Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УЭСЕКС (Wessex), раннесярэдневяко--вае каралеўства англасаксаў на ПдЗ Ан-гліі. Засн. ў пач. 6 ст. саксамі ў ходзе англасаксонскага заваявання Брытаніі. 3 740 пад уладай Мерсіі. У 825 яго кароль Эгберт вызваліўся з-пад улады Мерсіі і аб’яднаў б.ч. краіны, якая з гэтага часу стала наз. Англіяй. У канцы 9 ст. пасля цяжкага змагання са скандынавамі ка-роль Альфрэд Вялікі вымушаны заклю-чыць дагавор аб падзеле краіны (ПдЗ з У. застаўся пад яго ўладай). У гіст. л-ры праўленне Альфрэда традыцыйна лі-чыцца завяршэннем гісторыі У. і пачат-кам гісторыі Англіі.
УЭСТ (West) Бенджамін (10.10.1738, г. Спрынгфілд, штат Пенсільванія, ЗША — 11.3.1820), амерыканскі мас-так. Першапачаткова працаваў у Філа-дэльфіі і Нью-Йорку як акварэліст, ры-савальшчык і жывапісец-пейзажыст. У 1760—63 падарожнічаў па Італіі. 3 1763 пастаянна працаваў у Лондане, з 1792 — прэзідэнт Каралеўскай AM. У партрэтах парадная прадстаўнічасць ня-рэдка спалучаецца з рэаліст. дакладнас-цю вобразаў: партрэт палкоўніка Г.Джонсана (каля 1775—76). Яго гіст. кампазіцыям («Смерць генерала Вул-фа», каля 1770; «Дамова У.Пэна з ін-
дзейцамі», 1772; «Смерць на белым кані», 1796), пабудаваным па тыповых для класіцызму 18 ст. кампазіцыйных схемах, уласцівы імкненне да верагод-насці ў перадачы падзеі і адначасова да этнагр. дакладнасці дэталей. Творчасць У. адыграла значную ролю ў станаўлен-ні прафес. выяўл. мастацтва ў ЗША.
298
УЮН
УЮН звычайны (Misgurnus fossilis), рыба сям. ўюновых атр. карпа-падобных. Пашыраны ў Сярэдняй і Усх. Еўропе. Жыве ў стаячых, пойма-вых, забалочаных вадаёмах, у заглееных зарослых азёрах. На Беларусі трапляецца паўсюдна, найб. на Палессі. Нар. назвы піскун, піскар (з піскам заглынае паветра).
Даўж. 16—25, зрэдку да 32 см. Цела вы-цягнутае, крыху сціснутае з бакоў. Галава не-вял., з 5 парамі вусікаў: па 2 на ніжняй і верх-няй сківіцах, 1 па вуглах рота. Спіна бурая, з цёмнымі плямамі, бруха жоўтае, зрэдку чыр-ванаватае. Па баках 3 цёмныя паласы (сярэд-няя шырокая). Характэрна кішачнае дыхан-не. Корміцца бентасам.
УЮНОК, другая назва р. Лукомка ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл.
Уюрок канарэечны: 1 — самка; 2 — са-мец.
УЮРОК КАНАРЭЕЧНЫ, у ю р о к еўрапейскі (Serinus serinus), від пеўчых птушак сям. уюрковых атр. ве-раб’інападобных. Часам лічыцца падві-дам, родапачынальнікам пакаёвай, дэ-кар. канарэйкі. Пашыраны ў Еўразіі.
Паўн.-Зах. Афрыцы і прылеглых астраг вах. На Бсларусі трапляецца з 1950-х г.; нешматлікі пералётны від. Селіцца ў пералесках, парках, садах, паблізу жыл-ля.
Даўж. да 11,5 см, маса да 14 г Апярэнне самцоў пераважна жоўта-зялёнае, у самак — з перавагай зялёных адценняў. Дзюба кароз-кая, конусападобная. Ногі бурыя. Радужьша цёмна-бурая. Корміцца расліннасцю (пера-важна насеннем), насякомымі. Манагам. Ад-кладвае да 5 яец 1—2 разы за лета.
УЯЎЛЕННЕ, 1)фантазія, псіхічная дзейнасць, што характарызуецца ства-рэннем у думках аб’екгаў і сітуацый, якія раней не ўспрымаліся суб’ектам у рэчаіснасці. Адрозніваюць с е н с о р -н а е У. з уласцівай яму сузіральнасцю іматорнае У., якое суправаджаец-ца дзеяннем, рухам. У выніку пераходу сенсорнага У. ў маторнае нараджаецца творчае У. — неабходны кампа-нент творчай дзейнасці. Творчае У. вы-конвае шэраг функцый: прадбачання (антыцыпацыі), эўрыстычную, прагнас-тычную, камунікатыўную, развівальную і інш. Яно дазваляе прадугадаць тое, ча-го яшчэ не існуе, акрэсліць ідэальную мадэль жаданага выніку дзейнасці, са-дзейнічае стварэнню прынцыпова но-вых, арыгінальных прадукгаў навук., тэхн., літ., маст. і інш. форм творчасці.
Асаблівым відам творчага У. з’яўлясцца мара, якая уяўляе сабой стварэнне аб-стракгных вобразаў жаданага, якія не ўвасабляюцца ў канкрэтных прадуктах дзейнасці. 2) Вобраз раней успрынятага прадмета ці з’явы; форма пачуццёвага
адлюстравання рэчаіснасці ў выглядзе наглядна-вобразных ведаў. Ажыццяўля-ецца ў 2 формах: у вобразах памяці і фантазіі. У. памяці служыць неабходнай умовай пазнання, у ходзе якога захава-ны вобраз аб’екга актуалізуецца пры ўспрыманні. 3 дапамогай вобразаў фан-тазіі ствараюцца У., не звязаныя непас-рэдна з наяўнай рэчаіснасцю. У адроз-ненне ад успрымання, якое звязана толькі з наяўнай дадзенасцю адзінкавых аб’ектаў, У. ўтрымлівае сучаснае, былое і будучае пэўных прадметаў і з’яў, са-дзейнічае іх асэнсаванню і ўсведамлен-ню.
Літ.: Беркннблнт М.Б., П е т р о в -скнй А.В. ФантаЗйя н реальность. М., 1968; Розет М.М. Пснхологня фантазнн. Мн., 1977; П а р м о н Э.А Роль фантазнн в научном познаннн. Мн., 1984. С.А.ЯЦкевіч.
УЯЎНАЯ АДЗІНКА ў матэма-т ы ц ы, камплексны лік і, квадрат яко-га роўны адмоўнай адзінцы: fl = -1. Гл. таксама Камплексны лік.
«УЯЎНАЯ СМЕРЦЬ», з’ява здранцвен-ня птушанят некат. палярных птушак пры адсутнасці корму ці ахаладжэнні; прыстасавальная рэакцыя арганізма. Калі дарослыя птушкі, напр., кайры, адлятаюць за кормам, птушаняты часо-ва дранцвеюць. Але як толькі бацькі на-кормяць іх, яны ажываюць (аднаўляец-ца нармальны абмен рэчываў і т-ра це-ла). Такое прыстасаванне дазваляе пту-шанятам палярных птушак пераносіць голад і холад.
УЯЎНЫ ВІДАРЫС, відарыс, утвораны перасячэннем геам. працягаў прамянёў, што прайшлі праз аптычную сістэму, у напрамку, адваротным сапраўднаму хо-ду гэтых прамянёў (гл. Відарыс аптыч-ны). Пераўтвараецца ў сапраўдны віда-рыс з дапамогай дадатковай аптычнай сістэмы, у т.л. вока чалавека.
УЯЎНЫ ЛІК, лік выгляду z = х + іу, дзе х і у — сапраўдныя лікі і у * 0, і — уяўная адзінка — камплексны лік, які не з’яўляецца сапраўдным. Чыста У.л. (ча-сам У.л.) — лік віду іу. Тэрмін «У.л.» узнік, калі гэтыя лікі былі ва ўжытку, аднак сэнс іх быў неакрэслены.
Ў, дваццаць другая літара бел. алфавіта. Утворана спалучэннем літары «у» з ды-якрытычным знакам. У старабел. пісь-
меннасці не ўжывалася. Прапанавана ў 1870 П.А.Бяссонавым; па тэхн. прычы-нах доўгі час замянялася літарай «у», у
тэкстах, надрукаваных лацінкай, абаз-началася знакамі u, й, й (напр., у тво-
рах В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Баіушэ-віча, выданнях бел. фальклору, сабрана-га М.Федароўскім). Пачала выкарыс-тоўвацца ў пач. 20 ст. ў газ. «Наша до-ля» і «Наша ніва», выданнях суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца». У су-часнай бел. мове абазначае білабіяльны фрыкатыўны зычны гук w («заўтра», «заліў»). Бывае вялікая і малая, мае ру-капісную і друкаваную форму.
А.М.Булыка.
ФАБР (Fabre) Жан Анры (22.12.1823, г. Сен-Леон, Францыя — 11.10.1915), французскі вучоны ў галіне энтамалогіі, пісьменнік; адзін з заснавальнікаў эта-логіі. Школьны настаўнік, аўтар шэрагу падручнікаў і навукова-папулярных кніг па прыродазнаўчых навуках. Навук. працы па вывучэнні жыцця і інстын-ктаў насякомых, павукоў і скарпіёнаў.
Тв.: Рус. пер. — Ннстннкт н нравы насе-комых. Т. 1—2. М., 1993.
Л/m.: Васнльева Е.Н., Халнфман Н.А Фабр. М., 1966.
Ф, дваццаць трэцяя літара бел. алфаві-та. Паходзіць з кірыліцкай ф («ферт»), утворанай на аснове грэка-візант. устаў-най Ф («фі»), У старабел. графіцы ў су-вязі з функцыянаваннем розных пісь-мовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустау, скора-піс) ужывалася ў некалькіх варыянгах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі «ф», «ф’» у запазычаных словах («фор-ма», «флгура»). Мела лічбавае значэнне «пяцьсот». Супала значэннем з літарай 0 («фіта») і ў дзелавой пісьменнасці была выцеснена апошняй. У 16 ст., ак-рамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя губна-зубныя гукі «ф», «ф’» пераважна ў сло-вах іншамоўнага паходжання («фабры-ка», «фіялка» — «ф’ійалка»). Бывае вя-лікая і малая, мае рукапісную і друкава-ную форму. А.М.Булыка.
ФАБЕРЖЭ (Faberge), ювелірная фірма ў Расіі ў сярэдзіне 19 — пач. 20 ст.; вы-рабы гэтай фірмы. Адкрыта як ювелір-ная майстэрня ў Пецярбургу ў 1842 Гус-тавам Фабержэ. У 1870 майстэрню ўзначаліў яго сын Карл, і яна пераўтво-рана ў фірму. Мела філіялы ў Маскве (з 1887), Адэсе (з 1890), Кіеве (з 1905), Лондане (з 1908). Вырабляла пад гіст. стылі (барока, ракако, класіцызм) або ў стылі мадэрн унікальныя паводле кан-структарскага рашэння гадзіннікі, бі-ноклі, упрыгожанні, сервізы, велікод-ныя яйкі і інш., аздобленыя каштоўны-мі камянямі, золатам, рознакаляровымі эмалямі. Спыніла дзейнасць у 1918.
ФАБІЙ MAKC1M Кунктатар, Квінт (Quintus Fabius Maximus Cunctator; каля 275—203 да н.э.), старажытнарымскі палкаводзец і дзярж. дзеяч. Паходзіў з
патрыцыянскага роду Флавіяў. Консул у 233, 228, 215, 214, 209; у 221 і 217 дык-татар. Пасля паражэння рымлян пры Тразіменскім возеры (217) у перыяд 2-й Пунічнай вайны (гл. Пунічныя войны) распрацаваў стратэгію зацяжной вайны: ухіляючыся ад вырашальнай бітвы, пас-тупова знясільваць армію Ганібала, паз-баўляючы яе харчоў і фуражу (адсюль празваны Кунктатар — марудны). Ад-мова ад гэтага плана прывяла да пара-жэння каля Канаў (216). За ўзяцце Та-рэнта у 209 удастоены трыумфу.
Літ Ревяко К.А. Пуннческне войны. Мн., 1988; Плутарх. Йзбранные жнзне-опнсання: Пер. с лат. М., 1990. Т. 1. С. 321— 438; Л н в н й Т. Карфаген протмв Рнма. СПб., 1993. А.Г.Зельскі. ФАБІЯНСКАЕ ТАВАРЬІСТВА (англ Fabian Society; назва ад імя стараж.-рым. палкаводца Фабія Максіма Кун-ктатара, вядомага сваёй паспяховай, але павольнай тактыкай чакання), арганіза-цыя брыт. інтэлігенцыі. Створана ў 1884. Прапагандавала ідэі паступовага, эвалюцыйнага пераўтварэння капіта-ліст. грамадства ў сацыялістычнае. У та-варыства ўваходзілі С.Дж. і М.Б. Уэб, Дж.ЬШоу, Г.Дж.Уж і інш. інтэлектуа-лы. Пасля заснавання Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі (1900) — у яе складзе, значна паўплывала на прагра-му апошняй.
ФАБЛІО, ф а б л ь ё (франц. fabliau ад старафранц. fablel баечка), кароткая вершаваная камічная або сатыр. апо-весць у франц. л-ры 12 — пач. 14 ст. Збераглося каля 150 Ф., большасць з іх ананімныя. У Ф. маральныя павучанні насычаны грубаватым гумарам, блізкім да фарсу. Гал. камічныя персанажы: сладастрасныя папьі і манахі, мужы-ра-ганосцы, сяляне. Паўплываў на фармі-раванне рэнесансавай навелы (Дж.Ба-качыо); сюжэты і стылістычныя асаблі-васці Ф выкарыстоўвалі Ж.Лафантэн, Мальер, А. дэ Бальзак, А.Франс і інш.
Публ.: Фаблно: Старофр. новеллы; Пер. co старофр. М., 1971.