. Магн. моманты іонаў розных падрашотак маюць антыпара-лельную ці больш складаную (напр., трохву-гольную) арыентацыю. Спантанная намагні-чанасць рэчыва J роўная вектарнай суме намагнічанасцей усіх падрашотак. Розныя значэнні і тэмпературныя залежнасці намаг-нічанасцей розных падрашотак прыводзяць да больш складанай, чым у ферамагнетыка, залежнасці J ад т-ры: у некат. выпадках J = 0 не толькі ў пункце Кюры, а і пры больш ніз-кай т-ры — у п у н к ц е кампенса-ц ы і, паблізу якога рэчыва мае асаблівыя ўласцівасці. Паводзіны ферымагнетыкаў пры J * 0 у знешнім магн. полі аналагічныя паводзі-нам ферамагнетыкаў (існуе даменная структура, мае месца магнітнае насычэнне, магн. гістэрэ-зіс). Назіраецца магнітастрыкцыя, магнітная анізатрапія, тэкстура магнітная, ферымаг-нітны рэзананс. У пункце Кюры ферымагніт-ны парадак разбураецца і рэчыва пераходзіць у парамагнітны стан (фазавы пераход II роду). Гл. таксама Магнітная структура.
    Літ.: Гл. да арт. Ферсмагнетызм.
    Р.М.Шахлевіч.
    ФЕРЫМАГНЁТЫК, рэчыва, у якім пры т-ры ніжэй Кюры пункта існуе фе-рымагнітны парадак магн. момантаў іонаў (гл. Ферымагнетызм). Значная част-ка Ф. — дыэлектрычныя ці паўправад-ніковыя іонныя крышталі, якія маюць магн. іоны розных элементаў або аднаго элемента, але ў неэквівалентных вузлах крышт. рашоткі.
    Да Ф. адносяцца іонныя і інтэрметалічныя злучэнні пераходных элементаў (ферыты, фтарыды, сульфіды, селеніды і інш.), а таксама шэраг упарадкаваных і аморфных сплаваў. Па магн. уласцівасцях Ф. падобныя да ферамаг-нетыкаў; адрозніваюцца меншымі электра-праводнасцю і стратамі на віхравыя токі. Вы-рабляюцца ў выглядзе мона- і полікрышта-лёў, мона- і полікрышт. плёнак, а таксама ў выглядзе керамікі. Выкарыстоўваюцца для вырабу пастаянных магнітаў, стрыжняў ва-гальных контураў, трансфарматараў, магн. антэн і інш. Гл. таксама Ферыты.
    Р.М.Шахлевіч.
    ферымагнітны рэзанАнс, рэз-кае павелічэнне паглынання энергіі эл.-магн. поля ферымагнетыкам пры пэў-ных (рэзанансных) значэннях частаты і напружанасці прыкладзенага магн. по-ля; разнавіднасць электроннага магніт-нага рэзанансу.
    Наяўнасць у ферымагнетыках некалькіх магн. падрашотак (гл. Ферымагнетызм) пры-водзіць да існавання некалькіх галін Ф.р. Кожная галіна адпавядае пэўнаму тыпу рэза-нансных ваганняў вектараў намагнічанасці падрашотак адносна адзін аднаго і адносна вектара напружанасці знешняга магн. поля. Пры Ф.р. ў нізкачастотнай вобласці антыпа-ралельнасць вектараў намагнічанасці падра-шотак захоўваецца; гэты від Ф.р. падобны да ферамагнітнага рззанансу. Высокачастотныя галіны Ф.р. адпавядаюць такім відам прэцэсіі вектараў намагнічанасці падрашотак, пры якіх іх антыпаралельнасць парушаецца. Ф.р. у ферымагнетыках з некалінеярнымі вектарамі намагнічанасці падрашотак, а таксама паблізу пунктаў кампенсацыі больш складаны. Выка-рыстоўваецца ў тэхніцы ЗВЧ для стварэння прылад, якія пераналаджваюцца магн. полем.
    Літ:. Гу р е в н ч А.Г. Магннтный резо-нанс в феррнтах н антмферромагнетнках. М., 1973. Р.М.Шахлевіч.
    Подрашотка 1 Падрашотка 2
    Да арт. Ферымагнетызм. Двухмерная мадэль двухпадрашотачнай ферымагнітнай структу-ры. Стрэлкамі паказаны напрамкі і велічыні атамных магнітных момантаў.
    ФЕРЫТАВАЯ АНТЙНА, шматвітковая рамачная антэна з ферамагн. асярод-кам. Высокая магн. ўспрыімлівасць фе-рытаў дазваляе вырабляць Ф.а. з паме-рамі, значна меншымі за памеры звы-чайнай рамачнай антэны, пры захаван-ні значэння эрс індукцыі і дыяграмы накіраванасці. Абмотка Ф.а. звычайна
    Да арт. Фест. Палац 2000—1500 да н.э.
    ўключаецца замест шпулі індуктыўнасці ўваходнага вагальнага контура радыё-прыёмніка. Павелічэнне страт у ферыце са змяншэннем даўжыні прынятай ра-дыёхвалі абмяжоўвае выкарыстанне Ф.а. дыяпазонамі доўгіх і сярэдніх хваль у радыёпрыёмніках і радыёпеленгатарах для прыёму вяшчальных і інш. радыё-станцый.
    ФЕРЫТЫ (ад лац. ferrum жалеза), хі-мічныя злучэнні аксіду жалеза з аксіда-мі пераходных і рэдказямельных эле-ментаў; неметалічныя цвёрдыя магніт-ныя матэрыялы. Большасць Ф. — фе-рымагнетыкі. Характарызуюцца вял. намагнічанасцю, малымі элекграпра-воднасцю і стратамі на віхравыя токі.
    Адрозніваюць: Ф.-шпінелі, Ф.-гранаты, ар-таферыты, гексаферыты (з крышт. рашоткай тыпу мінералаў шпінелі, гранату, пераўскіту і гексаганальнай крышт. рашоткай, адпаведна). Выкарыстоўваюцца ў радыётэхніцы (ферыта-выя антэны, асяродкі радыёчастотных конту-раў), у ЗВЧ-тэхніцы (вентылі і цыркулятары), у выліч. тэхніцы (элементы аператыўнай па-мяці), як магн. асяроддзе для верт. запісу гуку і відарыса, для вырабу невял. паст. магнітаў і інш.
    Літ.: Структура н свойства феррнтов. Мн., 1974; Крупнчка С. Фнзнка феррнтов н родственных нм магннтных окнслов: Пер. с нем. Т. 1—2. М., 1976; Л е т ю к Л.М., Ж у -р а в л е в Г.Н. Хнмня н технологня феррн-тов. Л., 1983.	Л.А.Башкіраў.
    ФЁРЭНЧЫК (Ferencsik) Янаш (18.1.1907, Будапешт — 1984), венгерскі дырыжор. Вучань А.Тасканіні. 3 1927 канцэртмай-стар, у 1930—44 дырыжор, з 1952 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Венгерскага опернага т-ра ў Будапешце. 3 1945 гал. дырыжор сімф. аркестра Венгерскага радыё, з 1952 — Венгерскага дзярж. сімф. аркестра. У 1948 і 1950 дырыжы-раваў спектаклямі ў Венскай дзярж. оперы. Як дырыжору ўласцівы тонкае пачуццё розных стыляў, дакладнасць перадачы дэталей аўтарскага тэксту. Адзін з першых выканаўцаў твораў су-часных венгерскіх кампазітараў. Прэміі імя Л.Кошута 1951, 1961.
    ФЕС (араб. Ф а с, устарэлая назва Ф е ц), горад на ПнЗ Марока. Адм. ц. прав. Фес. Засн. ў 789. Каля 600 тыс. ж. (2000). Гандл.-прамысл. і трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харч., дрэваапр., хім., маш.-буд. (стан-кабуд.). Саматужныя рамёствы (вытв-сць тканін, ганчарных і скураных вырабаў). Культ.-гіст. цэнтр. Адзін з гал. рэліг. цэнтраў Магрыба. Мусульм. ун-т Ка-рауін (засн. ў 859). Музей мараканскага мастацтва. Арх. помнікі 9, 13—14 ст. уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    ФЕСТ (грэч. Phaistos), старажытны го-рад на Пд в-ва Крыт, буйны цэнтр кры-та-мікенскай культуры. У эпоху неаліту і ранняй бронзы Ф. — невял. паселі-шча. Каля 2200 да н. э. тут узведзены манументальны царскі палац, які мае
    362	ФЕСТЫВАЛЬ
    шмат агульнага з палацам Кноса; адмет-ны 3 брукаванымі дварамі, свяцілішчамі і т.зв. тэатральнай пляцоўкай з пры-ступкамі-лавамі для 500 гледачоў. Пасля землетрасення (сярэдзіна 18 ст. да н.э.) палац цалкам перабудаваны і пашыра-ны. Новы палац вызначаўся высокім узроўнем буд. майстэрства: сцены шматлікіх памяшканняў і доўгіх калідо-раў складзены з чэсаных пліт, выкарыс-тана фрэскавая размалёўка, меў шмат гасп. памяшканняў і разгалінаваны во-даправод. Быў абкружаны калонамі, меў перыстыльны двор. Вакол палацавага ўзгорка размяшчаўся горад. Каля 1470 да н.э. Ф. разбураны землетрасеннем, пасля якога туг знаходзілася невял. па-селішча. У 1900—66 даследаваны італь-ян. археолагамі.
    ФЕСТЫВАЛЬ (франц. festival ад лац. festivus вясёлы, святочны), масавае свя-та, паказ дасягненняў у галінах музыкі, т-ра, кіно, эстрады і інш. Вытокі ў алімпійскіх гульнях Стараж. Грэцыі, спаборніцтвах трубадураў, мінезінгераў і інш. Узніклі ў Вялікабрытаніі ў пач. 18 ст. 3 20 ст. пашырыліся міжнар. фесты-валі. Сярод найб. вядомых міжнар. тэ-атр. і муз. Ф.: Шэкспіраўскі ў Страт-фардзе (1-ы ў 1769, з 1886 рэгулярна) і Эдынбургскі (з 1947) у Вялікабрытаніі, Байройцкі (Вагнераўскі, з 1876) у Гер-маніі, Зальцбургскі ў Аўстрыі (з 1917), Фларэнційскі муз. май у Італіі (з 1933), Авіньёнскі (з 1947) і «Тэатра Нацыі» (з 1957) у Францыі, «Варшаўская восень» у Польшчы (з 1956), «Руская зіма», «Маскоўскія зоркі», «Белыя ночы» ў Ра-сіі (усе з 1964) і інш. Наладжваюцца Ф. кінамастацтва (гл. Кінафестываль), праводзіліся Сусветныя фестывалі мола-дзі і студэнтаў і інш. Бел. маст. калек-тывы з 1930-х г. удзельнічалі ва ўсеса-юзных Ф. У 1939 у Мінску адбыўся 1-ы Усебел. Ф. калгасна-саўгасных т-раў. У пасляваен. час праводзіліся рэсп. і між-рэсп. Ф. Найб. значныя Ф. на Беларусі: тэатральныя — міжнар. Прыбал-тыкі і Беларусі «Прыбалтыйскія тэатр. вёсны» (1956—92), міжнар. аматарскіх т-раў Прыбалтыкі і Беларусі «Рампа дружбы» (1978, Мінск; 1988, Гродна), «Славянскія тэатр. сустрэчы» (1991, Мінск, з 1994 у Гомелі), «Белая Вежа» (з 1996, Брэст), Ф. монаспектакляў «Я» (1993, 1996, 1998, Мінск), Ф. майстроў сцэны «Маладзечанская сакавіца» (з 1993), Ф. нац. драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (1998, 2001, Бабруйск). Адбыліся Ф. тэатраў лялек: рэсп. (1981, Мінск; 1983, Магілёў; 1986, Гродна), міжнар. (1990, 1993, 1995, Мінск), Ф. т-раў лялек Прыбалтыкі і Беларусі (1960—80-я г.). Ф. музычна-тэ-атральныя: у Мінску — усесаюз-ныя майстроў опернага і балетнага мас-тацтва (1968, 1972), творчай моладзі т-раў оперы і балета (1976, 1979, 1982) і Ф. муз. т-раў «Тэатр і час» (1987); Ф. старадаўняй бел. інстр. музыкі «Му-