Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФАКТАР НЕСІ1АКОЮ, антрапагенныя фактары (шумы, прысутнасць чалаве-ка), якія шкодна ўздзейнічаюць на жыццядзейнасць дзікіх жывёл, не дазва-ляюць ім паўнацэнна карміцца, адпа-чываць, размнажацца, выводзіць патом-ства. Напр., вял. канцэнтрацыя людзей у вясенне-летні перыяд у месцах маса-вага адпачынку выклікае міграцыю жы-вёл, парушэнні іх сезонных біярытмаў, зніжае плоднасць, павялічвае колькасць самак-ялавак, гібель маладняку. Ускос-на Ф.н. праяўляецца і пры гасп. дзей-насці, напр., пры зборы жывіцы, рабоце транспарту (маторных лодак, верталётаў і інш.).
ФАКТАРАЎ ТЭбРЫЯ, сацыялагічныя канцэпцыі, якія тлумачаць змены ў гра-мадстве ўздзеяннем пэўнай з’явы, што прызнаецца адзіным фактарам гэтых змен. У гісторыі сац. думкі вядомы шэ-раг спроб тлумачыць грамадскае развіц-цё ўздзеяннем аднаго факгару: геагр., геапаліт., псіхал., дэмаграфічнага і інш. У канцы 19 — пач. 20 ст. сацыёлагі М.Вебер, М.М.Кавалеўскі, Г.Моска і інш. ў процівагу марксізму, які лічылі аднафактарнай тэорыяй (эканам. дэтэр-мінізмам), распрацавалі канцэпцыю мноства фактараў, згодна з якой развіц-цё грамадства вызначаецца адначасо-вым уздзеяннем эканам., дэмаграфічна-га, рэліг., псіхал. і інш. фактараў. Да ад-нафакгарных тэорый можна аднесці тэ-орыі стадый росту У.У.Ростаў, індустрыяльнага грамадства, постіндус-трыяльнага грамадства тэорыі, якія раз-віццё тэхнікі і прам-сці лічаць вызна-чальным фактарам сац. эвалюцыі.
ФАКТАРНЫ АНАЛІЗ, сукупнасць вы-лічальных метадаў, якія дазваляюць ацэньваць(і на аснове апрацоўкі мнос-тва назіральных пераменных (факта-раў) атрымаць кампактнае апісанне з’яў і працэсаў, што даследуюцца. Выка-рыстоўваецца ў матэматычнай ста-тыстыцы, эканоміцы, хіміі, медыцы-не, псіхалогіі і інш. Ад іншых метадаў даследавання адрозніваецца тым, што грунтуецца не на загадзя дадзеным «апрыёрным» пераліку фактараў, а да-памагае выявіць найб. важныя з гэтых фактараў, прычым скрытыя. Напр., пры выяўленні заканамернасцей, якія ўплы-
ваюць на прадукцыйнасць працы, ана-лізуецца мноства стат. паказчыкаў (аду-кацыйны ўзровень рабочых, каэфіцыент зменнасці абсталявання, энергаўзброе-насць працы і інш.), але з дапамогай Ф.а. выяўляецца, што вырашальны ўплыў на рост прадукцыйнасці працы аказваюць некалькі абагульняльных фактараў — памеры прадпрыемства, узровень арганізацыі працы, характар прадукцыі.
ФАКТАРЫЯЛ (англ. factorial ад factor множнік; каэфіцыент), здабытак нату-ральных лікаў ад 1 да зададзенага ліку п — 1 ■ 2 ■ 3 ■ ... ■ п. Абазначаецца л!. Напр., 5! = 12-3-4-5 = 120. Роўны ліку перастановак з п элементаў. Пры вялікіх значэннях п набліжанае значэн-не Ф. вылічваецца па Стырлінга форму-ле.
ФАКТбРЫНГ (англ. factoring агент, пасрэднік), від фін. паслуг, якія робяць камерцыйныя банкі і іх даччыныя фак-тар-фірмы дробным і сярэднім фірмам. Узнік у 16—17 ст. як аперацыя гандл. пасрэднікаў, потым набыў форму крэ-дытавання (гл. Крэдыт). Сутнасць Ф : фактар-фірма, якая мае статус крэдыт-най установы, набывае ў кліента правы на спагнанне даўгоў; частку (70—90%) гэтага доўгу вяртае кліенту да надыходу тэрміну яго аплаты даўжніком. Астат-нюю частку доўгу за вылікам працэнтаў вяртае пасля пагашэння даўжніком уся-го доўгу. У выніку кліент мае магчы-масць хутчэй вяртаць даўгі, ажыццяў-ляць плацяжы. Адрозніваюць адкры-ты — канвенцыйны Ф. (даўжнік паве-дамлены аб удзеле ў пагадненні фактар-фірмы) і закрыты (канфідэнцы-яльны). Парадак правядзення і ўлік факторынгавых аперацый у камерцый-ных банках рэгламентуецца Нац. бан-кам.
ФАКТУРА (ад лац. factura апрацоўка, будова) у м у з ы ц ы, сукупнасць сродкаў муз. выкладання, што ўгварае гукавую тканіну твора. Паняцце Ф. ад-павядае прасторавым уласцівасцям муз. твора, як паняцце кампазіцыя — яго часавым уласцівасцям (у сваім разгор-тванні Ф. дае кампазіцыю, кампазіцыя заўсёды разгортваецца як Ф.). Тыпы ар-ганізацыі Ф. наз. складамі. Існуюць Ф : аднагалосая адналінейная (манодыя), аднагалосая многалінейная і шматгало-сыя (гетэрафонія, поліфанія, гамафонія). Шматгалосая Ф. — умова існавання гармоніі.
Ф. муз твора арганізуецца ў залежнасці ад магчымасцей інструментаў і пеўчых галасоў: харавая, арк . скрыпічная і інш. Музыку роз-ных аўтараў, эпох, стыляў і жанраў вызнача-юць свае тыповыя ўласцівасці Ф.
Складаная гамафонна-поліфанічная аркестравая пабудова Ф вылучаецца ў творах бел. кампазітараў А.Багатырова, Я.Глебава і інш.
Літ.: Скребкова-Фнлатова М.С Фактура в музыке: Художественные возмож-ностн. Структура. Функцян М., 1985; Ая a -д а в a Р.М. Аб поліфанізацыі фактуры ў бе-ларускай сімфанічнай музыцы друтой палаві-
ФАЛІКУЛА 307
ны 50—60-х гг. // Беларуская музыка. Мн., 1975. Вып. 1; Громыко Е.А Гетерофон-ное многоголосме // Сборннк статей по му-зыкальному нскусству. Мн., 1976.
Ю.Дз. Златкоўскі.
ФАКУСІРбЎКА ГЎКУ, пераўтварэнне плоскіх ці разбежных гукавых хваль у збежныя. Праводзіцца для аітгычных і радыёхваль метадамі адбіцця або пера-ламлення.
Адрозніваюць актыўную і пасіўную факусі-руючыя сістэмы. Актыўная (акустычны канцэнтратар) непасрэдна стварае збежны хвалевы фронт, пасіўная (лінзы аку'стыч-ныя ці люстры) мяняе акустычііую даўжыню шляху такім чьшам, што пераутварае плоскі ці разбежны фронт у збежны. Пры Ф.г. адбы-ваецца рэзкае ўзмацненне гукавога ціску, ва-гальнай скорасці часціц і інтэнсіўнасці гуку. Ф.г. выкарыстоўваецца для атрымання гука-вога відарыса (у сістэмах гукабачання і акус-тычнай галаграфіі, акустычным мікраскопе), для фарміравання зададзенай дыяграмы накі-раванасці электраакустычных пераўтваральні-каў (напр., у гідралакатарах, сістэмах скані-равання, для канцэнтрацыі ультрагукавой энергіі) і інш.
Афінская фаланга
ФАКШАНІ (Focsani), горад на У Румы-ніі. Адм. ц. жудзеца Вранча. Каля 100 тыс. ж. (2000). Прам-сць: металургія, ■машынабудаванне (эл.-тэхн., абсталя-ванне для хім. прам-сці), хім., дрэва-апр., тэкст., швейная, харчовая. Цэнтр вінаградарскага і вінаробнага раёна.
ФАЛАДА (Fallada) Ганс [сапр. Дзіт-цэн (Ditzen) Рудальф; 21.7.1893, г. Грайфсвальд, Германія — 5.2.1947], ня-мецкі пісьменнік. Дэбютаваў як пера-кладчык. Ранняя творчасць адзначана ўплывам экспрэсіяністаў, сталая — ра-мантыкаў і рэалістаў. Аўгар раманаў «Юны Гедэшаль» (1920), «Антон і Гер-да» (1923), «Сяляне, бонзы і бомбы» (1931), «Маленькі чалавек, што ж да-лей?» (1932), «Хто аднойчы пакаштуе турэмнай баланды...» (1934), «Воўк ся-род ваўкоў» (1937), «Жалезны Густаў» (1938), «Кожны памірае ў адзіночку» (1947) і шш., у якіх трагічная рэчаіс-насць Германіі 1-й пал. 20 ст., прабле-мы існавання «маленькага чалавека», яго вінЬі і адказнасці, прыстасавальніц-тва і супраціўлення фашызму. Яго тво-ры адметныя глыбокім псіхалапзмам, сюжэтнай напружанасцю, дакладнасцю дэталі, спалучэннем сатыры і дакумента
з пранікнёным лірызмам. Аўгар аўтабі-ягр. кн. «У нас дома ў далёкія часы» (1941), «Успамінаў» (1946), шматлікіх фантаст. аповесцей і казак для дзяцей. На бел. мову яго асобныя творы пера-клаў В.Сёмуха.
Тв:. Бел. пер. —Даўным-даўно ў нас дома: Перажытае, бачанае і прыдуманае. Мн., 1981; Рус. пер. — Собр. соч.: В 4 т. Т. 1—3. М., 1990—94. ЕА.Лявонава.
ФАЛАНГА (ад грэч. phalanx; ваен.), шчыльна самкнутае лінейнае пастраен-не цяжкай пяхоты ў Стараж. Грэцыі, Македоніі і Стараж. Рыме. Мела 8—16 (радзей 25) шэрагаў. Спартанская і афінская Ф. складаліся з 8 шэрагаў і налічвалі 8 тыс. воінаў, працягласцю па фронце да 1 км. Македонская Ф. наліч-вала 16—18 тыс. воінаў і строілася ў 8, 10, 12 ці 24 шэрагі. Македонскі цар Фі-ліп II удасканаліў яе пастраенне: уклю-чыў пелтастаў (прыкрывалі пяхоту з фронту) і кавалерыю (дзейнічала на флангах). Вял. македонская Ф. склада-
лася з 16 384 гаплітаў, 8192 пелтастаў, 4094 коннікаў. Асн. форма дзеяння Ф. — франтальны ўдар, які наносіўся на кароткай дыстанцыі (быў эфектыўны на роўнай мясцовасці і менш паспяхо-вы на перасечанай). 3-за маларухомасці Ф. бьша прыступная на флангах і з ты-лу. Ф. існавала ў Стараж. Рыме (да ўвя-дзення больш рухомых маніпул і ка-горт) і адрадзілася ў 4 ст. н.э. ў войнах з варварамі. А.Г.Зельскі.
ФАЛАНГІ, атрад членістаногіх жывёл, гл. Сальпугі.
ФАЛАТ (Falat) Юльян (30.7.1853 — 9.7.1929), польскі жывапісец. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Кракаве (1870—71), у Мюнхенскай акадэміі (1878—80). Наведаў многія краіны Зах. Еўропы. Працаваў пры двары Вільгель-ма II у Берліне, дзе з В.Косакам (гл. ў арт. Косакі) выканаў панараму «Пераход цераз Бярэзіну» (1895—96). У 1895— 1910 дырэктар Школы прыгожых мас-тацтваў у Кракаве. Шмат разоў бываў у Беларусі, у т.л. ў Нясвіжы і на Палессі, адкуль чэрпаў тэмы для вял. колькасці сваіх работ. Працаваў пераважна ў тэх-ніцы акварэлі. Творам уласцівы рысы імпрэсіянізму; «Паляванне ў Нясвіжы»
(1881), «Вяртанне з мядзведзем» (1892) і інш. А.К.Лявонава.
ФАЛЕРЫСТЫКА (ад грэч. phalaron ме-талічныя ўпрыгожанні), дапаможная гіст. дысцыпліна, якая вывучае гісто-рыю сістэм узнагарод і самі ўзнагароды, што прызначаюцца для публічнага на-шэння на шыі і на грудзях (ордэны, ме-далі, знакі адрознення, значкі, жэтоны і інш.). 3 пач. 20 ст. існавала ў межах ну-мізматыкі і медальерства (гл. Медальер-нае мастацтва). Тэрмін «Ф.» з’явіўся ў канцы 1930-х г. У 1960-я г. пачалося вылучэнне Ф. ў асобную дысцыпліну. 3 1980-х г. выпрацоўваюцца новыя пады-ходы да аб’ектаў даследавання, вывуча-юцца персанальныя комплексы ўзнага-род і звязаныя з імі дакументы (ордэн-скія кніжкі, граматы, патэнты і інш.), павялічваецца роля пісьмовых крыніц, пашыраецца іх кола (пэўныя пытанні могуць вывучацца па фотаздымках, пар-трэтах і інш.), паслабляюцца сувязі з ваен. гісторыяй. Ф. азначае таксама ка-лекцыяніраванне значкоў, нагрудных знакаў і інш.
Літ.: F і 1 і р о w К. Falerystyka (nazew-nictwo, zakres, material, metody badawcze) // Lodzki numizmatyk. 1980. №1—4.
І.І.Сінчук.
ФАЛЕС, T a л e c (Thales) з M i л e -т a (каля 640—625 да н.э., г. Мілет, Ionia, М. Азія — каля 547—545 да н.э.), старажытнагрэчаскі мысліцель, родапа-чынальнік антычнай філасофіі, астра-номіі і геаметрыі, заснавальнік мілецкай школы. Філас. і прыродазнаўчыя погля-ды Ф. яшчэ ў значнай ступені прасяк-нуты міфалагічным светаразуменнем, але ўяўляюць сабой першую спробу ў Стараж. Грэцыі даць навук. абгрунта-ванне навакольнаму асяроддзю. Пер-шастыхіяй усяго свету лічыў ваду: сцвярджаў, што ўсе з’явы і рэчы нара-джаюцца з вады і ператвараюцца ў яе пасля сваёй гібелі. Зрабіў шэраг прыро-дазнаўчых адкрыццяў: прадказаў сонеч-нае зацьменне ў Грэцыі ў 585 да н.э., вызначыў працягласць года ў 365 дзён і разбіў яго на 12 трыццацідзённых меся-цаў і інш. Вынайшаў мноства астр. прыбораў. Зрабіў спробу даць тлумачэн-не святлу Месяца, летнім разлівам Ніла і інш. прыродным з’явам. Памылкова лічыў, што Сонца знаходзіцца далей за ўсе зоркі ад Зямлі, што Зямля ў выгля-дзе дыска трымаецца на вадзе. Мярку-ецца, што яму належаць выказванні «Пазнай самога сябе», «Мнагаслоўнасць зусім не з’яўляецца паказчыкам разум-нага меркавання», «Шукай што-небудзь адно мудрае, выбірай што-небудзь адно добрае, гэтак ты суцішыш пустаслоўе балбатлівых людзей» і інш., творы «Пра раўнадзенства», «Пра сонцаварот» і інш., якія не захаваліся. Т.ІАдула.