• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФАЛІКУЛАСТЫМУЛЯВАЛЬНЫ ГАР-мбн, гармон пярэдняй долі гіпофіза. Адкрыты ў 1931. У мужчын стымулюе
    308	фалікуліт
    сперматагенез, у жанчын — рост і выс-пяванне фалікулаў у яечніках.
    Ф.г. — глікапратэід. Разам з лютэінізаваль-ным гармонам узмацняе сакрэцыю жан. пала-вых гармонаў — эстрадыёлу і прагестэрону, якія па механізме зваротнай сувязі тармозяць сакрэцыю Ф.г. Выдзяленне Ф.г. ўзмацняецца асаблівым ршізінг-гармонам гіпаталамуса. У жанчын прадукцыя Ф.г. мае цыклічны харак-тар, звязаны з менструальным цыклам.
    І.М. Семяненя.
    ФАЛІКУЛІТ, гнойнае запаленне вала-сяных мяшочкаў (фалікулаў). Выкліка-ецца стафілакокамі. Адрозніваюць Ф. па-верхневы і глыбокі. Пры паверхневым на твары, шыі, канечнасцях — дроб-ныя вузельчыкі з гнойнай галоўкай, якія падсыхаюць; пры глыбокім — больш буйныя ярка-чырв. конусападоб-ныя ўтварэнні, якія прарываюцца з вы-дзяленнем гною. Лячэнне тэрапеўтыч-нае.
    ФАЛІКУЛЫ (ад лац. folliculus мяшо-чак), мнагаслойныя полыя ўтварэнні ў розных органах пазваночных жывёл і чалавека. Выконваюць шмат функцый: напр., у Ф. валасоў адкрываюцца вывад-ныя пратокі сальных залоз (запаленне Ф. валасоў — фалікуліт), у Ф. яечніка млекакормячых жывёл і чалавека разві-ваюцца яйцаклеткі. Вял. колькасць лім-фатычных Ф. знаходзіцца ў слізістай абалонцы стрававальнага тракту, ды-хальных і мачавых шляхоў
    ФАЛІЦКІ ЛЕСАПІЛЬНЫ ЗАВбД Дзейнічаў у 1898—1910 на чыг. раз’ез-дзе Фалічы Бабруйскага пав. (цягіер вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл). Вырабляў дошкі, брусы, шпалы і інш. Меў паравы рухавік, 2 паравыя ма-шыны. У 1910 працавала 48 чалавек.
    ФАЛІЦКІ МОХ, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл. Засн. ў 1979 для захаван-ня прыродных журавіннікаў. Пл. 1,7 тыс. га. Размешчаны на балоце Фаліцкі Мох вярховага і пераходнага тыпаў, урочышча Уліца, вадазбору р Солан. Пласкахвалістая азёрна-балотная нізіна з астанцамі водна-ледавіковай раўніны. Глебы тарфяна-балотныя (глыб. торфу да 5,5 м, у сярэднім 1,7 м) і дзярнова-падзолістыя пясчаныя. Расліннасць пе-раважна хваёва-сфагнавая і кусцікава-сфагнавая. П.І.Лабанок.
    ФАЛІЯНТ (ням. Foliant ад лац. folium ліст), кніга фарматам у палавіну папя-ровага аркуша, таксама тоўстая кнііа вял. памеру.
    ФАЛКЛЁНДСКАЕ ЦЯЧ^ННЕ, халод-нае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак. каля паўд.-ўсх. берагоў Паўд. Аме-рыкі, галіна Заходніх Вятроў цячэння. Накіравана ад Фалклендскіх (Мальвін-скіх) а-воў да зал. Ла-Плата. Сярэдняя т-ра вады зімой 4—10 °C, летам 8— 15 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Вял. колькасць айсбергаў.
    ФАЛКЛЁНДСКАЯ ВАЙНА, пашыраная ў гіст. л-ры другая назва англа-аргенцін-скага канфлікту 1982.
    ФАЛКЛЕНДСКІЯ (МАЛЬВІНСКІЯ)
    АСТРАВЫ (англ. Falkland Islands, ісп. Islas Malvinas), уладанне Вялікабрьпаніі (аспрэчвае Аргенціна), на аднайм. архі-пелагу ў паўд.-зах. ч. Атлантычнага акі-яна. Пл. 12,2 тыс. км2. Нас. 2,8 тыс. чал. (1998). Адм. ц. — г. Порт-Стэнлі. Афіц. мова — англійская.
    Прырода. Складаецца з 2 буйных а-воў — Усх. Фолкленд (Саледад) і Зах. Фолкленд (Гран-Мальвіна) і каля 200 дробных астравоў. Выш. да 706 м (г. Адам на в-ве Зах. Фолкленд). Берагі моцна парэзаныя. Радовішчы нафты і газу (у шэльфавай зоне). Клімат акія-нічны, халаднаваты, з моцнымі вятрамі і туманамі. Сярэднегадавыя т-ры не пе-равышаюць 10 °C, ападкаў 600—-700 мм за год. Злакавыя лугі, пусткі і тарфяныя балоты. Шмат марскіх птушак.
    3Й----512
    в.НьЮ-
    ■АйленЗ
    ФАЛКЛЕНДСКІЯ (МАЛЬВІНСКІЯ) АСТРАВЫ (спрэчн. Брыт.Арг.)
    _______Маштаб 1:5 500 000
    «Лайўлі-АйленЗ
    в.Блінер
    Фалклендскія
    (Малыінскія)
    60°н* зах. ад Грынвіча
    Рой-Коу
    'гАда^^
    \^Гоеард
    м.Порпес а-вы Сі-Лаян
    
    в ФтройО
    в.Саўт в.Уэстпайнт
    в.УэЗэл
    .ь&Уолкер-^ -Нрын ° в' оНорт-Арм
    °Х ІоРТ-Стэнлі
    Насельніцтва. Асн. насельнііггва — англічане і шатландцы. Большасць вер-нікаў — пратэстанты. Сярэдняя шчыльн. 0,23 чал. на 1 км2. Адзіны го-рад — Порт-Стэнлі (1,6 тыс. ж., 1998) на в-ве Усх. Фолкленд. Большая ч. на-сельніцтва занята ў жывёлагадоўлі.
    Гісторыя. Адкрыты ў 1592 англ. капі-танам Дж.Дэйвісам. У 1764 франц. ма-раплавец Л.АБугенвіль заснаваў на Усх. Фолклендзе франц. пасяленне, у 1765 англ. пасяленне ўзнікла на Зах. Фол-клендзе. У 1767 франц., а ў 1770 англ. каланісты выгнаны іспанцамі, якія аб-вясцілі Ф.(М.)а. сваім уладаннем. У 1820 правы на Ф.(М.)а. заявіла Аргенці-на і прызначыла туды свайго губерната-ра. У 1833 астравы захапіла Вялікабры-танія (з 1892 асобная яе калонія) і зася-ліла іх выхадцамі з Брытанскіх а-воў. У 1965 Аргенціна дамаглася ад ААН пры-знанпя Ф.(М.)а. тэрыторыяй, якая пад-лягае дэкаланізацыі, нягледзячы на тое, што ў 1964 б.ч. жыхароў выказалася за захаванне папярэдняга статуса. Англа-аргенцінскія перагаворы пра статус
    Ф.(М.)а. не далі выніку. У 1982 Арген-ціна гвалтоўна ўсталявала свой кан-троль над Ф.(М.)а., што прывяло ца Ан-гла-аргенцінскага канфлікту 1982, які скончыўся перамогай брыт. войск і ад-наўленнем над Ф.(М.)а. брыт. суверэні-тэту.
    Гаспаларка. Эканоміка грунтуецца на гадоўлі авечак (больш за 600 тыс. галоў штогод), вытв-сці воўны, футра, мяса. Гадуюць гаксама буйн. par. жывёлу (Kana 10 тыс. галоў), коней. Рыбалоўства і промысел марскога звера. Вырошчва-юць авёс, агародніну (бульба, капуста, буракі, цыбуля). Ёсць ф-ка па сартаван-ні воўны і невял. прадпрыемствы харч. прам7сці. Транспарт марскі і паветра-ны. Ёсць узлётна-пасадачная паласа для цяжкіх самалётаў. Экспарт (7,6 млн. дол., 1995) воўны, скур, мяса; імпарт (24,7 млн. дол., 1995) паліва, харч. прадуктаў, буд. матэрыялаў, адзення. Асн. гандд. партнёры: Вялікабрытанія, Нідэрланды, Японія. Ф.(М.)а. — важ-ная ваенна-стратэг. база Вялікабрытаніі ў Паўд. Атлантыцы. Грашовая адзін-ка — фалклендскі фунт.
    ФАЛОС, т о л а с (грэч. tholos), ману-ментальнае круглае ў плане збудаванне (грабніца, храм) у эгейскай культуры і ант. свеце. Напр., Ф. Афіны Пранайі ў Дэльфах, пач. 4 ст. да н.э.
    ФАЛЬВАРАК (польск. folwark ад ням. Vorwerk хутар), від феад. зямельнага ўладання ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай: двор феадала з комплексам будынкаў і ўгоддзяў. Стварэнне Ф. найперш бшо выклікана значным ростам попыту на збожжа ў краінах Зах. Еўропы ў канцы 15 — пач. 16 ст. Каб скарыстаць спры-яльную сітуацыю і павялічыць вытвор-часць таварнага збожжа, урад ВКЛ па-чаў рэарганізацыю гаспадаркі, адной з састаўных частак якой стала пашырэн-не старых панскіх двароў і стварэнне Ф. Умовы стварэння Ф. вял. кн. Жыгі-монт II Аўгуст агаварыў ва «Уставе на валокі» 1557. Паводле гэтага дакумента Ф. уяўляў сабой феад. гаспадарку (пан-скі двор з жылымі і гасп. пабудовамі, ворныя і інш. ўгоддзі), заснаваную на працы прыгонных сялян і арыентава-ную на вытв-сць збожжа на продаж. Велічыні фальварковага і сялянскага ворыва суадносіліся як 1:7. Кожная ся-лянская сям’я атрымлівала зямельны надзел памерам у валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна вызначаныя павіннасці. Найб. поўнае ўяўленне пра Ф. даюць інвентары — вопісы феад. уладанняў. У 16 ст. Ф. сталі асновай гаспадарання ў зах. і цэнтр. Беларусі (усх. Беларусь у час актыўнага правя-дзення агр. рэформы бьыа ахоплена Лі-вонскай вайной 1558-—83, і гал. павін-насцю дзярж. сялян тут была даніна для забеспячэння гарнізонаў і войск). У вы-ніку пераводу феад. гаспадаркі на фаль-варкова-паншчынную сістэму значна вырасла вьгтв-сць збожжа і ВКЛ стала адным з асн. яго пастаўшчыкоў у Зах. Еўропу. Заняпад фальваркова-пан-шчыннай сістэмы на Беларусі адбыўся
    ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА 309
    ў сувязі з войнамі сярэдзіны 17 — пач. 18 ст., калі ў выніку страты значнай колькасці насельніцтва і цяглай жывёлы не было мапымасці для апрацоўкі значных абшараў панскага ворыва і ся-ляне пераводзіліся на грашовую рэнту. Новае яе пашырэнне адбылося ў сувязі з правядзеннем Тызенгаўза рэформы. Фальваркова-паншчынная сістэма гас-падарання пачала знікаць у дзярж, ула-даннях з правядзеннем агр. рэформы П.Дз.Кісялёва ў 1830—50-х г., канчат-кова спыніла сваё існаванне пасля ся-лянскай рэформы 1861. Пасля гэтага тэр-мін «Ф» ужываўся пераважна ў вузкім значэнні гэтага слова як назва паселі-шча ці сядзібы — панскага двара з па-будовамі. В.Ф.Голубеў.
    ФАЛЬК Роберт Рафаілавіч (26.10.1886, Масква — 1.10.1958), расійскі мастак. Вучыўся ў маскоўскіх студыях К.Юона і І.Машкова (1903—04), у вучылішчы жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1905—10). Чл. аб’яднанняў «Свет мас-
    Р.Фальк. Чырвоная мэбля. 1920.
    тацтваў», «Бубновы валет», Т-ва мас-коўскіх мастакоў, Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Выкладаў у Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях у Маскве (1918—28), маст. вучылішчы (1941—42) і дэкар.-прыкладным ін-це (1942—44) у Самаркандзе. У 1929—38 працаваў у Парыжы. Зазнаў уплыў позняга імпрэсі-янізму і прымітывізму. Пераасэнсоўваю-чы спадчыну П.Сезана, у тонка распра-цаванай колера-пластычнай форме пе-радаваў складаны навакольны свет: «Чырвоная мэбля» (1920), «Аголеная» (1922), пейзажы Парыжа (1930-я г), «Бульба» (1955), «Аўтапартрэт у чырво-най фесцы» (1957). Афармляў спектаклі ў маскоўскім яўрэйскім т-ры.
    Літ.: Р.Р.Фальк: Беседы об нскусстве. Пнсьма. Воспомннання о художннке. М., 1981.
    ФАЛЬКАНЕТ (італьян. falconetto), ар-тылерыйская гармата калібру 45—100 мм, якая знаходзілася на ўзбраенні ар-мій шэрагу дзяржаў у 16—18 ст. У не-кат. краінах у 18 ст. Ф наз. палкавыя 45—55 мм пушкі. Ф. стралялі пераваж-на свінцовымі ядрамі, перавозіліся 1—2 конямі. На флоце Ф. выкарыстоўваліся на ірабных суднах.
    ФАЛЬКАНЭ (Falconet) Эцьен Марыс (1.12.1716, Парыж — 24.1.1791), фран-цузскі скульптар. Вучыўся ў Парыжы ў скулыггара Ж.Б.Лемуана. Творам 1750—60-х г. уласцівы пераходныя ры-сы ад ракако да класіцызму («Пігмалі-ён», 1763). У 1757—66 кіраваў скульпт. майстэрняй Сеўрскай мануфактуры (гл. Сеўрскі фарфорў ствараў мадэлі для ста-туэтак («Купальшчыца», 1758). У 1766—78 у Расіі, працаваў над помні-кам Пятру I, устаноўленым на Сенац-кай плошчы ў С.-Пецярбургу (галаву Пятра I мадэліравала яго вучанша М.А.Кало). 3 1778 у Галандыі, з 1780 у Францыі. Аўтар тэарэт. твораў па эстэ тыцы франц. Асветніцтва. 1л. гл. да арт Санкт - Пецярбург.
    Літ:. Зарецкая З.В. Фальконе. 2 нзд. Л., 1970; КагановнЧ АЛ. «Медный всадннк»: йсгорня создання монумента. 2 язд. Л., 1982.
    ФАЛЬКЛАРЬІСТЫКА, навука пра народ-ную паэтычную творчасць (фальклор) як неад’емную частку духоўнай культуры народа. Звязана з муз. Ф., этнаграфіяй, літаратуразнаўствам, абрадамі і звы-чаямі, міфалогіяй і інш. Задачы Ф.: збіраць і выдаваць фалькл. творы; дас-ледаваць спецыфічныя рысы калекг. вуснай нар. творчасці, гіст. заканамер-насці яе развіцця, праблемы паходжан-ня фальклору, яго жанравыя асаблівас-ці, ідэйна-эстэт. і інш. функцыі; спалу-чэнне калекі. і асабістага ў творчай дзейнасці майстроў фальклору (сказіце-ляў, казачнікаў, песеннікаў); высвят-ляць узаемасувязі фальклору і л-ры, месца і ролю нар. творчасці ў нар. по-быце, у развіцці нац. культуры; нац. са-мабытнасць і ўзаемадзеянне вусна-паэт. творчасці розных народаў. Глыбокае вывучэнне фальклору магчыма толькі ў працэсе яго вуснага бытавання, выка-нання. Таму збіральніцкія і даследчыц-кія задачы Ф. непадзельныя. Ф. рас-працоўвае свае метады даследавання.