Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Вугал павароту плоскасці палярызацыі 9 прапарцыянальны напружанасці магн. поля Н1 даўжыні шляху I святла ў рэчыве 9 = VHI,
Схема электрамагнітнага фарадметра: U — крыніца пераменнага напружання; Шь Ш2 — нерухомыя шпулі. 7) F2 — ферамагнітныя асяродкі; С^ — узорны кандэнсатар, С* — ёмістасць, якая вымяраецца.
дзе V — канстанта прапарцыянальнасці, за-лежная ад уласцівасцей рэчыва, даўжыні хвалі святла і т-ры. Напрамак павароту плоскасці палярызацыі (у адрозненне ад выпадку ап-тычнай актыўнасці) не залежыць ад напрам-ку распаўсюджвання святла (па полі ді суп-раць поля). Таму шматразовае праходжанне свягла праз асяроддзе, змешчанае ў магн. по-ле, прыводзіць да павелічэння вугла павароту ў адпаведную колькасць разоў. На Ф.э. засна-вана работа магнітааптычных штэгральных схем, аптычных засавак, вентыляў, ліній зат-рымкі і інш. Выкарыстоўваюць для вызна-чэння аптычных параметраў рэчыва, для вы-вучэння распаўсюджвання радыёхваль у магн. полі Зямлі і інш.
М.Фарадэй
ФАРАМІНІФЁРЫ (Foraminifera), атрад прасцейшых кл. караняножак падтыпу саркодавых [па інш. класіфікацыях — кл. (падкл.) саркодавых надкл. караня-ножак]. Больш за 1 тыс. сучасных відаў (з выкапнёвымі каля 30 тыс. відаў). Марскія, пераважна бентасныя арганіз-мы. Вядомы з кембрыю (каля 570 млн. г. назад). На Беларусі ў асадкавых ад-кладах дэвону, карбону, юры і мелу вы-яўлены рэшткі больш за 1 тыс. відаў. Выкарыстоўваюода пры вызначэнні ўзросту геал. адкладаў.
Памеры звычайна 0,1—1 мм, зрэдку да 20 см. Маюць ракавінку, у большасці вапняко-
Фарамініферы: 1 — гаплафрагмоід; 2 — спі-раплектаміна; 3 — увігерына; 4 — акарьші-на.
11. Бел. Эн. Т. 16.
322 ФАРАНІДЫ
вую, зрэдку хіціноідную або з аглюцінірава-ных часцінак (пясчынак, спікул, губак і інш.). Ракавінкі адна- і шматкамерныя, раз-мешчаныя ў 1 або 2 рады, па спіралі, зрэдку галінастыя. Праз вусці і поры ў сценках рака-вінкі выходзяць тонкія вырасты (псеўдапо-дыі) для захопу корму і руху. Размнажаюцца з чаргаваннем палавога і бясполага пакален-няў. Кормяцца дробнымі водарасцямі.
ФАРАНІДЫ (Phoronida), клас тыпу шчупальцавых. 11 відаў. Пашыраны ў морах. Адзіночныя донныя беспазва-ночныя жывёлы.
Даўж. 0,6—45 см. Цела знаходзіцца ў тру-бачках з арган. рэчыва. 3 трубачкі высоўваец-ца пярэдні канец цела са складаным, падвой-ным, спіралепадобным шчунальцавым апара-там, раснічкамі якога корм падганяецца да рота. Кішэчнік петлепадобны. Ёсць крывя-носная, нерв. сістэмы і выдзяляльныя орга-ны. Гермафрадыты. Пелагічная лічынка — актынатроха — пераўтвараецца ў дарослую жывёлу пасля складанай метамарфозы.
Фараніды: 1 — буйная дарослая жывёла; 2 — пярэдні канец цела са спіралепадобна закру-чаным шчупальцавым апаратам; 3 — лічын-ка — актынатроха.
ФАРАбН, старажытнаегіпецкі праві-цель; вярхоўны распарадчык зямель-ных, сыравінных, харч. рэсурсаў і на-сельніцтва Егіпта; з XXII дынастыі — тытул правіцеля. Першапачаткова тэр-мін «Ф » абазначаў «палац правіцеля» і толькі з XVIII дынастыі (з эпохі Новага царства) — самога правіцеля. Да XXII дынастыі слова «Ф» не ўваходзіла ў царскую тытулатуру, якая складалася з асабістага імя і 4 царскіх імён (даваліся пры ўступленні на прастол). Паводле стараж.-егіп. вераванняў, Ф лічыўся сынам Сонца, зямным увасабленнем
Гора і наследнікам Асірыса. Імёны Ф ўвекавечаны ў грандыёзных помні-ках-пірамідах і храмах.
ФАРАТАКСІС (ад грэч. pharos маяк + taxis размяіпчэнне), здольнасць жывёл выбіраць найб. кароткі шлях руху паміж 2 пунктамі ў прасторы. З’яўляецца ін-стынктыўнай формай паводзін асобін ці папуляцыі, якая дазваляе эканоміць кі-нетычную энергію, зменшыць небяспе-ку нападу драпежнікаў і інш. Ф. сустра-каецца пераважна ў жывёл, якія не ма-юць сродкаў абароны (напр., у хатніх прусакоў, мышэй і інш.).
ФАРАХРУД, рака ў Афганістане. Даўж. 580 км, пл. бас. каля 33 тыс. км2. Цячэ ў Сярэднеафганскіх гарах і па пустын-най раўніне Сістан, упадае ў сістэму бяссцёкавых азёр Хамун. Веснавое раз-воддзе, асеннія дажджавыя паводкі, ле-там у нізоўях перасыхае. Сярэдні расход вады па выхадзе з гор каля 30 м3/с. Вы-карыстоўваецца для арашэння Фарахс-кага аазіса.
б
ФАРБАВАЛЬНІКІ, арганічныя злучэн-ні, якія выкарыстоўваюць для фарба-вання розных матэрыялаў і вырабаў (тканін, паперы, пластмас, футра і інш.). Колер Ф. абумоўлены наяўнасцю ў малекуле храмафорнай сістэмы (гл. Колернасці тэорыя). Адрозніваюць Ф. прыродныя, якія ўтвараюцца жывы-мі арганізмамі (фарбавальнымі расліна-мі, некат. малюскамі і інш ), і сінтэтыч-ныя, якія атрымліваюць метадамі арган. сінтэзу.
Да сярэдзіны 19 ст. для фарбавання тканін, скуры, паперы, вырабаў маст. фарбаў выка-рыстоўвалі прыродныя Ф. (алізарын, індыга, кармін і інш.). Адкрыты ў 1842 М.М.Зініным універсальны метад атрымання аналіну і інш. араматычных амінаў стаў асновай прамысл. вытв-сці сінт. Ф., якія ў пач. 20 ст. амаль цалкам замянілі прыродныя Ф. (цяпер у све-це вырабляюць каля 1500 сінт. Ф.). Сінт.
Ф. паводле хім. будовы падзяляюць на аза-фарбавальнікі, антрахінонавыя фарбавальнікі, індыгоідныя фарбавальнікі, азаметынавыя, арыл-метанавыя, макрагетэрацыклічныя (найб. па-шыраны фталацыянінавыя), нітра- і нітроза-фарбавальнікі, сярністыя, хінонімінавыя і інш. Тэхн. класіфікацыя Ф. (паводле споса-баў выкарыстання) грунтуецца на метадах фарбавання і характары ўзаемадзеяння Ф. з матэрыялам, які афарбоўваецца. Адрозніва-юць Ф. водарастваральныя (асноў-ныя фарбавальнікі, кіаіотныя фарбавальнікі, прамыя фарбавальнікі, пратраўныя фарбаваль-нікі і актыўныя Ф) і нераствараль-ныя ў вадзе (дысперсныя фарбавальнікі і кубавыя фарбавальнікі), а таксама серныя Ф., што афарбоўваюць валокны ў водных раство-рах сульфіду натрыю. Ф., якія не раствараюц-ца ў вадзе і матэрыяле, што афарбоўваецца, наз. пігментамі (гл. Пігменты ў хіміі). Вьжа-рыстоўваюць Ф. ў тэкст., гарбарнай, папяро-вай, паліграф. прам-сці, каляровай фатаграфіі і кінематаграфіі, медыцыне, а таксама ў якас-ці актыўнага асяроддзя ў лазерах.
Лі^г Be н катараман К. Хнмня снн-тегнческнх краснтелей: Пер. с англ. Т. 1—2. Л., 1956—57; Лнснцын В.Н. Хммня н технологня 'промежуточных продуктов. М., 1987 АЛ.Валожын.
Фарбавальны агрэгат: a — схема агрэгата для механізаванага нанясен-ня фарбаў і малярных саставаў (1 — пісталет-распыляльнж, 2 — па-ветраны і матэрыяльны шлангі, 3 •— бачок для фарбы, 4 — маславода-ўлоўнік, 5 — кампрэсар); б — пісталет-распыляль-нік (1 — фарсунка, 2 — рэгулятары падачы мас-лянага саставу і паветра, 3 — штуцэры для павет-ранага і матэрыяльнага шлангаў).
Фарбапульт: a — схема ручнога фарбапульта (1 — фарбараспыляльнік, 2 — кран, 3 — шланг, 4 — ручная помпа, 5 — ус-моктвальны шланг з фільтрам); б — фарба-распыляльнікі з верхнім і ніжнім ’ фарбаналіўным бачком.
ФАРБАВАЛЬНЫ АГРЭГАТ, камплект машын і абсталявання для афарбоўван-ня паверхняў лакафарбавымі матэрыя-ламі. Сціснутым у кампрэсары цаветрам яны падаюцца ў пісталет-фарбараспы-ляльнік і з яго дапамогай наносяцца на прызначаныя для афарбоўвання павер-хні. Ф.а. наз. таксама пнеўмафарбаваль-най устаноўкай. У міліярац. буд-ве для афарбоўкі гідразбудаванняў выкарыс-тоўваюць Ф.а. з мех. прыводам, уста-ноўлены на спец. шасі.
ФАРБАВАННЕ, наданне паперы, ску-ры, пластмасам, тэкст. і інш. матэрыя-лам пэўнага колеру, дастаткова трыва-лага ва ўмовах іх эксплуатацыі. Звычай-на для Ф. выкарыстоўваюць фарбаваль-нікі і пігменты (гл. Пігменты ў хіміі).
ФАРЗІЦЫЯ 323
Метады Ф. вызначаюцца ўласцівасцямі фарбавальніка і матэрыялу.
Для Ф. п а п е р ы выкарыстоўваюць Mi-Hep. пігменты, асноўныя і кіслотныя фарба-вальнікі. Фарбуюць папяровую масу, у якую падаіваюць водны раствор фарбавальніка ці суспензію пігменту, або паверхню паперы (болын эканамічны спосаб) пры яе вырабе ці на фарбавальных мапіынах, у якіх паперу з рулонаў працягваюць праз фарбавальную ванну. Глыбіннае Ф. натуральнай с к у р ы робяць прамымі, кіслотнымі ці ас-ноўнымі фарбавальнікамі, паверхневае — пігментамі разам з плёнкаўтваральньші рэчы-вамі. Ф. скуры штучнай ажыццяўля-юць у працэсе яе вытв-сці з выкарыстаннем арган. і мінер. пігментаў. Ф. ф у т р а робяць для выраўноўвання натуральнай афарбоўкі, надання моднага колеру, імітавання пад каш-тоўныя віды пушніны; выкарыстоўваюць акісляльныя, кубавыя, кіслотныя, пратраў-ныя, а таксама спец. фарбавальнікі для фуг-ра. Для Ф. пластмас выкарыстоўваюць пігменты, тлушча- і спіртарастваральныя фарбавальнікі, якія звычайна дадаюць да рас-плаву палімераў. Гл. таксама Фарбаванне тканіны.
Літ:. ХнмйЯ'Н технологня кожн н меха. 4 нзд. М., 1985; КалннСкая Т.В., Доб-роневская С.Г., Аврутнна Э.А Ок-рашнванне полнмерных матерналов. Л., 1985.
ФАРБАВАННЕ ТКАНІНЫ, нанясенне фарбавальніка на ўсю масу матэрыялу, што афарбоўваюць (у адрозненне ад друкавання тканіны). Спосабы Ф.т. выз-начаюцца хім. прыродай фарбавальніка і валакна, а таксама патрабаваннямі да ўстойлівасці афарбоўкі.
Баваўняныя тканіны афарбоўваюць прамы-мі, сярністымі, актаўнымі і кубавымі фарба-вальнікамі, пігментамі; шарсцяныя — кіслот-нымі, пратраўнымі і актыўнымі; ільняныя — кубавымі, актыўнымі і прамымі святлотрыва-лымі фарбавальнікамі. Для Ф.т. з валокнаў хі-мічных — ацэтатных, трыацэтатных і полі-эфірных выкарыстоўваюць пераважна дыспер-сныя фарбавальнікі, поліамідных — дыспер-сныя і кіслотныя, поліакрылнітрыльных — катыённыя. Усе хім. валокны могуць быць афарбаваны і ў працэсе іх фармавання (фар-баванне ў масе). Звычайна Ф.т. ажыццяўля-юць у водным растворы фарбавальніка (фар-бавальнай ванне). Пасля фарбавання тканіну высушваюць і апрацоўваюць, напр., апрэту-юць (гл. Апрэтаванне), для надання ёй тавар-нага выгладу.
Літ.: М е л ь н н к о в Б.Н., 3 a х а р о в a Т.Д., Кнрнллова М.Н. Фнзнко-хнмм-ческне основы процессов отделочного прб-мзводства. М., 1982; Краткнй курс хнмнчес-кой технологнн волокннстых матерналов. М.. 1984. А.І.Валожын.
ФАРБАПЎЛЬТ, пераносны апарат для нанясення на паверхні сцен, столі ня-вязкіх фарбавальных саставаў пры ад-дзелачных работах. Уяўляе сабой помпу з ручным або эл. прыводам ддя ўсмок-твання фарбавальнага саставу і падачы яго па шлангу ў доўгую трубку з распы-ляльнай фарсункай на канцы. Найб. пашыраны Ф. ручнога дзеяння з плун-жэрнымі, поршневымі і дыяфрагмен-нымі помпамі.