Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФАНТАНА (Fontana) Даменіка (1543, Мелідэ, Швейцарыя — 1607), італьян-скі архітэктар і тэарэтык архітэктуры, прадстаўнік ранняга барока. 3 1563 пра-цаваў у Рыме, з 1592 у Неапалі. Сярод пабудоў: Латэранскі палац у Рыме (1586—90), Палацца Рэале ў Неапалі (1600—02) і інш. Распрацаваў план рэ-канструкцыі Рыма, устанавіў некалькі арыенціраў-абеліскаў, у т.л. каля сабора св. Пятра (1585—87). Горадабуд. работы Ф. спрыялі стайаўленню барочнай кан-цэпцыі Рыма як сістэмы парадных ан-самбляў.
Фанган каля Кама-роўскага рынку ў Мінску.
ФАНСЕКА (Fonseca), заліў Ціхага ак. каля берагоў Цэнтр. Амерыкі (Сальва-дор, Гандурас). Даўж. 74 км, шыр. каля ўвахода 35 км, глыб. да 27 м. Гал. порт — Ла-Уньён (Сальвадор).
ФАНСКІЯ ГбРЫ, цэнтральная, найб. узнятая ч. Зераўшанскага хр., на ПнЗ Таджыкістана. Выш. да 5489 м (г. Чым-тарга). Складзены пераважна з вапня-коў. Вычварныя формы рэльефу; спі-частыя вяршыні, глыбокія цясніны рэк (Фандар’я і інш.). Ёсць ледавікі. Шмат высакагорных азёр (Іскандэркуль, Кулі-калон і інш.). У далінах рэк трапляюцца таполя, клён, бяроза, некат. віды пладо-вых дрэў, глог, па схілах да 3000 м рас-це арча. Турызм.
ФАНТАЗІЯ (ад ірэч. phantasia уяўлен-не), 1) тое, што ўяўленне. 2) Нешта не-праўдападобнае, надуманае.
ФАНТАЗІЯ ў м у з ы ц ы, жанр ін-струментальнай (зрэдку вак.) музыкі ім-правізацыйнага харакгару. Узыходзіць да інстр. імправізацыі 16—17 ст. У 18 ст. ў асноўным у клавірнай і арганнай музыцы (звычайныя Ф. ў цыклічных формах, у выглядзе прэлюдый). У 19— 20 ст. зацвердзілася 2 асн. тыпы Ф.: арыгінальны твор буйной формы (цык-лічны або з рысамі цыклічнасці) з кан-
скульптурай і зялёнымі насаджэннямі стаў адным са сродкаў дэкар. і маст.-вобразнага вырашэння ў архітэктуры, садова-паркавым мастацгве і горадабудаўніцтве. Найб. значныя Ф. вядомы ў сярэдневяковых зах.-еўрап. га-радах, краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу, у Індыі. Арх. вырашэнне Ф. засн. на спалучэн-ні водных струменяў з нішамі, гротамі, тэра-самі і каскадамі. Гатычныя Ф. вызначаюцца сім. кампактнымі вырашэннямі. У эпоху Ад-раджэння будавалі Ф. ўскладненых кампазі-цый з багатым пераліваннем вадзяных стру-меняў. У 16—18 ст. Ф. рабілі на гар. плошчах (Фларэнцыя, Рым), на вілах і ў палацава-пар-кавых комплексах (Версаль). Сусветна вядо-мая сістэма Ф. створана ў 18 — пач. 19 ст. ў Петрадеарцы.
Найб. значныя Ф. на Беларусі: «Хлопчык з лебедзем» у Цэнтральным скверы, «Вянок» у парку імя Я.Купалы, каля Камароўскага рынку (усе ў Мін-ску), у парку культуры і адпачынку імя А.Луначарскага ў Гомелі, каля помніка Ф.Скарыну ў Полацку, на плошчы ў в. Верцялішкі Гродзенскага р-на і інш. Ф. часта ўзбагачаюць скульптурай, эл. падсветкай і муз. суправаджэннем у вя-чэрні час. В.Б.Ангелаў. ФАНТАН (Fontanne) Лін (6.12.1887— 1983), а.мерыканская актрыса. 3 1905 у т-рах Англіі. 3 1916 у ЗША, з 1924 вя-дучая актрыса т-ра «Гілд», з 1928 у т-рах Брадвея. Сярод роляў: Райна, Эліза («Зброя і чалавек», «Пігмаліён» Б.Шоу), Катарына («Утаймаванне свавольнай»
Фантан «Наяды» на плошчы Рэспублікі ў Ры-ме.
ФАНТАНА (Fontana) Іосіф III (1700 ? — пасля 1755), архітэктар, прадстаўпік ба-рока, паходзіў з Іт^ліі. Працаваў пера-важна ў Гродне і Вільні. Пабудаваў цар-кву Раства Багародзіцы ў Гродзенскім манастыры базыльянак (1726) і палац Сапегаў у Гродне (1741—44). Аўтар праекта (1740) і кіраўнік буд-ва (1741 — 43) Сталовіцкага касцёла Іаана Хрысці-целя.
ФАНТАНАВАННЯ ЭФЁКТ. тое, што тэрмамеханічны эфект.
ФАНТАНЕ (Fontane) Тэадор (30.12.1819, Нойрупін, Германія — 20.9.1898), ня-мецкі пісьменнік. Дэбютаваў у 1830-я г. як паэт (песні і балады ў духу шатл. нар. паэзіі). Аўтар раманаў «Пуцявіны-раздарожжы» (1888), «Пані Жэні Трай-бель» (1892), «Штэхлін» (1899), аповес-цей «Грэшніца» (1882), «Шах фон Вутэ-наў» (1883), «Сціна» (1888), «Погенгіу-лы» (1896) і інш., у якіх прабле.мы асобы і гіст. прагрэсу, саслоўнай няроў-насці, сапр. пачуцця і афіц. маралі, ста-новішча жанчыны ў грамадстве. Вяр-шыня яго творчасці — сац.-псіхал. ра-ман «Эфі Брыст» (1895), у якім прыват-ны канфлікт набывае філас. сэнс.
ФАНТОМНЫ 319
Творы Ф. адметныя лаканізмам, псіха-лагізмам, дыферэнцыраванасцю харак-тарыстык. Аўгар кніг нарысаў і рэпар-тажаў пра Англію, Шатландыю, Фран-цыю, гіст.-этнагр. нарысаў, навел, вер-шаў, літ. і тэатр. крытыкі. На бел. мову асобныя вершы Ф. пераклаў У.ГІапковіч.
Тв:. Рус. пер. — Эффн Брнст. М., 1960; Шах фон Вугенов; Пугн-перепутья; Госпожа Женнв Трайбель. М., 1971. Е.А.Лявонава. ФАНГАСТРОН, аднакаскадны генера-тар рэлаксацыйных ваганняў. Стварае ім-пульсы эл. напружання. якія мяняюцца па лінейным законе (лінейна нараста-юць ці лінейна спадаюць). Выкарыстоў-ваецца ў радыётэхніцы, аўтаматыцы і тэлемеханіцы для дакладнай затрымкі імпульсаў у часе, вызначэння часавага інтэрвала паміж імпульсамі і інш.
ФАНТАСТЫКА (грэч. phantastike здоль-насць уяўляць), форма адлюстравання
рэчаіснасці, пры якой на аснове рэ-альных уяўленняў ствараецца звышна-туральная, ірэальная, незвычайная карціна свету. Распаўсюджана ў фальк-лоры (напр., чарадзейныя казкі, казкі пра жывёл), мастацтве, сац. утопіі. У маст. л-ры, выяўл. мастацтве фантаст. вобразнасць умоўная, парушаны рэаль-ныя сувязі і формы. Аднак у гратэсках або ідэальных вобразах, сімвалах, неве-рагодных сюжэтах яна можа выяўляць светаўспрыманне аўтара, характэрнае эпосе («Гарганцюа і Пантагруэль» Ф.Рабле, «Уладар кольцаў» Дж.Р.Толкі-на). 3 19 ст. развіваецца навук. Ф. Гл. таксама Фантастычная літаратура, На-вукова-фантастычны фільм.
ФАНТАСТЫЧНАЯ ЛІТАРАТЎРА, фантастыка, сукупнасць літ. тво-раў, дзе на аснове рэальных уяўленняў ствараецца лагічна несумяшчальная з імі карціна свету. У Ф.л. складваецца адметны тып вобразнасці, які вызнача-ецца высокай ступенню ўмоўнасці, ар-ган. зліццём якасна разнародных і ў рэ-альнасці неспалучальных элементаў.
Фантаст вобразы ўзніклі на ўзроўні пер-шабытнага мыслення: у іх увасоблены аба-гульнена-цэласныя, нерасчлянёныя ўяўленні архаічнага чалавека пра свет. Кожная эпоха
спарадзіла асобныя сістэмы (тыпы) фантаст. вобразаў. Так, міфалагічную фантасгыку гіс-тарычна змяніла казачная, дзе цудадзейныя з'явы і пераўгварэнні лічацца нормай. Уласна Ф.л. вылучылася як спецыфічны метад маст. адлюстравання жыцця па меры аддалення фалькл. форм ад практычных задач асэнса-вання і асваення рэчаіснасці, рытуальна-ма-гічнага ўздзеяння на яе. Ад міфалогіі і фальк-лору Ф.л. наследавала падкрэсленую канцэп-туальнасць маст. светаўспрымання, сімволі-ка-метафарычную скіраванасць вобраза, здольнасць злучаць у наглядаа-сэнсавае адзінства эмпірычна несумяшчальныя факты рэчаіснасці.
У ант. л-ры эстэтыка цудоўнага (прыкмета ўзнікнення ўласна Ф.л.) рэалізуецца ў сюжэт-ных матывах блуканняў, пошукаў-паломніц-тваў, метамарфозаў (творы Гамера, Вергілія, Апулея і інш.). Сярэдневякоўе актуалізавала фантаст. вобразнасць праз жанры нар. ска-занняў, легенд, паданняў, рэліг. містэрый. Выключнае месца займае фантаст. гратэск, гіпербалізацыя, дэфармацыя вобраза рэчаіс-насді ў еўрап. рэнесансавай л-ры: Ф.Рабле,
Музычны фантан у Празе.
У.Шэкспір, М.Сервантэс, Т.Мор і інш. 3 18 ст. развіваюцца традыцыі утапічнай л-ры, дзе свет уяўляецца мадэллю ідэальнай рэальнас-ці. У 2-й пал. 18 — 1-й пал. 19 ст. ў зах.-еў-рап. і амер. л-рах атрымаў пашырэнне «га-тычны раман», угрунтаваны ў тэматыцы і праблематыцы «сусветнага зла» (творы Х.Уолпала, Г.Радкліф, Ж.Казота).
Сапраўдным спосабам маст. пазнання фантастыка стала ў эстэтыцы і паэтыцы рамантызму (І.В.Гётэ, Э.ТА.Гофман, А.Шаміса, У.Блейк, Э.По, В.Жукоўскі, раннія творы А.Пушкіна і інш.). У кан-цы 19 — пач. 20 ст. Ф.л. набыла новае змястоўна-фармальнае напаўненне (тво-ры Ж.Верна, Г.Уэлса). У 20 ст. сфармі-раваўся асобы від Ф.л. — навуковая фаіггастыка, вытокі якой узыходзяць да эпохі станаўлення сучаснай навукі (17—18 ст ). Для яе характэрна стварэн-не фантаст. вобразаў на аснове навук. гіпотэз (К.Чапек, С.Лем, А. і Б. Стру-гацкія, О.Хакслі, К.Вонегут, С.Кінг). Побач з тэрмінамі «Ф.Л.», «фантастыка» часта выкарыстоўваецца паняцце фэн-тазі — асаблівы від літ. казкі, якой уласцівы матывы чарадзейства, магіі, рыцарскага эпасу ў спалучэнні з пры-ёмамі рэалізму (А.Блэквуд, Дж.Толкін, Д.Лаўкрафт).
У бел. л-ры крыніцы фантаст. сюжэ-таў і вобразаў — нац. міфалогія і фальклор («Шляхціц Завальня, або Бе-ларусь у фантастычных апавяданнях» Я.Баршчэўскага, «Купала» В.Дуніна-Марцінкевіча, «У зачараваным царстве» М.Багдановіча, «Сон Анупрэя» З.Бяду-лі, «Сказ пра Вяля» М.Танка і інш.). Узор навуковай фантастыкі — «Фанта-мабіль прафесара Цылякоўскага» Я.Маўра. У бел. гіст. прозе фантаст -ўмоўны элемент — вынік рамантыза-цыі і міфалагізацыі мінулага (творы У.Караткевіча, У.Арлова, В.Іпатавай, В.Чаропкі, Э.Ялугіна). У бел. л-ры кан-ца 20 ст. атрымала развіццё сац. фан-тастыка з элементамі угопіі і антыуто-піі. Павелічэнне ўмоўна-фантаст. пачат-ку адчуваецца ў прозе апошніх гадоў І.Шамякіна («Paradies auf Erden», зб. аповесцей «Сатанінскі тур»), На сумя-шчэнні фантастычнага і рэальнага буду-юцца некат. творы Г.Багданавай («ГІа-ляванне на Любаву, або Інтымная хро-ніка часоў міжвер’я»), П.Васючэнкі («Белы мурашнік»), Б.Пятровіча («Жыццясон»), А.Глобуса («Дамавіка-мерон»), Ю.Станкевіча («Бесапатам», «Прузі»), А.Наварыча («Рабкова ноч»), У.Някляева («Вежа»), Л.Рублеўскай («Старасвецкія міфы горада Б »), А.Фе-дарэнкі («Сінія кветкі», «Смута») і інш. Сінтэз філас. прытчавасці, сімвалічнай шматзначнасці маст. адлюстравання рэ-чаіснасці часам актуалізуе прыёмы і сродкі Ф.л. ў творах В.Быкава («Сця-на», «Хвастаты»), Я.Сіпакова (зб. пры-павесцей «Тыя, што ідуць»), А.Мінкіна («Краіна Хлудаў»), Ф.Сіўко («Удог»), Містычна-фантаст. праявы ўласцівыя творам У.Рубанава («Не аднойчы забі-ты»), А.Бароўскага («Ахутавана»), А.Казлова («Дзеці ночы — служкі зла»).
Літ.: Кагарлнцкнй Ю.Н. Что такое фантастнка? М., 1974; Каваленка В.А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літа-ратуры. Мн., 1981; Штэйнер І.Ф Народ-на-фантастычныя вытокі беларускай балады // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1982. №3; Казбярук У.М. Рамантычны пошук. Мн., 1983; Рагойша В. Тэорыя літарату-ры ў тэрмінах. Мн., 2001; Ханеня С.І Амплітуда мастацкасці: Умоўнасць у бел. прозе канца XX ст. Гомель, 2001.