Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Фагот
Літ:. Мушынская Т. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993. С. 86—88.
Л. I. Вішнеўская. ФАДЗЁЕЎ Аляксандр Аляксандравіч (24.12.1901, г. Кімры Цвярской вобл., Расія — 13.5.1956), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскай горнай акадэміі (1921—22). У 1918—21 падпольшчык, партызан, камісар партыз. брыгады на Д.Усходзе. 3 1923 на парт. рабоце ў Маскве, Краснадары, Растове-на-Доне.
К.Ю.Фадзеева
ААФадзееў.
У 1926—32 адзін з кіраўнікоў РАПП; у 1938—44 адказны сакратар прэзідыума, у 1946—54 ген. сакратар праўлення, у 1954—56 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. Скончыў жыццё самагубствам. Друкаваўся з 1923. Аўгар аповесці «Разліў» (1924), рамана «Апошні з удэге» (ч. 1—4, 1929—40, 1956, нясконч.). У станаўленні новай сав. л-ры значную ролю адыграў яго pa-Man «Разгром» (1927) пра партыз. вайну на Д.Усходзе. У творах паказваў, як бальшавіцкая партыя згуртоўвала, дыс-цыплінавала і выхоўвала стыхійныя чалавечыя масы. У рамане «Маладая гвардыя» (1945, перапрацаваная рэд. 1951, Дзярж. прэмія СССР 1946; эк-ранізацыя 1948; аднайм. оперы Ю.Мейтуса і А.Пашчанкі, абедзве 1947)
К.Фадзеева ў ролі феі Бэзу.
услаўляецца подзвіг камсамольцаў-падпольшчыкаў Краснадона, патрыя-тызм народа ў Вял. Айч. вайну. У 1954 апублікаваў раздзелы рамана «Чорная ме-талургія» (нясконч.) пра рабочы клас. Выдаў кнігу нарысаў «Ленінград у дні блакады: (3 дзённіка)» (1944), аўтабіягр. «Аповесць нашага юнацтва» (1-961). Літ.-крытычныя артыкулы Ф. сабраны ў кн. «За трыццаць гадоў» (1957). Ф. ці-кавіўся развіццём бел. л-ры. Сябраваў і перапісваўся з Я.Купалам, Я.Коласам. Разам з Я.Купалам і інш. пісьменнікамі падарожнічаў па Чэхаславакіі (кастр. 1935). Удзельнічаў у літ. вечары, пры-свечаным 25-годдзю БССР (Масква, студз. 1944), у рэсп. сходзе пісьменні-каў, прысвечаным абмеркаванню твораў бел. л-ры (Мінск, люты 1948). Выступіў на пленуме праўлення Саюза сав. пісь-меннікаў БССР (Масква, жн. 1942). Ад-крываў Дэкаду бел. сав. л-ры ў Маскве (25.1.1949). У лістах да іх аўтараў падра-бязна прааналізаваў п’есу В.Вольскага «Несцерка», раманы І.Мележа «Мінскі напрамак», М.Паслядовіча «Святло над Ліпскам», П.Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах» (усе 1955). На бел. мову творы Ф. перакладалі Ц.Гартны, М.Га-рэцкі, М.Лужанін, М.Хведаровіч, А.Звонак і інш. Інсцэніроўка рамана «Маладая гвардыя» паст. Бел. т-рам імя Я.Купалы (1947), Бел. рэсп. т-рам юна-га гледача (1975), аднайм. опера Мейту-са паст. Дзярж. т-рам оперы і балета (1954).
Тв:. Собр. соч. Т. 1—7. М., 1969—71; Бел. пер. — Супраць пльші. Мн., 1930; Апошні з удэге. Мн., 1932; Разгром. 2 выд. Мн., 1936; Маладая гвардыя. Мн., 1953.
Літ.: Боборыкнн В.Г. Александр Фа-деев: Лнт. портрет. М., 1968; О з е р о в В.М. Александр Фадеев: Творческнй путь. 3 нзд. М., 1970; Бушмнн AC. Александр Фаде-ев: Черты гворч. ннднвндуальноста. Л., 1971; М е л е ж I. Шчаслівы дар лёсу // Мележ I. Жыццёвыя клопаты. Мн., 1975; Новікаў I. 3 жыцця і для жьшця // Полымя. 1981. № 12; Чыгрынаў I. Пераемнасць гуманіс-тьгчных традыцый // Чыгрынаў I. Новае ў жыцці, новае ў літаратуры. Мн., 1983.
Т. К.Грамадчанка.
ФАДЗЕЕЧАЎ Мікалай Барысавіч (н. 27.1.1933, Масква), расійскі артыст ба-лета, педагог. Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1952). 3 1952 саліст, з 1977 балетмайстар-рэпетытар Вял. т-ра ў Маскве, адначасова з 1993 «Акадэміі Рэнесанс балет». Танцу Ф. ўласцівы строгая класічная форма, мяккасць вы-канальніцкай манеры, скульптурная прыгажосць поз. Сярод партый: Зіг-фрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоў-скага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчад-рына). Быў паргнёрам Г.Уланавай, М.Плісецкай, Н.Цімафеевай і інш. Здымаўся ў кінафільмах, у тэлеэкрані-зацыі балета «Раймонда» (1973).
ФАЕ (франц. foyer літар.—ачаг), па-мяшканне ў тэатры, філармоніі, кінатэ-атры, у якім глядач знаходзіцца перад пачаткам спектакля, канцэрта, фільма, і для яго адпачынку ў час антракту. Ар-
ФАЗА 303
тыстычнае Ф. — памяшканне для адпа-чынку артыстаў.
ФАЕР Юрый Фёдаравіч (17.1.1890, Кі-еў — 3.8.1971), расійскі дырыжор. Нар. арт. СССР (1951). Скончыў Маскоў-скую кансерваторыю (1919). 3 1916 ар-тыст аркестра, у 1923—63 дырыжор ба-летных спектахляў у Вял. т-ры ў Мас-кве. Удзельнічаў у пастаноўках балетаў: «Чырвоны мак» (1927; з 1957 пад назвай «Чырвоная кветка») і «Медны коннік» (1949) Р.Гліэра, «Полымя Парыжа» (1933) і «Бахчысарайскі фантан» (1936) Б.Асаф’ева, «Дон Кіхот» (1940) Л.Мін-куса, «Папялушка» (1945) і «Рамэо і Джульета» (1946) С.Пракоф’ева, «Гая-нэ» (1957), «Спартак» (1958) А.Хачату-рана. Аўтар кн. «Аб сабе, аб музыцы, аб балеце» (1970). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1947, 1950.
Літ.: Мастера Большого театра. М., 1976. С. 98—107.
ФАЗ ПРАВІЛА, гл. Пбса правіла фаз.
ФАЗА (ад грэч. phasis з’яўленне), 1) пе-рыяд, стадыя, этап, ступень у развіцці якой-н. з’явы, працэсу; адзін са станаў аб’екта, пэўны момант у змене формы чаго-н. Напр., розныя станы развіцця грамадства, розныя формы бачнай час-ткі Месяца — фазы Месяца. 2) Ф. Bara н н я ў — фіз. велічыня, што харак-тарызуе стан вагальнага працэсу ў кож-ны момант часу. Напр., для гарманічных ваганняў, якія апісваюцца ўраўненнем х = A sin (mt +ф0), велічыня ф = ш/ + % наз. поўнай (пераменнай) Ф. ваганняў, a q>0 — пачатковай (нязменнай) Ф. ваган-няў. Вымяраецца ў долях перыяду ваган-няў або ў вутлавых ці дугавых адзінках. 3) Ф. ў тэрмадынаміцы — тармадына-мічна раўнаважны стан рэчыва (гл. Раў-навага тэрмадынамічная), які адрозніва-
Фаза Ваганні маятнікаў: a — у аднолькавай фазе; б — у проціфазе; <р— вугал адхілення маягніка ад стану раўнавагі.
ецца па фіз. уласцівасцях ад інш. маг-чымых раўнаважных станаў таго ж рэ-чыва (гл. Гамагенная сістэма); частка гетэрагеннай сістэмы, аддзеленая межа-мі ад частак з інш. фіз. ўласцівасцямі. Пераход рэчыва з адной Ф. ў другую (фазавы пераход) звязаны з якаснымі зменамі ўласцівасцей рэчыва. Сувязь паміж колькасцю Ф. і колькасцю кам-панентаў тэрмадынамічнай сістэмы ўстанаўліваецца Гібса правілам фаз. Напр., раўнаважная сістэма лёд — ва-да — пара з’яўляецца аднакампанент-
304 ФАЗАВАЯ
най сістэмай, якая складаецца з 3 Ф., што ў гэтым выпадку супадаюць з агрэ-гатньші станамі рэчыва. 4) Ф. ў электратэхніцы — адзін з эл. ланцугоў, які ўваходзіць у склад мнага-фазнага, звычайна трохфазнага ланцуга. Характарызуецца тым, цпо ў ёй дзейні-чае эрс (напружанне), зрушаная ў часе адносна эрс у інш. Ф. гэтага ланцуга. Ф. наз. таксама асобная група абмотак генератара пераменнага току і далучаны да яе провад, па якім ідзе эл. ток.
У.М.Сацута.
ФАЗАВАЯ ДЫЯГРАМА, тое, што дыяг-рама стану.
ФАЗАВАЯ МАДУЛЯЦЫЯ. від мадуля-цыі ваганняў, калі сігнал, які перадаец-ца, кіруе фазай нясучага высокачастот-нага вагання. Пры мадуляванні сінуса-ідальным сігналам спектры і формы сіг-налаў пры Ф.м. і частотнай мадуляцыі поўнасцю супадаюць. Выкарыстоўваец-ца пераважна як прамежкавае пераўтва-рэнне ў частотную мадуляцыю з высо-кай стабільнасцю нясучай частаты
ФАЗАВАЯ ПРАСТбРА, шматмерная прастора, восямі якой служаць абагуль-неныя каардынаты і імпульсы мех. сіс-тэмы з N ступенямі свабоды; адно з асн. паняццяў статыстычнай фізікі. Mae размернасць 2N.
Стан сістэмы ў дадзены момант часу ад-люстроўваецца пунктам у Ф.п., а яго зме-ны — рухам пункта ўздоўж лініі (фазавай траекгорыі). Пункгы, адпаведныя пэўнаму значэнню энергіі сістэмы, угвараюць паверх-ню, якая падзяляе Ф п. на 2 часткі: больш высокіх і больш нізкіх значэнняў энергіі. Па-верхні з рознымі значэннямі энергіі не пера-сякаюцца паміж сабой, на іх ляжаць фазавыя траекторыі замкнутай сістэмы з адпаведным значэннем энергіі. Для статыст. апісання ста-ну сістэмы з многіх часціц уводзіцца паняцце фазавага аб’ёму (элемента аб’ёму Ф.п.) і фун-кцыі размеркавання сістэмы (імавернасці знаходжання пункта, што адлюстроўвае стан сістэмы, у пэўным элеменце фазавага аб’ё-му)
ФАЗАВАЯ СКОРАСЦЬ, фізічная велі-чыня, якая характарызуе перамяшчэнне пастаяннай фазы гарманічнай хвалі ў прасторы. Вызначаецца суадносінамі v = f/k = a>/k, дзе / — частата ваган-няў, X — даўжыня хвалі, ® = 2 я/ — цыклічная частата, k = Ink — хвалевы лік. Пры распаўсюджванні хваль у ася-роддзі залежыць ад частаты ваганняў (гл. Дысперсія хваль), шго скажае форму сігналаў каНечнай працягласці (гл Са-літон). Адзінка Ф.с. ўСІ — метр за с е к у н д у.
ФАЗАВЫ ІІЕРАХбД. ф а з а в а е ператварэнне, пераход рэчыва з адной фазы ў другую пры змене пара-метраў стану, што характарызуюць раў-навагу тэрмадынамічную. Значэнне т-ры, ціску або якой-н. інш. фіз. велі-чыні, пры якой адбываецца Ф.п. у ад-
накампанентнай сістэме, наз. пунктам пераходу.
Адрозніваюць Ф.п. двух родаў. Пры Ф . п . I р о д у ўласцівасці, што паказваюцца пер-шымі вытворнымі энергіі Гібса G (гл. Патэн-цыялы тэрмадынамічныя) па ціску, т-ры і інш. параметрах (адпаведна аб’ём, энтальпія і інш), у пункце пераходу мяняюцца скачком пры неперарыўнай змене параметраў. У адна-кампанентнай сістэме сувязь паміж т-рай Ф.п. і ціскам устанаўліваецца Клапейрона— Клаўзіуса ўраўненнем. Ф.п. I роду адбываюцца з вылучэннем або паглынаннем цеплаты (цеплата Ф.п.). Для іх характэрна існаванне вобласці метастабільнай раўнавагі паблізу ад крывой Ф.п. (гл. ў арт. Метастабільны стан). Да Ф.п. I роду адносяць выпарэнне і кандэнса-цыю, плаўленне, крышталізацыю, сублімацыю і дэсублімацыю, большасць паліморфных пера-тварэнняў (гл. Полімарфізм у хіміі), некат. структурныя пераходы ў цвёрдых целах, напр., угварэнне мартэнсіту ў сплаве жале-за — вуглярод; у чыстых звышправадніках магн. поле выклікае Ф.п. I роду са звышпра-воднага ў нязвышправодны стан. Пры Ф п . II р о д у энергія Гібса G і яе першыя выт-ворныя па т-ры, ціску і інш. параметрах ста-ну мяняюцца неперарыўна, скачком зменьва-юцца другія вытворныя G (адпаведна цепла-ёмістасць, каэф. сціскальнасці і тэрмічнага расшырэння); цеплата не вылучаецца і не паглынаецца. Агульную трактоўку Ф.п. II ро-ду як пункта змены сіметрыі прапанаваў у 1937 ЛД.Ландау. вышэй пункту пераходу сіс-тэма, як правіла, мае больш высокую сімет-рыю, чым ніжэй гэтага пункту. Да Ф.п. II ро-ду, якія адбываюцца пры змене т-ры, адно-сяцца, напр., пераход парамагнетык — фера-магнетык, які абумоўлены ўзнікНеннем макраскапічнага магн. моманту, пераход ды-электрык — сегнетаэлектрык з узнікненнем самаадвольнай (спантаннай) палярызацыі рэ-чыва (гл. Кюры пункт), пераход металаў у звышправодны стан у адсутнасці магн. поля.