Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ:. Б у р с о в Н. Запах отчей землв // Федюковнч М. Птнчье дерево. М., 1976.
ФВДР (Phaedrus; каля 15 да н.э., Маке-донія — каля 70 н.э.), рымскі паэт-бай-капісец. Раб, потым вольнаадпушчанік імператара Аўгуста. Аўтар 5 кніг «Эзо-паўскіх баек» у ямбічных вершах (каля 25—55; зберагліся 134 байкі). Пазней звярнуўся да рым. рэчаіснасці, сюжэты браў з фальклору, міфалогіі, папуляр-ных філас. дэкламацьій (кінікаў, стоі-каў). Асуджаў чалавечыя заганы, сац. няроўнасць. Мова Ф. простая, разліча-на на «нізавога чытача». Некат. сюжэты яго баек выкарысталі ЖЛафантэн, І.Крылоў і інш. На бел. мову яго асоб-ныя байкі пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв.: Рус. пер. —у кн.: Федр. Бабрнй: Бас-нн. М., 1995.
Літ.: Гаспаров М.Л. Антнчная лятера-турная басня (Федр н Бабрвй). М., 1971; Борецкнй М.Й. Художественный ммр басен Федра, Бабрвя н Авнана // Новое в современной класснческой фнлологан. М., 1979. С.Дз.Малюковіч.
ФЁДЧАНКА Аляксей Паўлавіч (19.2.1844, г. Іркуцк, Расія — 15.9.1873), расійскі натураліст і даследчык Сярэдняй Азіі. Скончыў Маскоўскі ун-т (1864). У 1868—71 падарожнічаў па Туркестане і нізоўях р. Сырдар’я. Даследаваў Алай-
федэр 345
скую і Ферганскую даліны, Заалайскі хр. з найвыш. вяршыняй — пік Леніна (7134 м). Склаў араграфічную схему горнай сістэмы Гісара-Алая. Сабраў ба-гатыя бат. і заал. калекцыі. Асн. яго працы надрукаваны пасля смерці пад наз. «Падарожжа ў Туркестан А.П.Фед-чанкі» (т. 1—5, 1872—77, перавыд. ў 1950). Імем Ф. названы горны ледавік на Паміры.
ФЁДЧАНКА Ларыса Мікалаеўна (30.7.1925, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 24.8.1996), бел. актрыса. Засл. арт. Бела-русі (1975). Скончыла Бел. тэатр. ін-т (1949). 3 1949 у Гродзенскім абл. драм. т-ры, з 1953 у Т-ры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, у Бабруйскім вандроўным т-ры, з 1970 у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуні-на-Марцінкевіча. Яе індывідуальнасці ўласцівы эмацыянальнасць, тонкі псіха-лагізм, лірычнасць, драматызм. Яркія, каларытныя персанажы стварыла ў бел. рэпертуары: у Т-ры пры Белдзяржэстра-дзе — Насця («ГІяюць жаваранкі» К.Крапівы); у Магілёўскім т-ры — Дзюркіна («Злыдзень» А.Петрашкевіча), Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Грыпіна («Вечар у Люцынцы» паводле твораў Дуніна-Марцінкевіча, «Мікітаў лапаць» М.Чарота), Каралева («Янка і Ружа» У.Ягоўдзіка). 3 інш. роляў: Ку-кушкіна («Даходнае месца» А.Астроў-скага), Васа («Васа Жалязнова» М.Гор-кага), Алена Андрэеўна («Дзядзька Ва-ня» А.Чэхава), місіс Сэвідж («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка), Ганна Вальтэр («Апошні прыпынак» Э.М.Рэ-марка) і інш. Т.Я.Гаробчанка.
ФЁДЧАНКІ ЛВДАВІК, горна-далінны ледавік дэндрыгавага тыпу ў Зах. Памі-ры, у Таджыкістане. Пачынаецца на паўн. схіле Язгулемскага хр., цягнецца ўздоўж усх. схілу хр. Акадэміі Навук. Даўж. 77 км, шыр. ад 1,7 да 3,1 км. Ма-гутнасць лёду ў сярэдняй ч. да 1 км. Агульная пл. ледавікоў і снежнікаў 652 км7 3 ледавіка пачынаецца р. Сельдара. На Ф.л. гідраметэаралагічная станцыя' Названы імем Х.\А.Федчанкі.
ФЁДЫНГ (англ. fading ад fade паступо-ва затухаць, заміраць), тое, што заміран-не радыёсігналу.
ФЁДЭР, Ф е д э р с (Fedders) Юлій (19.6.1838, г. Кокнесе, Латвія — 1.2.1909), латышскі жывапісец; адзін з заснаваль-нікаў лат. рэаліст. пейзажнага жывапісу. Вучыўся ў Пецярбургскай (1856—62) і Дзюселвдорфскай (1875—76) AM. Вык-ладаў у навуч. установах Елгавы, у Расіі. Сярод твораў: «Пейзаж з маланкавым небам» (1873), «Рака Персе» (1890), «Даліна ракі Гаўі» (1891), «Руіны замка ў Кокнесе» (1904), «У парку Сігулды» (1905—07).
Літ.: Эглвт А., Лапннь А. Ю.Фед-дерс. Рнга, 1958.
346 ФЕДЭРАЛІЗМ
ФЕДЭРАЛІЗМ (франц. feddralisme ад лац. foedus саюз, дагавор), форма дзярж. ўладкавання, дзярж. лад на па-чатках федэрацыі. У аснове Ф. ляжаць наступныя прынцыпы: фармірав не геапаліт. прасторы дзяржавы як ад інага цэлага з тэрыторый членаў (суб’ектаў) федэрацыі (рэспублік, штатаў, зямель, кантонаў і інш.); кожнае дзярж. фармі-раванне, якое ўваходзіць у федэрацьпо, можа мець сваю канстытуцыю, свае за-канадаўчыя і выканаўчыя органы, гра-мадзянства, адначасова існуе адзінае федэратыўнае (саюзнае) грамадзянства; суб’екты федэрацыі маюць абмежаваны суверэнітэт; кампетэнцыі паміж федэ-рацыяй і яе суб’ектамі размяжоўваюцца саюзнай канстытуцыяй. Пачынальнікам даследавання Ф. лічыцца ням. юрыст Іаган Альтузій (1557—1638), які распра-цаваў «федэральную тэорыю народнага суверэнітэту» на аснове прынцыпу саюзу або згоды. У працэсе гіст. развіцця фор-мы Ф. мяняюцца ў залежнасці ад вары-янтаў узаемаадносін паміж федэральнай уладай і суб’ектамі федэрацыі, гал. чы-нам у галіне эканомікі (грашовая палі-тыка, падаткі і інш.). Вылучаюць 3 асн. формы Ф.: дагаворную, цэнтрысцкую, кааператыўную. Дагаворная фор-ма разглядае федэрацыю як аб’яднанне дзяржаў, якія на аснове дагавору пера-далі некаторыя свае правы федэральна-му цэнтру (Канада, Расійская Федэра-цыя і інш.). Цэнтрысцкая кан-цэпцыя Ф. грунтуецца на тым, што ўсё сац.-эканам. і паліт. жыццё суб’ектаў федэрацыі ажыццяўляецца ў адпавед-насці з рашэннямі агульнафедэральных органаў. Асновай гэтай канцэпцыі з’яў-ляецца тэзіс, што ўрад, які карыстаецца падтрымкай большасці насельніцтва краіны, павінен быць вышэйшым за ўрады суб’ектаў федэрацыі (ЗША да ся-рэдзіны 1950-х г., ФРГ, Аўстрыя і інш.). Кааператыўная форма Ф. грун-туецца на сац.-эканам. супрацоўніцтве паміж федэральным цэнтрам і суб’екта-мі федэрацыі, якія распрацоўваюць агульныя сац.-эканам. праграмы, а так-сама механізмы (у т.л. падзаконныя ін-струкцыі) для сумеснага рэгулявання сац.-эканам. адносін (ЗША з сярэдзіны 1950-Х г.). І.В.Катляроў.
ФЕДЭРАЛІСТЫ (англ. federalists), палі-тычная партыя ў ЗША ў канцы 1780-х г. — 1816; апаненты антыфедэралістаў. Выражалі пераважна інтарэсы буйной гандл. буржуазіі і ч. плантатараў-раба-ўладальнікаў; лідэры — А.Гамільтан, Цж.Адамс і інш. У 1789—1801 кіруючая партыя. Імкнуліся да ўзмацнення ўлады федэральнага ўрада; увялі пратэкцыя-нісцкі тарыф (1789), стварылі Нац. банк (1791). У знешняй палітыцы арыентава-ліся на Вялікабрытанію. Пасля пара-жэння на выбарах 1800 апазіцыйная партыя, але захоўвалі пэўны паліт. ўплыў да 1816 (асабліва ў штатах Новай Англіі).
Літ.: Федералнст: Полнт. эссе Александра Гамнльтона, Джеймса Мэднсона н Джона Джея: Пер. с англ. М., 2000.
ФВДЭРАлЬНАЕ БЮРб РАССЛІДА-ВАННЯЎ (англ. Federal Bureau of Investigation, скарочана FBI; ФБР), ве-дамства ЗША для расследавання пару-шэнняў федэральных законаў і забеспя-чэння дзярж. бяспекі. Засн. ў 1908 як Бюро расследаванняў, з 1.7.1935 сучас-ная назва. Падпарадкоўваецца федэраль-наму міністру юстыцыі, узначальваецца дырэктарам (у 1924—72 ДжЭ.Гувер). Займаецца расследаваннем парушэнняў федэральнага крымін. заканадаўства, вядзе барацьбу з дзейнасцю замежных разведак і тэрарызмам, забяспечвае ахо-ву прэзідэнта ЗША, крыміналагічную экс-пертызу рэчавых доказаў і вядзенне баз даных па злачынствах і злачынцах для інш. праваахоўных органаў. Штаб-кватэра ў Вашынггоне. Я.УНоеікаў.
федэрАльная нацыянальна-КУЛЬТЎРНАЯ АЎТАНбМІЯ «БЕЛА-РЎСЫ РАСЙ» (ФНКА), грамадская ар-ганізацыя беларусау Расіі. Створана ў 1999. Аб’ядноўвае 11 рэгіянальных нац.-культ. аўтаномій беларусаў і інш. гра-мадскія арг-цыі Расіі, якія садзейніча-юць рэалізацыі мэт і задач арг-цыі. Гал. орган — з’езд (адбыліся ў крас. 1999 і кастр. 2002), які склікаецца не радзей як раз у 3 гады. У перыяд паміж з’езда-мі дзейнічае Савет аўтаноміі (выбіраец-ца на з’ездзе тэрмінам на 3 гады). З’езд таксама выбірае старшыню Савета аўта-номіі (з крас. 1999 — Ф.П.Каўрыга).
Асн. мэты аўтаноміі: садзеянне захаванню і развіццю бел. мовы, традыцый, нац. культуры бел. народа ў разнастайных формах (стварэн-не культ. цэнтраў, фондаў, устаноў, арг-цый культуры і адукацыі, развіццё сродкаў маса-вай інфармацыі, камунікацыі і інш.); развіццё супрацоўніцтва і ўзаемаразумення з інш. нац. аб’яднаннямі, якія дзейнічаюць на тэр. Рас. Федэрацыі і за яе межамі; садзеянне рэаліза-цыі і абароне канстьггуцыйных правоў і сва-бод, нац. годнасці, барацьбе з нац. экстрэміз-мам ва ўсіх яго формах і праявах; каардына-цыя дзейнасці арганізацый і інш. аб’яднанняў беларусаў у Расіі, забеспячэнне інфарм. абме-ну паміж імі. У.Б.Ламека. ФЕДЭРАЛЬНАЯ РАДА БЕЛАРЎСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ у Аўстраліі, агульнааўстралійскі бел. прадстаўнічы орган. Створана ў снеж. 1976 на 1-й сустрэчы беларусаў Аўстраліі ў Мель-бурне. Дзейнічае паводле статута. Кіру-ючы орган — Выканаўчы к-т, старшы-нямі якога былі К.Станкевіч (1980), М.Шэк (1982), А.Груша (з 1985). У 2002 рада аб’ядноўвала ў якасці калектыўных членаў 8 бел. арг-цый, у т.л. Бел. аб’яд-нанне ў Зах. Аўстраліі, Бел. цэнтр. к-т у Вікторыі, Бел. аб’яднанне ў Паўн. Аў-страліі, Бел. кулы.-грамадскі клуб у Феерфілдзе і інш. Стварэнне рады мела на мэце дасягненне адзінства і згоды бел. супольнасці ў Аўстраліі. Асн. кі-рункі дзейнасці — арганізацыя нац., кулы. і грамадскіх мерапрыемстваў, аказанне дапамогі ахвярам Чарнобыль-скай катастрофы 1986, выкананне прад-стаўнічых функцый і інш. У 1990 рада
заснавала К-т дапамогі ахвярам Чарно-быля, у 1991 звярнулася да ўрада і пар-ламента Аўстраліі з прапановай вызна-чыць квоты для эмігрантаў з раёнаў Бе-ларусі, найб. забруджаных радыяцыяй.
А.С.Ляднёва.
ФЕДЭРАТЫ (лац. foederati ад foedus са-юз, дагавор), у Старажытным Рыме: 1) абшчыны, звязаныя саюзам з Рымам (ваеннаабавязаныя саюзнікі). 2) Плямё-ны варвараў на ваен. службе ў Рым. ім-перыі з абавязкам аховы яе межаў. За службу атрымлівалі памежныя землі і грошы. Значэнне Ф. у рым. войску асабліва вырасла ў 4—5 ст. А.Г.Зельскі.
ФІДЭРАТЬІЎНАЯ РЭСПЎБЛІКА ГЕР-МАНІЯ (Bundesrepublik Deutschland), афіцыйная назва дзяржавы Германія з 1949 (да кастр. 1990 ахоплівала толькі зах.-ням. землі, без тэр. Германскай Дэ-макратычнай Рэспублікі).
ФЕДЭРАЦЫЯ (ад позналац. foederatio аб’яднанне, саюз), форма дзярж. ўлад-кавання, пры якой федэральныя адзін-кі, што ўваходзяць у склад дзяржавы, валодаюць пэўнай юрыд. і паліт. сама-стойнасцю. Састаўныя дзярж. ўтварэнні Ф. (штаты, землі, аўт. рэспублікі) з’яў-ляюцца суб’ектамі Ф., маюць свой уласны адм.-тэр. падзел, канстьгтуцыі, заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы. У адрозненне ад унітарнай дзяржавы Ф. мае 2 сістэмы вьгшэйшых органаў улады: федэральныя органы і адпаведныя органы членаў Ф. Федэ-ральныя органы ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на ўсёй тэр. краіны. Дзярж. ўтварэнні Ф. не з’яўляюцца дзяржавамі ва ўласным сэнсе слова; яны не валодаюць суверэнітэтам, пра-вам аднабаковага выхаду з саюза, юры-дычна пазбаўлены права ўдзелу ў між-нар. адносінах. У выпадку парушэння саюзнай канстытуцыі або заканадаўства цэнтр. ўлада мае права ўжыць прымусо-выя меры да суб’екта Ф. Адзін з абавяз-ковых элементаў Ф. — двухпалатная структура федэральнага парламента. У залежнасці ад ролі нац. фактара ў вы-значэнні структуры Ф. адрозніваюць Ф. на тэр. аснове (Аргенціна, Аўстра-лія, Аўстрыя, Бразілія, Венесуэла, ЗША, Мексіка, ФРГ), на нац. аснове (Бельгія, Індыя, Нігерыя, Пакістан) і на змешанай нац.-тэр. аснове (Канада, Ра-сія, Швейцарыя).