Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
У асобныя гіст. перыяды Ф. будынка раз-глядаўся як самасг. галіна арх.-маст. творчас-
Бакавы фасад Рэс-публіканскага палаца культуры прафсаюзаў у Мінску.
332 ФАСГЕН
ці, часам не звязаная з прызначэннем будын-ка, яго ўнугр. структурай і канстр. асновай. У архітэктуры рэнесансу, барока і ракако гал. Ф. меў вял. значэнне як самаст. элемент бу-дынка. У перыяд класіцызму характарызаваў-ся больш лаканічнымі вырашэннямі з адна-часовым павелічэннем значнасці бакавых Ф. У сучасным буд-ве звычайна ўсе Ф. ма-юць аднолькава важнае значэнне. Часам Ф. ствараецца на прынцыпах, якія зрокава скажаюць унутр. структуру кампазіцыі, не ўвасабляюць тыпалагічныя асаблівасці бу-дынка (дэканструктывізм). С.А.Сергачоў.
ФАСГЕН (ад грэч. phos святло + genos род), дыхлорангідрыд в у -гальнай кіслаты, галагенангід-рыд, С(О)С12.
Бясколерны газ з пахам прэлага сена, ІЦЛ “118 "С, tnn 7,56 ’С, шчыльн. 1381 кг/мЗ (20 °C). Добра раствараецца ў арган. раства-ральніках, мала — у вадзе (у растворы хугка гідралізуецца). Атрымліваюць узаемадзеяннем аксіду вугляроду CO з хлорам пры 125—150 °C над актываваным вугалем. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці фарбавальнікаў, полі-карбанатаў, мачавіны і яе вытворных, лек. сродкаў, растваральнікаў і інш. Высокатаксіч-ны; выклікае ацёк лёгкіх; ГДК у паветры ра-бочай зоны 0,5 мг/мЗ. У 1-ю сусв. вайну вы-карыстоўваўся як атрутнае рэчыва (смяротная канцэнтрацыя 3,2 мг/л гіры экспазіцыі 1 мін; скрыты перыяд дзеяння 2—12 гадз)
ФАСЕТАЧНЫЯ ВОЧЫ, складаныя зроку органы многіх членістаногіх: нася-комых, ракападобных, некат. Мнагано-жак.
Складаюцца з вял. колькасці асобных, іза-ляваных праслойкамі пігменту, простых во-чак — аматыдыяў, рагавічная лінза якіх мае выгляд выпуклага 6-гранніка — фасеткі (ад-сюль назва). Ф. в. звычайна 1 пара. У нася-комых колькасць аматыдыяў да 30 тыс. Мяр-куюць, што Ф.в. насякомых могуць успры-маць колер.
ФАСІЛІЗАЦЫЯ (ад лац. fossilis выкап-нёвы), акамяненне, працэс пера-тварэння арган. рэшткаў жывёл і раслін пасля іх смерці ў акамянеласці. Адбыва-ецца ад уздзеяння шэрагу фактараў: т-ры, ціску, замяшчэння арган. рэчыва мінеральным, таксама запаўнення імі пустот у арган. рэштках.
ФАСІЛІІ, рэшткі і сляды жыццядзей-насці арганізмаў геал. мінулага; тое, што акамянеласці.
ФАСМЕР (Vasmer) Макс (28.2.1886, С-Пецярбург — 30.11.1962), нямецкі мо-вазнавец-славіст. Замежны чл.-кар. АН СССР (з 1928). Скончыў Пецярб. ун-т, з 1909 выкладаў у ім. 3 1917 праф. Са-ратаўскага і Юр’еўскага (г. Тарту) ун-таў. 3 1921 узначальваў кафедру славісты-кі Лейпцыгскага, з 1926 Берлінскага ун-таў. У 1925 заснаваў у Лейпцыгу міжнар. час. «Zeitschrift fur slavische Philologie» («Часопіс славянскай філа-логіі», выд. працягваецца). Даследаваў уплыў на слав. мовы інш. індаеўрап. (найперш грэч.) і неіндаеўрап. моў, слав. запазычанні ў неслав. мовах. На падставе вывучэння геагр. назваў лака-лізаваў прарадзіму славян на Палессі
Фасад царквы Сент-Эцьен-дзю-Мон у Пары-жы.
(«Матэрыялы па гістарычнай этналогіі Усходняй Еўропы», 1932—34). Выдаў серыю манаграфій па філалогіі і культу-ры слав. народаў (т. 1—10, 1925—33). Стварыў «Этымалагічны слоўнік рускай мовы» (т. 1—3, 1953—58) — найб. поў-ны збор усх.-слав., у т.л. бел., этымала-гічнага матэрыялу. Бел. анамастычны матэрыял прадстаўлены ў распачатых ім шматтомных выданнях: «Слоўнік рускіх гідронімаў» (выходзіць з 1961), «Слоў-нік рускіх геаграфічных назваў» (з 1962). Прымаў удзел у акад. канферэн-цыі па рэформе бел. правапісу і азбукі (1926, Мінск).
Тв Рус. пер. — Этнмологнческмй словарь русского языка. Т. 1—4. 3 нзд. СПб., 1996.
Г.А.Цыхун.
ФАСбЛЯ (Phaseolus), род кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 200 Biflay. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі, Азіі і Афрыкі. Стараж. культу-ра Цэнтр. Амерыкі — Ф. звычайная (Ph. vulgaris) вядома з 4—3-га тыс. да н.э. У Еўропу завезена ў 16, у Расіі ^— з 17—18 ст. У культуры больш за 20 ві-даў. На Беларусі вырошчваюць Ф. звы-чайную і шматкветкавую, або агніста-чырвоную, ці турэцкія бабы (Ph. coccineus).
Адна- і шмападовыя травяністыя расліны. Амаль усе віды — самаапыляльныя ліяны даўж. да 2,5 м, некат. — паўкусты, боль-шасць з іх — расліны кароткага дня. У кус-товых форм моцнае непалягаючае сцябло выш. да 0,5 м. Лісце трайчастае. Кветкі ма-тыльковыя, разнастайнай афарбоўкі, сабра-ныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — струк. Насенне высокай смакавай годнасці, мае да 30% паўнацэннага бялку. Харч., кар-мавыя, лек., сідэральныя, дэкар. расліны.
ВМ.Прохараў
ФАСТНАХТШПІЛЬ (ням. Fastnachtspiel, літар. — масленічная гульня, ад Fastnacht масленіца + Spiel гульня), від ням. нар. т-ра, разнавіднасць сярэдневяковага фар-са. Узнік на аснове масленічных карна-вальных інсцэніровак (быт. сцэны, звы-чайна анекдатычнага характару). У 14— 16 ст. літаратурна апрацаваны, тэма-тыка пашырылася за кошт сюжэтных запазычанняў з твораў рыцарскай л-ры і інш. Асаблівае развіццё набыў у Нюрн-бергу сярод удзельнікаў гуртка майстэр-зінгераў. Лепшыя ўзоры створаны Г. Саксам.
ФАСТЫ (лац. fasti), у старажытных рымлян першапачаткова назва дзён, што лічыліся спрыяльнымі для вядзен-ня дзярж. спраў; пазней назва рым. ка-лендара. Ф. называліся таксама пагадо-выя спісы імён вышэйшых службовых асоб (магістратаў), жрацоў-пантыфікаў, трыумфатараў і інш.
ФАСЦЫІ 333
ФАСФАРАСЦЭНЦЫЯ доўгачасовая люмінесцзнцыя, працягласць якой ад не-калькіх мікрасекунд да некалькіх сугак пасля спынення ўзбуджэння.
У крышталефасфораў (неарган. крьшггаліч-ных люмінафораў) узнікае пры рэкамбінацыі электронаў і дзірак, раздзеленых у часе ўзбу-джэння. Павелічэнне часу паслясвячэння звязана з захопам электронаў і дзірак розны-мі «пасткамі», на вызваленне з якіх патрабу-ецца дадатковая энергія (напр., пры павы-шэнні т-ры змяншаецца час затухання Ф.). У складаных арган. малекул Ф. звязана са зна-ходжаннем іх у метастабільным стане.
ФАСФАРЫТНАЯ МУКА, фосфарнае ўгнаенне. Парашкападобнае рэчыва, не раствараецца ў вадзе. Mae 19—30% фосфарнага ангідрыду (Р2О5) у выгля-дзе маладаступнага для раслін ортафас-фату кальцыю [Са3(РО4)2] з дамешкам карбанату і фтарыду кальцыю (СаСО3, CaF2). У кіслым асяроддзі фосфар Ф.м. пераходзіць у больш даступную раслі-нам форму — монагідрат гідрафасфату кальцыю Са(Н2РО4)2Н2О. Атрымліва-юць здрабненнем жаўлаковых, зярніс-тых і некат. карставых фасфарытаў. Выкарыстоўваюць на кіслых падзоліс-тых, шэрых лясных, балотных глебах, вышчалачаных чарназёмах, асабліва на суглінках і глінах пад лубін, гарох, азі-мыя збожжавыя і інш. культуры як асн. ўгнаенне (дзейнічае некалькі гадоў), таксама для прыгатавання кампосту.
ФАСФАРЫТЫ, асадкавыя горныя па-роды, насычаныя фасфатамі (гал. чы-нам апатытам). Маюць аксіду фосфару (V) Р2О5 5—34%. Бываюць масіўныя, жаўлаковыя (канкрэцыйныя), зярніс-тыя, кангламератавыя, слаістыя і на-цечныя.
Колер шэры, радзей зялёны, чырвоны, жоўты. Генезіс кантынент. і марскі; біяхім., хім. ці біягенны. Сярод марскіх Ф вылуча-юць літагенетычныя тыпы: мікразярністыя, зярністыя, жаўлаковыя і ракушачныя; сярод кантынентальных — кор выветрывання і ар-ганагенныя (гуана). Утвараюць фасфатныя руды. Выкарыстоўваюцца для вытв-сці фос-фарнага ўгнаення. Гал. радовішчы ў Марока, ЗША, Расіі, Аўстраліі, Перу.
На Беларусі Ф. трапляюцца сярод верхнемелавых, палеагенавых і антрапа-генавых (у другасным заляганні) адкла-дах у Магілёўскай (Лабковіцкае радові-шча фасфарытаў, Мсціслаўскае радові-шча фасфарытаў), на ПдУ Гомельскай і ПдЗ Брэсцкай абласцей.
Літ.: Богомолов Г.В., Е р м о л е н -ко В.А Фосформты Белорусснн. Мн., 1981.
ФАСФАТНЫЯ РУДЫ прыродныя Mi-Hep. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысл. здабычы фасфатаў. Прад-стаўлены пераважна фасфарытамі і апатытамі, радзей алюма- і жалезафас-фатамі, таксама — гуана. Распрацоўва-юцца радовішчы з канцэнтрацыяй аксі-ду фосфару (V) Р2О5 — 2—34%. Вылу-чаюць Ф.р. багатыя (больш за 28% Р2О5), сярэднія (18—28%), бедныя (8— 18%), убогія (2—8%).
Паводле саставу нефасфатных мінералаў у рудах адрозніваюць Ф.р. карбанатныя, крамя-ністыя, гліністыя і інш. Паходжанне эндаген-
нае, экзагеннае і метамарфагеннае. Выкарыс-тоўваюцца ў вытв-сці фосфарных утнаенняў, жоўтага фосфару і тэрмічнай фосфарнай кіс-латы. Найб. запасы Ф.р. у Расіі, ЗША, Туні-се, Перу, Аўстраліі, Зах. Сахары, Егіпце, Бра-зіліі, Паўд.-Афр. Рэспубліцы.
ФАСФАТЫ, солі і эфіры фосфарных кіслот.
Ф. неарганічныя — солі артафос-фарнай Н3РО4 (ортафасфаты) і паліфосфар-ных кіслот (Ф. кандэнсаваныя). Адрозніваюць Ф. сярэднія, кіслыя і асн , двайныя і трайныя (рознакатыённыя; напр, NaPbPO4). мяшаныя [рознааніённыя; налр, KSrj(PO4)(SO4)2]. Ся-рэднія ортафасфаты шчолачных металаў і амонію раствараюцца ў вадзе (растворы ма-юць рН>7), металаў з высокімі ступенямі акіслення не раствараюцца, бязводныя (акра-мя ортафасфатаў амонію і ртуці Hg2+) устой-лівыя пры награванні да т-ры плаўлення. Найб. пашыраны гідра- і дыгідраортафасфаты шчолачных металаў (гл. Натрыю злучэнні). Ф. трапляюцца ў прыродзе ў выглядзе міне-ралаў, найважн. з іх — апатыт і фасфарыты. Выкарыстоўваюнь як фосфарныя ўгнаенні, кампаненты мыйных сродкаў, мінер. падкор-мак і інш. Ф. арганічныя — эфіры НзРО4 агульнай ф-лы (RO)nP(O)(OH)3.„, дзе R — арган. радыкал. Адрозніваюць Ф поў-ныя (сярэднія, ці трацічныя) з л = 3 і кіслыя з л = 1,2 (адпаведна першасныя і другасныя), якія наз. таксама арганіл- і дыарганілфосфар-нымі к-тамі [напр., (СгН$О)2Р(О)ОН —дыэ-іылфосфарная к-та|. Кіслыя Ф., у якіх R — ас-татак гліцэрыны, вугляводу, амінаспіртоў і інш. (напр., нуклеінавыя кіслоты, нуклеатыды, фосфаліпіды), пашыраны ва ўсіх жывых арга-нізмах. Ф арган. выкарыстоўваюць для ма-дыфікацыі пластмас (напр., ях пластыфіката-ры), экстрагенга [напр., трыбуіылфасфат (СШзОІзРО для экстракцыі урану і інш. радые-актыўных элементаў з адпрацаванага ядз. паліва), флотарэагенты, цепланосьбіты, пес-тыцыды, лек. сродкі і інш.
Літ.: Продан Е.А. Неорганнческая то-похнмня. Мн., 1986. С. 52—72; К о н -стант З.А., Днндуне АП. Фосфаты двухвалентных металлов. Рмга, 1987; Обіцая органнческая хнмня: Пер. с англ. М., 1983. Т. 5. С. 44—95. А.П. Чарнякова.
ФАСФАТЫДЫ, складаныя ліпіды, тое, што фосфаліпіды.
ФАСФІДЫ, хімічныя злучэнні фосфару з больш электрададатнымі элементамі, пераважна металамі.