• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    [.Л.Шаўлякова.
    ФАНТОМ (франц. fantome ад грэч. phantasme прывід, здань), 1) вычварнае з’явішча, прывід, здань. Ф. наз. таксама мадэль чалавечага цела або яго частак у натуральную велічыню, якая служыць наглядным дапаможнікам. 2) Стварэнне ўяўлення, вымыслу. 3) Назва ваен. са-малёта-знішчальніка ЗША 2-й пал. 20 ст.
    ФАНТбМНЫ БОЛЬ, адчуванне болю ў частках цела (звычайна канечнасцях), якія адсутнічаюць. Бывае ў 50% хворых з ампутацыяй канечнасцей, можа дася-гаць значнай інтэнсіўнасці. Адрозніва-юць Ф.б. лакалізаваны (палец, пята, да-лонь і інш.), кінестэтычны (адчуванне балючага руху, сціскання, выкручвання
    320	ФАНТЫНАЛІС
    часткі цела, якая адсутнічае), нявызна-чанага і змешанага характару. Лічыцца, што Ф.б. узнікае ад устойлівых ачагоў болевага ўзбуджэння ў ц.н.с. ў выніку працяглай імпульсацыі ад пашкоджа-ных нерваў з тканак куксы.
    І.М.Семяненя.
    ФАНТЫНАЛІС (Fontinalis), род брые-вых імхоў сям. фантыналіевых. Каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды Ф.: гіпна-падобны (F. hypnoides) і проціпажарны (F. antipyretica). Растуць на камянях, каранях і ствалах дрэў у праточнай і стаячай вадзе.
    Двухдомныя лістасцябловыя расліны, утва-раюць цёмна-зялёныя або бураватыя дзярнін-кі. Сцёблы галінастыя, акрутлыя або тупава-та-рабрыстыя, даўж. да 50 см. Лісце суцэльна-крайняе, шырокаяйцападобнае або вузкалан-цэтнае. Каробачка авальная, на ўкарочанай ножцы, каўпачок маленькі, канічны.
    ФАНТ^Н (Fontaine) П’ер (20.9.1762, Пантуаз, Францыя — 10.10.1853), французскі архітэктар; адзін з вядучых майстроў стылю ампір. Вучыўся ў Шко-ле прыгожых мастацтваў у Парыжы. У 1786—92 жыў у Рыме, вывучаў ант. помнікі; зазнаў уплыў Дж.Віньёлы, Б.Перуцы, Дж.Б.Піранезі. Адзін з пер-шых выкарыстаў чыгунныя канструкцыі ў буд-ве. У 1794—1814 супрацоўнічаў з Ш.Лерсье, разам з ім пабудаваў трыум-фальную арку на пл. Карузель у Пары-жы (1806), аформіў інтэр’еры Версаля і інш. палацаў, ствараў праекты мэблі і інш.
    ФАНТЭНБЛО (Fontainebleau), горад у Францыі, на Пд ад Парыжа. Каля 40 тыс. ж. (2000). Вьгтв-сць фарфоравых вырабаў.
    Засн. ў 16 ст. як загарадная рэзідэнцыя франц. каралёў. Комплекс палацавых пабудоў
    размяшчаецца ў вял. маляўнічым парку. Гал. збудаванне — рэнесансавы палац (з 1527, арх. Ж.Лебрэтон, П.Шамбіж-старэйшы і іяш.), узведзены на месцы паляўнічага па-вільёна 12 ст. Вылучаюцца двары — «Белага каня» (з 1527); «Авальны» (з 1528, арх. Лебрэ-тон) з «Залатой брамай» (будынак з 3-ярус-най лоджыяй і багатым дэкорам, 1535—44, Ф.Прымаціча, Н. дэль Абатэ), капэлай Сен-Сацюрнен (1545) і інш.; «Фантана» (фантан са статуяй Уліса, 1812, Л.М.Л.Петыто); гале-рэя Францыска I (1528—41, дэкар. ўбранне, 1533—44, Роса Ф’ёрэнціна, Прымаціча). Буд-ва і пераробка інтэр’ераў вяліся пры Фран-цыску I, Генрыху II (арх. Ф.Дэлорм і інш.), Карле IX, Напалеоне I і інш. 3 паўд. боку па-лаца партэрны парк (17 ст.); на месцы сярэд-невяковага саду Дыяны — англ. (пейзажны) парк (19 ст.) з фантанам Дыяны (1684). У па-лацы размяшчаюцца музеі Р.Бакёр і кітайскі, у яго крыле — Цэнтр амер. мастацгва (з 1921). У Ф. ў 1560 каралева Медычы Кацярына склікала сход натабляў, каб прымірыць като-лікаў і гугенотаў. У 1685 Людовік XIV указам адмяніў Нанцкі эдыкт 1598. У 1809—14 зня-волены рым. папа Пій VII. У 1814 Напалеон I адрокся ад трона.
    Да арт. Фантэнбло Агульны выглвд зам-кавага комплексу.
    Цяпер Ф. — нац. музей. Каля Ф., у в. Барбізон, цэнтр Барбізонскай школы жывапісу. Комплекс Ф. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    Н.К.Мазоўка (архітэктура).
    ФАНШЫПАН (Fan Si Pan), Ф а н с і, Фансіпан, горны масіў па ПнЗ В’етнама, самы высокі ў краіне (3143 м). Складзены пераважна з кварцытаў, гра-нітаў, гнейсаў. Стромкія, глыбока рас-члянёныя цяснінамі схілы, вострыя гра-бяні. У ніжніх ч. схілаў — вечназялё-
    Фаіггэнбло. Галерэя Францыска 1.
    ныя лясы, вышэй за 1700—1800 м — лістападныя і хвойныя лясы.
    ФАО, горад і порт у Іраку, у Персідскім заліве, у вусці р. Шат-эль-Араб, Эк-спарт нафты па нафтаправодзе з радові-шчаў Эз-Зубайр і Эр-Румайла.
    ФАРАБІ, а л ь-Ф а р а б і Абу Наср Мухамед ібн Тархан (870, г. Фараб, ця-пер гарадзішча Атрару Паўд.-Казахстан-скай вобл., Казахстан — 950), сярэдне-азіяцкі філосаф і вучоны-энцыклапе-дыст, прадстаўнік усх. арыстоцелізму, каментатар Арыстоцеля і Платона. Жыў у Алепе, Багдадзе, Дамаску. Яго філас. погляды грунтуюцца на вучэнні Плато-на пра эманацыю — паходжанне і раз-віццё універсуму. У адпаведнасці з асн. палажэннямі гэтага вучэння сцвярджаў, што існуе створаная Богам вечная, най-вышэйшая і найб. дасканалая ступень універсуму, якая паюіадзена ў аснову светабудовы. Гал. тэндэнцыю агульнага руху бачыў у сыходжанні ад найвышэй-
    шай анталагічнай ступені да ніжэйшых са зніжэннем узроўню дасканаласці, але лічыў, што ўнутры асобных анталагіч-ных ступеней працэс развіцця накірава-ны на ўзыходжанне і ўдасканаленне. На яго думку, паслядоўнасць эманацый.па-чынае ажыццяўляць «універсальны ро-зум» («нус»), а працягваюць «касмічныя розумы» («нусы»), кожны з якіх адпавя-дае пэўнай нябеснай сферы; на апош-няй анталагічнай ступені эманацыі дзейнічае «актыўны розум», які кіруе працэсамі ўзнікнення і знішчэння на Зямлі; сінтэз з «акгыўным розумам» лі-чыў найвышэйшай мэтай навукі. Рас-працаваў сац. вучэнне пра ідэальную дзяржаву («дабрадзейны горад») — ма-дэль найлепшага натуральнага ўзаема-дзеяння людзей, дзе кожны чалавек за-бяспечаны неабходнымі жыццёвымі дабротамі. Паводле Ф., кіраваць «дабра-дзейным горадам» павінен філосаф, які ў якасці імама ўзначальвае рэліг. аб-шчыну і перадае яе членам ісціны, ат-рыманыя ад «акіыўнага розуму» («'Грак-тат пра погляды жыхароў дабрадзейнага горада», «Афарызмы дзяржаўнага дзея-ча»). Аўтар «Вялікага трактата пра му-зыку», у якім прыводзяцца каштоўпыя звесткі пра муз. культуру Усходу і Ста-
    ФАРАМІНІФЕРЫ	321
    раж. Грэцыі. Паўплываў на ўсх. мыслі-целяў Ібн Сіну, Ібн Баджу, Ібн Туфай-ля, Ібн Рушда, сярэдневяковую зах.-еў-рап. філасофію і навуку.
    Тв.. Рус. пер. — Фнлософскне трактаты. Алма-Ата, 1970; Математнческне трактаты. Алма-Ата, 1972; Соцнально-этнческне трак-таты. Алма-Ата, 1973; Логнческне трактаты. Алма-А1а, 1975; О разуме н науке. Алма-Ата, 1975; Мсторнко-фнлософсюіе трактаты. Ал-ма-Ата. 1985; Естественно-научные трактаты. Алма-Ата, 1987; Нзбр. трактаты. Алма-Ата, 1994. В.І.Боўш
    ФАРАД, адзінка электраёмістасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ). Абазначаецца Ф. Да 1978 наз. ф a -р а д a. 1 Ф роўны ёмістасці кандэнса-тара, паміж абкладкамі якога пры эл. зарадзе на ім у 1 Кл узнікае рознасць патэнцыялаў 1 В. Названа імем М.Фа-радэя. У практыцы эл. вымярэнняў най-часцей выкарыстоўваюцца долевыя адзінкі мікрафарад (1 мФ = 10'6 Ф) і пікафарад (1 пФ = 10'12 Ф).
    ФАРАДМЁТР (ад фарад + ...метр), прылада для вымярэння электраёміс-тасці. Працуе на пераменным току. Бываюць элекградынамічныя і электра-магнітныя з лагометрам у якасці вымя-ральнага механізма. Шкала градуіруец-ца пераважна ў мікрафарадах.
    ФАРАДЭЙ (Faraday) Майкл (22.9.1791, Лондан — 25.8.1867), англійскі фізік і хімік, заснавальнік вучэння аб эл.-магн. полі, адзін з заснавальнікаў электрахі-міі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1824). Замежны ганаровы чл. Пецяр-бургскай АН (1830). Адукацыю атрымаў самастойна. 3 1813 асістэнт, з 1825 ды-рэкгар лабараторыі і з 1827 праф. ка-федры хіміі Каралеўскага ін-та. Навук. працы па электрычнасці, магнетызме, магнітаоптыцы і хіміі. Атрымаў бензол (1825), звадкаваны хлор (1826) і інш. га-зы. Выявіў хім. дзеянне эл. току, узаема-сувязь паміж электрычнасцю і магне-тызмам. Адкрыў электрамагнітную ін-дукцыю (1831), пара- і дыямагнетызм, вярчэнне плоскасці палярызацыі святла ў магн. полі (гл. Фарадэя эфект). Уста-навіў законы электролізу (гл. Фарадэя законы, Фарадэя пастаянная). Даказаў тоеснасць розных відаў электрычнасці, увёў паняцці эл. і магн. палёў, выказаў ідэю існавання эл.-магн. поля. Экспе-рыментальна даказаў закон захавання эл. зараду (1843), выказаў ідэю аб адзін-стве ўсіх сіл прыроды (розных відаў энергіі) і іх узаемных пераўгварэннях. Яго імем названа адзінка эл. ёмістас-ці — фарад.
    Тв:. Рус. пер. ■— Снлы матернн н нх взан-моотношення. М., 1940; Экспернментальные нсследовання по электрнчеству. Т. 1—3. М.; Л., 1947—59; йсторня свечл. М., 1980.
    Літ.: Кудрявцев П.С. Фарадей. М., 1969; Л ь о ц ц н М. Нсторня фнзнкм: Пер. с нгал. М. 1970. С. 265—283. А.І.Болсун.
    ФАРАДЭЯ ЗАКОН электрамаг-нітнай індукцыі, гл. ў арт. Электрамагнітная індукцыя.
    ФАРАДЭЯ ЗАКОНЫ э л е к т р о -л і з у, два асноўныя законы электролі-
    зу, якія паказваюць сувязь паміж эл. за-радам, што прайшоў праз электраліт, перанесенай пры гэтым масай і хім. прыродай рэчыва. Устаноўлены М.Фа-радэем у 1833—34.
    1 - ы Ф. з.: маса т рэчыва, што вылучы-лася на электродзе пры электролізе, прама прапарцыянальная эл. зараду, які прайшоў праз электраліт. 2 - і Ф. з.: масы розных рэ-чываў, што вылучаюцца адным і тым жа эл. зарадам, прапарцыянальныя хімічным эквіва-лентам рэчываў. Гэта азначае, ппо для вылу-чэння 1 моль розных рэчываў неабходны ад-нолькавы эл. зарад (гл. Фарадэя пастаянная). Матэматычна Ф.з. можна запісаць адным ураўненнем: т = (A/F)q = kq, дзе A — хім. эквівалент, F — пастаянная Фарадэя, k = =A/F — электрахім. эквівалент. Ф.з. выка-рыстоўваюцца для вызначэння хім. эквіва-лентаў рэчьшаў, вымярэння эл. зараду іонаў і інш.
    ФАРАДЭЯ ІІАСТАЯННАЯ, Ф a р a -д э я л і к, вызначаецца адносінамі эл. зараду, які праходзіць праз электраліт, да колькасці рэчыва, што вылучаецца на кожным элекгродзе (гл. Фарадэя за-коны), адна з фундаментальных фізічных пастаянных. Абазначаецца F Роўная здабытку Авагадра пастаяннай Na на элементарны эл. зарад е: F = Na ■ е = =(96485,309 ± 0,029) Кл/моль. Названа імем Ф.Фарадэя. Значэнне /'вызначала-ся на аснове вымярэнняў электрахім. эквіваленту серабра. Шырока выкарыс-тоўваецца ў элекграхім. разліках.
    ФАРАДЭЯ ЭФЁКТ, эфекг вярчэння плоскасці палярызацыі лінейна паляры-заванага святла пры распаўсюджванні яго ў рэчыве ўздоўж сілавых ліній пас-таяннага магн. поля, у якім знаходзіцца гэта рэчыва; адзін з эфектаў магнітаоп-тыкі. Ф.э. з’яўляецца першым доказам прамой сувязі аптычных і эл.-магн. з’яў. Адкрыты М.Фарадэем у 1845.