Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФАЭТбН (франц. phaeton ад імя грэч. міфал. героя Фаэтона), 1) конная брыч-ка з адкідным верхам. 2) Кузаў аўтама-біля з мяккім адкідным верхам (тэн-там). Mae 2 ці 3 рады сядзенняў. Бывае 2- або 4-дзвярны са здымнымі (часам разам з рамкамі) шыбамі бакавых акон.
ФАЭТбН, назва гіпатэтычнай планеты Сонечнай сістэмы, якая быццам бы распалася на роі малых планет (астэроі-даў). Прыхільнікі гіпотэзы лічылі, што Ф. па масе быў не меншы за Марс і абарачаўся вакол Сонца на адлегласці 2,8 а.а. (паміж Марсам і Юпітэрам) амаль па кругавой арбіце.
ФАЙМСКІ ПАРТРЭТ, партрэтныя вы-явы рэлігійна-культавага прызначэння 1 ст. да н.э. — 4 ст. Назва ад месца першай знаходкі (1887) —аазіс Фаюм у Егіпце. Выконваліся ў тэхніцы васкова-га жывапісу на дошках або палатне. З’яўляліся пахавальнымі партрэтамі, яны ўстаўляліся ў бінты муміі на месцы твару. Часам пры жыцці партрэтуемых размяшчаліся ў дамах.
Літ.: Шурннова Р.Д. Фаюмскне пор-треты. М., 1960.
ФАЯНС (франц. faience ад назвы італь-ян. горада Фаэнца, дзе вырабляюць фа-янс), 1) у тэхніцы —шчыльны керамічны матэрыял, а таксама вырабы з яго. Атрымліваюць абпалам паўфаб-рыкатаў з тонкай сумесі белапаленай гліны, кааліну, кварцу, палявога шпату.
Пасля абпалу Ф. мае шчыльны драбнапо-рысты непрасвечвальны чарапок. Для змян-шэння водапаглынання Ф. пакрываюць не-празрыстай (глухой) або празрыстай палівай. Вызначаецца мех. трываласцю, воданепрані-
фаянс 339
кальнасцю, хім. і тэрмічнай устойлівасцю. Выкарыстоўваецца для вырабу сан.-тэхн. аб-сталявання, абліцовачных плітак, посуду, дэ-кар. вырабаў і інш. Вырабы з матэрыялу, блізкага да Ф., вядомыя з 4—5 ст. (Стараж. Егіпет, Кітай). У 16 ст. выраб Ф. пачаўся ў Францыі, з 18 ст. — у Расіі.
2)У мастацтве — вырабызгэ-тага матэрыялу (посуд, дробная пласты-ка, вазы, арх. дэталі, дэкар. пано і інш.) маст. і быт. прызначэння. Фаянсавым вырабам уласцівы большая ў параўнан-ні з фарфорам абагульненасць форм, разнастайнасць спосабаў дэкарыраван-ня, колеравай палітры і відаў палівы.
Пераважае размалёўка керамічнымі фарба-мі: падпаліваная ручная (солямі металаў, ан-гобам, каляровымі эмалямі і палівай), а так-сама мех. (аэраграфія, шаўкаграфія, штамп); надпаліваная ручная спец. фарбавальнікамі, a таксама надпаліваны друк, штамп, абводка золатам, шаўкаграфія і інш. Вырабы аздабля-юць таксама ляпным рэльефам і скульпт. дэ-талямі ў спалучэнні з размалёўкай. Сусв. вя-домасць набылі фаянсавыя вырабы краін Ус-ходу, а таксама дэлфцкі Ф. (Нідэрланды), ма-нуфактуры Дж.Уэджвуда (Вялікабрытанія), гжэльская кераміка (Расія) і інш.
Да арт. Фаянс. Вазы ў стылі «чорны базальт». Манўфактура «Уэджвуц». Вялікабрытанія. 19 ст.
На Беларусі Ф. вядомы з 18 ст. Яго выраблялі на мануфактурах кн. Радзіві-лаў у Свержані (гл. Свержанская фаян-савая мануфактура) і Урэччы (Любанскі р-н Мінскай вобл.), А.Тызенгаўза ў Гродне, М.Агінскага ў Целяханах (гл. Целяханскія фаянсавыя вырабы), з 1818 на ф-цы ў Слуцку, з 1951 на Мінскім фарфора-фаянсавым з-дзе (з 1961 Мін-скі фарфоравы завод). 3 1960-х г. дэкар. кампазіцыі, вазы, блюды, наборы посу-ду, дэкар. пано стварылі бел. мастакі В.Гаўрылаў, Р.Кійко, Т.Пятроўская, З.Раўко, Э.Фокіна і інш.
Л.Д. Фінкельштэйн.
340 ФЕАДАЛІЗМ
ФЕАДАЛІЗМ (ад феод), тып сац.-эка-нам. сістэмы, які характарызуецца noy-Haft або частковай адсугнасцю тавар-насці, наяўнасцю натуральнай гаспадар-кі, манапольнай уласнасцю феадалаў на зямлю і няпоўнай уласнасцю на непа-срэдных вытворцаў, прысваеннем феа-даламі дадатковага прадукту шляхам эк-сплуатацыі сялян. У марксізме — гра-мадска-эканам, фармацыя, якая папя-рэднічала капіталізму.
Ф. прыйшоў на змену рабаўладаль-ніцкаму (гл. Рабства, а ў краінах, дзе не было рабаўладальніцкага ладу (Англія, Германія, Расія і інш), — першабытна-абшчыннаму ладу (гл. Першабытнае грамадства). У гіст. развіцці Ф. адроз-ніваюць 3 этапы: ранні (яго станаўлен-не), развіты і позні (працэс яго распаду і зараджэння капіталізму). У Зах. Еўро-пе існаваў з 5—6 ст. да 18 — сярэдзіны 19 ст. У Расіі, на Беларусі і Украіне — у 9—19 ст., у Кітаі — з пач. н.э. да 20 ст. Існавалі 2 асн. сістэмы арганізацыі с.-г. вытворчасці: паншчына і аброк. У Зах. Еўропе храналагічна першай была адработачная рэнта. Яе змяніла нату-ральная рэнта, якая з развіццём тавар-на-грашовых адносін заменена грашо-вай. На Беларусі да сярэдзіны 16 ст. пе-раважала натуральная рэнта, якая спа-лучалася з адносна невялікімі адработачнымі павіннасцямі. 3 2-й пал. 16 ст. на 3, а з 18 ст. і на У Беларусі пе-раважала адработачная рэнта. У краінах Усходу пераважала дзярж. зямельная ўласнасць, натуральная, а часткова гра-шовая феад. зямельная рэнта, якая збі-ралася ў цэнтралізаваным парадку. Пры Ф. гал. галіна гаспадаркі — земляроб-ства; асн. патрэбы феадалаў і сялянства забяспечваліся ўнутры маёнтка, тавар-ная гаспадарка мела дапаможны харак-тар. Для Ф. характэрны слабы грамад-скі падзел працы. Прылады працы ўдас-канальваліся марудна, мала павялічваў-ся аб’ём вытворчасці. Хутчэй раслі га-рады — цэнтры рамяства і гандлю. Асн. класамі пры Ф. былі феадалы і ся-ляне, якія знаходзіліся ў пэўнай форме залежнасці ад іх. Ступень асабістай за-лежнасці сялян ад феадалаў была роз-най. У шэрагу краін Ф. набыў форму прыгонніцтва (гл. Прыгоннае права). Ў Зах. Еўропе склалася іерархічная струк-тура феад. зямельнай уласнасці і адпа-ведна класа феадалаў. Кожны феадал валодаў зямлёю (фсодам, ленам), атры-манай ад інш. феадала на пэўных умо-вах. Падапечны феадал (васал) залежаў ад таго, хто яго апекаваў (сеньёра). Ва Усх. Еўропе, у т.л. на Беларусі, ленная сістэма не атрымала пашырэння і кла-січная феадальная іерархічная структура не склалася. Клас феадалаў усюды меў паліт. ўладу. Прыгонныя сяляне не мелі паліт. правоў. Беларусі ўласцівы запаво-ленае і расцягнугае ў часе фарміраванне Ф., а таксама працягласць познафеад. перыяду. Шляхецкае саслоўе (гл. Шлях-та) у ВКЛ да 16 ст. дамаглося вельмі
шырокіх паліт. і эканам. прывілеяў. Пры фармальна-юрыдычнай унугры-саслоўнай роўнасці шляхецкае саслоўе паводле маёмаснай прыкметы падзяля-лася на 3 праслойкі: магнаты, сярэдне-заможныя землеўладальнікі і дробная шляхта (не мела прыгонных і апрацоў-вала зямлю самастойна). Эксплуатацыя сялян узмацнілася ў выніку ўсталявання фальваркова-паншчыннай сістэмы ў перыяд позняга Ф. (гл. Фальварак). 3 канца 18 ст., калі бел. землі ўвайшлі ў склад Рас. імперыі, царызм імкнуўся за-хаваць непарушнымі феад.-прыгонній-кія парадкі і прывілеі дваранства. Ен даў дваранскія правы магнатам і сярэд-незаможным землеўладальнікам, боль-шасць дробных шляхціцаў была аднесе-на да сялян-аднадворцаў (гл. Разбор шляхты). У перыяд позняга Ф. ў Зах. Еўропе большасць сялян атрымала аса-бістую свабоду. Разам з мяшчанамі яны складалі адно непрывілеяванае саслоўе. Насельніцтва феад. горада было неадна-роднае. Яно падзялялася на вярхі (куп-цы, багатыя ўладальнікі майстэрняў), асн. масу бюргерства (рамеснікі, дроб-ныя гандляры) і нізы (гарадскія чорна-рабочыя). У гарадах існавалі прафес. аб’ яднанні рамеснікаў, якія рэгулявалі вытворчасць (цэхі), і саюзы купцоў (гільдыі). У барацьбе супраць феадалаў, якая часта мела характар узбр. паўстан-няў, гараджане заваёўвалі права на са-макіраванне (гл. Магдэбургскае права) і гарантыі сваёй рамесна-гандл. дзейнас-ці. Феад. дзяржава найчасцей мела фор-му манархіі. Пазней буйныя раннефеад. манархіі распаліся на вял. колькасць са-маст. і паўсамаст. дзярж. утварэнняў. Саслоўную манархію замяніла абсалют-ная (гл. Абсалютызм). Існавалі і феад. рэспублікі (Фларэнцыя, Венецыя, Ге-нуя і інш. ў Італіі, Ноўгарад, Пскоў у Расіі). Пануючае становішча ў ідэалогіі належала рэлігіі. Пад яе ўплывам разві-валіся філасофія, мараль, мастацтва і інш. формы грамадскай свядомасці. Уся эпоха Ф. напоўнена вострай барацьбой сялянства супраць феад. прыгнёту. Найб. антыфеад. паўстанні і войны: Жакерыя ў Францыі (1358), Уота Тайле-ра паўстанне 1381 у Англіі, Сялянская вайна 1524—26 у Германіі, у Расіі — Балотнікава паўстанне 1606—07, Ся-лянская вайна 1670—71 пад кіраўніц-твам С.Ц.Разіна, Сялянская вайна 1773—75 пад кіраўніцтвам Е.І.Пугачо-ва, на Беларусі — Антыфеадальная вай-на 1648—51, Крычаўскае паўстанне 1743—44 і інш. Сялянскія паўстанні па-хіснулі асновы Ф. і былі адной з найга-лоўнейшых прычын скасавання пры-гоннага права. Удасканаленне прылад працы ў 15—16 ст. спрыяла расшырэн-ню таварнай вытв-сці і абмену, росту грамадскага падзелу працы. 3 развіццём прадукцыйных сіл у нетрах Ф. зара-джаўся капіталіст. спосаб вытв-cui (гл. Капіталізм). Бурж. рэвалюцыі і рэфор-мы паклалі канец існаванню Ф. У Расіі і Беларусі распад Ф. пачаўся ў 2-й пал. 18 ст. Сялянская рэформа 1861 паклала
канец панаванню Ф., аднак рэшткі яго праіснавалі да 20 ст.
Літ:. П а в л о в-С н л ь в а н с к н й Н.П. Феодалязм в Росснн. М., 1988; Л е Г о ф ф Ж Цявнлйзацня средневекового Запада: Пер. с фр. М., 1992.
ФЕАДАЛЫ, у эпоху феадалізму зямель-ныя ўласнікі, уладальнікі феода (лена), якія эксплуатавалі залежных ад іх ся-лян. У ВКЛ Ф. — князі, княжаты, маг-наты, паны, шляхта.
ФЕАД.АЛ ЬНАЯ ВАЙНА ў Р а с і і ў 15 с т., міжусобная вайна ў 1425—53 (з перапынкамі) за прастол Маскоўскага вялікага княства паміж вял. князем маскоўскім Васілём II [1425—62] і зве-нігародска-галіцкімі ўдзельнымі князя-мі — яго дзядзькам Юрыем Дзмітрые-вічам з сынамі Васілём Косым і Дзміт-рыем Шамякам. У гады малалецтва і маладосці Васіля II княствам кіравала яго маці вял. княгіня Соф’я Вітаўтаў-на. У час Ф.в. (паводле формы — ды-настычнай спрэчкі) фактычна адбыва-лася барацьба паміж дзвюма ідэалогіямі развіцця дзяржаўнасці ў Паўн.-Усх. Ру-сі — цэнтралізатарскай вакол Масквы (Васіль II) і ўдзельна-княжацкай (Юрый Дзмітрыевіч з сынамі). Пасля смерці Васіля I (1425) яго брат Юрый Дзміт-рыевіч пачаў аспрэчваць правы на мас-коўскі прастол у 10-гадовага Васіля II. У 1433 і 1434 ён на кароткі час захоплі-ваў Маскву, але не знайшоў там пад-трымкі ў баяр і гараджан. Пасля смерці Юрыя (1434) гал. праціўнікам Васіля II стаў Васіль Касой (у 1436 яго войскі раз-біты, ён схоплены і аслеплены). У лют. 1446 яго брат Дзмітрый Шамяка з дапа-могай цвярскога князя захапіў Маскву, асляпіў Васіля II і пасля зняволення ў г. Угліч саслаў яго на княжанне ў Волаг-ду. Шамяка аднавіў вял. Суздальска-Ні-жагародскае княства, гарантаваў неза-лежнасць Ноўгараду, пашырыў правы феад. знаці. Аднак у канцы 1446 — пач. 1447 ён скінуты Васілём II, які з дапа-могай Цверы вярнуў сабе Маскву. Вай-на спынілася ў 1453 са смерцю Дзміт-рыя Шамякі. Яе вынікам стала амаль поўнае скасаванне ўдзелаў у Маскоў-скім вял. княстве і рэзкая перамена на яго карысць становішча ў Паўн.-Усх. Русі.