Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Творы фальклору запісваліся са старажыт-насці (у Вавілоне, Кітаі, Егіпце яшчэ да н.э.). Еўрап. гіст. хронікі і літ. помнікі сярэдневя-коўя ўвабралі шматлікія нар. легенды, падан-ні, прытчы і інш. Многія творы стараж.-рус. фальклору ўвайшлі ў летапісы, «Слова аб па-ходзе Ігаравым», зб-кі казанняў і г.д. Развіццё Ф. як навукі ў Еўропе пачалося ў канцы 18 — пач. 19 ст. і звязана з фарміраваннем нацый (асабліва слав.) і разгортваннем нац,-вызв. руху ў краінах, дзе развіваліся капіта-ліст. адносіны. 3 ростам нац. самасвядомасці нар. творчасць станавілася адным з найважн. аргументаў у адстойванні нац. культуры. Гэта
Бронзавы фальканет
выклікала шырокую цікавасць да фальклору і побыту народа. У 1706 выйшаў франц. пера-клад АГалана араб. казак «Тысяча і адна ноч» Шырокі размах набыло выданне фалькл. твораў у 2-й пал. 18 ст.: зб. стараж. англ. балад «Рэліквіі старажытнай англійскай паэзіі» Т.Персі (т. 1—3, 1765); у Расіі — «Збор розных песень» М.Чулкова (т. 1—4, 1770—74), «Збор народных рускіх песень з іх галасамі. На музыку палажыў Іван Прач» М.Львова (т. 1—2, 1790), першыя зб. літ. ал-рацаваных рус. казак; у Германіі — зб. «Га-ласы народаў у песнях» І.Гердэра (1778—79). Значнай з’явай у Ф. пач. 19 ст. было выданне рус. былін (1804), сербскіх эпічных песень (1814), ням. казак братоў Грым (1812). Фалькларыстычныя працы слав. вучоных 19 ст. прасякнуты патрыяг. ідэямі нац. вызва-лення (у Чэхаславакіі Ф.Чэлакаўскі, Л.Штур, П.Шафарык, Ян Колар; у Сербіі В.Кара.-джыч; у Балгарыі Дз. і К. Міладзінавы, Л.Ка-равелаў; у Польшчы К.Брадзінскі, К.Вуйціц-кі). Рус. Ф. ў 18 ст. назапасіла шмат фактыч-нага матэрыялу, які даследавалі прадстаўнікі розных школ: міфалагічнай (Ф.Буслаеў, ААфанасьеў, АМілер), міграцыйнай (Бусла-еў у апошні перыяд сваёй дзейнасці, М.Сум-цоў), гістарычнай (АВесялоўскі). У выніку іх даследаванняў і сістэматызацыі намечаны прын-цыпы эстэт. гіст. аналізу фальклору. Перада-вая рус. Ф. звязана з працамі і тэарэт. абгрунта-ваннямі дзекабрыстаў і рэвалюцыянераў-дэмак-ратаў (В.Бялінскі, М.Дабралюбаў, М.Чарнышэў-скі. І.Прыжоў), артыкуламі і выказваннямі пра фальклор рус. пісьменнікаў АРадзішчава, АПушкіна, М.Гогаля, М.Някрасава, М.Салты-кова-Шчадрына, Г.Успенскага і інш. Росквіт рус. Ф. прьпіадае на 2-ю пал. 19 ст., калі вый-шлі ў свет фундаменгальныя фалькл. зб-кі ААфанасьева, П.КІрэеўскага, І.Худзякова, Дз.Садоўнікава, П.Рыбнікава, АГільфердзінга, П.Шэйна, АСабалеўскага, У.Даля і інш. Раз-віццю Ф. садзейнічалі Б. і Ю. Сакаловы, М.Андрэеў, М.Азадоўскі, У.Проп, П.Багатыроў, Г.Астахава, В.Жырмунскі, У.Чычараў і інш.
Першыя пісьмовыя звесткі пра бел. нар. творчасць — пераказы паданняў і легенд, упамінанне фалькл. герояў, прыказак у летапісах і хроніках 14-—16 ст., дакументах і дзярж. перапісцы (напр., у «Допісах» Ф.Кміты-Чарна-быльскага 1572—74), палемічнай л-ры. Запісы і публікацыю бел. прыказак з Віцебшчыны і Полаччыны — сваёй ра-дзімы — зрабіў С.Рысінскі (1618). У працы «Апісанне Крычаўскага граф-ства» (1786, апубл. 1901) А.Меер змяс-ціў бел. купальскую песню з апісаннем абраду. Як навука бел. Ф. пачала склад-вацца з 1-й чвэрці 19 ст. Бел. фальклор збіралі і вывучалі рус. і польскія ласлед-чыкі (І.Снегіроў, А.Цярэшчанка, І.Са-хараў, П.Кірэеўскі, В.Бадзянскі, К.Вуй-ціцкі, Ю.Крашэўскі, В.Поль, Л.Бароў-скі), ураджэнцы Беларусі, прадстаўнікі мясц. інтэлігенцыі З.Даленга-Хадакоў-скі, А.Міцкевіч, Я.Чачот, Л.Галамбёў-скі, А.Рыпінскі, Р.Падбярэскі, Я.Бар-шчэўскі, Я. і К. Тышкевічы, Р.Зяньке-віч, У.Сыракомля, А.Кіркор і інш. Шэ-раг арт. і публікацый бел. нар. твораў паявіўся ў польскім і рус. друку (арт. М.Чарноўскай у час. «Дзеннік Віленьскі», 1817, т. 6; ананімны арт. пра бел. вя-сельныя абрады ў час. «Тыгоднік Ві-леньскі», 1819, т. 7; публікацыі ў час.
310 ФАЛ ЬКЛАРЫСТЫКА
«Пантеон», «Маяк», «Современннк» і інш.). У 1830—50-я г. зб-кі бел. фальклору выдавалі Чачот, Рыпінскі, Р.Зянькевіч, П.Шпілеўскі і інш. 3 канца 1840-х г. бел. фальклор пачаў паступаць у Рускае геагр. т-ва. Афанасьеў у зб. «Народныя рускія казкі» (вып. 1—8, 1855—63) змясціў больш за 20 бел. нар. казак. Алрацаваныя казкі з ваколіц На-вагрудка склалі «Польскі казачнік» А.Глінскага (т. 1—4, 1853). Пасля паў-стання 1863—64 абудзіліся шырокія слаі мясц. інтэлігенцыі, якая шмат зра-біла для збірання, публікацыі і дасле-давання бел. вуснапаэт. творчасці. Бел. фальклорам зацікаваліся і рус. інтэлі-генты, якія працавалі на Беларусі. Яны стаялі на розных ідэйных і навук. пазіцыях. Напр., П.Гільтэбрант або П.Бяссонаў, Кіркор, Шэйн і інш. Раз-настайнасцю публікацый і жанравага складу розных відаў бел. казачнага эпа-су вылучаўся зб. М.Дзмітрыева «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (1869).
У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст выдадзена значная колькасць фальклорна-этнагр. зборнікаў, у якіх змешчаны розныя ві-ды і жанры нар. творчасці, у іх ліку «Зборнік беларускіх прыказак» і «Бела-рускія песні» (абодва 1874) І.Насовіча, «Беларускія народныя песні» (1874) і «Матэрыялы для вывучэння быту і мо-вы рускага насельніцтва Паўночна-За-ходняга краю» (т. 1—3, 1887—1902) Шэйна; «Спроба апісання Магілёўскай губерні...» (кн. 1—3, 1882—84) А.Дам-бавецкага; «Беларускі зборнік» (вып. 1—9, 1886—1912) і «Матэрыялы па эт-награфіі Гродзенскай губерні» (вып. 1 — 2, 1911—12) Е.Раманава; «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (ч. 1—4, 1891— 1903) У.Дабравольскага; «Люд беларус-кі...» (т. 1—8, 1897—1981) М.Федароў-скага; «Простанародныя прыкметы і павер’і...» (1897), «Нячысцікі...» (1907) і «Беларускія песні-частушкі» (1911) М.Нікіфароўскага; «Матэрыялы для вы-вучэння творчасці і быту беларусаў» (1898) Я.Ляцкага. Бел. фальклор збіралі і даследавалі Ю.Крачкоўскі, АБагдано-віч, М.Доўнар-Запольскі, М Янчук, П.Дземідовіч, Дз.Булгакоўскі, С.Мале-віч, І.Гарбачэўскі, Я.Карскі, С.Карскі, Бірута, У.Вярыга, Я.Карловіч, О.Коль-берг, З.Глобер, Э.Кліх, І.Бадуэн дэ Кур-тэнэ, Л.Куба, А.Чэрны, Л.Васілеўскі, У.Дыбоўскі, Ч.Пяткевіч, К.Машынскі і інш. Шмат зрабіў у гэтым плане Паўн-Зах. аддзел Рус. геагр. т-ва (1867—75, 1910—14). Значнай з’явай бел. Ф. стаў зборнік А.Сержпутоўскага «Казкі і апа-вяданні беларусаў-палешукоў» (1911); у ім змешчаны творы таленавітых казачні-каў, якія адлюстравалі ў казках вострыя сац. пытанні, пгго хвалявалі нар. масы. У ліку найважн. тэарэт. прац па бел. Ф' былі «Беларуская этнаграфія» (1887, дапоўн. варыянт у «Гісторыі рускай этнаграфіі», т. 4, 1892) А.Пыпіна, «Бела-
руская народная паэзія і рускі былінны эпас» (1895) А.Лабады, першы сістэма-тызаваны курс бел. нар. паэзй «Бела-русы» (т. 3, вып. 1, 1916) Я.Карскага.
У 1924 пры Інбелкульце ўтворана Цэнтр. бюро краязнаўства, а ў 1927 — фальклорная камісія пры кафедры эт-награфіі Беларусі, якія займаліся збо-рам і публікацыяй вуснай нар. творчас-ці. Сержпутоўскі выдаў «Казкі і апавя-данні беларусаў з Слуцкага павета» (1926) і «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (1930), А.Шлюбскі — «Ма-тэрыялы да вывучэння фальклору і мо-вы Віцебшчыны» (ч. 1—2, 1927—28), М.Гарэцкі і А.Ягораў — «Народныя песні з мелодыямі» (1928). Пасля ўтва-рэння АН Беларусі збіранне і вывучэн-не фальклору канцэнтравалася ў секта-ры этнаграфіі і фальклору пры Ін-це гісторыі. У Вял. Айч. вайну багатыя за-пісы бел. фальклору і нотны матэрыял у АН Беларусі былі знішчаны ням. фа-шыстамі. Пасля вайны дзейнасць па зборы нар. творчасці канцэнтравалася пераважна ў ВНУ, рэсп. і абласных Да-мах нар. творчасці. У 1957 засн. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальк-лору АН Беларусі, які ўзначаліў усю працу па Ф. Выдадзены зб. «Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны» (1961); «Беларускія народныя песні» (т. 1—4, 1959—76) Р.Шырмы; «Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы» (2-е выд., 1962) Ф.Янкоўскага; «Анталогія беларускай народнай песні» (1968) Г. Цітовіча; «Песні сямі вёсак: Трады-цыйная народная лірыка Міншчыны», «Беларускі фальклор у сучасных запі-сах: Брэсцкая вобласць» (абодва 1973), «Беларускі фальклор у сучасных запі-сах: Мінская вобласць» (1995); «Песен-ны фальклор Палесся» (т. 1—3, 2001— 02) У.Раговіча, гісторыка-тэарэт. дасле-даванне «Беларуская народная вуснапа-этычная творчасць» (1967), хрэстаматыі і дапаможнікі для студэнтаў ВНУ і інш. 3 1970 пачала выдавацца серыя «Бе-ларуская народная творчасць», у якой найб. поўна адлюстраваны надзвычай-нае багацце бел. нар. творчасці, уклад бел. народа ў сусв. скарбніцу паэт. і муз. культуры. У гэтай серыі выйшла больш за 50 тамоў: зімовыя, веснавыя, валачоб-ныя, купальскія і пятроўскія, восеньскія і талочныя, жартоўныя песні, песні пра каханне, «Песні Беласточчыны»; казкі; вясельная, сямейна-быт., радзінная па-эзія; прыказкі, прымаўкі, загадкі, выс-лоўі, анекдоты, жарты, гумарэскі; паха-вальныя галашэнні; балады, легенды і паданні; нар. тэатр, нар. гульні і г.д.
Надрукаваны манаграфіі пра розныя жанры і віды фальклору, іх паэтыку і маст. асаблівасці, у іх ліку «Наша род-ная песня» (1968), «Паэтыка беларускай народнай лірыкі» (1975) і «Паэтыка бе-ларускіх загадак» (1976) Н.Гілевіча; «Бе-ларуская казка» (1969) Л.Барага; «Паэ-тыка беларускіх прыказак» (1971) і «Па-этыка беларускай народнай прозы» (1983) М.Янкоўскага; «Беларуская час-тушка» (1971) І.Цішчанкі; «Купальскія
песні» (1974), «Валачобныя песні» (1989), «Жніўныя песні» (1993), «Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў: сістэма жанраў» (1998) А.Ліса; «Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фалькло-ру» (1976), «Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальк-лорная традыцыя» (1985), «Магічнае слова: Вопыт даследавання светапог-ляднай і мастацкай асновы замоў» (1990) Г.Барташэвіч; «Беларуская на-родная балада» (1978) Л.Салавей; «Ус-ходнеславянская гумарыстычная песня» (1979) У.Васілевіча; «Зімовая паэзія бе-ларусаў» (1980) і «Беларускія загадкі» (2000)А.Гурскага; «Беларускія сацыяль-на-бытавыя песні» (1982) Г.Пятроўскай; «Крынічнае слова: Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1987) Р.Шкрабы, І.Шкра-бы; «Усходнеславянскія казкі пра жы-вёл» (1989) І.Крука; «Беларуская сацы-яльна-бытавая казка» (1995) і «Беларус-кая сямейна-абрадавая паэзія» (1997) А.Фядосіка; «Слоўнік беларускіх пры-казак» (1996) І.Лепешева і М.Якалцэвіч; «Малыя жанры беларускага фальклору ў славянскім кантэксце» (1998) К.Ка-башнікава; «Прыказкі і прымаўкі» (2000) А.Аксамітава. Важныя праблемы бел. Ф. распрацаваны ў зб-ках «Прабле-мы сучаснага беларўскага фальклору» (1969), «Праблемы беларускай народнай сатыры» (1978) і «Фальклор і «масавая культура» (1986) Фядосіка, «Асілкі бела-рускіх казак і паданняў: Да пытання пра фарміраванне ўсходнеславянскага эпасу» (1963) Барага, «Беларускі фальклор у па-раўнальным асвятленні» (1981) Кабашні-кава. Выйшлі кнігі пра жыццё і дзей-насць збіральнікаў бел. нар. паэт. твор-часці, у іх ліку пра М.Я.Нікіфароўскага, Е.Р.Раманава, АЮ.Багдановіча, АК.Серж-пугоўскага, М.Федароўскага, П.В.Шэйна, З.Я.Даленгу-Хадакоўскага. Складзены паказальнік казачных сюжэтаў (Бараг, І.Беразоўскі, Кабашнікаў, Новікаў).