Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
А.М. Сасім.
ФАБУЛА (ад лац. fabula паданне, байка, казка, апавяданне), сістэма знешняга дзеяння ў творы, якая можа перадавац-ца немаст. спосабам, пераказвацца. З’яўляецца падзейнай схемай сюжэта, пакідаючы па-за ўвагай нязначныя мо-манты знешняга дзеяння. У літ.-знаў-стве служыць для канкрэтызацыі зместу твора. Ствараецца ўчынкамі, паводзіна-мі, дыялогамі персанажаў. Залежыць ад жанру, індывід. маст. стылю твора. Ха-рактэрна для эпічных і драм. твораў. Моцная Ф. ў творах з вострай інтрыгай, дзе харакгары герояў раскрываюцца праз іх справы (творы Я.Маўра, І.Ша-мякіна, У.Караткевіча). Вострую Ф. практыкавалі рамантыкі, каб дасяг-нуць маст. кантрастнасці, выявіць не-звычайнае ў жыцці, эмацыянальна ўздзейнічаць на чытача. У рэаліст. л-ры Ф. значна нейгралізуецца багаццем фактуры. У сучаснай бел. прозе Ф вы-яўляецца досыць скупа (творы І.Пташ-нікава, А.Жука, В.Адамчыка, В.Карама-зава, І.Чыгрынава і інш ).
Літ.: Кожннов В. Сюжет, фабула, композяцвя // Теорня лмтературы: Основные пробл. в нсг. освешеннм. М., 1964; П ятке -віч А Сюжэт. Кампазіцыя. Характар. Мн., 1981. А.М.Пяткевіч.
ФАВАРЫТ (італьян. favorito ад лац. favor прыхільнасць), 1) любімец важнай і ўплывовай асобы, які карыстаецца рознымі прывілеямі і пэўным чынам уздзейнічае на погляды і паводзіны свайго заступніка; таксама чый-н. любі-мец, якому аддаюць перавагу, кім ціка-вяцца больш за інш. 2) У спорце — той, хто мае найб. шанц на першынство (першапачаткова — конь, коннік або каманда ў скачках).
ФАВІЗМ (ад франц. fauve дзікі), кіру-нак у франц. мастацтве пач. 20 ст. Ха-рактэрныя яго асаблівасці — гранічна інтэнсіўнае гучанне адкрытых колераў, супастаўленне кантрастных храматычных плоскасцей, абагульненых контурам, звядзенне формы да простых абрысаў без святлоценявой мадэліроўкі і ліней-най перспектывы. Плоскасная тракгоў-ка форм, насычанасць чыстых колераў, энергічна падкрэслены контур абумоў-ліваюць дэкаратыўнасць фавісцкага жы-вапісу. Група мастакоў, у якую ўваходзі-лі \.Матыс, Ж.Руо, К.Дэрэн, \.Марке, М.Взамінк, Ж.Брак, Р.Дзюфі, А.Фрыез, Ж.Фландрэн, К. ван Данген, праявіла сябе на парыжскіх выстаўках 1905, 1906, 1907. Назва «Ф » адлюстроўвае рэ-акцыю сучаснікаў на ўразлівую экзаль-тацыю колеру, «дзікую» выразнасць фарбаў. Ф. меў агульныя рысы з жспрэ-сіянізмам.
Да арт Фавізм. A M а т ы с. Цыганка. 1906.
ФАВОРСКІ Алег Мікалаевіч (н. 27.1.1929, г. Саратаў, Расія), расійскі вўчоны ў га-ліне цеплатэхнікі. Акад. Pac. АН (1990, чл.-кар. 1981). Скончыў Маскоўскі аві-яц. ін-т (1951). У 1951—73 і 1987—94 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання. У 1973—87 ген. дырэкгар, гал. канструк-тар маскоўскага НВА «Саюз». У 1995— 2002 акад.-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. праблем энергетыкі Pac. АН. 3 2001 дырэктар НДІ энергетычнай палі-тыкі (Масква). Навук. працы па цепла-
ФАВОРСКІ
301
тэхн. даследаваннях газатурбінных руха-вікоў, ядз. і касм. энергаўстановак і ру-хавікоў, цеплаабмене ў космасе, экала-гічных праблемах энергетыкі. Ленінская прэмія 1982. Дзярж. прэмія Расійскай Федэрацыі 2000.
Тв:. Основы теорнн косммческнх электро-реакгявных двнгательных установок. 2 мзд. М., 1978 (разам з В.В.Фішгойтам, Я.І.Янтоў-скім); Контактный теплообмен в газотурбнн-ных двнгателях н энергоустановках. М., 1978 (разам з В.А.Мальковым, У.М.Ляонцьевым); Вляянне авнацнн на атмосферу: Пробл. н перспектнвы нсслед. М., 1998 (разам з В.Б.Паповічавай, А.М.Старыком).
М. М. Касцюкевіч.
А.М.Фаворскі АЯ.Фаворскі
ФАВбРСКІ Аляксей Яўграфавіч (3.3.1860, г. Паўлава Ніжагародскай вобл., Ра-сія — 8.8.1945), расійскі хімік-арганік, заснавальнік хіміі ацэтыленавых злу-чэнняў, стваральнік навук. школы. Акад. AH СССР (1929, чл.-кар. 1921). Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пе-цярбургскі ун-т (1882), дзе і працаваў (з 1896 праф.). Адначасова ў 1897—1908 у Пецярбургскім хіміка-тэхнал. ін-це, з 1919 у Дзярж. ін-це прыкладной хіміі, у 1934—38 у Ін-це арган. хіміі AH СССР (яго заснавальнік і дырэктар). Рэдактар «Журнала Русского фмзлко-хмммческо-го обіцества» (з 1900) і «Журнала обіцей хлмлл» (з 1931). Навук. працы па хіміі вытворных ацэтылену і цыклічных вуг-левадародаў. Адкрыў ізамерызацыю ацэтыленавых вуглевадародаў (ацэты-лен-аленавую перагрупоўку, 1887) — агульны метад сінтэзу ацэтыленавых і дыенавых вуглевадародаў, новы від іза-мерызацыі а-галагенкетонаў у карбо-навыя к-ты, іх эфіры або аміды пад уз-дзеяннем асноў — адпаведна шчолачаў, алкагалятаў або амінаў (рэакцыя, ці пе-рагрупоўка Ф.; 1894) і рэакцыю атры-мання трацічных ацэтыленавых спіртоў кандэнсацыяй ацэтыленавых вутлевада-родаў з карбанільнымі злучэннямі (ацыклічнымі кетонамі, альдэгідамі) у прысутнасці асноў (рэакцыя Ф.; 1905). Атрымаў дыаксан і распрацаваў спосаб яго сінтэзу. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.: Нзбр. тр. М.; Л., 1961.
Літ.: АЕ.Фаворсклй. М.; Л., 1947; Фа-в о р с к а я Т.А АЕ.Фаворсклй. Л., 1968.
А.І.Валожын.
302 фаворскі
ФАВбРСКІ Уладзімір Андрэевіч (15.3.1886, Масква — 29.12.1964), ра-сійскі графік і жывапісец. Нар. маст. СССР (1963). Правадз. чл. AM СССР (1962). Вучыўся ў студыі К.Юона ў Маскве і ў маст. школе Ш.Холашы ў Мюнхене (1906—07), на мастацтвазнаў-чым ф-це Маскоўскага ун-та (1907—13).
У.Фаворскі. Плач Яраслаўны. Ілюстрацыя да
Праф. ін-таў у Маскве: Вышэйшага маст.-тэхн. (1907—13), паліграф. (1930—34), выяўл. мастацгваў (1934—38), прыкладнога і дэкар. мастацтваў (1942—48). Працаваў у галіне кніжнай і станковай графікі (пераважна ксілагра-фіі), манум. і тэатр.-дэкарацыйнага жы-вапісу. Імкненне да філас. асэнсавання жыцця вызначылі яго пошукі вобраз-ных абагульненняў і выразнай дэкара-тыўнасці. Яго творчасць садзейнічала развіццю ксілаграфй, усталяванню пры-нцыпаў афармлення кнігі як адзінага маст. твора. Сярод работ: іл. да кніг — «Кніга Руф» (1925), «Слова аб палку Ігаравым» (1938, 1954, 1961), санеты У.Шэкспіра (1948, 1952, 1955, 1960, 1964), «Барыс Гадуноў» (1956, 1960) і «Маленькія трагедыі» (1961) А.Пушкіна; станковыя гравюры — «Кастрычнік 1917» (1928), «Ф.М.Дастаеўскі» (1929), «За мір» (1959); серыя «Вялікія рускія палкаводцы» (1945—47). Сярод манум. работ — афармленне фасада сав. па-вільёна на Сусв. выстаўцы ў Парыжы (1937), мазаіка будынка сав. пасольства ў Варшаве (1955); тэатр.-дэкарацыйныя работы — «Дванаццатая ноч» Шэкспіра (1933, у Маскоўскім Маст. т-ры 2-м) і інш. Ленінская прэмія 1962. Іл. гл. та-ксама да арт. Кніжная графіка.
Тв:. О художннке, о творчестве, о кннге. |М., 1966]; Рассказы художннка-гравера. М., 1976.
Літ. Халамннскнй Ю.Я. В.АФа-ворскнй. М., 1964; Квнга о В.Фаворском. М., 1967. І.В.Назімава.
ФАВУС, п а р ш а, грыбковае захвор-ванне скуры, валасоў і пазногцяў. Зара-жэнне адбываецца пераважна пры не-пасрэдным кантакце з хворым на Ф., праз прадметы, якімі ён карыстаўся. Прыкметы: на валасістай ч. галавы з’яў-ляюцца чырв. запаленчыя ачагі і круг-лыя жоўгыя корачкі, якія лушчацца; пазней угвараецца суцэльная сухая кор-ка. Пад коркай скура галавы атрафіру-
ецца, робіцца тонкай, бліскучай, гінуць валасяныя цыбуліны. Ф прыводзіць да аблысення. Лячэнне тэрапеўтычнае.
...ФАГ, ...ФАГ(і), ...ФАІ'ІЯ (ад грэч. phagem есці, пажыраць), другія састаў-ныя часткі складаных слоў, якія адпавя-даюць паняццям «пажыральнік», «паг-лынальнік» (напр., бактэрыяфагі, фіта-фагі) і паказваюць на сувязь з працэсамі паядання, пажырання (напр., манафагі).
кнігі «Слова аб палку Ігаравым». Разварот. 1954.
ФАІАЦЫТбЗ (ад грэч. phagos пажы-ральнік + kytos клетка), акгыўнае за-хопліванне і паглынанне мікраскапіч-ных іншародных жывых аб’ектаў (бак-тэрыі, фрагменты клетак) і цвёрдых часцінак аднаюіегачнымі арганізмамі ці некат. клеткамі шматклетачных жывёл (фагацытамі). Адкрыты І.І.Мечнікавым у 1882. Складаецца з паслядоўных ста-дый: збліжэнне аб’екта Ф. і фагацыта, размяшчэнне аб'екга на паверхні фага-цытуючай клеткі (атракцыя), паглынан-не, ператраўліванне. Адыгрывае важную ролю пры запаленні, гаенні ран, як фактар неспецыфічнага імунітэту.
ФАГАЦЫТЫ (ад грэч. phagos пажы-ральнік + ...цыт), спецыялізаваныя ахоўныя клеткі злучальнай тканкі жы-вёл і чалавека, здольныя да фагацытозу. У беспазваночных фагацытоз ажыццяў-ляюць амёбацыты. Ў млекакормячых актыўнымі Ф. з’яўляюцца нейтрафілы крыві, клеткі рэтыкула-эндатэліяльнай сістэмы (гл. Макрафагічная сістэма), здольныя ператварацца ў актыўных макрафагаў. Нейтрафілы фагацытуюць дробныя часцінкі (напр., бактэрыі), макрафагі — больш буйныя (загінуў-шыя клеткі, іх ядры і інш.).
ФАГІ. тое, што бактэрыяфагі.
ФАГОТ (італьян. fagotto літар. — вузел, звязка), 'драўляны духавы язычковы муз. інструмент. Mae ствол (складзены ўдвая і злучаны ўнізе ў форме лац. літа-ры U) з канічным каналам, агульная даўж. каля 2,5 м. Складаецца з падвой-нага трысняговага язычка, S-падобнай метал. трубкі, драўляных кален (малога, падвойнага і вял.) і раструба. 25—30 гу-кавых адтулін, 5 з іх закрываюцца паль-цамі, астатнія — клапанамі. Дыяпазон В1—g2. Басовая разнавіднасць — кон-трафагот (з дыяпазонам на актаву ніжэй Ф.). Выкарыстоўваецііа ў сімф. і духа-вым аркестрах, як сольны інструмент.
Прататып Ф. — дульцыян, вядомы ў Італіі з 1540-х г. Ме) шмат разнавіднасцей, у т.л «Ф.-харыст», які ствараў басовую аснову ў касцельным хоры. У 17 ст. набыў сучасную канструкцыю. У 19 ст. ўдасканальваўся К.Альмэнродэрам і І.Гекелем. Творы для Ф. стваралі АВівальдзі, В.АМоцарт, К.М.Ве-бер, К.Сен-Санс, Э.База.
На Беларусі прататып Ф. (т. зв. шторт) згадваецца ў пач. 17 ст. 3 18 ст. Ф. быў пашыраны ў магнацкіх, кляш-торных, вайск. капэлах ВКЛ (Гродна, Нясвіж, Слонім і інш.). Творы для Ф. пісалі бел. кампазітары М.Аладаў, А.Багатыроў, П.Падкавыраў, У.Солтан і інш. Сярод бел. фагатыстаў С.Ажыгін, У.Апацкі, Я.Барташэвіч, В.Беліхаў, У.Будкевіч, /УКандрашоў, А.Новікаў, І.Стыдэль, У.Штокалаў.
Літ.: Л е в м н С.Я.Фагот. 2 мзд. М., 1983; Ф р а л о ў А.В. Тэрміналагічныя складанасці ідэнтыфікацыі старадаўніх духавых інстру-ментаў...: Прататып фагота на Беларусі // Весці БДАМ. 2002. № 2; Jansen W. The Basson, its history, construction, makers, playeis and music. Buren, 1978. А.В.Фралоў.
ФАДЗЁЕВА Кацярына Юр’еўна (н. 24.8.1968, г. Цюмень, Расія), бел. ар-тыстка балета. Нар. арт. Беларусі (1999). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1986). 3 1986 салістка Нац. акад. т-ра балета Беларусі. Валодае не-ардынарнымі сцэн. данымі — выразная пластыка, шчырасць, лірычнасць, жа-ноцкасць. Сярод партый: Рагнеда («Страсці» А.Мдывані), лэдзі Макбет («Макбет» В.Кузняцова), Адэта—Ады-лія, Аўрора і фея Бэзу, Маша («Лебядзі-нае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Нікія, Кітры і Мерседэс («Баядэрка», «Дон Кі-хот» Л.Мінкуса), Мірта, Медора («Жы-зэль», «Карсар» А.Адана), Дзяўчына («Балеро» на муз. М.Равеля), Блуднша («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа) Лаўрэат 1-га Міжнар. конкурсу артыс-таў балета імя С.Дзягілева (Масква, 1992).