Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
В.В.Віталёва.
ЎШБА, У ж б а, двухгаловая стромасхі-лавая вяршыня ў цэнтр. ч. Вял. Каўка-за, на ПдУ ад Эльбруса, у Грузіі. Выш. да 4700 м. Складзена з гранітаў. Ледаві-кі (Гуль, Ушбінскі). Альпінізм.
УІІІУ, у - ш у (кіт., літар. — воінскае мастацтва), комплексы фіз. пракгыка-ванняў і прыёмаў бою з рознымі відамі зброі і без яе; традыцыйная кітайская сістэма ўдасканалення асобы.
Узнікла ў Стараж. Кітаі каля 2 тыс. г. на-зад. Як від спорту ў Кітаі развівалася з 1920-х г., пазней пашыралася ў інш. краінах (каля 50; 2001). Міжнар. федэрацыя У. створана ў 1990, прызнана Міжнар. алімп. к-там у 2000. Чэмпіянаты Еўропы праводзяцца з 1990, све-ту — з 1991. Спарт. У. ўключае асн. кірункі: таолу, традыц. У. і саньда. Т а о л у — асно-ватворны змест У., у якім сканцэнтраваны асн. прыёмы вядзення бою і спосабы вало-дання зброяй. Спаборніцгвы праводзяцца на пляцоўцы 8 х 14 м, вынікі ацэньваюцца па 10-бальнай шкале. С а н ь д a — кантактныя паядынкі, якія складаюцца з 3 раундаў па 2 мін. Пераможца вызначаецца ў кожным ра-ундзе.
На Беларусі развіваецца з 1989; федэ-рацыя У. створана ў 1991, рэарганізава-на ў 1994. 3 1998 існуе Бел. федэрацыя ушу і цыгун. У.Б.Лашакоў.
УШЧЬІЛЬНЕНЫЯ ПАСЕВЫ выро шчванне ў міжраддзях адной с.-г. куль-туры інш. культуры (ушчыльняльнай). Дазваляе больш прадукцыйна выкарыс-тоўваць пасяўную плошчу і павышаць ураджайнасць. Найб. пашыраны ў ага-родніцтве, напр., вырошчванне цвятной капусты ў міжраддзях памідораў позніх сартоў, аіуркоў — у міжраддзях позняй капусты ці морквы; у ахоўным грун-це — вырошчванне пекінскай капусты, салаты, зялёнай цыбулі і інш. у міжрад-дзях агуркоў.
УШЬІНСКАС (Usinskas) Стасіс (20.6.1905, г. Пакруаіс, Літва — 12.6.1974), літоўскі мастак; заснавальнік школы літ. вітража. Засл. дз. маст. Літ-вы (1974). У 1925—29 вучыўся ў Каў-наскай маст. школе, у 1929—32 — у маст. акадэміях Парыжа. На яго твор-чаець паўплывала мастацтва канструк-тывізму. 3 1933 выкладаў у ВНУ Каўна-са і Вільнюса (з 1946 праф.). У 1936 засн. т-р марыянетак. Для твораў У. ха-рактэрны наватарскія сродкі выяўлен-ня, дэкаратыўнасць і манументальнасць форм: у Каўнасе — вітражы банка (1927), «Літоўка» і «Будаўнік» у Палацы прам-сці і буд-ва (1937), «Грунвальд-ская бітва» (1947), «Крысціёнас Дане-лайціс» (1965); праекты плафонаў залы Дома авіятараў (1937). Аўгар жывапіс-ных карцін («Маці з дзіцем», 1930; «Сон у летнюю ноч», 1949), лялек для лялечных спектакляў і фільмаў. Дзярж. прэмія Літвы 1972.
Літ:. Кулешова В.Н. Стаснс Ушнн-скас. М., 1973.
УШЫНСКІ Канстанцін Дзмітрыевіч (2.3.1824, г. Тула, Расія — 3.1.1871), заснавальнік пед. навукі ў Расіі, літара-тар, журналіст. Скончыў Маскоўскі ун-т
(1844). У 1846—49 праф. Яраслаўскага Дзямідаўскага юрыд. ліцэя, адкуль звольнены з-за падазрэння ў паліт. не-надзейнасці. 3 1850 у дэпартаменце за-межных спраў, адначасова супрацоўні-чаў у часопісах. 3 1854 выкладчык і ін-спектар Гатчынскага сіроцкага ін-та, у 1859—62 інспекгар Смольнага ін-та. Адначасова ў 1860—61 рэдагаваў «Жур-нал Мнннстерства народного просве-шення». У 1862 пад націскам кансерва-тараў пакінуў працу і выехаў у Швейца-
К.Дз.Ушынскі.
рыю для вывучэння школьнай адука-цыі. 3 1 867 у Расіі, займаўся літ. дзейнасцю. Выступіў як тэарэтык і рэ-фарматар педагогікі, школьнай і настаў-ніцкай адукацыі. У аснове яго пед. сіс-тэмы дэмакратызацыя нар. адукацыі і ідэя народнасці выхавання: прызнанне працоўнага народа як творчай сілы ў гіст. працэсе і яго права на паўнацэн-ную адукацыю. Развіваў прынцып адзінства адукацыі і выхавання, якія разглядаў як мэтанакіраваны працэс ра-зумовага, маральнага, эстэт. і фіз. фар-міравання асобы. Неабходнай перад-умовай усебаковага развіцця чалавека лічыў працу, асн. задачай выхавання — падрыхтоўку чалавека да самаст. жыц-ця. Яго пед. ідэі адлюстраваны ў навуч. дапаможніках «Дзіцячы свет» (1861), «Роднае слова» (1864, шмат разоў пера-выдавалася), фундаментальнай працы «Чалавек як прадмет выхавання: (Во-пыт педагагічнай антрапалогіі)» (т. 1— 2, 1868—69) і інш.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—11. М.; Л., 1948—52.
Літ:. Лордкнпанндзе Д.О. Педаго-гнческое ученне К.Д. Ушннского. 3 мзд. М., 1954; Струмннскнй В.Я. Основы н снстема дндактнкн К.Д. Ушннского. М., 1957; Соловейчнк С.Л. Час ученнчес-тва. 2 нзд. М., 1972; Егоров С.Ф. К.Д.Ушнвсклй. М., 1977; К.Д.Ушннскнй: Бнблногр. указ. тр. н лнт. о жнзнн н деягель-ностн К.Д.Ушянского (1848—1984). М., 1985.
УШЭСЦЕ, Узнясенне Г а с -п о д н я е, адно з дванадзесятых свят праваслаўнай царквы, якое адзначаецца на 40-ы дзень пасля Вялікадня. Рэліг аснову У. складае евангелічнае паданнс пра ўзнясенне Ісуса Хрыста на неба, якое трактуецца як напамін аб прыяры-тэце духоўнага над цялесным, як пац-вярджэнне магчымасці ўваскрашэння ўсіх праведнікаў пасля смерці. Святка-ванне У. зафіксавана ў 4—5 ст., канон свята ўстаноўлены ў 8—9 ст. Аналатіч-нае свята ёсць і ў каталіцкай царкве.
УЙБ, В е б (Webb) Сідней і Беатрыса, брытанскія грамадскія дзеячы, экана-місты, гісторыкі, тэарэтыкі трэд-юнія-нізму і фабіянскага сацыялізму. Муж і жонка. Сідней Джэймс У. (13.7.1859, Лондан — 13.10.1947), юрыст, барон (з 1929). У 1878—91 пра-цаваў у розных мін-вах. Адзін з засна-вальнікаў і кіраўнікоў Фабіянскага та-варыства. Разам з жонкай займаўся пы-таннямі сац. рэформ і прафс. руху, у 1895 заснаваў Лонданскую школу эка-номікі і паліт. навукі, а ў 1913 — час. «New Statesman» («Новы дзяржаўны дзеяч», цяпер «Новы дзяржаўны дзеяч і грамадства»). 3 1922 дэп. палаты аб-шчын ад Лейбарысцкай партыі, з 1929 чл. палаты лордаў. У 1924 міністр ган-длю, у 1929—30 міністр дамініёнаў, у 1929—31 міністр калоній. Аўтар прац «Псторыя трэд-юніянізму» (1894), «1н-дустрыяльная дэмакратыя» (т. 1—2, 1897), «Прадухіленне нястачы» (1911), «Савецкі камунізм — новая цывіліза-цыя?» (т. 1—2, 1935; усе разам з жон-кай) іінш. М а р т а Беатрыса У. [народжаная Потэр (Potter); 22.1.1858, Глоетэр, Вялікабрытанія — 30.4.1943], Займалася пытаннямі прафс. руху і сац. лалітыкі. Аўтар прац «Кааператыўны рух у Вялікабрытаніі» (1891), «Маё вуч-нёўства» (1926), «Наша таварыства» (выд. 1948).
УЭБСТЭРА СЛОЎНІКІ тлумачальныя слоўнікі англ. мовы, якія выдаваліся і перавыдаюцца ў ЗША. Гіершы з іх «Амерыканскі слоўнік англійскай мо-вы» (т. 1—2, 1828; 2-е дапрацаванае выд. 1841) выдаў амер. лексікограф Н.Уэбстэр. У 1843 пасля яго смерці вы-давецкія правы набылі Дж. і Ч.Мерыям і ў 1847 выпусцілі 1-ы поўны слоўнік выд-ва «Мерыям-Уэбстэр» у серыі такіх даведнікаў. Сярод іх; «Поўны амеры-канскі слоўнік англійскай мовы» (1864), «Міжнародны слоўнік Уэбстэра» (1890), «Новы міжнародны слоўнік Уэбстэра» (1909; 2-е выд. 1934; 3-е выд. 1961). Выключным па аб’ёме (больш за 450 тыс. слоў) і навук. якасці стаў тлума-чальны «Трэці новы поўны міжнародны слоўнік англійскай мовы Уэбстэра» (1961; перавыдаваўся 6 разоў; у перавы-данне 1993 уключаны «Дадатак»). На базе гэтага даведніка кампанія «Меры-ям-Уэбстэр» выпускае серыю англамоў-ных слоўнікаў меншых памераў, у т.л. «Універсітэцкі слоўнік Уэбстэра» (9-е выд. 1983), «Слоўнік англійскага сло-ваўжывання Уэбстэра» (1989).
В.К.Шчэрбін.
УЭД (араб), вадзі, сухія большую ч. года даліны часовых вадацёкаў у Саха-ры і на Аравійскім п-ве. У даўжыню да-сягаюць некалькіх соцень кіламетраў, заканчваюцца звычайна ў бяссцёкавых упадзінах. Пасля моцных ліўняў на ка-роткі час напаўняюцца вадой. У Аўстра-ліі наз. крык, у Сярэдняй Азіі — узбой.
УЭЙК 295
УЭДЖВУД, В е д ж в у д (Wedgwood) Джазая (12.7.1730, г. Бёрслем, Вяліка-брытанія — 3.1.1795), англійскі мастак, прадпрымальнік. 3 1752 працаваў у г. Сток-он-Трэнт, з 1759 —у Бёрслеме. У 1769 засн. пас. Этрурыя з фаянсавым з-дам. Вынайшаў і ўдасканаліў выса-каякасныя фаянсавыя масы, у т.л. крэма-вую, «базальтавую», «яшмавую», з т.зв. каменнай масы (матэрыялу, блізкага да фарфору, але непразрыстага і шчыльна-га, матава-блакітнага, светла-зялёнага і чорнага колераў) ствараў, часта з Дж.Флаксменам, класіцыстычныя, строгія па формах посуд, вазы, дэкар. ўстаўкі для мэблі са светлымі рэльефамі ў духу ант. пластыкі.
Літ:. Kelly A The story of Wedgwood. London, 1975.
УЭД-МЕДАНІ, другая назва г. Вад-Ме-дані ў Судане.
УЙД-ШЭЛІФ. другая назва р. Шэліф у Алжыры.
У^ДЭЛА МОРА (Weddell Sea), ускраін-нае мора Атлантычнага ак. каля берагоў Зах. Антарктыды, паміж Антарктычным п-вам на 3 і Зямлёй Нокса на У. Пл. 2910 тыс. км2. Найб. глыб. 6820 м. Б.ч. года ўкрьпа дрэйфуючымі льдамі, шмат айсбергаў. Каля берагоў шэльфавыя ле-давікі. Водзяцца кіты і цюлені. Адкрыта ў 1823 англ. экспедыцыяй Дж.Уэдэла, у 1900 названа яго імем.
УЭЗЕРЫ (Wetherbee) Джэймс (н. 27.11.1952, г. Флашынг, штат Нью-Йорк, ЗША), касманаўт ЗША. Скончыў ун-т Нотр-Дам (1974). 3 1975 у ВМФ ЗША. 3 1984 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экі-пажаў касм. караблёў (KK): 9— 20.1.1990 — на КК «Калумбія» (як пі-лот), 22.10—1.11.1992 — на КК «Ка-лумбія», 3—11.2.1995 — на КК «Дыс-каверы», 26.9—6.10.1997 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 8—21.3.2001 — на КК «Дыска-веры» па праграме работ з Міжнар. касм. станцыяй (усе палёты — як ка-мандзір КК). У космасе правёў 52,65 СУТ' У. С.Ларыёнаў.
УЭЙК АСТРАВЫ (Wake island), ула-данне ЗША у цэнтр. ч. Ціхага ак., на паўн. перыферыі Мікранезіі. Уключае а-вы Уэйк, Уілкс і Піл. Пл. 6,5 км2. Нас. каля 2 тыс. чал. (1998) — амеры-канцы (ваеннаслужачыя і кантракгнікі). Уэйк — атол падковападобнай формы, узвышаецца над паверхняй акіяна ў ся-рэднім на 3,5 м. Клімат пасатны, параў-нальна сухі. Ападкаў да 1000 мм за год. Бываюць тайфуны. Глебы пясчаныя, малаўрадлівыя. Жывёльны і расл. свет бедны. Усе прамысл. і харч. тавары ім-партуюцца. Кабельная сувязь з Ганалу-лу і Гуамам.
296
УЭЛЕ
Атол Уэйк да адкрыцця ісп. мараплаўцам А.Менданья дэ Нейра у 1568 і паўторна ў 1796 англ. капітанам У.Уэйкам быў ненаселены. 3 1899 уладанне ЗША. Напярэдадні 2-й сусв. вайны тут пачалі буд-ва ваен. базы. У 1941-— 45 акупіраваны яп. войскамі. Пасля вайны на в-ве Уэйк створана база ВПС ЗША Аэра-дром на в-ве Уэйк выкарыстоўваепца як мес-ца для аварыйных пасадак самалётаў пры вы-карыстанні трансціхаакіянскіх рэйсаў.
Т.Х.Уэлер.
Г.Дж.Уэле.
У^ЛЕ (Uele), рака на Пн Дэмакратыч-най Рэспублікі Конга, левая састаўляю-чая р. Убангі (бас. р. Конга). Даўж. больш за 1000 км, пл. бас. каля 140 тыс. км2. Вытокі ў Сініх гарах, на 3 ад воз. Мабуту-Сесе-Сека, у верхнім цячэнні наз. Кібала. Сярэдні гадавы расход вады каля 1700 м3/с. Парожыстая, несудна-ходная. Выкарыстоўваецца для арашэн-ня.