• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФАРМАЦЫЯ РАСЛІННАЯ. сукуп-насць аднародных згуртаванняў раслін (асацыяцый), у якіх асн. ярус утвораны адным і тым жа відам (напр., усе аса-цыяцыі з перавагай хвоі звычайнай). Адна з вышэйшых адзінак класіфікацыі расліннасці, аб’ядноўвае генетычна і экалагічна розныя асацыяцыі. Адрозні-ваюць монадамінантную фармацыю, пры якой у якасці ярусаўтваральніка выступае 1 від, і кондамінантную — асн. ярус утвараюць 2—3 віды (напр., чорна-альхова-ясеневая, балотна-мірта-ва-сфагнавая). На Беларусі найб. па-шыраныя Ф.р.: сярод лясоў — асіна-вая, грабавая, дубовая, павіслабяроза-вая, пушыстабярозавая, хваёвая, чорна-альховая, шэраальховая, яловая, ясеневая; сярод лутоў — балотна-мет-люжковая, звычайнамятліцавая, лугава-аўсяніцавая, пахучакаласковая, сіўцо-вая, чырвонааўсяніцавая; сярод нізін-ных балот — багніста-хвашчовая, ба-лотна-шальнікавая, чорнаасаковая, шэравярбовая; сярод пераходных ба-лот — балотна-шабельнікавая, востра-асаковая, падбела-сфагнавая; сярод вяр-ховых балот — багніста-асаковая, ба-лотна-журавінавая, магеланікум-сфаг-навая. Да ахоўных, рэліктавых, асабліва каштоўных Ф.р. адносяцца белапіхта-вая, жоўтарададэндравая, карлікавабя-розавая, марошкавая і інш. Дз.С.Голад.
    ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЯ ПРАМЫСЛб-ВАСЦЬ, галіна медыцынскай прамысло-
    васці, прадпрыемствы якой вырабляюць лекавыя сродкі. Асн. прадукцыя — сінт. і фітахім. прэпараты, медыкамен-ты з расл. сыравіны, вітаміны, фермен-ты і каферменты мед. прызначэння, ан-тыбіётыкі, кровазаменнікі, гатовыя лекі. Найб. развітая ў ЗША, Японіі, ФРГ, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Швей-царыі.
    На Беларусі ў 1996 створаны дзярж. канцэрн па вытв-сці і рэалізацыі фар-мацэўтычнай і мікрабіял. прадукцыі («Белбіяфарм»), які ўзначальвае работу прадпрыемстваў Ф.п. і мікрабіял. прам-сці. Фармацэўгычную прадукцыю вырабляюць: акц. т-ва «Белмедпрэпара-ты», Барысаўскі завод медыцынскіх прэ-паратаў, Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Гродзенскі з-д медпрэпара-таў, прадпрыемства «Экзон» і інш.
    ФАРМбВАЧНАЯ МАШЫНА машы-на, на якой ушчыльненнем фармовач-най сумесі ў апоках або без іх вырабля-юць ліцейныя формы. Выкарыстоўваецца таксама для вымання з формы ліцейных мадэлей, вытв-сці адлівак.
    Адрозніваюць Ф.м. ўстрэсвальныя (найб. пашыраны), прэсавыя, вібрапрэсавыя, песка-мётныя. Сумесь ушчыльняюць таксама на пескадуўных машынах, пескастрэльных машы-нах. Набылі пашырэнне фармовачныя паў-аўгаматы, аўгаматы і аўгам. блок-лініі.
    ФАРМбВАЧНЫЯ СУМЕСІ сумесі, з якіх на фармовачных машынах або ўруч-ную вырабляюць пясчаныя ліцейныя фор-мы. Складаюцца ў пэўнай прапорцыі з неарганічных (кварцавы пясок, вогне-трывалая гліна і інш.) і арганічных (піла-вінне, каменнавугальны пыл) матэрыя-лаў. Вызначаюцца пластычнасцю, тры-валасцю, газанепранікальнасцю, вог-нетрываласцю. Бываюць адзіныя, абліцовачныя і напаўняльныя.
    Адзіную Ф.с. выкарыстоўваюць для вырабу дробных і сярэдніх адлівак, яе цалкам перапрацоўваюць пасля кожнага ўжывання. Абліцовачную Ф.с. выкарыстоўваюць пры вырабе сярэдніх і буйных адлівак для за-мены часткі сумесі, якая сугыкалася з вадкім металам. Да яе дадаюць свежыя фармовач-ныя матэрыялы, што павялічваюць вогнетры-валасць і газанепранікальнасць формы. Н a -паўняльнай Ф.с. набіваюць астатнюю частку формы. Адрозніваюць таксама Ф.с. для чыгуннага, стальнога і каляровага ліцця; самацвярдзеючыя (пад дзеяннем кіслот, вуг-лякіслага газу і інш. дабавак).
    ФАРМОЗА другая назва в-ва Тайвань.
    ФАРМОЗСКІ ПРАЛІЎ, другая назва Тайваньскага праліва.
    ФАРМОЎКА ў ліцейнай в ы -творчасці, працэс вырабу пясча-ных ліцейных форм.
    Адрозніваюць Ф.: ручную — ямную або ў апоках, па ліцейных мадзлях ці шаблоне; ма-шынную — па мадэлях у апоках і безапоч-ную дая дробных адлівак (найб. пашыраная, робіцца на фармовачных машынах або на па-точных і аўгам. лініях з выкарыстаннем пес-кадуўных машын, пескастрэльных машын і інш.). Ф. наз. таксама аперацыю стварэння (засыпкі) апорнага слоя для танкасценных форм, атрыманых па мадэлях, якія выплаўля-юцца.
    ФАРМбЎКА ў скульптуры, пра-цэс вырабу форм для адліўкі копій са скульпт. арыгінала ці гіпсавай мадэлі. Асн. віды — чарнавая і кавалкавая Ф. Чарнавая (Ф. «ў раскалотку») выкарыстоўваецца пераважна пры рабо-це з мяккім скульпт. матэрыялам — глінай, воскам, пластылінам і інш. Кавалкавая Ф. — для зняцця форм з гіпсавай мадэлі або скулыггуры, выкананай з цвёрдых матэрыялаў (напр., гіпсавых злепкаў з ант. марму-ровых скульптур), а таксама пры адліў-цы скульптуры з металу, керамічных матэрыялаў (фарфор, фаянс і інш.).
    ФАРМУЛЯР (ням. Formular ад лац. formula форма), 1) уліковая картка пэў-нага ўзору ў бібліятэказнаўстве. Адроз-ніваюць Ф. кнігі і Ф. чытача. Ф. кнігі мае выхадныя звесткі (аўтар, загаловак, нумар тома ці выпуску, шыфр і інш.); Ф. чытача — пералік кніг, узятых у бібліятэцы, запіс асн. звестак Ф. кніг, дату выдачы. 2) Асобная кніга або бланк, куды заносяцца звесткі аб тэхн. стане, эксплуатацыі, рамонце якога-н. механізма, збудавання. 3) У дарэв. Расіі існавала паняцце «Ф.» як паслужны спіс дзярж. служачага (чыноўніка, ваен-наслужачага).
    ФАРНАКАНЕЦКІ ВАЛЎН, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). Размешчаны ў в. Фарны Канец Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. На муроўцы ўсталяваны валун буйна-зярністага рудавата-белага граніта-гней-су. Даўж. 3,9 м, шыр. 2,5 м, выш. 1,8 м, у абводзе 10,3 м, аб’ём 9,3 м3, маса каля 25 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. г. назад са Скандынавіі. Побач з валуном каменная канапа, высечаная з сярэднезярністага шэрага іраніту (даўж. 1,4 м, шыр. 0,9 м, выш. 0,7 м) з датай яе стварэння — 1823. В.Ф.Вінакураў.
    ФАРПбСТ (ад ням. Vorposten), 1) пе-радавы пост, перадавая ўмацаваная па-зіцыя. Гл. Аванпост. 2) У пераносным сэнсе — перадавы пункт, апора чаго-небудзь.
    ФАРС (франц. farce ад лац. farcio начы-няю), камедыйны жанр малой драма-тургічнай формы. Узнік каля 12 ст. ў Зах. Еўропе ў гарадскім дэмакр. асярод-дзі як жартоўныя ўстаўкі (начынкі) у лі-тургічных драмах, містэрыях, плошча-вых карнавальных прадстаўленнях.
    Росквіту Ф. дасягнуў у франц. л-ры 14— 16 ст., дзе акрэсліўся як самаст. жанр нар. паказаў. Яго выяўл. асаблівасці: карыкатур-насць персанажаў (з выкарыстаннем вобра-заў-масак), буфанаднасць прыёмаў, эксцэн-трычнасць паказу падзей, схільнасць да фры-вольных знешніх эфектаў, вострасюжэтных грубавата-пікантных сітуацый, зніжанай лек-сікі. У працэсе эвалюцыі часам набліжаецца да сатыр. камедыі, побач з пераважна паця-шальнымі функцыямі, выконвае ролю паліт. сатыры, памфлета. Фарсавасць уласціва мно-гім творам Гальдоні, Лопэ дэ Вэгі, Мальера, М.Сервантэса, У.Шэкспіра, Б.Брэхта і інш.
    У бел. драматургіі Ф. як жанр не раз-віўся, аднак яго выяўл. прыёмы шырока выкарыстоўваліся («Пінская шляхта» ВДуніна-Марцінкевіча, «Прымакі» Я.Ку-палы, «Конскі партрэт» Л.Родзевіча, «Ветрагоны» У.Галубка, «Каваль-ваяво-да» Е.Міровіча, «Трыбунал» А.Макаён-ка, «Куды ноч, туды сон» А.Петрашке-віча і інш.). Многія прыёмы Ф. захава-ліся ў сучаснай цыркавой клаунадзе, у святочна-карнавальных прадстаўлен-нях.
    Літ.'. Нсторня зарубежной лнтературы. 2 нзд. М., 1959; В о л ь к е н ш т е й н В. Дра-матургня. 5 нзд. М., 1969. С. 171—173.
    С. СЛаўшук.
    ФАРСІРАВАННЕ (ад ням. forcieren уз-мацняць ад франц. force сіла), 1) паска-рэнне, узмацненне напружанасці і тэм-пу ў якой-н. дзейнасці (напр., павелі-чэнне паказчыкаў вытворчасці, магут-насці і ўстаноўкі чаго-н., павышэнне сілы гучання голасу). У ваеннай с п р а в е — пераадоленне з боем вод-най перашкоды (ракі, вадасховішча, праліва і інш.) пад агнём праціўніка.
    ФАРСУНКА (ад англ. force прымушаць, напампоўваць), прыстасаванне з 1 ці некалькімі адтулінамі для распылення вадкасці. Адрозніваюць Ф.: струмен-ныя, цэнтрабежныя і струменна-цэн-
    Фарсункі: a — цэнтрабежная, б — віхравая, в — з вярчальным распыляльнікам, г — іртыфтавая, д — струменныя; 1 -— канал, 2 — камера, 3 — вінтавая канаўка, 4 — вяр’ чальны корпус, 5 — кальцавая шчыліна, 6 — клапан, 7 — цыліндрычнае сапло; чырвоныя стрэлкі — напрамак руху вадкасці.
    трабежныя; адна- і двухкампанентныя. Выкарыстоўваюць для забеспячэння раўнамернасці і больш поўнага згаран-ня паліва ў топках катлоў, камерах зга-рання цеплавых рухавікоў і інш.
    ФАРСЬЙ ДЭ ШЛЬ (Fortia de Piles) Альфонс Пусэн Жазеф (1758, г. Мар-сель, Францыя — 1826), французскі пісьменнік, граф. Служыў афіцэрам у франц. каралеўскай арміі, у 1789—94 губернатар Марселя. У час рэвалюцыі і якабінскага тэрору эмігрыраваў, пада-рожнічаў па Германіі, Даніі, Швецыі, Расіі і Рэчы Паспалітай. У 1792 ён з П.М.Буажэленам дэ Кердзю ехалі з Ра-сіі ў Польшчу праз Беларусь: ад Сма-ленска праз Оршу, Талачын, Крупй, Барысаў, Смалявічы, Мінск, Гродна. Яны адзначылі, пгго ўся дарога ад Сма-ленска да Талачына была добрая і абса-джаная дрэвамі. Талачын ім здаўся «вя-лікай вёскай, якую называюць гора-дам». У 1796 яны выдалі ў Парыжы 5 тамоў апісання свайго падарожжа па Еўропе.
    Літ:. Грыцкевіч В., Мальдзіс А Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980.
    А.П.Грыцкевіч.
    ФАРТАЛЕЗА (Fortaleza), горад на ПнУ Бразіліі, на беразе Атлантычнага ак. Адм. ц. ііпата Сеара. Засн. ў 1609. Каля 1,8 млн. ж. (2000). Трансп. вузел. Між-нар. аэрапорт. Порт. Важны гандл.-пра-мысл. цэнтр. Прам-сць: алейная, цукр., гарбарна-абутковая, тэкст., бавоўнаачы-шчальная. 2 ун-ты, 6 музеяў, 5 тэатраў.
    Фартуна. Статуя з Остыі. Мармур. 2 ст.
    ФАРТРАН [ад англ. for(mula) tran(slator) формульны транслятар], адна з nep-mux найб. пашыраных моў праграма-вання высокага ўзроўню. Арыентавана на рашэнне навук.-тэхн. задач з дапа-могай ЭВМ. Простая ў вывучэнні, зручная для напісання праграм і іх на-ладкі.
    ФАРТЎНА, у старажытнарымскай мі-фалогіі багіня шчасця, выпадку і ўдачы.
    фартух	327
    Першапачаткова шанавалася як апя-кунка ўраджаю, мацярынства і жанчын. Яе выяву змяшчалі на манетах амаль усе рым. імператары. Ф. ўяўлялі прыго-жай статнай жанчынай з рогам дастатку ў руцэ, часам на шары або коле (сімвал пераменлівасці лёсу), ці з павязкай на вачах. У пераносным сэнсе Ф. — шчас-лівая доля, удача, шанцаванне.
    П.Ф Фартунатаў
    ФАРТУНАТАЎ Піліп Фёдаравіч (14.1.1848, г. Волагда, Расія — 3.10.1914), рускі мовазнавец. Акад. Пецярбургскай АН (1898). Скончыў Маскоўскі ун-т (1868), у 1876—1902 праф. гэтага ун-та. Засна-вальнік маскоўскай лінгвістычнай шко-лы. Гал. кірунак даследаванняў — па-раўнальна-гіст. граматыка і акцэнтало-гія індаеўрапейскіх моў (пераважна слав. і балт.). Вызначыў (адначасова з Ф. дэ Сасюрам) характар націску і інта-нацыі слова ў балт. мовах у суадносінах з аналагічнымі з’явамі ў слав. мовах (закон Фартунатава — дэ Сасюра; «Пра націск і працягласць у балтыйскіх мо-вах», 1895). Адкрыў існаванне трох на-савых галосных у індаеўрап. прамове, галосны «э насавое» ў стараслав. і ста-раж.-рус. мовах і інш. На аснове тэорыі формы слова пабудаваў асобую марфал. класіфікацыю моў. Вывучаў санскрьгг («Індаеўрапейскія плаўныя зычныя ў старажьпнаіндыйскай мове», 1896), дас-ледаваў слав. помнікі і графіку («Склад Астрамірава Евангелля», 1908; «Аб па-ходжанні глаголіцы», 1913), рэдагаваў серыю стараслав. помнікаў.