Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФАУ (ням. V ад Veigeltungswaffe зброя пакарання), кіравальная ракетная зброя далёкага дзеяння (крылатая і балістыч-ная ракеты). Створана ў нацысцкай Германіі ў гады 2-й сусв. вайны. Выка-рыстана супраць Вялікабрытаніі (аб-стрэл Лондана вёўся з 13.6.1944).
Крылатыя ракеты Ф.-І распрацаваны ням. фірмамі ў выглядзе самалёта-сярэднеплана. Даўж. 7,6 м, размах крылаў 5,3 м. стартавгія маса 2.2 т, маса выбуховага рэчыва 700 кг. скорасць палёту да 600 км/гадз, далёкасць да 370 км; пуск з дапамогай катапульты. ра-дзей — з самалёта-носьбіта. Балістычныя ра-кеты Ф.-2 (ракетны цэнтр Пенемюндэ; кан-структар В. фон Браўн), прызначаны для стратэг. задач. Даўж. 14 м, стартавая маса ка-ля 13 т (1 т баявога зараду і каля 8,5 т палі-ва). макс. дыям. 1,65 м, скорасць палёту да 1700 м/с. далёкасць каля 300 км. Пуск з да-памогай комплексу пад’ёмна-трансп., запра-вачных і інш. стартавых агрэгатаў. Ф.-2 пер-шая баявая балістычная ракета. прызначаная для выканання стратэг. задач.
Літ.: Орлов А.С. Секретное оружне третьего рейха. М., 1975; Л атухм н А.Н. Боевые управляемые ракеты. 2 язд. М.. 1978.
ФАУНА, у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі багіня лясоў і палёў, апякунка жывёл. Лічылася вучонай дачкой бога Фаўна, якая, каб пазбегнуць кровазмя-шальнай сувязі з бацькам, іфыняла выгляд змяі. У пазнейшыя часы атая-самлівалася з багіняй-мацеркай Бонай Дэа (Bona Dea). Ад яе імя пайшоў на-вук. тэрмін фауна для абазначэння жы-вёльнага свету.
ФАУНА (новалац. fauna ад Фауна), гіста-рычна сфарміраваная сукупнасць відаў жывёл, якія жывуць на пэўнай тэр. або жы-лі на ёй у пэўны перыяд гісторыі Зямлі.
Ф. Зямлі налічвае каля 1,5 млн. відаў. Ха-рактарызуецца відавым складам, колькасцю асобін, структурнай арганізаванасцю, тыпало-гіяй груповак жывёльнага насельніцтва (напр., балотныя, лясныя жывёлы; драпежні-кі, паразіты). У кожнай Ф. вылучаюць жывёл рознага паходжання: аўтахтонаў і імігрантаў; розных паводле сістэм. становішча, геагр. па-ходжання, узросту і экалогіі. Ф. кожнай тэр. складаецца з відаў розных фауністычных комплексаў. Кожны комплекс ухлючае віды жывёл, якія маюць падобныя арзалы. Ф. пэў-нага рэгіёна фарміруецца ў залежнасці ад яго рэльефу, клімату і наяўнасці фізіка-геагр. пе-рашкод (пустыні, горы, шырокія рэкі, балоты і інш.). Тэрмін «Ф » выкарыстоўваюць у выз-начэнні жывёл розных сістэм. катэгорый (напр., Ф. птушак — арнітафауна, рыб — іхтыяфауна, земнаводных і паўзуноў — гер-петафауна, млекакормячых — тэрыяфаупа, насякомых — энтамафауна), якія аб’ядпаны агульнасцю месца пражывання і спосабам жыцця (напр., Ф глебавая, водная, лясная), маюць пэўнае значэнне для чалавека (напр., Ф. с.-г. шкоднікаў, прамысловая, паляўні-чая); адносна сукупнасці жывёл мінулых геал. эпох (напр . міяцэнавая, пліяцэлавая Ф ). Ча-сам Ф. мае назву ад тьтовага прадстаўніка (напр., мамантавая Ф.).
На Беларусі Ф. па паходжанні мяша-ная: уключае віды, што ўзніклі ў розных цэнтрах у розны час. Сучасныя рысы набыла ў пасляледавіковы перыяд. Ха-рактарызуецца адсутнасцю эндэмікаў і перавагай відаў з еўрап.-сіб. тыпам арэ-алаў. Уваходзіць ў склад Ф. лясной зо-ны (падзоны мяшаных лясоў) падвоб-
ФАХВЕРК 337
ласці Палеарктыкі Галарктычнай біягеа-графічнай вобласці. Аб’ядноўвае больш за 450 відаў пазваночных і больш за 30 тыс. відаў беспазваночных жывёл. Каля 70 відаў і падвідаў млекакормячых вы-мерла, шмат вымерлых беспазваночных жывёл. 3 пач. 17 ст, знікла больш за 20 відаў каштоўных жывёл, некат. відам пагражае знікненне, многія з’яўляюцца ахоўнымі (гл. Ахоўныя жывёлы) і занесе-ны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Вывучае Ф. зоагеаграфія, палеазаалогія, фауністыка.
Літ.: Соколов В.Е. Снаематнка мле-копмтаюшнх. [Т. 1—3]. М., 1973—79; Стра-тнграфнческне н палеонтологнческне вссле-довання в Белорусснн. Мн., 1978; Зедлаг У. Жмвотный мнр Землн: Пер. с нем., М. 1975; Лопатнн Н.К. Основы зоогео-графнн. Мн., 1980; Жмзнь жмвотных. Т. 1— 7. 2 нзд. М., 1987—89. Л.В.Кірыленка.
ФАУНІСТЫКА, раздзел заалогіі і зоаге-аграфіі, які вывучае сукупнасці відаў жывёл — фауны зямнога шара і яго частак, іх сістэм., геагр. і генет. струк-тур. Займаецца складаннем спісаў відаў жывёл, іх аналізам, выдзяленнем фау-ністычных элементаў, якія характарызу-юцца агульнасцю пашырэння або пахо-джання. Збірае фактычны матэрыял, неабходны для зоагеаграфічнага раяна-вання рознага рангу. На аснове фауніс-тычных даследаванняў вызначаюцца таксама арэалы асобных відаў жывёл.
ФАУНІСТЫЧНЫ КАДАСТР, сістэма-тызаваны збор звестак аб сукупнасці ві-даў дзікіх жывёл, якая гістарычна-эвалю-цыйна склалася на пэўнай тэрыторыі (акваторыі). Аб’ект уліку — жывёлы, іігго пастаянна, часова або выпадкова іс-нуюць у стане натуральнай свабоды на тэр. краіны. Уключае звесткі пра катэ-горыі колькасці і распаўсюджанасці ві-ду, гасп. статус, тэндэнцыі змены стану. Прызначаны для інфармавання пра аб’екты жывёльнага свету з мэтай заха-вання іх біял. разнастайнасці, кантролю за зменамі ў жывёльным свеце, распра-цоўкі мер па рацыянальным выкарыс-танні дзікіх жывёл і ўзнаўленні рэдкіх і знікаючых відаў і інш. П.І.Лабанок.
ФАУСТПАТРОН (ням. Faustpatrone ад Faust кулак, рука + патрон), ручны гра-натамёт для паражэння браніраваных цэлей (танкаў і ініп.). Выкарыстоўваўся герм. арміяй у 2-ю сусв. вайну (з канца 1943). Быў дынамарэактыўнай (без ад-дачы пры стрэле) зброяй аднаразовага дзеяння. Складаўся з кумулятыўнай іранаты з хваставым апярэннем, ствала з парахавым зарадам, механізма для
стрэлу і прыцэльнай планкі. Маса Ф.-І 5,35 кг, Ф.-2 3,25 кг, далёкасць стральбы да 30 м, бронепрабівальнасць да 200 мм.
ФАЎЛЕР (Fowler) Уільям Алфрэд (9.8.1911, г. Пітсбург, ЗША — 14.3.1995), амеры-канскі фізік і астрафізік, адзін з засна-вальнікаў ядз. астрафізікі. Чл. Нац. АН ЗША (1956). Скончыў ун-т Агайо (1933). 3 1936 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1946 праф., у 1963—67 прэзі-дэнт). Навук. працы ў галіне ядз. фізікі,
У А Фаулер
ядз. і рэлятывісцкай астрафізікі, касма-логіі. Распрацаваў тэорыю тэрмаядз. ўтварэння хім. элементаў у нетрах зорак (1955). Пастуліраваў асн. працэсы нук-леасінтэзу ў зорках (1957; з Ф.Хойлам, М. і Дж. Бэрбіджамі). Прапанаваў меха-нізм выбуху звышновых зорак (1960, з Хойлам), разлічыў пашыранасць лёгкіх хім. элементаў на ранніх стадыях рас-шырэння аднароднага і ізатропнага Сусвету (1967). Нобелеўская прэмія 1983 (з С.Чандрасекарам). Нац. навук. медаль ЗША (1974).
Тв.: Рус. пер. — Нейтрннные процессы м образованме пар в масснвных звездах н Сверх-новых. М., 1967 (разам з Ф.Хойлам); Экспе-рнментальная н теоретнческая ядерная астро-фнзнка: пробл. пронсхождення элементов. М., 1985.
Літ:. Ядерная астрофнзнка. М., 1986.
М. М. Касцюковіч. ФАЎЛС, Фаўлз (Fowles) Джон (н. 31.3.1926, г. Лі-он-Сі, Вялікабрыганія), англійскі пісьменнік. Скончыў Оксфард-скі ун-т (1950). Да 1963 выкладаў ва ун-тах Францыі, Грэцыі, Англіі. Аўтар раманаў «Калекцыянер» (1963, экраніза-ваны ў 1965), «Вяшчун» (1965, 2-я рэд. 1977), кн. «Арыстос» (1964), якія склалі своеасаблівы трыпціх, дзе ўвасоблены філас. ідэі Ф. і яго маст. прыёмы — уласнае трактаванне чалавечай свабоды, яе межаў і адказнасці, сувязей паміж каханнем, самапазнаннем і свабодай выбару. Найб. значны раман «Палюбоў-ніца французскага лейтэнанта» (1969,
Фаустпатрон: 1 — баліс-тычны каўпак; 2 — раз-рыўны зарад; 3 — узры-вальнік; 4 — рэактыўны зарад; 5 — ударны меха-нізм.
экранізаваны ў 1981) напісаны ў трады-цыях «віктарыянскай прозы»; у ім і «ра-мане дарогі» «Капрыз» (1985) апуста-шальнай маралі ўседазволенасці проці-пастаўлены маральна-этычныя каштоў-насці мінулага. Раманы «Дэніэл Марцін» (1977) і «Мантыса» (1982) пра лёс інтэлігента на фоне крызіснай гіс-торыі. Аўтар зб. навел «Вежа з чорнага дрэва» (1974), кн. «Кароткая гісторыя Лайм-Рыджыс» (1983), зб. эсэ «Чарвя-точына» (1998) і інш.
Тв.: Рус. пер. -— Башня нз черного дерева; Элндюк; Загадка. М., 1980; Коллекцнонер. М., 1991; Любовннца французского лейте-нанта. М., 2001.
Літ:. Саруханян А.П. Джон Фаулз // Англмйская лвтература, 1945—1980. М., 1987.
А.В. Спрынчан.
ФАЎН, у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогй бог лясоў і палёў, апякун пас-тухоў і іх статкаў. Лічылася, што ён меў дар прароцтва. Яго сынам лічылі цара Лаціна, легендарнага пачынальніка пле-мя лацінаў, якія разам з сабінамі засна-валі Рым. У грэч. міфалогіі Ф. адпавя-даў Пан.
Да арт. Фахверк. Фахверкавы жылы дом у Айрвайлеры каля г. Бон (Германія).
ФАХВЕРК (ням. Fachwerk ад Fach па-нэль, секцыя + Werk збудаванне), тып каркаснай канструкцыі пераважна ма-лапавярховых жылых і грамадскіх бу-дынкаў, нясучымі элементамі якой з’яў-ляюцца стойкі, рыгелі, раскосы. Каркас сцяны фахверкавай пабудовы засн. на трывалай сувязі гарыз. і верт. драўля-ных брусоў, злучаных раскосамі з бру-соў, металу, жалезабетону; прамежкі па-між канстр. элементамі запаўняюцца
338 фахд
каменнем, цэглай, глінай, саманам і інш., што робіць буд-ва больш танным, надзейным, надае будынкам выразнае арх. аблічча. Пашыраны ў 14—17 ст. у краінах Еўропы. Комплексы фахверка-вых дамоў, ратуш, гасп. пабудоў найб. захаваліся ў невял. гарадах Германіі. Канстр. ідэя Ф. ў мадыфікаваным выг-лядзе выкарыстоўваецца і ў сучасным жылым і прамысл. буд-ве. На Беларусі Ф. вядомы з 16 ст. пад назвай «прускі мур». У кліматычных умовах Беларусі сцяна з Ф. не забяспечвала неабходных цеплатэхн. характарыстык, таму найб. пашырэнне Ф. меў у верхніх, адкрытых для агляду, ч. будынкаў: вежа для га-дзінніка на школе ў г. Паставы (18 ст.), шчыты жылых дамоў у в. Гарадзец Шаркаўшчынскага р-на, свірна ў в. Оп-са Браслаўскага р-на (19—20 ст.) і інш.
Літ:. Сергачев С.А. Белорусское на-родное зодчество. Мн., 1992. С.Л.Сергачоў.
ФАХД ібн Абд аль-Азіз ас-Сауд (н. 1920, Эр-Рыяд), кароль Саудаўскай Аравіі. Скончыў ун-т Абд аль-Азіза (1975), Іс-ламскі ун-т імама Мухамеда ібн Сауда (1982). У 1953—62 міністр адукацыі, у 1962—75 — унутр. спраў, з 1967 — 2-і нам., у 1975—82 — 1-ы нам. прэм’ер-міністра Саудаўскай Аравіі. 3 13.6.1982 кароль Саудаўскай Аравіі, адначасова галоўнакамандуючы яе Узбр. сіламі і Вярх. суддзя. У 1986 прьшяў тытул «Слуга дзвюх святынь» (Меккі і Меды-ны).
ФАЦЕЕЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 5.7.1955, Мінск), бел. вучоны-экана-міст. Д-р эканам. н. (1996). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1977). 3 1972 у Ін-це эканомікі Нац. АН Беларусі (у 1988—89 і з 1991 заг. аддзела, з 1997 нам. дырэкгара), адначасова з 2000 у Бел. эканам. ун-це. 3 2002 дэкан ф-та Еўрап. гуманіт. ун-та. Навук. працы па прабле-мах рэгіянальнай і гар. эканомікі, рэгія-нальнай палітыкі, удасканалення дзярж. кіравання і мясц. самакіравання.