• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Я.Г.Міляшкевіч.
    ФЕНбЛА-ФАРМАЛЬДЭГ/ДНЫЯ смдлы, сінтэтычньм смолы, пра-дукты полікандэнсацыі фенолаў з фар-мальдэгідам ці яго вытворнымі. Атрым-ліваюць сінтэзам зыходных смол, хім. мадыфікацыяй і спалучэннем з інш. ма-тэрыяламі, пераўтварэннем іх у ацвер-джаныя густасеткавыя палімеры. Улас-
    цівасці Ф.-ф.с. вызначаюцца ўмовамі іх атрымання: пры лішку фенолу і наяў-насці кіслых каталізатараў атрымліва-юць тэрмапластычныя навалачныя смо-лы; пры лішку фармальдэгіду ў прысут-насці асноўных каталізатараў —тэрма-рэактыўныя рэзольныя смолы.
    Вадкія ці цвёрдыя аморфныя рэчывы ад светла-жоўтага да цёмна-карычневага колеру. Добра раствараюцца ў водных растворах шчо-лачаў, фенолаў, спіртоў, кетонаў і інш. паляр-ных растваральніках. Ацверджаныя Ф.-ф.с. належаць да жорсткіх крохкіх цепла- і тэр-маўстойлівых палярных палімераў. Выкарыс-тоўваюць як сувязнае ў вытв-сці кампазіцый-ных матэрыялаў на аснове драўніны і паперы (драўняна-валакністых і драўняна-стружкавых пліт, фанеры), тканін, фенапластаў, цеплагу-каізалявальных пенапластаў, кляёў, лакаў, эмалей, залівачных, прамочвальных і святло-адчувальных (фотарэзістаў) матэрыялаў, так-сама ў якасці вулканізавальных дамешкаў у каўчук і гуму, стабілізатараў палімерных ма-тэрыялаў і інш.
    Літ.: К н о п А., Ш е й б В. Фенольные смолы я матерналы на нх основе: Пер. с англ. М., 1983. Я.Г.Міляшкевіч.
    ФЕНОЛФТАЛЕІН, арганічнае злучэнне, СмНцОі» індыкатар. Бясколерныя крыш-талі без паху і смаку, !„, 277—279 °C. Дрэнна раствараецца ў вадзе, раствара-ецца ў этылавым спірце і эфіры. У ана-літ. хіміі — індыкатар (нейтральны і кіслы растворы Ф. бясколерныя, шчо-лачны — малінавы); у медыцыне — слабільны сродак (пурген).
    ФЕНбЛЫ, арганічныя злучэнні арама-тычнага раду, у малекулах якіх гідрак-сільныя групы звязаны з атамамі вугля-роду араматычнага кальца. Паводле колькасці гідраксільных груп вылуча-юць адна- (напр., фенол, нафтол, крэ-зол), двух- (гідрахінон, піракатэхін, рэ-зарцын) і шмататамныя Ф. (пірагалол, флораглюцын). Паводле колькасці ара-матычных ядзер адрозніваюць уласна Ф., нафтолы (2 кандэнсаваныя ядры), антролы (3 ядры), фенантролы (4), бен-затэтролы (5) і інш.
    Бясколерныя ці афарбаваныя крышталі або вадкасці, большасць мае моцны характэрны пах. Добра раствараюцца ў этаноле, дыэтыла-вым эфіры, ацэтоне, абмежавана —у бензо-ле, вадзе. Маюць слабакіслотныя ўласцівасці: у растворах шчолачаў утвараюць солепадоб-ныя зпучэнні (феналяты), якія ацыліруюцца з утварэннем складаных эфіраў і алкіліруюцца з угварэннем простых эфіраў. Атамы вадароду ядра Ф. лёгка замяшчаюцца ў рэакцыях гала-геніравання, нітравання, сульфіравання і інш., што звязана з наяўнасцю гідраксільнай групы (моцнага орта-пара-арыентанта). Для Ф. характэрны таксама рэакцыі кандэнсацыі. Атрымліваюць Ф. акісленнем араматычных вуглевадародаў і цыклаалканаў, гідролізам арылгалагенідаў, шчолачным плаўленнем ара-матычных сульфакіслот і інш., вылучаюць з каменнавугальнай смалы, расл., сыравіны. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фенола-альдэ-гідных смол, паверхнева-актыўных рэчываў, фарбавальнікаў, лекаў, антыаксідантаў і інш. Таксічныя. Я.Г.Міляшкевіч.
    ФЕНбМЕН (грэч. phainomenon тое, што з’яўляецца), 1) паняцце, якое азна-чае з’яву, што пасцігаецца ў вопыце з дапамогай пачуццяў. Прынцьіпова ад-розніваецца аднаўмена, які застаец-
    ца за межамі вопыту і з’яўляецца прад-метам інтэлектуальнага сузірання. І.Кант імкнуўся з дапамогай паняцця Ф. рэзка адмежаваць з’яву ад сутнасці, якую лічыў непазнавальнай (гл. Агнас-тыцызм). 3 пункту гледжання дыялект. матэрыялізму непераадольнай мяжы па-між сутнасцю і з’явай няма; сутнасць пазнаецца праз з’яву. 2) Незвычайная, рэдкая з’ява, выключны факт, чалавек.
    ФЁНХЕЛЬ (Foeniculum), род кветкавых раслін сям. парасопавых. 2 віды. Пашы-раны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Ста-раж. культура Егіігга і Кітая, у Расіі — з пач. 20 ст. На Беларусі культывуецца Ф. звычайны, або аптэчны кроп (F. vulgare).
    Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстымі стрыжнёвымі каранямі. Галінастыя сцёблы выш. да 2 м, гладкія, акруглыя з сіня-ватым налётам. Цёмна-зялёнае лісце яйнапа-добна-трохвугольнае, 3—4-перыстарассеча-нае. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў складаны плоскі парасонік. Плод —двухся-мянка. Mae 2—6% эфірнага алею, які выка-рыстоўваецца ў харч. прам-сці, медыцыне, парфумерыі. Лісце і насенне ўжываюцца як прыправа. макуха (мае да 20% бялку) ідзе на корм жывёле. Лек., харч., тэхн., кармавыя расліны. В.М.Прохараў.
    Фенхель звычайны.
    ФЕбД (позналац. feodum ад стараж-герм. fihu, fehu маёнтак, маёмасць + od уладанне), у сярэдневяковай Зах. Еўро-пе землі або фіксаваны даход з іх, якія сеньёр (буйны землеўласнік: імператар, кароль, герцаг, граф і г.д.) перадаваў у спадчыннае ўладанне свайму васалу (гл. Васалітэт) на ўмовах выканання васа-лам ваен. ці прыдворнай службы і вы-платы ўстаноўленых звычаем грашовых сум. Непасрэдным папярэднікам Ф. быў бенефіцый. Найб. пашырэнне Ф. меў у 11—15 ст. 3 развіццём таварна-грашо-вых адносін і пераходам да сістэмы на-ёмнага войска Ф., уладанне якім ужо не
    ФЕРАНЧУК 355
    было непасрэдна звязана са службай сеньёру, ператварыўся ў юрыд. фікцьпо.
    ФЕР..., ФЕРА... (ад лац. ferrum жале-за), састаўная частка складаных слоў, якія абазначаюць адносіны да жалеза, напр., ферыты, ферасплавы.
    ФЕРАДЫНАМІЧНАЯ ПРЫЛАДА, пры-лада для вымярэння эл. велічынь, за-снаваная на ўзаемадзеянні магн. палёў рухомай і нерухомай шпуль з токам. Разнавіднасць электрадынамічнай пры-лады, у якой магн. поле нерухомай шпулі ўзмацняецца магнітаправодам з ферамагн. матэрыялу. Выкарыстоўва-юцца пераважна як тэхн. шчыгавыя (часам пераносныя) амперметры, вальт-метры і ватметры (паказвальныя і са-мапісныя) ва ўмовах вібрацыі, трасення і ўдараў.
    Пры вымярэнні сілы току і напружання абмоткі шпуль уключаюць паслядоўна; пры вымярэнні магутнасці прапускаюць ток: праз нерухомую шпулю — прапарцыянальны то-ку, праз рухомую — прапарцыянальны нап-ружанню ў вымяральным ланцугу. Працякан-не токаў у шпулях утварае магн. палі, якія ўзаемадзейнічаюць і адхіляюць стрэлку пры-лады. Пры выкананні ферадынамічных меха-нізмаў у выглядзе лагометраў іх выкарыстоў-ваюць як частатамеры, фазометры і фарад-метры.
    ФЕРАЗбНД (ад фера... + зонд), прыла-да для выяўлення магнітнага паля і вы-мярэння яго напружанасці. Mae адчу-вальны элемент, які ўяўляе сабой фера-магн. асяродак (звычайна з пермалою) з 2 абмоткамі (узбуджэння і вымяраль-най).
    Прынцып дзеяння грунтуецца на зменах магн. стану асяродка пад уплывам знешняга пастаяннага магн. поля і ўзнікнення эрс ін-дукцыі, залежнай ад яго напружанасці, а так-сама ад арыентацыі асяродка адносна магн. поля. Выкарыстоўваецца пры касм. і геафіз. даследаваннях (як састаўная частка каэрцы-тыметраў, магнітометраў і інш.), сістэмах кантролю за якасцю прадукпыі (гл. Магніт-ная дэфектаскапія), у медыцыне і інш.
    ФЕРАМАГНЕТЬІЗМ (ад фера... + маг-нетызм), магнітаўпарадкаваны стан рэ-чыва (ферамагнетыка), у якім боль-шасць атамных магнітных момантаў па-ралельныя адзін аднаму так, што рэчы-ва мае самаадвольную (спантанную) намагнічанасць. Устанаўліваецца пры т-рах ніжэй Кюры пункта. З’яўляецца вынікам дадатнага абменнага ўзаема-дзеяння.
    У адсутнасць знешняга магн. поля ўзаема-размяшчэнне самаадвольна намагнічаных у розных напрамках даменаў (абласцей адна-роднай намагнічанасці, на якія разбіты фера-магнетык) такое, што поўная намагнічанасць усяго крышталя роўная нулю. Знешняе магн. поле мяняе даменную структуру: зрушваюцца даменныя межы, вектары намагнічанасці да-менаў арыентуюцца ў адным напрамку. 3 ростам поля намагнічанасць расце і дасягае магнітнага насычэння; пры перамагнічванні назіраецца магн. гістзрэзіс. Mae месйа магні-тастрыкцыя, магнітная анізатрапія, тэксту-ра магнітная, ферамагнітны рэзананс. У пунк-це Кюры ферамагнітны парадак разбураецца і ферамагнетык пераходзіць у парамагнітны стан (фазавы пераход П роду), у некат. выпад-
    ках — у антыферамагнітны. Гл. таксама Маг-нітная структура.
    Літ:. Вонсовскнй С.В. Магнетнзм. М., 1971;Тнкадзумн С. Фнзнка ферро-магнетазма: Магннтные свойства вешества: Пер. с яп. М., 1983; Я го ж. Фнзнка ферро-магнетнзма: Магннтные характернстмкн н практнч. прнменення: Пер. с яп. М., 1987; Уайт Р.М. Квантовая теорня магнётнзма: Пер. с англ. 2 нзд. М., 1985. Р.М.Шахлевіч.
    ФЕРАМАГН^ТЫК, рэчыва, у якім пры т-ры ніжэй Кюры пункта існуе фера-магнітны парадак магн. момантаў атам-ных носьбітаў магнетызму (гл. Ферамаг-нетызм). Да Ф. адносяцца некат. чыс-тыя металы групы жалеза (жалеза, ко-бальт, нікель) і рэдказямельныя металы (гадаліній, тэрбій, дыспрозій, гольмій, эрбій), а таксама іх сплавы і злучэнні; сплавы і злучэнні хрому і марганцу з неферамагн. элементамі (т.зв. гейсеравы сплавы).
    Паводле значэння каэрцытыўнай сілы Ф. падзяляюцца на магнітамяккія (гл. Магні-тамяккія матэрыялы) і магнітацвёрдыя (гл. Магнітацвёрдыя матэрыялы). Магнітамяккія Ф. выкарыстоўваюцца для вырабу магніта-
    праводаў, элементаў памяці ЭВМ, магн. лін-заў і інш.; магнітацвёрдыя —для вырабу пас-таянных магнітаў. Ферамагн. металы і сплавы з добра выяўленымі магнітастрыкцыйнымі ўласцівасцямі выкарыстоўваюцца ў прыладах
    Схема ферадынамічнай прылады: 1 — электра-магніт; 2 — рухомая шпуля; 3 — спружына;
    4 — асяродак рухомай часткі.
    Да арт Ферамагнетызм. Ферамагнітная калі-неарная атамная структура гранецэнтраванай кубічнай рашоткі ніжэй пункта Кюры; стрэл-камі паказаны напрамкі атамных магнітных момантаў; Js — вектар сумарнай намагніча-насці.
    пераўтварэння эл.-магн. энергіі ў механічную і наадварот. Р.М.Шахлевіч.
    ФЕРАМАГНІТНЫ РЭЗЛНАНС, рэзкае павелічэнне паглынання энергіі эл.-магн. поля ферамагнетыкам пры пэў-ных (рэзанансных) значэннях частаты і напружанасці прыкладзенага магн. по-ля; разнавіднасць электроннага магніт-нага рэзанансу.
    Частата Ф.р. (звычайна ў радыёдыяпазоне) вызначаецца ўласнай частатой прэцэсіі магн. момантаў электроннай сістэмы крышталя ва ўнутр. магн. полі, залежыць ад лікавяга зна-чэння і напрамку знешняга магн. поля, т-ры, формы і памеру ферамагнетыка, яго дамен-най структуры. Ф.р. з’яўляецца калект. эфек-там: элементарныя магн. моманты ферамаг-нетыка моцна звязаны, і паглынанне энергіі адбываецца ў выніку ўзаемадзеяння перамен-нага магн. поля з сумарнымі магн. момантамі макраскапічных аб’ёмаў рэчыва, таму апісан-не Ф.р. магчыма ў рамках класічнай макра-скапічнай тэорыі. Даследаванне Ф.р. дае маг-чымасць вывучаць характар узаемадзеянняў у крышталях, даменную структуру і працэсы намагнічвання, вызначаць магн. параметры. Шырока выкарыстоўваецца ў тэхніцы ЗВЧ для сгварэння пераетройвальных магн. полем рэзанатараў, фільтраў, селектыўных датчыкаў, вентыляў і інш. Р.М.Шахлевіч. ФЕРАМбНЫ (ад грэч. phero нясу + hormao прьшоджу ў рух), біялагічна ак-тыўныя рэчывы, якія вьшзяляюцца жы-вёламі ў навакольнае асяроддзе і ўплы-ваюць на паводзіны ці фізіял. стан інш. асобін таго ж віду. Вырабляюцца Ф. спец. залозамі ці клеткамі, успрыма-юцца хемарэцэптарамі (напр., органамі нюху). Паводле хім. будовы Ф. разна-стайныя (тэрпеноіды, стэроіды, насыча-ныя і негранічныя к-ты, альдэгіды, спірты і інш.). Паводле функцыі вылу-чаюць палавыя Ф. (палавыя атрак-танты, афрадызіякі), якія забяспечва-юць сустрэчу і ідэнтыфікацыю асобін рознага полу і стымулююць палавыя паводзіны; Ф. т р ы в о г і (выклікаюць рэакцыі ўцякання, затойвання); а г р э -гацыйныя Ф. (забяспечваюць збі-ранне вял. колькасці асобін на абмежа-ванай плошчы); следавьы, для мечання тэрыторыі і інш. Выкарыстоўваюцца ж біял. метад барацьбы з насякомымі-шкоднікамі.