Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ:. Фемнннзм: проза, мемуары, пнсьма: Пер. с англ. М., 1992; Ф р н д а н Б. Загадка женственностн: Пер. с англ. М., 1994.
І.Р. Чыкалава.
ФЕМІСГбКЛ (Themistokles; каля 525 — каля 460 да н.э.), афінскі дзярж. дзеяч і палкаводзец. 3 493/492 да н.э. неадна-разова займаў пасады архонта і стратэ-га, абараняў інтарэсы гандл.-прамысл. слаёў і беднаты, ставіў за мэту ператва-рыць Афіны ў марскую дзяржаву, для чаго ўмацаваў порт Пірэй, стварыў флот трыэр. У 487—486 да н.э. правёў паліт. рэформы (выбары архонтаў па жэрабі, магчымасць коннікам займац^ гэтую пасаду, вызваленне калегіі стра-тэгаў ад кантролю арэапага). У час грэ-ка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. быў ініцыятарам стварэння Дэлоскага саюза, фактычна кіраваў грэч. флотам у бітве каля в-ва Саламін (480 да н.э;). Садзейнічаў вызваленню грэч. гарадоў М.Азіі ад улады персаў. У выніку інтрыг
афінскай арыстакратыі і спартанскіх алігархаў выгнаны з Афінаў (471 да н.э.). Апошнія гады жыцця правёў у перс. цара Артаксеркса /.
Літ:. П л у т а р х. Нзбранные жнзнеопнса-ння: Пер. с греч. Т. 1. М., 1990; Н е п о т К. О знаменнтых нноземных полководцах; йз кннгн о рнмскнх нсторнках: Пер. с лат. М., 1992; Герон Грецнн в войне н мнре: йсторня Грецнн в бногр. Г.В.Штолля: Пер. с нем. М., 1992. А.Г.Зельскі.
ФЕМТА... (ад лац. femten пятнаццаць), дзесятковая прыстаўка для ўгварэння найменняў дольных адзінак, роўных 10'15 зыходным адзінкам. Пазначаецца ф. Напр., 1 фм (фемтаметр) = 10’15 м.
ФЕМЫ, ваенна-адм. акругі ў Візантыі ў 7—13 ст. Узніклі пасля распаду позна-рым. правінцыяльнай сістэмы з яе дак-ладным падзелам на ваен. і грамадз. функцыі. На чале Ф. стаялі стратыгі. якія засяроджвалі ў сваіх руках ваен. камандаванне, суд. ўладу і падатковае кіраванне. 3 8 ст. пачалося драбленне Ф. і абмежаванне ўлады стратыгаў. У 11 ст. Ф. ператварыліся ў дробныя ваен. акругі, якія аб’ядноўваліся ў дукаты і катэпанаты. Да 13 ст. Ф. захаваліся толькі ў Нікейскай імперыі. У 14 ст. фемную сістэму замянілі ўдзелы.
ФЕН (ад грэч. phaino выяўляю, паказ-ваю) у г е н е т ы ц ы, варыяцыя адзнакі, абумоўленая генатыпам, якую нельга падзяліць на састаўныя кампа-ненты без страты якасці. Адрозніваюць Ф. фізіялагічныя (напр., здольнасць ці няздольнасць чалавека адчуваць смак фенілтыякарбаміду), біяхімічныя (наяў-насць або адсугнасць ферментатыўнай актыўнасці), паводзінскія (напр., выбар рознай аптымальнай т-ры мышамі роз-ных ліній), якасныя (напр., масць жы-вёлы), колькасныя (напр., вага жывёлы) і інш. У некат. выпадках Ф. кантралю-ецца адным генам, але часцей — не-калькімі (гл. Камплементарнасць, Полі-мерыя). Генатыпічная абумоўленасць Ф. — фундамент для развіцця фенеты-кі. Р.Г.Заяц.
ФЕН (Fenn) Джон Бенет (н. 15.6.1917, Нью-Йорк), амерыканскі хімік. Чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (2000). Скончыў Іельскі ун-т (1940). 3 1952 у Прынстанскім ун-це (з 1959 праф.), у 1967—87 у Іельскім ун-це. 3 1994 праф. ун-та г. Рычманд. Навук. працы па аналіт. хіміі і мас-спектрамет-рыі. Прапанаваў новы метад іанізацыі арган. малекул распыленнем бялковых раствораў у моцным эл. полі, што даз-воліла ідэнтыфікаваць, аналізаваць структуру і вызначыць малекулярныя масы малекул ДНК і бялкоў (1988). За-латы медаль імя Дж.Томсана. Нобелеў-ская прэмія 2002 (з К.Вютрыхам і К.Та-нака). М.М.Касцюковіч.
ФЕНАГЕНЕТЫКА (ад фен + генеты-ка), раздзел генетыкі, што вывучае
352 ФЕНАКІТ
шляхі рэалізацыі спадчыннай праграмы ў працэсе індывід. развіцця арганізма (антагенезу). Даследуе малекулярныя механізмы ўздзеяння генаў, рэгуляцыю іх актыўнасці і ўзаемадзеяння, ролю спадчыннасці і асяроддзя ў фарміраван-ні адзнак арганізмаў. Гл. таксама Фен, Фенатып, Фенакопія. Р.Г.Заяц.
ФЕНАКІТ (ад грэч. phenax падман-шчык), мінерал падкласа астраўных сі-лікатаў, ортасілікат берылію, Be2[SiO4]. Mae аксіду берылію 44%, прымесі алю-мінію, жалеза, магнію, кальцыю і інш. Крышталізуецца ў трыганальнай сінга-ніі. Утварае сачавіцападобныя, каротка-і доўгапрызматычныя, ігольчатыя (у сфералітах) крышталі. Колер белы, ру-жовы, вінна-жоўты або бясколерны. Бляск шкляны. Цв. 7,5—8. Шчыльн. 2,95—3 г/см3. Люмінесцыруе. Трапля-ецца ў пегматытах, грэйзенах, гідратэр-мальных жылах і метасаматытах. Руда берылію. Празрыстыя крышталі — каштоўныя камяні.
Фенакіт
ФЕНАКбПІЯ, няспадчынная змена фе-натыпу (мадыфікацыя), падобная на праяўленне пэўных змен генатыпа (му-тацый). Звычайна з’яўляецца вынікам уздзеяння фіз. і хім. агентаў на генетыч-на нармальны (немутантны) аріднізм, што развіваецца. Напр., частае ўжыван-не алкаголю цяжарнай жанчынай можа выклікаць парушэнне развіцця зародка, падобнае на спадчынны сівдром — хваробу Даўна. 3 высокай частатой Ф. індуцыруюцца на пэўных стадыях антагенезу (крытычныя перыяды); адзін і той жа агент на розных стадыях выклі-кае розныя Ф., а розныя фактары пры ўздзеянні на адну і тую ж стадыю — аднолькавыя. Фенакапіраванне выка-рыстоўваецца як метад вывучэння зака-намернасцей рэалізацыі генет. інфарма-цыі ў ходзе антагенезу. Р.Г.Заяц.
ФЕНАЛЛПЧНЫЯ КАРТЫ. тэматыч-ныя геаграфічныя карты, якія адлюс-троўваюць сезонную дынаміку прырод-ных з’яў. Падзяляюцца на фенакліма-тычныя (сезонныя змены т-ры, коль-
касці ападкаў і інш.), фенагідралагічныя (напр., устанаўленне і сыход снегавога покрыва, ледастаў на рэках, паводкі і інш.), фітафеналагічныя (набраканне і раскрыццё пупышак, цвіценне, плода-нашэнне раслін), зоафеналагічныя (абу-джэнне жывёл ад спячкі, сезонныя міг-рацыі, гнездаванне птушак), медыка-феналагічныя (сезонныя ачаговыя за-хворванні). Ф.к. складаюць паводле звестак назіранняў т.зв. феналагічных сетак, якія ўключаюць шматлікія фена-лагічныя пункты, а таксама паводле дыстанцыйнай здымкі. Маюць прак-тычнае значэнне для сельскай і лясной гаспадаркі, паляўнічага промыслу і інш.
ФЕНАЛАГІЧНЫЯ НАЗІРАННІ, назі-ранні над сезоннымі з’явамі прыроды, рэгістрацыя часу іх надыходу і закан-чэння. Уключае рэгістрацыю сезонных з’яў жывой (расл. і жывёльны свет) і нежывой (ледастаў, ускрыццё рэк, сход снегавога покрыва і інш.) прыроды. Служаць для вывучэння біял. і геагр. аб’ектаў і для ўстанаўлення феналагіч-ных заканамернасцей у прыродзе (гл. Феналогія). Асн. метад — візуальныя назіранні на працягу многіх гадоў на спец. вылучаных тыповых для мясц. умоў участках (у лесе, на лузе, у парку, полі і інш.). Па выніках Ф.н. складаюць календары прыроды і феналагічныя кар-ты. На Беларусі асобныя Ф.н. право-дзяцца з канца 19 ст., масавыя з 1920-х г. на аграметэаралагічных і метэарала-гічных станцыях. 3 1950-х г. матэрыялы Ф.н. публікуюцца ў аграметэаралагіч-ных штогодніках і даведніках Рэсп. гід-раметэацэнтра.
ФЕНАЛбГІЯ (ад грэч. phainomena з’я-вы + ..логія), навука аб сезонных з’явах прыроды, тэрмінах іх надыходу і пры-чынах, якія вызначаюць гэтыя тэрміны. Вывучае сезонныя з’явы ў жывой пры-родзе (біяфеналогія), даты ўстанаўлення і сходу снегавога покрыва, першага і апошняга замаразкаў, ледаставу і інш. Асн. метад — феналагічныя назіранні, на аснове якіх складаюцца календары прыроды, феналагічныя карты, даведні-кі, вызначаюцца фенолага-геагр. зака-намернасці прыроды, плануюцца ме-рапрыемствы па сельскай, лясной, па-ляўнічай і інш. гаспадарцы. Даныя Ф. ўлічваюцца пры арганізацыі мера-прыемстваў па ахове прыроды, ахове зда-роўя (для вызначэння тэрмінаў прафі-лакт. работ, барацьбы з сезоннымі хва-робамі), барацьбе з хваробамі і шкодні-камі раслін і інш. Як навука Ф. ўзнікла ў 18 ст. (Р.Рэамюр, КЛіней). На Бела-русі сістэматычныя феналагічныя назі-ранні вядуцца з канца 19 ст. 3 1924 пы-танні Ф. вывучаюцца ў Бел. с.-г. ін-це і Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі, з 1947 у ін-це эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі, у 1946—76 у БДУ.
Літ:. Ш к л я р А.Х. Сезонное развнтне прнроды Белоруссяя. Мн., 1959; Ш у л ь ц Г.Э. Обтая фенологня. Л., 1981; Юрке-внч Н.Д., Ярошевнч Э.П. Сезонное развнтне лесной растнтельностн Белорусснн. Мн., 1986. А.З.Цюцюноў.
ФЕНАМЕНАЛАПЧНАЯ ШКбЛА ПРАВА, кірунак прававой думкі ў 20 ст., які абапіраецца на фенаменалогію. Асн. прадстаўнікі: А.Рэйнах, Ф.Каўф-ман, Г.Коніг, К.Косіо і інш. Ф.ш.п. прэтэндавала на пераадоленне неакан-тыянскага ідэалізму, што панаваў у зах. навуцы права ў пач. 20 ст. 3 пазіцыі гэ-тай школы права мае сваю анталатіч-ную аснову — незалежнае ад закана-даўца быццё. Ідэальную аснову («эйдас» права) складаюць не рэальныя грамад-скія адносіны, сац.-эканам. і паліт. лад, а асобы свет «быцця прававых паняц-цяў і норм». Складаны працэс адлюс-травання сац. адносін і інтарэсаў. мэтаў у прававых нормах у выніку свядомай мэтанакіраванай дзейнасці праватвор-чых органаў выяўляецца прадстаўнікамі Ф.ш.п. як «угадванне» заканадаўцам або суддзёй гатовых, сфарміраваных права-вых мадэлей.
ФЕНАМЕНАЛІЗМ, філасофскае вучэн-не, згодна з якім чалавечаму пазнанню лічыцца даступнай толькі сукупнасць элементарных пачуццёвых кампанентаў (адчуванняў), а не аб’екты матэрыяль-нага свету, што існуюць незалежна ад свядомасці. Адзінай даступнай чалавеку рэальнасцю прызнае пачуццёвыя ўспры-манні, якія складаюць змест яго па-знання. Гранічны Ф. адлюстраваны ў поглядах ^.Берклі, які разглядаў рэчы як збор ідэй у выглядзе камбінацыі ад-чуванняў. Д.Юм лічыў рэчы прадуктамі ўяўлення, Дж.С.Міль — сукупнасцю актуальных і патэнцыяльных адчуван-няў. Махісты (Э.Мах, Р.Авенарыус і інш.) пад рэчамі разумелі комплекс ад-чуванняў — элементаў «чыстага вопы-ту». Т.зв. аб’ектыўныя фенаменалісты прызнавалі існаванне аб’ектыўнага све-ту, але лічылі яго сукупнасцю непазна-вальных «рэчаў у сабе», сцвярджалі, што пазнанне звязана толькі з фактамі свядомасці і не можа выйсці за яе ме-жы (І.Кант, А.Шапенгаўэр, І.Ф.Гербарт, Р.Г.Лотцэ, Э.Гартман і інш ). Элементы Ф. характэрны для англа-амер. неарэа-лізму, прадстаўнікі якога атаясамлівалі матэрыяльныя аб’екты з пачуццёвымі звесткамі, адначасова прызнавалі і за-лежнасць аб’ектыўнага свету ад суб’екта пазнання, і яго існаванне па-за межамі свядомасці індывіда. Прадстаўнікі неа-пазітывізму лічылі, што пазнанне па-вінна абмяжоўвацца непасрэдна дадзе-ным вопытам ці мовай. Лінгвістычны Ф. прызнае выказванні пра матэрыяль-ныя аб’екты эквівалентнымі выказван-ням пра пачуццёвыя звесткі.
ВДз.Марозаў.
ФЕНАМЕНАЛбПЯ (ад феномен + ...логія), у шырокім сэнсе — філасоф-скае вучэнне пра з’явы свядомасці; у вузкім — кірунак у філасофіі 20 — пач. 21 ст., прадстаўнікі якога імкнуц-ца вызваліць філас. свядомасць ад натура-лістычных установак. Яны абвяшчаюць сферай філас. аналізу рэфлексію свядо-масці пра свае акты і іх змест, выяўлен-