Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФАЛЬЦбТ (ггальян. falsetto ад falso няправільны, памылковы), самы верхні рэгістр пеўчага голасу (гал. чынам муж-чынскага), вышэйшы за звычайны пеў-чы дыяпазон. Гучыць нямоцна, мякка, бедны абертонамі. Да 19 ст. выкарыс-тоўваўся тэнарамі для атрымання высо-кіх гукаў і ўзмацнення дра(м. выразнас-ці, у наш час — для надання гучанню спецыфічнай афарбоўкі.
ФАЛЬШЫВАМАНЁЦТВА, скарочанае найменне злачынства, якое заключаец-ца ў вырабе або захоўванні з мэтай збы-ту або збыт падробленых грошай ці каштоўных папер. Паводле арт. 221 КК Рэспублікі Беларусь Ф. з'яўляецца зла-чынствам супраць парадку ажыццяў-лення эканам. дзейнасці дзяржавы і ад-носіцца да злачынстваў міжнар. харак-тару. Неабходнасць міжнар. супрацоў-ніцтва ў барацьбе з Ф. прывяла да заключэння ў 1925 Жэнеўскай канвен-цыі па барацьбе з падробкай грашовых знакаў. Дзяржавы-ўдзельніцы (СССР з 1929) узялі на сябе абавязацельствы не рабіць адрозненняў паміж падробкай уласных і замежных грашовых знакаў і каштоўных папер, кваліфікаваць Ф. эк-страдыцыйным міжнар. крымін. зла-чынствам і аказваць адна адной права-вую дапамогу ў пошуках і выдачы зла-чынцаў, а таксама іх пакаранні ў рамках нац. заканадаўства. Э.І.Кузьмянкова.
ФАЛЬЯ (Falla) Мануэль дэ (23.11.1876, г. Кадыс, Іспанія — 14.11.1946), іспан-скі кампазітар і піяніст; адзін з вядучых дзеячаў нац. адраджэння (Рэнасім’ента). Вучань Ф. Педрэля (кампазіцыя), Х.Трага (фп ). У 1907—14 жыў у Пары-жы, зблізіўся з Імпрэсіяністамі. У 1940 эмігрыраваў у Аргенціну. Творчасць Ф. абагульніла рэгіянальныя асаблівасці нац. фальклору, традыцыі ісп. музыкі эпохі Рэнесансу і барока і стала вяршы-няй ісп. сучаснай музыкі. Найб. вядо-мыя творы: опера «Кароткае жыццё» (паст. 1913), лялечная опера «Балаган-чык маэстра Педра» (паст. 1923), бале-
ты «Любоў-чараўніца» (паст. 1915) і «Трохвуголка» (паст. 1919), сюіта для фп. з арк. «Ночы ў садах Іспаніі» (1915), 7 нар. ісп. песень.
Тв:. Рус. пер. — Статьм о музыке н музы-кантах. М., 1971.
Літ.: К р е й н Ю. Мануэль де Фалья. М., 1960; Мартынов М. М. де Фалья: Жнзнь н творчество. М., 1986.
Фам Туан
ФАЛЮШЫН Пётр Лявонцьевіч (н. 17.6.1933, в. Мунач Разанскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне хіміі торфу. Д-р тэхн. н. (1992). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1956). 3 1956 у Ін-це тор-фу Нац. ,АН Беларусі. Навук. працы па хіміі торфу, бурых вуглёў, гаручых слан-цаў і расліннай біямасы. Распрацаваў спосабы тэрмічнай перапрацоўкі торфу і гаручых сланцаў, атрымання вадкіх і газападобных энерганосьбітаў на аснове цвёрдых гаручых выкапняў і расліннай біямасы.
Тв:. Превраіцення торфа н его компонен-тов в процессе саморазогревання прм хране-ннн Мн., 1972 (у сааўт.); Возможностм нс-пользовання газнфнкацнн местных твердых топлнв в энергетнке Беларусн (разам з І.С.Куліковым, АУ.Лапшовым) // Энергоэф-фектнвность. 2000. №7. М.П.Савік.
ФАЛЯЛЬНЫЯ (Phallales), парадак гас-тэраміцэтавых грыбоў. 2 сям., 20 родаў, каля 75 відаў. Пашыраны ў лясах пера-важна трапічных зон. Глебавыя лясныя сапратрофы. На Беларусі 1 від — вя-сёлка звычайная (гл. Вясёлка).
Пладовыя целы акруглыя, закрытыя, фар-міруюцца на міцзліі. Знешні слой абалонкі (перыдьш) шчыльны, перапончаты, унутр. — студзяністы. У абалонцы ўтвараецца рэцэпта-кул — пладаносец. Ён выносіць на адлег-ласць да 30 см спелыя базідыяспоры, якія зна-ходзяцца ў слізістай масе з характэрным не-прыемным пахам для прываблівання насяко-мых. С.І.Бельская.
ФАМ ТУАН (Pham Tuan; н. 14.2.1947, в. Куактуан правінцыі Тхайбінь, В’ет-нам), першы в’етнамскі касманаўт. Ге-рой Сав. Саюза (1980). Герой Узбр. Сіл (1972) і Герой Працы В’етнама (1980). Ген.-палкоўнік. Скончыў ваен. вучылі-шча лётчыкаў у СССР (1967), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1982). 3 1979 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 23— 31.7.1980 з 'д.В.Гарбатко здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касм. караблі (КК) «Саюз-37» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж Л.І.Ла-поў, В.В Румін) з прыстыкаваным да яе КК «Саюз-36», на якім вярнуўся на
Зямлю. У космасе правёў 7,86 сут. Нач. Гал. ўпраўлення абароннай прам-сці В’етнама. У.С.Ларыёнаў.
ФАМА АКВІНСКІ. Тамаш Ак-вінскі, Фама Аквінат (Thomas Aquinas; 1225 ці 1226, замак Ракасе-ка каля Акуіна, Італія — 7.3.1274), ся-рэдневяковы філосаф, тэолаг, сістэма-тызатар схаластыкі, заснавальнік тамізму. Д-р тэалогіі (1257). Чл. ордэна дамініканцаў (1244). Выхоўваўся і ву-чыўся ў бенедыкцінскім кляштары Монтэ-Касіна, у Неапалітанскім і Па-рыжскім ун-тах; вучань Альберта Вялі-кага. Выкладаў у Парыжы, Рыме, Неа-палі. У асн. працах «Сума філасофіі, аб сапраўднасці каталіцкай веры супраць язычнікаў» (1259—64), «Сума тэалогіі» (не скончана, 1269—73) імкнуўся даць філас. абгрунтаванне хрысц. веравучэн-ню на аснове сінтэзу рацыянальнага і рэліг. пазнання, пераасэнсавання з хрысц. пазіцый філасофіі Арыстоцеля. Асн. прынцып філасофіі Ф.А. — гармо-нія веры і розуму; быў упэўнены, што розум здольны даказаць быццё Бога і адхіліць пярэчанні супраць ісцін веры. Догматы веры падзяляў на рацыянальна зразумелыя, якія можна растлумачыць пры дапамозе розуму (існаванне Бога, бессмяротнасць душы і інш.), і звышра-цыянальныя, недаступныя логіцы, якія спасцігаюцца толькі шляхам веры (створанасць свету, догмат пра перша-родны грэх). Дасканалае пазнанне, на яго думку, магчыма толькі ў раі ці ў стане рэліг. экстазу і заключаецца ў су-зіранні Бога. Лічыў, што найвышэйшага шчасця чалавек дасягае пры ўсведам-ленні божай сутнасці, што магчыма толькі пры выкананні ўсіх прадпісанняў рэлігіі і царквы. Уяўляў Бога як быццё,
Фама Аквінскі.
ФАМІН 313
што мае раз і назаўсёды ўстаноўленыя парадак і іерархію; сцвярджаў, што ча-лавек павінны падпарадкоўвацца гэтаму парадку і ў асабістым, і ў грамадскім жыцці, займаць у грамадстве станові-шча, наканаванае яму Богам і божымі намеснікамі на зямлі — царквой і свецкай уладай. Царк. ўлада, паводле Ф.А., вышэй за манархічную; усе зям-ныя правіцелі павінны падпарадкоўвац-ца папе рымскаму. 3 14 ст. вучэнне Ф.А. лягло ў аснову развіцця рымска-каталіцкай тэалогіі. У 1323 ён кананіза-ваны каталіцкай царквой, у 1567 пры-знаны «пятым настаўнікам царквы». У 1879 вучэнне Ф.А. абвешчана папам Львом XIII «адзіна сапраўднай філасо-фіяй каталіцызму», іпто стала падставай для развіцця неатамізму — афіц. дак-трыны рымска-каталіцкай царквы. Неа-тамісты (Ж.Марытэн, ЭА.Жыльсон і інш.) бачаць у вучэнні Ф.А., якое аб-вясціла гармонію веры і розуму, рэлігіі, волі і маралі, аснову для стварэння гар-манічнай і цэласнай культуры.
Тв.: Рус. пер. — Сумма теологнп I—II. Вопрос 18. 0 благе н зле прмменмтельно к человеческнм действмям вообіце // Вопр. фмлософнм. 1997. №9; О нападеннн демонов // Человек. 1999. №5; Сумма теологям. Вто-рая кнмга вгорой часта, вопрос 66. (О краже м грабеже) // Лнчность н мнр. 2000. №7.
Літ.: М а р н т е н Ж. Фома Аквпнскнй, апостол современностн // Марнтен Ж. Зна-нне м мудрость: Пер. с фр. М., 1999; Жнльсон Э. Нзбранное. Т. 1. Томнзм: Введенне в фнлософмю св. Фомы Аквмнско-го: Пер. с фр. М.; СПб., 2000. І.В.Катляроў.
ФАМА СЛАВЯНІН (каля 760 — кастр 823), кіраўнік нар. паўстання ў Візантыі ў 820—823. Ратуючыся ад пакарання смерцю за ўдзел у змове супраць урада, уцёк у Абасідаў халіфат, дзе зрабіў прыдворную кар’еру. Дараваны імпера-тарам Львом V і прызначаны воена-чальнікам адной з малаазійскіх фем. Выкарыстаўшы незадаволенасць сялян і салдат-стратыётаў падатковым і рэліг уціскам, Ф.С. у 820 узняў паўстанне, якое хутка ахапіла б.ч. М. Азіі, частку Фракіі і Македоніі. Створаныя ім армія і флот на працягу года трымалі ў аблозе Канстанцінопаль. У 823 візант. ўрад з дапамогай войск балг. хана Амуртага задушыў паўстанне. Ф.С. узяты ў палон і пакараны смерцю.
ФАМАІ'УСТА (Famagusta), грэч. А м о -х а с т a с (Ammochostos), тур. Mary-с a (Magusa), горад на ПдУ Кіпра. Засн. ў 3 ст. да н.э. 40 тыс. ж. (1999). Гал. порт і гандл. цэнтр краіны на Між-земным моры. Харч. і тэкст. прадпры-емствы. Помнікі архітэкгуры: гар. сце-ны і цытадэль (14—15 ст.), гатычны са-бор і царква (14 ст.), палацы (16 ст.). Музей кіпрскіх археал. старажытнасцей. На Пн ад Ф. — в. Энгомі з рэшткамі паселішчаў мікенскай эпохі і стараж. г. Саламін (руіны эліністычных забудоў).
ФАМАІІЬГАЎГ, а Паўднёвай Рыбы, зорка 1,2 візуальнай зорнай еелічыні; найб. яркая ў сузор’і Паўд. Рыба. Свя-
цільнасць у 14 разоў большая за сонеч-ную. Адлегласць ад Сонца 7 пк.
ФАМ ВАН ДОНГ (Pham Van Dong; 1.6.1906, прав. Куангнам, В’етнам — 29.4.2000), дзяржаўны дзеяч В’етнама. Вучыўся ў Ханойскім ун-це. 3 1925 чл. Т-ва рэв. моладзі В’етнама, з 1929 чл. яго ЦК. У 1929 арыштаваны франц. ўладамі, у 1930 у турме далучыўся да Камуніст. партыі Індакітая (К.ІІІК, з 1951 — Партыя працоўных В’етнама, ППВ; з 1976 — Камуніст. партыя В’ет-нама, КПВ). У 1941—45 удзельнічаў ва ўзбр. антыяп. барацьбе. 3 1945 міністр фінансаў Час. ўрада Дэмакр. Рэспублікі В’етнам (ДРВ), з 1946 надзвычайны прадстаўнік КГІІК у Паўд. В’етнаме. 3 1951 чл' Палітбюро'іДК ППВ—КПВ У 1949—54 нам. прэм’ер-міністра, у 1955—61 міністр замежных спраў ДРВ. 3 1956 прэм’ер-міністр ДРВ, пасля аб’яднання краіны (1976) — Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам. У 1986 падаў у ад-стаўку з усіх партыйных, у 1987 — дзярж. пасад.
ФАМВІХАН Кейсон (13.12.1920, прав. Саванакхет, Лаос — 21.11.1992), дзяр-жаўны і паліт. дзеяч Лаоса. Вучыўся ў Ханойскім ун-це. У 1942 далучыўся да антыяп. барацьбы. У 1947—49 узначаліў узбр. барацьбу супраць франц. панаван-ня ў Паўн.-Усх. Лаосе, з 1949 на чале Нар.-вызв. арміі Лаоса. 3 1950 чл. ЦК Адзінага нар. фронту Лаоса, міністр абароны ва ўрадзе Нац. супраціўлення. 3 1951 кіраўнік Нар.-рэв. партыі Лаоса. 3 1956 адзін з кіраўнікоў, з 1959 нам. старшыні Патрыят. фронту Лаоса (ПФЛ), які вёў узбр. барацьбу з цэнтр. урадам Лаоса. Пасля перамогі ПФЛ і абвяшчэння ў ліст. 1975 Лаоскай Нар,-Дэмакр. Рэспублікі (ЛНДР) — прэм’ер-міністр ЛНДР. У жн. 1991 абраны прэ-зідэнтам ЛНДР.
ФАМЕНКА Вячаслаў Рыгоравіч (н. 19.3.1935, Баку), бел. артыст аперэты (тэнар). Засл. арт. Беларусі (1973). 3 1956 працаваў у драм. т-рах Расіі і Ук-раіны. 3 1964 у Магілёўскім абл. т-ры муз. камедыі, з 1970 саліст Бел. дзярж. муз. т-ра. Валодае яркім камед. тален-там. Сярод роляў на бел. сцэне: Быкоў-скі, Слаўка, Матыль («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахан-ня» Ю.Семянякі), Цярэшка («Судны час» Р.Суруса), Масленікаў («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), маркіз дэ Тарсі («Шклянка вады» У.Кандрусевіча), Мікі і Філіп («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Буба («Каўказская пляменніца» Р.Га-джыева), Мітрусь Нічыпарэнка («Ха-лопка» М.Стрэльнікава), Рамон («Паца-лунак Чаніты» ІО.Мілюціна), Яшка-ар-тылерыст («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Марсель, Боні, Напа-леон, Эстэргазі, барон дэ Крэвільяк («Фіялка Манмартра», «Сільва», «Бая-дэра», «Марыца», «Прынцэса цырка» І.Кальмана), Негаш, барон Зета («Вясё-лая ўдава» Ф.Легара).