• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФАБРЫ (Fabri) Золыан (15.10.1917, Бу-дапепгг — 1984), венгерскі кінарэжы-сёр, сцэнарыст. Нар. арт. Венгрыі (1965). Скончыў Будапешцкую тэатр. акадэмію (1941). У 1941—44 акцёр і рэж. Нац. т-ра, у 1949 кіраўнік т-ра юнага гледача (Будапешт). У 1952 дэбю-таваў як кінарэжысёр (фільм «Бура»). Ствараў разнастайныя па жанрах і сты-лях фільмы, у якіх разглядаў асобу ў су-вязі з гіст. і сац. асяродкам: «Карусель» (1956), «Спадар настаўнік Ганібал» [1956, прыз Міжнар. кінафестывалю (Мкф) у Карлавых Варах], «Ганна Эй-дэш» (1958), «Два таймы ў пекле» (1961), «Дваццаць гадзін» (1965, прызы Мкф у Маскве, Венецыі), «Пасля сезо-на» (1966, прыз Мкф у Венецыі), «Пя-тая пячатка» (1976, гал. прыз Мкф у Маскве), «Венгры» (1978), «Рэквіем» (1982), «Прыходзьце на мае імяніны» (1984) і інш. Выступаў як сааўтар сцэ-нарыяў і мастак сваіх фільмаў, тэатр. сцэнограф, кніжны графік. Яго твор-часці прысвечаны фільм «Зольтан Фаб-ры» (1980). Дзярж. прэміі Венгрыі 1953, 1955, 1970.
    Літ.: Гершковнч А Золтан Фабрм. М., 1969.
    ФАБРЫКА (лац. fabrica майстэрня), прамысловае прадпрыемства, заснава-нае на выкарыстанні сістэмы машын; форма буйной машыннай вытворчасці. 3 эканам. пункту гледжання паміж Ф. і заводам розніцы няма. Звычайна Ф. наз. прадпрыемствы лёгкай і зда-быўной галін прам-сці (тэкст., абага-чальныя Ф ). Узнікла ў выніку прамыс-ловага перавароту ў канцы 18 ст. Зы-ходным тгунктам пераходу ад мануфак-турнай майстэрні (гл. Мануфактура) да Ф. паслужыла паяўленне рабочай ма-шыны і развіццё сістэмы машын. У Ра-сіі першыя Ф. (Аляксандраўская ману-фактура) засн. ў 1799. На Беларусі пер-шыя паравыя машыны з’явіліся ў 1820-я г. на суконных прадпрыемствах у Хом-ску і Косаве.
    300
    ФАБРЫКА
    ФАБРЫКА-КЎХНЯ у савецкія часы буйное механізаванае прадпрыемства грамадскага харчавання з завершаным цыклам вытв-сці (ад першаснай апра-цоўкі сыравіны да гатовай стравы). Mena цэхі: агароднінны, мяса-рыбны, ха-лодных закусак, кандытарскі, некалькі абедзенных залаў. Частка прыгатаваных страў рэалізавалася ў іншых раздатач-ных пунктах і буфетах бліжэйшых прад-прыемстваў. Першая на Беларусі Ф.-к. пачала працаваць у Мінску ў 1932 (з 1994 рэстаран «Папараць-кветка»),
    ФАБРЫКАТ (ад лац. fabricatus вырабле-ны), гатовы фабрычны йыраб, прадукт вытв-сці.
    ФАБРЫЦЫУС Ян Фрыцавіч (26.6.1877, хутар Ванкстрэйбей Вентспілскага р-на, Латвія — 24.8.1929), савецкі ваен. дзеяч. Скончыў Рыжскую гімназію (1894), акад. курсы вышэйшага кам-саставу РСЧА (1925). Удзельнічаў у рэ-вал. руху, быў у ссылцы. 3 1915 у арміі, удзельнік 1-й сусв. вайны, вёў рэв. работу сярод лат. стралкоў. У Кастр. рэ-валюцыю камандзір батальёна, камісар 1-га лат. палка. Са студз. 1918 член ВЦВК, старшыня ВРК Пскоўскага пав. У канцы 1918 — пач. 1919 камісар 2-й і 10-й стралк. дывізій, што ўдзельнічалі ў вызваленні Латвіі. 3 кастр. 1919 ка-мандзір 48-й брыгады 16-й стралк. ды-візіі, што дзейнічала супраць Дзянікіна, потым (у 1920) на Зах. фронце — суп-раць войск Польшчы (дзе вызначыўся як арганізатар прарыву Смаргонскага ўмацаванага р-на). Удзельнік ліквідацыі антыбальшавіцкага паўстання ў Кран-штаце. У 1921—23 нач. камандных кур-саў РСЧА у Полацку, пяхотных курсаў камсаставу ў Мінску. У 1923—24 ка-мандзір і камісар 2-й Бел. стралк. дыві-зіі, з 1927 камандзір 4-га стралк. корпу-са ў Віцебску. 3 1928 пам. камандуюча-га асобнай Каўказскай арміяй. Чл. ЦКК ВКП(б) з 1927. Чл. ЦК КП(б)Б у 1927—28. Канд. у чл. ЦВК СССР у 1929. Чл. ВВК БССР у 1922—23, 1927—28. Першы кавалер 4 ордэнаў Чырв. Сцяга (1919, 1920, сак., снеж. 1921), 2 з якіх атрымаў у час савецка-польскай вайны 1920 на тэр. Беларусі.
    Літ:. Чудов Н.С. Ян Фабрнцнус. М., 1960; Владнммров АВ. Четверо леген-дарных. М., 1969; Легендарный комбрлг:
    Воспомннання о Я.Ф.Фабрнцнусе. Рнга, 1971.
    ФАБРЫЧНА-ЗАВбДСКАГА ВУЧНЁЎ-СТВА ШКбЛЫ, ш к о л ы Ф 3 В, ні-жэйшыя прафесійныя навуч. ўстановы ў СССР для падрыхтоўкі кваліфікава-ных рабочых для прам-сці ўнутры са-мой вытв-сці. Школы ФЗВ за 2—4 га-ды давалі практычныя навыкі для рабо-чага ў пэўнай галіне, пачатковыя спец. тэарэт. веды, агульную і паліт. адука-цыю. У сувязі з адсутнасцю ў БССР буйных прамысл. прадпрыемстваў яны напачатку не мелі тут значнага пашы-рэння. Першая ў БССР школа ФЗВ ад-крьгга ў 1923 пры шклозаводзе «Камін-тэрн» у Бабруйскім пав. У 1925/26 на-вуч. г. працавалі 3 (156 вучняў), у 1926/27 — 15 (1073 вучні), у 1931 — 103 (20,8 тыс. вучняў) школы ФЗВ. Камплекгаваліся яны на базе 7-гадовай школы, у 1920-я г. — на базе 4—5 груп (класаў) сямігодкі. У 1929 школы ФЗВ перададзены ў веданне органаў прам-сці, а за Наркаматам асветы пакінута агульнае кіраўніцтва навуч. працэсам. У 1933 пераўтвораны ў навуч. ўстановы для падрыхтоўкі рабочых масавых спе-цыяльнасцей; тэрмін навучання скаро-чаны да 6 месяцаў — 1 года, агульна-адук. прадметы выключаны з навуч. пла-наў, 80% адводзілася вытв. навучанню. Прымаліся асобы 15—16 гадоў з 7-гадо-вай адукацыяй, выпускнікі адпрацоўва-лі на вытв-сці не менш як 3 гады. У 1930-я г. частка школ ФЗВ рэарганіза-вана, некат. пераўтвораны ў тэхнікумы, у астатніх тэрмін навучання павялічаны да 1,5—3 гадоў. У выніку колькасць на-вучэнцаў значна скарацілася. Школы ФЗВ былі састаўной часткай завода ці фабрыкі і падпарадкоўваліся непасрэд-на дырэкгару прадпрыемства. Яны рых-тавалі кадры для мясц. патрэб, прагра-мы і тэрміны навучання вызначаліся кожным наркаматам асобна. У сувязі з курсам на цэнтралізацыю падрыхтоўкі рабочых і стварэннем у 1940 сістэмы прац. рэзерваў школы ФЗВ страцілі сваё значэнне. І.М.Раманава.
    ФАБРЫЧНА-ЗАВддСКАІА НАВУЧАННЯ ШКОЛЫ, школы ФЗН, ніжэй-шыя прафесійныя навуч. ўстановы ў СССР. Створаны паводле Указа Прэ-зідыума Вярх. Савега СССР ад 2.10.1940 «Аб дзяржаўных працоўных рэзервах СССР» з мэтай падрыхтоўкі рабочых масавых прафесій вытв. спецыяльнас-цей. Ствараліся на базе прамысл. прад-прыемстваў. Тэрмін навучання 6—10 месяцаў. Камплектаванне школ ФЗН разам з інш. навуч. ўстановамі сістэмы працоўных рэзерваў (рамеснымі і чыг. вучылішчамі) праводзілася на аснове дзярж. плана шляхам мабілізацыі; даз-валялася і добраахвотнае паступленне. Навучэнцы знаходзіліся на поўным дзярж. забеспячэнні, выпускнікі адпра-цоўвалі не менш як 4 гады на прадпры-емстве і складалі агульнадзярж. рэзерв кваліфікаванай працоўнай сілы. Яны размяркоўваліся паводле асаблівага пла-
    на, забяспечвалі прыярытэтныя галіны нар. гаспадаркі. Усе рэзервы знаходзілі-ся ў распараджэнні СНК СССР і не маглі быць выкарыстаны наркаматамі і ведамствамі без дазволу ўрада. У першы прыём у навуч. ўстановы сістэмы прац. рэзерваў прызвана 21 тыс. чал. (з іх 16 160 вучылася на Беларусі, 4840 — на Данбасе) і 13 500 — для школ і вучылішчаў Ленінграда. У 1941 на Беларусі дзейніча-ла 96 школ ФЗН (18 тыс. вучняў). У Вял. Айч. вайну навуч. ўстановы сістэмы прац. рэзерваў эвакуіраваны разам з прадпрыемствамі, тэрмін вытв. наву-чання скарочаны да 4—5 месяцаў. У 1948—50 у школы ФЗН прынята 18 366 навучэнцаў. 3 1949 яны пераведзены на 10-месячны тэрмін навучання, павялі-чана колькасць гадзін на агульнаадук. прадметы. У 1950-я г. навуч. ўстановы сістэмы прац. рэзерваў рэарганізаваны ў тэхн. вучылішчы з тэрмінам навучання ад 1 да 3 гадоў і буд. школы з 10-месяч-ным навучаннем. І.М.Раманава.
    ФАБРЫЧНА-ЗАВОДСКАЯ МЕДЫ-ЦЫНА, форма мед. абслугоўвання фаб-рычна-заводскіх і горнапрамысл. рабо-чых у Рас. імперыі. Узнікла ў канцы 19 — пач. 20 ст. У гады сав. улады трансфармавалася ў медыка-санітарныя часткі.
    ФАБРЫЧНА-ЗАВбДСКАЯ СЯМІГбДКА (ФЗС), агульнаадукацыйная школа, у аснове якой спалучэнне вытв. працы вучняў з іх выхаваннем і навучаннем. Узніклі ў 1926 у сувязі з політэхнізацы-яй навучання, ствараліся пры фабрыках і заводах або прымацоўваліся да іх. Пры кожнай ФЗС павінна была працаваць майстэрня для 1—4 груп (класаў) шко-лы, а з 5-й групы дзеці працавалі ў цэ-хах прадпрыемства. У сістэме адукацыі ФЗС адпавядала 7-гадовай школе, наву-чанне праводзілася па праграмах гар. сямігодак, прыстасаваных да вытв. на-вучання. Вучні, якія скончылі ФЗС, маглі паступаць у 8-ы клас сярэдняй школы ці ў сярэднюю прафес. навуч. ўстанову. Праграмна і па метадах сваёй працы ФЗС увязваліся з фабрычна-за-водскага вучнёўства школамі і былі іх базай. 3 1930 усе школы гарадоў і буй-ных мястэчак прымацоўваліся да фаб-рык, з-даў і прадпрыемстваў камуналь-нага характару, звычайныя 7-гадовыя агульнаадук. школы скасоўваліся. Вытв. навучанне стала прыярытэтным, школа павінна была зліцца з вытв-сцю і пера-тварыцца ў цэх завода. У 1926/27 навуч г. ў БССР працавала 14 ФЗС, у 1929/30 — 143, да канца 1930 каля 90% сямігодак прымацавана да прадпрыем-стваў і калгасаў. У 1934 аднбўлены агульнаадук. школы. І.М.Раманава.
    ФАБРЫЧНА-ЗАВОДСКІЯ КАМПЭТЫ (ФЗК), фабзаўкомы, выбарныя масавыя органы пралетарыяту прамысл. прадпрыемстваў і транспарту ў 1917— 18. Узніклі пасля Лют. рэвалюцыі 1917. Іх правобразамі былі стачачныя к-ты, камісіі ўпаўнаважаных, дэлегацкія схо-
    ды перыяду 1-й рас. рэвалюцыі 1905— 07. Існавалі паралельна з прафесійнымі саюзамі і ахоплівалі рабочых розных прадпрыемстваў. ФЗК выбіралі на агульных сходах рабочых і служачых. Першыя ФЗК створаны на казённых з-дах Петраграда. Да мая 1917 арганізава-ны на ф-ках і з-дах Масквы, Харкава, Кіева, Екацярынаслава і інш. На Бела-русі пачалі стварацца. паводле рашэння Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў ад 8(21).3.1917. На працягу крас.—мая 1917 ФЗК узніклі на многіх прадпрыемствах Мінска, Віцебска, Ба-рысава, Бабруйска, Оршы і інш. Гал. іх задачай было ажыццяўленне рабочага кантролю за вытв-сцю і размеркаван-нем прадукцыі. Явачным парадкам яны ўводзілі 8-гадзінны працоўны дзень, бралі пад свой кантроль'прыём і зваль-ненне рабочых, ахову прадпрыемстваў, клапаціліся пра забеспячэнне рабочых харч. прадуктамі. Без згоды фабзаўко-маў распараджэнні адміністрацыі лічы-ліся несапраўднымі. Паўсюднае ства-рэнне фабзаўкомаў і павелічэнне іх ролі прымусілі Часовы ўрад прызнаць іх і 23.4(7.5).1917 выдаць закон «Аб рабо-чых камітэтах на прамысловых прад-прыемствах». Да кастр. 1917 гар. і раён-ныя аб’яднанні ФЗК існавалі больш чым у 50 прамысл. цэнтрах Расіі. ФЗК акгыўна ўдзельнічалі ў Кастр. рэвалю-цыі 1917: пасылалі сваіх прадстаўнікоў у ВРК, прымалі ўдзел у фарміраванні ат-радаў Чырв. гвардыі, разам з прафсаю-замі ўдзельнічалі ў ліквідацыі эканам разрухі і голаду, ажыццяўлялі дэкрэты сав. улады аб нацыяналізацыі прам-сці, банкаў, транспарту і інш. Паводле ра-шэння 1-га Усерас. з’езда прафсаюзаў (студз. 1918) і 6-й канферэнцыі ФЗК Петраграда (лют. 1918) адбылося кан-чатковае зліццё ФЗК і прафсаюзаў.