Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ.: Технологня стронтельного пронзвод-сгва: Справ. М., 1991.
ФАРБб'ГКА Юзюк (Язэп Аўгусцінавіч; 4.9.1893, в. Налібакі Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 1945?), бел. паэт, лі-
таратуразнавец. Вучыўся на фіз.-матэм. ф-це Кіеўскага ун-та (1914—18). Удзельнік мінскага клуба «Беларуская хатка» (1916). У 1919 акцёр Бел. сав т-ра, у 1920 адміністратар Бел. т-ра ў Мінску. Пэўны час быў супрацоўнікам літ.-выдавецкага аддзела Наркамасветы Літ.-Бел. ССР (Мінск, Бабруйск). У 1920—30-я г. паводле ўскосных звестак займаўся навук. дзейнасцю ў Польшчы. Паэт. творы, у т.л. трыялеты і санеты, вызначаюцца тонкім лірызмам, май-стэрствам версіфікацыі. Аўтар арт. «Згу-кі сусветнай вайны 1914—1918 гг. у бе-ларускай паэзіі» (1919). У кн. «Беларусь у песнях: Літаратурна-гістарычны на-рыс» (1920) прааналізаваў гісторыю бел. паэзіі 19 — пач. 20 ст. на фоне нац-вызв. барацьбы народа. На бел. мову пераклаў урывак з паэмы А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш», вершы У.Бенядзіктава і інш.
Літ.. Гарэцкі М. Фарботка Я. // Га-рэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992.' В.У.Скалабан.
ФАРБЫ, аднародныя суспензіі мінер або арган. пігментаў ці іх сумесей з на-паўняльнікамі ў сувязных — плёнка-ўтваральных рэчывах, від лакафарбавых матэрыялаў. Многія Ф. маюць таксама растваральнікі, сікатывы, пластыфіка-тары, стабілізатары і інш. Пасля высы-хання Ф. ўтвараюць трывалыя непраз-рыстыя пакрыцці (гл. Лакафарбавыя пакрыцці).
Паводае віду сувязнага адрозніваюць алей-ныя фарбы (сувязнае — пакосты), эмалевыя фарбы (лакі), сілікатныя фарбы (вадкае шкло), клеяеыя фарбы (водныя растворы расл. і жывёльных кляёў), эмульсійныя фарбы (вод-ныя эмульсіі высыхальных алеяў або алкід-ных смол, водныя дысперсіі сінт. палімераў). Асобны від Ф. — парашковыя фарбы (аэра-дысперсіі). Падзяляюць таксама паводле га-лін выкарыстання, напр., Ф. аўтамаб., буд., паліграф., маст. (гл. Фарбы мастацкія). Выка-рыстоўваюць для ахоўнай і дэкаратыўнай афарбоўкі металу, дрэва, бетону, пластмас і інш. матэрыялаў, а таксама Ф. спец. прызна-чэння — люмінесцэнтныя, тэрмаадчуваль-ныя, антыкаразійныя і інш. Гл. таксама Ла-кафарбавая прамыслояасць. А.І.Валожын.
ФАРБЫ мастацкія, спецыяльна прыгатаваныя вадкія цестападобныя
або цвёрдыя рэчывы і саставы, якія ма-юць павышаныя колеравыя якасці па-водле здольнасці афарбоўваць і ўстойлі-васці. Падзяляюцца на мінеральныя (неарганічныя, солі або вокіслы мета-лаў) і арганічныя (складаныя злучэнні, пераважна расл. і жывёльнага пахо-джання). Бываюць натуральныя і штуч-ныя. Колеравая аснова Ф. — парашка-падобныя пігменты. У залежнасці ад су-вязных рэчываў вылучаюць акеарэль, гуаш, пастэль, сангіну, соус, тэмперу, a таксама алейныя фарбы, клеявыя фарбы і васковыя (гл. Васковы жывапіс). Ф. бы-ваюць празрыстыя, непразрыстыя і ле-сіровачныя. Вядома каля 150 Ф. для жывапісу. 3 іх найб. выкарыстоўваюцца цынкавыя і свінцовыя бялілы, хромы, вохры, умбра, чырвоная і зялёная кіна-вар, ізумрудная зелень, кобальт, ультра-марын, паленая слановая косць і інш.
Фарзіцыя сярэдняя.
ФАРВАТЭР (галанд. vaarwater ад varen рухацца, плаваць + water вада), бяспеч-ны ў навігацыйных адносінах праход па воднай прасторы (рацэ, возеры, моры, праліве і інш.) з дастатковымі глыбіня-мі і адсутнасцю перашкод для судна-ходства. На рэках супадае з лініяй найб. глыбінь. Ф. звычайна абазначаюць ба-кенамі, буямі, створнымі знакамі і інш.
ФАРДЬІЗМ, сістэма арганізацыі паточ-най вытв-сці, якая заключаецца ў яе масавай уніфікацыі і каігвеерызацыі. Узнікла ў ЗША у 1-й чвэрці 20 ст. Наз-ва ад прозвішча амер. інжынера і пра-мыслоўца Г.Форда. Асновай Ф. і абу-моўленых ім новых метадаў арганізацыі вытв-сці і працы стаў зборачны канвеер. Канвеерная зборка побач з інш. тэхн. навінамі спрыяла рэзкаму росту вытв-сці працы і зніжэнню сабекошту пра-дукцыі, стала пачаткам масавай вытвор-часці.
ФАРЗІЦЫЯ (Forsythia), род кустоў сям. маслінавых. 7 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі, 1 від — у Еўропе. На Беларусі ў
324 ФАРКАШ
культуры найб. вядомыя Ф.: еўрапей-ская (F. ейгораеа), паніклая (F. suspen-sa), сярэдняя (F. х intermedia), яйцапа-добная, або авальная (F. ovata).
Лістападныя кусты з галінастай кронай, выш. 2—3 м. Лісце супраціўнае, чаранковае, суцэльнае, часам трайчастае. Кветкі ярка-жоўтыя, адзіночныя або па 2—3 у пазушных суквеццях, распускаюцца да паяўлення лісця. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
І.М.Гарановіч.
ФАРКАШ (Farkas) Берталан (н. 1.8.1949, с. Дзьюлахаза, Венгрыя), пер-шы венгерскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1980). Герой Венгрыі (1980). Лётчык-касманаўт Венгрыі (1980). Пад-палкоўнік. Скончыў ваен. вучылішча лётчыкаў (СССР; 1972). 3 1978 у Цэн-тры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.АГагарына. 26.5—3.6.1980 з В.М.Ху-басавым здзейсніў (як касмапаўт-дас-ледчык) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-36» і арбітальнай станцыі «Са-лют-6» (асн. экіпаж ЛХ.Папоў, В.В.Ру-мін) з прыстыкаваным да яе КК «Саюз-35», на якім вярнуўся на Зямлю. У кос-масе правёў 7,87 сут. У.С.Ларыёнаў
ФАРКАШ (Farkas) Ферэнц (н. 15.12.1905, г. Надзьканіжа, Венгрыя), венгерскі кампазітар, педагог. Нар. арт. Венгрыі (1970). Вучань А.Рэспігі. Вык-ладаў у муз. вучылішчы ў Будапешце, у кансерваторыі г. Клуж-Напока (з 1941 праф., з 1944 дырэктар) і інш., у 1949— 75 праф. Вышэйшай муз. школы ў Буда-пешце. Муз. стыль сфарміраваўся пад уплывам венг. муз. фальклору, венг. і італьян. традыцый прафес. музыкі. Сярод твораў: оперы, у т.л. «Чароўны куфар» (паст. 1942), аперэты, у т.л. «Чынам Палка» (паст. 1950), балеты, сімф. тво-ры, камерна-інстр. музыка, канцэрціна для арфы з арк. (1937), музыка да спек-такляў драм. т-ра і кінафільмаў.
ФАРМАЗбН (польск. farmazon ад франц. franc-mayon масон), тое, што і франкмасон (гл. ў арт. Масонства).
ФАРМАКАІЕНЕТЫКА (ад грэч pharmakon лякарства + генетыка), раз-дзел фармакалогіі, які вывучае асаблі-васці дзеяння лякарстваў у арганізме чалавека ў залежнасці ад генет. факта-раў-
Уплываючы на гены, храмасомы, перадачу генет. матэрыялу, лекавыя сродкі зменьваюць якасці і прыкметы арганізма, якія і перада-юцца ў спадчыну. Ф. даследуе гэты ўплыў. спадчынныя індывід. спецыфічныя рэакцыі арганізма на лякарствы. Напр., генет абумоў-леная нізкая актыўнасць у крыві ферменту псеўдахалінэстэразы. які расшчапляе мышач-на расслабляльны сродак дытылін, прыво-дзіць да рэзкага павелічэння працягласці яго дзеяння і спынення дыхання. Прыроджаны дэфіцыт ферменту метгемаглабінрэдуктазы ў спалучэнні, напр., з прыёмам сульфаніламід-ных прэпаратаў, вікасолу выяўляецца кісла-роднай недасз атковасцю. Ф высвягляе, якія лякарствы выклікаюць заганы эмбрыянальна-га развіцця, памяншае ўскладненні ад лек. тэрапіі і інш. І.М.Семяненя.
ФАРМАКАГНбЗІЯ (ад грэч. pharmakon лякарства + gnosis веды), навука аб ле-кавых раслінах, лек. сыравіне расл. і жывёльнага паходжання, таксама пра-дуктах першаснай перапрацоўкі раслін (эфірныя алеі, смолы, млечныя сокі і інш.) і жывёл (змяіны яд, прадукты жыццядзейнасці пчол і інш.), што ўжы-ваюць у медыцыне. Цесна звязана з фармакалогіяй, арган. і біял. хіміяй, ба-танікай.
Вядома са старажытнасці Як навука ўзнік-ла ў 19 ст. Адрозніваюць агульную і спец Ф. Задачы агульнай Ф: вывучэнне хім. саставу лек. раслін і сыравіны расл. або жы-вёльнага паходжання, уплыў на іх фактараў навакольнага асяроддзя, выяўленне прамысл. запасаў лек раслін, павук. абгрунтаванне раз-віцця сыравіннай базы для фармацэўтычнай прамысловасці, складанне нарматыўна-тэхн. дакументацыі і інш. Спецыяльная Ф. вывучае асобныя лек. расліны і свіравіну з іх. Пытанні Ф вывучаюцца ў фармацэўтыч-ных і мед. ВНУ, спеп. НДІ. І.М.Семяненя
ФАРМАКАЛОГІЯ (ад грэч. pharmakon лякарства + ...логія), навука пра лекавыя сродкі і іх уплыў на арганізм; у шырокім сэнсе — навука пра фізіялагічна актыў-ныя рэчывы. Найважн задача Ф. — пошук новых лек. сродкаў (у свеце за-рэгістравана больш за 40 тыс. лякар-стваў).
Цесна звязана з хіміяй, біяхіміяй, фізіяло-гіяй, паталогіяй і інш. 3 Ф. вылучыліся фар-мацыя, таксікалогія і інш. Падзяляецца на агульную (вывучае асн. заканамернасці і меха-нізмы дзеяння хім. злучэнняў на жывыя арга-нізмы) і прыватную (хім. будова, фіз.-хім. ўлас-цівасці, усысанне, размеркаванне ў арганізме, метабалізм і інш. асобных лек. сродкаў).
На Беларусі лек. рэчывы са стараж. часоў выкарыстоўваліся народнай меды-цынай. Сістэм. даследаванні пачаліся ў 1920-я г. і праводзяцца ў мед. ін-тах, ун-тах, мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі, НДІ гематалогіі і пералівання крыві, НДІ санітарыі і гігіены, у шэрагу ін-таў Нац. АН Беларусі, у Рэсп. наву-кова-практычным цэнтры «Кардыяло-гія» і інш. Асн. кірункі даследаванняў у Ф.: вывучэнне прыродных і сінт. срод-каў, што ўплываюць на імунную, нерв., сардэчна-сасудзістую сістэмы, валода-юць процірадыяцыйным, процівірус-ным, проціпухлінным і інш. дзеяннем, павышаюць устойлівасць арганізма да недахопу кіслароду, ахоўваюць ад паш-коджання суставы і інш. Развіццю Ф. са-
дзейнічалі працы бел. вучоных Я Д.Де-лаенка, ВА.Вацякова, \.С.Захарэўскага, М.В.Караблёва, Б.В.Кузьміцкага, П.ІЛу-кіенкі, ГЛ.Сідарэнкі, В.І.Талапіна, КС.Ша-дурскага, Б.В.Дубовіка, М.К.Кеўры і інш.
Літ.: Катцунг Б.Г. Базнсная н клннн-ческая фармакологня: Пер. с англ. Т_' 1—2. М.; СПб , 1998; Машковскмй М.Д. Ле-карственные средства. Т. 1—2. 14 язд. Харь-ков, 2002. І.М.Семянекя.
ФАРМАКАІІЕЯ (ад грэч. pharmakon ля-карства + роіеб раблю), зборнік стан-дартаў і палажэнняў, у якіх уніфікуюц-ца патрабаванні да прыгатавання і якас-ці лекавых сродкаў, агульнадзярж. зака-надаўчы дакумент, абавязковы для ўсіх прадпрыемстваў і ўстаноў, якія выраб-ляюць, захоўваюць, кантралююць і вы-карыстоўваюць лек. сродкі. Першая ў Расіі Ф. на лац. мове выдадзена ў 1778, на рус. — у 1866. 3 1990 пачаўся вы-пуск 11-га выд. Дзярж. Ф. Расіі, які ўключае апісанне агульных фіз.-хім., хім. і біял. метадаў даследавання для аналізу лек. сродкаў. Прыведзены таблі-цы кропель, выш. доз ядавітых і моцна-дзейных лек. рэчываў для дарослых і дзяцей і інш. І.М.Семяненя.
ФАРМАЛІЗАВАНАЯ МЙВА фар-мальная мова, сукупнасць лан-цужкоў сімвалаў з пэўнага алфавіта, складзеных у адпаведнасці з правіламі граматыкі: штучная мова (у адрозненне ад натуральнай, напр., беларускай), якая характарызуецца фармальным (гл. Фармалізацыя) вызначэннем класа вы-разаў і строгім тлумачэннем іх сэнсу. Mae фіксаваныя правілы ўтварэння «выразаў» (сінтаксіс Ф.м.) і прыпісван-ня гэтым выразам пэўнага сэнсу (семан-тыка). Напр., выразы «Н2О», «вада», water можна лічыць элементамі Ф.м. хі-міі. Выкарыстоўваецца пры пабудове злічэнняў, распрацоўцы штучных моў, матэм. мадэліраванні, алгарытмізацыі і праграмаванні задач розных класаў і інш.