Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
В.П Якушка
Ушацка-Лепельскае ўзвышша ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці.
УШАЦКАЯ ГРУПА АЗЁР Ва Ушацкім, ГІолацкім і Лепельскім р-нах Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка. Уключае больш за 60 азёр агульнай пл. больш за 75 км2. Найбольшыя: Чарсцвяцкае, Па-вульскае, Атолава, Паўазер’е, Янова, Бяро-заўскае, Крывое, Гамель. Вадазбор 803 км!, пераважна разараны, прадстаўлены
комплексам ледавіковых і водна-ледаві-ковых форм рэльефу. Спалучэнне роз-ных тыпаў азёрных катлавін, озавых град, якія іх акружаюць, і камавых уз-вышшаў, часта парослых лесам, сгварае маляўнічы ландшафт. Азёры злучаны невял. шматлікімі рэкамі, ручаямі, ка-навамі, праз шэраг азёр цячэ р. Дзіва. 3
ушацкі 293
пабудовай плаціны перад воз. Гомель узровень У.г.а. зарэгуляваны. У некат. азёрах вуіры, ракі. Па берагах азёр вы-яўлены стаянкі першабытнага чалавека. Месца адпачынку і турызму. Воз. Кры-вое (эталон чыстых мезатрофных вадаё-маў) — азёрны заказнік.
УШАЦКІ БОЙ 1942. бой па разіроме фаш. гарнізона ў г.п. Ўшачы партыз. ат-радаў брыгады Чашніцкай «Дубава» (кі-раўнік Ф.Ф.Дуброўскі) і атрада М.М.Нікіціна 28 вер. ў Вял. Айч. вайну За тыдзень да аперацыі партызаны пра-вялі разведку боем і ў ноч на 28 вер нанеслі першы ўдар, увечары пачалі штурм умацаваных пазіцый гарнізона, авалодалі будынкам камендатуры, палі-цэйскай управы, разграмілі турму, вы-ратавалі вязняў, спалілі склад з фура-жом; цяжкія баі для партызан адбыліся пры авалоданні будынкам школы і з прыбыўшым з Лепеля падмацаваннем гітлераўцам. У выніку баёў ням. гарні-зон панёс вял. страты, таму ў пач. кастр. яго рэшткі пад аховай матарыза-ваных падраздзяленняў вермахта эвакуі-раваны ў г. Лепель, а Ушачы занялі партызаны, якія пакінулі ў пасёлку гар-нізон на чале з У.С.Максімовічам.
У.С.Пасэ.
самола Беларусі 1986). Сярод экспана-таў матэрыялы пра падзеі Вял. Айч. вайны на Ушаччыне, у т.л. ўзнікненне і дзейнасць падполля, партыз. руху, кар-та-схема «Ушацкае падполле», макеты лагера партыз. брыгады «Дубава» і аэрадрома, пра прарыў партызанамі бла-кады ў час карнай аперацыі «Веснавое свята», дакументы і асабістыя рэчы Ге-роя Сав. Саюза Лабанка. У карціннай Талерэі палотны, партрэты партызан, лінагравюры, сатыр. плакаты партызан-мастакоў М.Абрыньбы і М.Гуціева. У эк-спазіцыі матэрыялы пра землякоў: пісь-менніка-дэмакрата А.Вярыгу-Дарэўска-га, нар. паэтаў Беларусі П.Броўку, Р.Ба-радуліна. нар. пісьменніка Беларусі В.Быкава, нар. артыста Беларусі Г.Гар-бука і інш. Музей праводзіць выстаўкі карцін мясц. мастакоў, вырабаў мета-лапластыкі, вышыванак, нар. творчасці і інш. За афармленне экспазіцый шэра-гу музеяў, у т.л. і Ушацкага, мастаку Э.Агуновічу прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі 1993. М.М.Кірпіч.
УІПАЦКІ РАЁН. Размешчаны ў цэнтр. частцы Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноў-лены 30.7.1966. Пл. 1,5 тыс. км2. Нас. 20, 4 тыс. чал. (2002), гарадскога 29,9%.
Гушчынская Слабодка). Карысныя выкапні: пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, гліны, сапрапель, торф. Сярэдняя т-ра студз. -7,3 °C, ліп. 17,8 °C. Аладкаў 619 мм за год. Веге-тац. перыяд 185 сут. Найб. р. Зах. Дзвіна і яе прыток Ушача, праз сістэму азёр цячэ р. Дзі-ва. Агульная даўжыня асушальнай сеткі 4,4 тыс. км, у т.л. Прабойная канава. Пад азёрамі каля 10% пл. раёна. Найб. азёры ўваходзяць ва Ушацкую групу азёр (Чарсцвяцкае, Па-вульскае, Атолава, Паўазер’е, Бярозаўскае, Крывое, Вяркудскае). Глебы с.-r. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (60%), дзярнова-падзо-лістыя забалочаныя (15,3%), тарфяна-балот-ныя (13,9%), дзярновыя і дзярнова-карбанат-ныя забалочаныя (10,6%); 12,7% ворных зя-мель завалунена. Пад лесам 41% тэр. Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, шэ-раальховыя; трапляюцца чорнаальховыя, асі-навыя, ясянёвыя, таксама дубровы. Пад бало-тамі 0,5% тэр. Найб. балотны масіў Выдрыца. Заказнік рэсп. значэння гідралагічны Крывое', мікразаказнікі мясц. значэння біял. Глыба-чанскі і Чарсцвяцкі. Помнікі прыроды рэсп. значэння — валуны каля в. Глыбачка, Саро-чына; мясц. значэння — крыніцы каля воз. Баркоўшчына.
Агульная пл. с.-г. угоддзяў 35,1 тыс. га (23,4%), з іх асушаных 10,5 тыс. га (7%). На 1.1.2002 у раёне 11 калгасаў, 7 саўгасаў, 3 фермерскія гаспадаркі.
Ушацкі музей народнай славы імя У.Е.Лабанка.
УШАЦКІ МУЗЕЙ НАРОДНАЙ СЛАВЫ імя У.Е.Лабанка. Засн. ў 1969, адкрыты ў 1970 у г.п. Ушачы, у 1999 прысвоена імя У.ЕЛабанка. Пл. экспа-зіцыі 574 м2, 4 залы, карцінная галерэя, выставачная зала, 13,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (2001). Аддзелы: мастацкі, ваенна-гіст., фондаў. На фасадзе бу-дынка музея манум. кампазіцыя «Пра-рыў» (маст. Ю.Любімаў), у вестыбюлі размалёўка на тэмы «Фашызму не прайсці», «Хлеб партызанскі», «Вызва-ленне», «У імя жыцця», «Крах фашыз-му» (маст. У.Крываблоцкі, Прэмія кам-
Сярэдняя шчыльнасць 14 чал. на 1 км2. Цэнтр — г.п. Ушачы. Раён уключае 260 сельскіх населеных пунктаў, 10 сельса-ветаў: Вялікадалецкі, Вяркудскі, Глыба-чанскі, Дубраўскі, Жарскі, Кубліцкі, Лутаўскі, Мосарскі, Сарочынскі, Селі-шчанскі.
Большая ч. тэр. раёна ў межах Ушацка-Ле-пельскага ўзвышша, паўн.-ўсх. — у межах По-лацкай нізіны. Паверхня пераважна пласка-хвалістая, на 3 — узгорыстая, характэрны озы і камы, рэзкія ваганні адносных вышынь каля шматлікіх азёрных і балотных катлавін; 65% яе на выш. 150—200 м, 30% паверхні ні-жэй за 150 м. Найвыш. пункт 238 м (каля в.
Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, выро-шчванні збожжавых, лёну, караняпло-даў, сеяных траў і бульбы. Прадпрыем-ствы прам-сці: харч. (хлеба-булачныя і малочныя вырабы, сушаная агародніна, сухафрукты, мінер. вада «Вечалле», без-алкагольныя напіткі і інш.), першаснай апрацоўкі лёну, дрэваапр. (піламатэры-ялы); ветсанутыльзавод, лясгас. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Полацк— Мінск, з г.п. Ушачы на Полацк, Ле-пель, Докшыцы, Улу і інш. У раёне 10 сярэдніх, 9 базавых, 1 муз. школа, 1 школа мастацтваў, раённы цэнтр па-зашкольнай працы, 20 даіпкольных ус-таноў, 23 клубы, 25 б-к, 4 бальніцы, 1 паліклініка, 3 амбулаторыі, 19 фельч.-ак. пунктаў; пансіянат «Лясныя азёры». Ушацкі музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, хата-музей Петруся Броўкі ў в. Пуцілкавічы. Помнікі архітэкту-ры — сядзіба (сярэдзіна 19 ст.) у в. Арэхаўна, касцёл і кляштар бернардзін-цаў (1726) у в. Селішча; помнік гісто-
294 ушача
рыі — мемарыяльны комплекс «Пра-рыў». Выдаецца газ. «Патрыёт».
М.М.Кірпіч, Р.Р.Паўлавец.
УШАЧА, рака ў Докшыцкім, Ушацкім і Полацкім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 118 км, пл. вадазбору 1150 км2. Пачынаецца ў Док-шыцкім р-не, за 5 км на ПдЗ ад в, Пу-цілкавічы Ушацкага р-на. Цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзв. і Полацкай нізіны, праз азёры Мурагі, Тартак, Цар-кавішча, Замошша, Вял. Існа, Бароды і Варонічы. Вусце насупраць размешча-най на правым беразе р. Зах. Дзвіна в. Цюлькі Полацкага р-на. Асн. прьпокі: Ідута, Альзініца, Нежлеўка (злева) і Крашанка (справа). Даліна да в. Пуціл-кавічы невыразная, ніжэй трапецапа-добная, шыр. да вусця р. Альзініца да 1 км, ніжэй 300—400 м, месцамі звужаец-ца да 200 м. Схілы сярэдне стромкія і стромкія, выш. 8—15 м, месцамі 20—30 м, парэзаны ярамі і лаічынамі, за 1 км ніжэй в. Каўтуны абрываюцца ўступам выш. да 6 м. Пойма двухбаковая, да вусця р. Альзініца нізкая, забалочаная, шыр. 400—600 м, на асобных участках да 1,5 км, ніжэй высокая, звужаецца да 30—50 м, месцамі знікае. Рэчышча зві-лістае і моцназвілістае, зарастае, трап-ляюцца валуны дыяметрам да 1,5 м. У верхнім цячэнні шыр. рэчышча 3—10 м, ніжэй воз. Вял. Існа 30—40 м. Берагі стромкія, абрывістыя, месцамі нізкія і забалочаныя. Ледастаў ад 1-й дэкады снеж. да пач. красавіка. Працягласць
Рака Ушача ў ніжнім цячэнні.
веснавога разводдзя каля 60 сут, на гэ-ты перыяд прыпадае 50% гадавога сцё-ку. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню да 1,5 м. Сярэд-негадавы расход вады ў вусці 8 м3/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. На рацэ г.п. Ушачы.
А.А.Макарэвіч-
УШАЧЫ, гарадскі пасёлак, цэнтр Ушацкага р-на Віцебскай вобл., на р. Ушача (бас. р. Зах. Дзвіна). Вузел аўга-
дарог на Мінск, Віцебск, Полацк, Ле-пель, Улу. За 150 км на 3 ад Віцебска, 36 км ад чыг. ст. Лепель. 6,1 тыс. ж. (2002).
Ввдомы з 16 ст. як сяло ў Полацкім ваяв., уладанне А.Сялявы і яго сыноў. 3 1594 цэнтр воласці. 3 1624 уладанне полацкага стольніка Ю.Кляноўскага. У 1667 меліся прыстань, царква, манастыр, карчма, 2 кірмашы на год. 3 1672 маёмасдь Д. Радзімінскага-Францкеві-ча, пабудаваны манастыр базыльян. У 17—18 ст. У. належалі Шчытам, Жабам, Плятэрам. У 1716 падваявода полацкі У.Жаба заснаваў касцёл і дамініканскі кляштар. У 1758 У. ат-рымалі магдэбургскае права і герб (выява св. Лаўрэна ў белым полі каля залатой ракі). 3 1776 цэнтр ч. Полацкага ваяв., што засталася ў Рэчы Паспалітай. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, заштатны горад, мястэчка, да 1805 — цэнтр Лепельскага пав., потым воласці ў Віцебскай губ. У 1880 ва У. вінакурны з-д, вадзяны млын, 2 царквы, касцёл, 18 крам, 3 яўр. ма-літоўныя школы; у 1890 адкрыта царк.-пры-ходская школа. У 1897 — 1268 ж., 170 дамоў, гарбарны і паташны з-ды, вадзяны млын, ля-чэбніца, аптэка, 2 заезныя дамы, 16 крам, 8 шьшкоў. 3 1919 у складзе РСФСР, з 1924 у БССР, цэнтр Ушацкага раёна Полацкай (да 1930), потым Лепельскай (1931—38) акруг. 3 1938 гар. пасёлак Віцебскай вобл. У Вяд. Айч. вайну з 3.7.1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў гар. пасёлку 735 чал. Дзейнічала Ушацкае патрыятычнае падполле. У канцы вер. 1942 партызаны раз-грамілі ва У. варожы гарнізон (гл. Ушацкі бой 1942), вызвалілі ад гітлераўцаў Ушацкі і су-седнія з ім раёны, у выніку была ўтворана Ушацкая, пазней Полацка-Лепельская парты-занская зона. Са снеж. 1943 да крас. 1944 ва У. дыслацыраваліся штабы Полацка-Лепельс-кай аператыўнай груны ЦК КП(б)Б і БШПР, партыз. брыгады імя Чапаева, размяшчалася падп. друкарня. У 1944—54 у Полацкай, з 1954 у Віцебскай абласцях. У 1962—66 у Ле-пельскім р-не. У 1969 — 2459 жыхароў.
Працуюць ільно- і агароднінасушыль-ны з-ды, прамкамбінат «Універсал», лясгас. Сярэдняя, спарт. і муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, камбі-нат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Мікалаеўская царква. Ушацкі му-зей народнай славы. Брацкія могілкі пар-тызан, падпольшчыкаў і сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму. На ўсх. ускраі-не У. гарадзішча днепра-дзвінскай куль-туры і ранняга феадалізму (11—13 ст.).