Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Бел. вуснапаэт. творчасць даследавалі рус. фалькларысты Я.Гусеў, М.Краўцоў, Новікаў, В.Сакалова, Э.Памяранцава, К.Чыстоў і інш.; украінскія — АДэй, Бе-разоўскі, Н.Шумада, В.Юзвенка, І.Хланта і інш.; польскія — А.Баршчэўскі, М.Гай-дук, Ф.Сяліцкі, М.Чурак і інш. На між-нар. з’ездах славістаў бел. вучоныя ўзды-маюць складаныя праблемы бел. Ф : «Су-часны стан беларускай народнай паэтыч-най творчасці» (1973, Баргашэвіч і Кабашнікаў), «Беларуская казка ў казач-ным эпасе славян» (1968), «Узаемадзеянне ўсходнеславянскіх фальклорных трады-цый на сучасным этапе» (1988), «Месца фальклору ў сучасных славянскіх куль-турах» (1998, усіх аўтар Кабашнікаў), «Беларуская этнаграфія і фальклор у працах славянскіх вучоных эпохі раман-тызму» (1973, В.Бандарчык і Л.Малаш), «Беларускае вяселле ў яго адносінах да заходнеславянскіх вяселляў — польска-га і славацкага» (1993, Аксамітаў і Бан-дарчык), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паў-днёвых славян» (1978, Гілевіч), «Пры-нцыпы класіфікацыі і выдання фальк-
ФАЛЬСТЭР 311
лорных твораў у шматтомным зводзе беларускай народнай творчасці» (1983), «Беларускі абрадавы фальклор у агуль-наславянскім кантэксце» (1998, аўтар абедзвюх Фядосік), «Каляндарна-песен-ныя, абрадавыя і гульнявыя традыцыі славян у мінулым і сучасным» (1988, З.Мажэйка і Фядосік), «Народна-песен-ная культура Беларусі ў агульнаславян-скім кантэксце» (1998, Мажэйка). Гіс-торыю, тэорыю і эстэтыку бел. муз. фальклору, яго сістэмную тыпалогію, стылявыя харакгарыстыкі, этнамуз. ды-ялекталогію і інш. даследуюць этнаму-зыколагі В.Ялатаў, Мажэйка, Л.Муха-рынская, Т.Якіменка, Т.Варфаламеева. Нар. танц. фальклор даследавалі Ю.Чур-ко і Л. Алексютовіч, муз. інструмен-ты — І.Назіна. Характар узаемасувязей бел. л-ры і вуснапаэт. творчасці дасле-давалі М.Грынчык («Максім Багдановіч і народная паэзія», 1963; «Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі», 1969), А.Макарэвіч («Ад песень і думак народных», 1965), І.Чыгрын («Станаўленне беларускай прозы і фальклор», 1971), А.Лойка («Беларуская паэзія пачатку XX ст.», 1972; «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд», ч. 1—2, 1977—80, 2-е выд. 1989), В.Каваленка («Вытокі. Уплывы. Паскоранасць», 1975; «Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры», 1981), А.Мальдзіс («На скрыжаванні славянскіх традыцый», 1980), М.Тычына («Карані і крона: фальклор і нацыянальная спе-цыфіка літаратуры», 1991) і інш.
3 19 ст. бел. фальклор публікавалі і даследавалі ў-Чэхаславакіі П.Шафарык, А.Чэрны, І.Поліўка. На чэш. мове выд. зб. «Беларускія народныя казкі» (1957), на славацкай «Каток — залаты лабок» (1967). Франц. фалькларыст А Мільен у працы «Песні расійскага народа» (1893) змясціў пераклады бел. калядных, юраўскіх, купальскіх, талочных і інш. песень. Пра бел. фальклор пісалі ў Ан-гліі В.Ральстан, В.Морфіл, Д.Энтвістл, у Аўстрыі Г.Крэк, у Італіі Д.Чыямполі, у Югаславіі М.Гавацы. Зборнікі бел. ка-'зак выдадзены ў Балгарыі (1964), у Польшчы (1973, 1976, 1977). Бел. казкі змясціў у кнізе «Рускія казкі» (1914, 2-е выд. 1955) А.Лёвіс-оф-Менар. На ням. мову пераклаў 40 бел. нар. песень П.Айснер. 3 1966 выходзілі «Беларускія народныя казкі» (скл. Бараг; 10-е выд. 1980), надрукавана кніжка бел. казак для дзяцей «Салавей-разбойнік» (1969). У «Энцыклапедыі казкі» (т. 1—6, 1989—92) ёсць артыкулы Барага пра бел. казкі, іх герояў, сюжэты і матывы, рэпертуар казачнікаў і інш.
Літ.: П ы п н н АН. Мсторня русской эт-нографмм Т. 4. СПб., 1892; Азадов-с к н й М.К. Няорвя русской фольклорнс-тякм. Т. 1—2. М., 1958—63; Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964; Кабашнікаў К.П. Нарысы па беларускаму фальклору. Мн., 1963; Н у -д з ь г a Р. Беларуская песня за мяжой // Полымя. 1967. №4; Г і л е в і ч Н.С. 3 клопа-там пра песні народа. Мн., 1970; Гацак В.М. Фольклорнстнка Советского Союза за 50 лет // Нзв. AH СССР. Сер. лнт. н языка. 1972. Т. 31, вып. 6; Коккьяра Дж. йсто-
рня фольклорястнкн в Европе: Пер. с нтал. М., 1960; Ф я д о с і к AC. Развіццё беларус-кай савецкай фалькларыстыкі. Мн., 1977; Я г о ж. Беларуская савецкая фалькларысты-ка. Мн., 1987; Я го ж. Ілюзорнасць і сапраў-днасць; «Белыя плямы» ў гісторыі фалькла-рыстыкі 20—30-х гг. Мн., 1991; Каханоў-скі Г.А., Малаш Л.А, Цвірка К.А Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадаліз-му. Мн., 1989; Беларуская фалькларыстыка: Збіранне і даслед. нар. творчасці ў 60-х гг. XIX — пач. XX ст. Мн., 1989; Ц і ш ч а н к a І.К. Да народных вытокаў: Збіранне і выву-чэнне бел. фальклору ў 50—60-я гг. XIX ст. Мн., 1986; Восточнославянсклй фольклор: Словарь науч. м нар. терммнологнн. Мн., 1993; Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян. Мн., 1993; Ненадавец А.М. Пакланіцеся дубу. Мн., 1993; Я г о ж. Святло таямнічага вогнішча. Мн., 1993; Я г о ж. Ка-му пакланяліся продкі. Мн., 1996; Я г о ж. За смугою міфа. Мн., 1999; Казакова І.В. Міфалагемы і магія ў беларускім абрадавым фальклоры. Мн., 1997; С ы с о ў У.М. 3 кры-ніц спрадвечных. Мн., 1997; Ліцьвінка В. Святы і абрады беларусаў. 3 выд. Мн., 2001; Гурскі АІ. Святкаванне каляд на Беларусі. Мн., 1998; Яго ж. Семантыка і паэгыка сямейнай лірыкі. Мн., 2001; К р у к Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. Мн., 2000; Новак В.С. Каляндарна-абра-давая паэзія Гомельшчыны: (Да прабл. ла-кальнага, агульнанац. ў фальклоры). Гомель, 2001; Беларускі фальклор: У 6 кн, Кл. 1—4. Мн., 2001—02; Саламевіч У.І. Беларускі фальклор (1926—1963): Кароткі бібліягр. да-вед. Мн., 1964; Г рынблат М.Я. Беларус-кая этнаграфія і фалькларыстыка: Бібліягр. паказ. (1945—1970). Мн., 1972; Thompson S. Four symposia on folklore. Bloomington, 1953; Swirko S. Litwa i Bialorus // Dzieje folklorystyki polskiej, 1800—1863. Wroclaw ect., 1970. І.У.Саламевіч.
ФАЧЬКЛОР (англ. folklore літар. — на-родная мудрасць), адзін з відаў маст. творчасці народа, urro адлюстроўвае рэ-чаіснасць у вобразах, створаных паэ-тычным словам; тое, што народная паэ-тычная творчасць.
ФАЛЬКОЎСКІ (сапр. Л я ў ч у к) Дзміт-рый Нічыпаравіч (3.11.1898, в. Вял. Ле-пясы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 17.12.1934), украінскі паэт. Скончыў Кобрынскае гар. вучылішча, вучыўся ў Брэсцкай гімназіі (1912—15). Уваходзіў у кіеўскае літ. аб’яднанне «Ланка». Друкаваўся з 1924. Аўтар паэм «Чэкіст» (1924), «Чабан» (1925), паэт. зб-каў «Далягляды» (1927), «На пажа-рышчы» (1928), «Палессе» (1931), у якіх адлюстраваў героіку і трагізм грамадз. вайны, апяваў прыгажосць палескага краю. Некат. яго вершы сталі нар. пес-нямі. Перакладаў творы бел., рус., ням. паэтаў. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.: Поезіі: Кнів. 1989.
Літ.: Памяць: Гіст.-дак. хроніка Кобрын-скага р-на. Мн., 2002. Н.М.Пліско.
ФАЛЬСІФІКАЦЫЯ (сярэднелац falsificatio падробка), 1) падробка чаго-небудзь, скажэнне, падмена сапраўдна-га лжывым, уяўным. 2) Змяненне з ка-рыслівай мэтай якасці прадметаў збьпу ў бок іх пагаршэння пры захаванні знешняга выгляду. 3) Падробка, пад-робленая рэч, што выдаецца за сапраў-
дную. Крымінальнае права Рэспублікі Беларусь, акрамя такога небяспечнага віду Ф., як фальшываманецтва, вылучае таксама і інш. яе разнастайнасці, якія праследуюцца ў законным парадку (напр., Ф. сродкаў вымярэння, падроб-ка знакаў паштовай аплаты, праязных і інш. дакументаў, падробка шгампаў, пячатак, бланкаў і да т.п.).
ФАЛЬСКІ Усевалад Сцяпанавіч (7.3.1886 ці 8.3.1887, в. Лошыца, цяпер у межах Мінска — ?), бел. грамадска-паліт., дзярж. і культ. дзеяч, акцёр; адзін са стваральнікаў бел. прафес. т-ра. Скон-чыў 3 курсы Ляснога ін-та ў Пецярбур-гу. У 1906 далучыўся да бел. руху. На працягу 1915—18 удзельнічаў у аргані-зацыі і быў старшынёй Першага тава-рыства беларускай драмы і камедыі, Мінскага т-ва працаўнікоў мастацтва.
Выканаўца вядучых роляў у спектаклях «Паўлінка» Я.Купалы, «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «Модны шлях-цюк» К.Каганца, «Бязвінная кроў» У.Галубка і інш. Быў членам Мінскага аддзела Бел. т-ва дапамогі пацярпелым ад вайны, нам. старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, прадстаўніком Бел. рады на Дэмакр. нарадзе 1917. На Усебеларускім з’ездзе 1917 адзін з лідэраў фракцыі левай плы-ні. Са жн. 1918 у Маскве, удзельнічаў у стварэнні маск. бел. секцыі РКП(б). Уз-начальваў камісарыят замежных спраў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі (студз. 1919). У 1919 двойчы арыштаваны сав. ўладамі. У час польскай акупацыі Беларусі (1919—20) нам. нач. раёна эксплуатацыі лясоў. У 1921 нам. заг. аддзела мастацтваў, вучо-ны сакратар Акад. цэнтра Наркамата асветы БССР. 3.9.1921 арыштаваны і прыгавораны ЧК Беларусі да расстрэлу, замененага на 5 гадоў зняволення ў смаленскай катаржнай турме. 3 1923 справавод рабфака пры Смаленскім ун-це. 3 1925 жыў у Кіеве, працаваў ды-рэктарам драм. т-ра імя М.Занькавец-кай, перапісваўся з Інбелкулыам. Да-лейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Ваен. пракуратурай Рэспублікі Беларусь 6.8.1996.
Літ.: Селяменеў В., Скалабан В. Тры лісты Усевалада Фальскага // Тэатр. творчасць. 1996. №6; Г е с ь А. «Выслаць за межы Беларусі...» // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў XX ст. Мн., 1998; Скалабан В. Беларусь і Украіна: разам да незалежнасці // Спадчына. 1998, №1.
ВДз.Селяменеў, В.У.Скалабан.
ФАЛЬСТЭР (Falster), востраў на 3 Бал-тыйскага м., у Даніі. Пл. 514 км2. Узго-рыстая раўніна з марэннымі градамі (выш. да 38 м). Сенажаці, участкі шы-ракалістых лясоў. Малочная жывёлага-доўля. Вырошчваюць цукр. буракі, збожжавыя культуры. Злучаны мастамі з а-вамі. Зеландыя (даўж. 3,2 км) і Ло-лан. На Ф. — г. Нюкёбінг.
312 ФАЛЬЦОЎКА
ФАЛЬЦОЎКА (ад ням. falzen складаць, згінаць), 1) злучэнне загатовак з тонка-ліставога металу падоўжным швом (фальцам). Выкарыстоўваецца пры да-хавых работах, у вытв-сці бляшаных вырабаў. 2) Ф. у паліграфіі — паслядоўнае складванне аддрукаваных аркушаў кнігі, часопіса і інш. у 1—4 узаемна перпендыкулярныя ці пара-лельныя згібы для ўтварэння сшытка з правільна размешчанымі старонкамі. Робіцца з дапамогай нажавых (нож — метал. планка апускаецца на аркуш і згінае яго) і касетных (аркуш упіраецца ў планку касеты і згінаецца) фальца-вальных машын. Пры ратацыйным дру-ку Ф. выконваецца адначасова з друка-ваннем на фальцапаратах, што далуча-ны да друкарскіх машын (гл. Ратацын ная друкарская машына).