Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ.. Ландау Л.Д., Лнфшнц Е.М. Теоретнческая фмзнка. Т. 5. Статнстнческая фязнка. Ч. 1. 4 нзд. М., 1995; Паташян-с к н й А.З., Покровскнй В.Л. Флукту-ацнонная теормя фазовых переходов. 2 нзд. М., 1982. А.П.Чарнякова.
О.ых.
ФАЗАІНВЕРТАР (ад фаза + інвертар), узмацняльнік, які пераўтварае ўваходны эл. сігнал у 2 сігналы, зрушаныя па фа-зе на 180°. Выконваецца на транзістарах і інш. элекгронных прыладах. Выка-рыстоўваецца ў радыётэхн. устройствах, вымяральнай апаратуры і інш.
ФАЗАНАВЫЯ (Phasianidae), сямейства птушак атр. курападобных. 4 падсям.: курапаткі, курапаткі зубчастадзюбыя (Odontophorinae, 10 родаў), фазаны (Phasianinae, 16 родаў) і цацаркі
(Numidinae, 5 родаў). Каля 180 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках. Жывуць у разнастайных ландшафтах. Аселыя (акрамя перапёлак). У Чырв. кнізе МСАП 21 від і 2 падвіды.
Даўж. да 235 см, маса да 5 кг. У самцоў многіх відаў на неаперанай цэўцы рагавая шпора. Пераважна расліннаедныя. Манагамы і палігамы. Для многіх відаў характэрны пе-рыяд такавання. Банкіўскія куры (гл. Банкіў-скі певень) — родапачынальнік свойскіх па-род курэй; паўліны і фазаны паўпрыручаныя. Многія Ф. — аб'екты палявання і развядзен-ня.
ФАЗАТРОН [ад фаза + (элек)трон]. сінхрацыклатрон, цыклічны рэзанансны паскаральнік зараджаных часціц з пастаянным (у часе) кіроўным магн. полем і пераменнай частатой пас-каральнага эл. поля. Часціцы рухаюцца па спіралі, якая раскручваецца (як у цыклатроне). Выкарыстоўваецца для паскарэння цяжкіх часціц (пратонаў, іонаў і інш.) да энергій парадку 1 ГэВ.
ФАЗОМЕТР (ад фаза + ...метр), пры-лада для вымярэння косінуса вугла зру-ху фаз (або магутнасці каэфіцыента) паміж напружаннем і токам у эл. лан-цугах пераменнага току прамысл. часта-ты, а таксама для вымярэння рознасці фаз эл. ваганняў. Бываюць электрамех. (электра- і ферадынамічныя, эл.-магн., індукцыйныя) і электронныя. Ва ўсіх Ф. (акрамя электронных) у якасці вы-мяральнага механізма выкарыстоўваец-ца лагометр адпаведнай сістэмы.
ФАЗЫ МЕСЯЦА квадры Me с я ц а, розныя формы бачнай часткі Месяца. Змена Ф.М. абумоўлена змена-мі ўмоў асвятлення Сонцам паверхні Месяца пры яго руху на арбіце. Са зме-
Схема фазаінвертара — парафазнага ўзмац-няльніка: Т — транзістары; R — рэзістары; І4в — уваходнае напружанне; С^і, <7^,2 — выходныя напружанні.
най узаемнага размяшчэння Зямлі, Ме-сяца і Сонца мяжа паміж асветленай і неасветленай часткамі дыска Месяца перамяшчаецца, што і выклікае змену абрысу бачнай часткі Месяца.
Адрозніваюць 4 асн. Ф.М.: мала-д з і к — Месяц знаходзіцца паміж Зямлёй і Сонцам і не бачны; першая квадра
ФАКСІМІЛЬНЫ
305
Да арт Фазанавыя Фазаны: 1 — звычайны; 2 — залаты; 3 — дыямантавы; 4 — сераб-рысты; 5 — манм гімалайскі.
бел. «Паручнік Кіжэ» (1934), «Балтыйцы» (1937), «Канстанцін Заслонаў» (кінасту-дыя «Беларусьфільм», 1949, з У.Корш-Сабліным, Дзярж. прэмія СССР 1950); інш. кінастудый СССР — «Танкер «Дэрбент» (1941), «Катоўскі» (1943), «У іх ёсць Радзіма» (1950, з У.Лягошыным, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Над Нёма-нам світанакх (1953), «Авадзень» (1955), «Шынок на Пятніцкай» (1978), «Разві-тальная гастроль «Артыста» (1980) і ІНШ. А.А.Карпілава.
ФАКІР (араб., літар. — бядняк, жаб-рак), выканаўца ў цырку ці на эстрадзе нумароў, заснаваных на дэманстрацыі неадчувальнасці цела да фізічнай болі. Сярод трукаў, якія выконваюць Ф., — хаджэнне басанож па лёзах шабляў, бі-тым шкле, па вуголлі, якое гарыць, глытанне агню, жаб, рыб і інш., праты-канне вострымі прадметамі рук, ног, языка і інш. Ф. наз. таксама мусуль-манскага вандроўнага манаха (гл. ў арт. Дэрвіш).
ФАКСІМІЛЕ (ад лац. fac simile зрабі падобнае), 1) дакладнае ўзнаўленне ру-капісу, дакумента, подпісу, малюнка і пад. пры дапамозе фотамеханічнай рэп-радукцыі. 2) Клішэ-пячатка з чыім-н. подпісам.
(с х о д) — Месяц бачны ў выглядзе паўкрута выпукласцю ўправа; п о ў н я — бачны поў-ны дыск Месяца, апошняя квадра (ветах) — Месяц бачны ў выглядзе паў-круга выпукласцю ўлева. Калі пры маладзіку Месяц праходзіць дакладна паміж Зямлёй і Сонцам, назіраецца сонечнае зацьменне', калі пры поўні Зямля знаходзіцца дакладна паміж Месяцам і Сонцам, назіраецца месяцовае зацьменне. Перыяд змены ўсіх Ф.М. (сіна-дычны месяц) роўны 29,530583 сярэдніх со-нечных сутак. А.А.Шымбалёў.
ФАЗлІНДА (партуг. fazenda), назва буй-ных зямельных латыфундый у Бразіліі ў 16—19 ст.
ФАЙЗІ Рахмат (сапр. Ф а й з і е ў Pax-Maa Файзіевіч; 10.9.1918, Ташкент — 18.11.1988), узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1978). Скончыў Ташкенцкі элеісграмех. тэхнікум (1937). Аўтар раманаў «У пустыню прыйшла вясна» (1951, 2-я рэд. 1972), «Яго вялі-касць Чалавек» (1970), зб-каў нарысаў і апавяд. «Дзень нараджэння Хаят» (1953), «Шаўковая штора» (1958), «Апо-весць пра нашых людзей» (1959), «Пак-лон» (1975). На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Г.Далідовіч, У.Яцко, А.Кулакоўскі.
Тв.: Бел. пер. — Яго вялікасць Чалавек. Мн., 1978.
ФАЙЛ (ад англ. file картатэка, падшыў-ка папер) уінфарматыцы, сукуп-насць звестак, аб’яднаных па якой-н. прыкмеце (ці некалькіх прыкметах). Mae апісанне для ідэнтыфікацыі (напр., імя), пачатак і канец Ф. пазначаюцца спец. меткамі. Размяшчаецца пераваж-
на на носьбітах інфармацыі ў знешняй памяці ЭВМ.
ФАЙНІЦКІ Іван Якаўлевіч (10.9.1847, г. Гомель — 13.9.1913), расійскі юрыст-крыміналіст; прадстаўнік сацыялагічнай школы крымінальнага права. Д-р крымін. права і праф. (1881). Вучыўся ў Чарні-гаўскай і Магілёўскай гімназіях. Скон-чыў Пецярбургскі ун-т (1868) і працаваў у ім, з 1871 дацэнт. Камандзіраваны за мяжу, слухаў лекцыі ў Берліне, Лейп-цыгу, Вене, Парыжы, наведваў месцы зняволення. 3 1873 выкладаў у Пецярб. ун-це крымін. права і турмазнаўства; ініцыятар заснавання пры ун-це юрыд. т-ва, аўтар яго статута; з 1897 дэкан юрыд. ф-та. 3 1889 чл. Міжнар. саюза крымін. права, да 1905 узначальваў у ім рус. групу. 3 1876 таварыш обер-праку-рора, з 1900 сенатар крымін. касацый-нага дэпартамента Сената. Адзін з іні-цыятараў стварэння ў Расіі асобных су-доў для малалетніх.
Тв.: Курс уголовного судопромзводства. Т. 1—2. СПб., 1996. Н.К.Мазоўка.
ФАЙНЦЫМЕР Аляксандр Міхайлавіч (13.1.1906, г. Днепрапятроўск, Украі-на — 21.4.1982), савецкі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1935). Засл. дз. маст. Літвы (1954). Скончыў Дзярж. тэх-нікум кінематаграфіі (1928). У 1929_38 працаваў на кінастудыі «Савецкая Бела-русь». Першыя самаст. фільмы «Атэль «Савой» (1930) і «Шчасце» (1932). Дак-ладнасць і шырыня ахопу падзей у Ф. спалучалася з глыбокай псіхал. рас-працоўкай характараў. Сярод фільмаў:
ФАКСІМІЛЬНАЯ СЎВЯЗЬ, ф о т a -тэлеграфія, фотатэлеграфная су-вязь, спосаб перадачы графічнай інфар-мацыі — нерухомага плоскага відарыса, надрукаванага тэксту, чарцяжоў, фата-графій і інш. Ажыццяўляецца з дапамо-гай факсімільных апаратаў.
ФАКСІМІЛЬНЫ АІІАРАТ, фотатэ-леграфны апарат, апарат дая перадачы і прыёму відарысаў нерухо-
Факсімільны апарат «Панасонік» KX-F550.
мых плоскіх арыгіналаў (друкаваных, рукапісных). Асн. вузлы перадавальнага Ф а.: аналізавальная сістэма для парад-ковага пераўтварэння відарыса арыгіна-ла ў відэасігнал', мадулятар, які пе-раўтварае відэасігнал у форму, зручную для перадачы па канале сувязі. Ф.а. для
306 ФАКСТРОТ
прыёму мае электронны вузел вылучэн-ня (дэтэктыравання) відэасігналу і прыстасаванне для рэгістрацыі прыня-тага відарыса фатагр., электрахім. ці інш. спосабам.
ФАКСТРбТ (англ. foxtrot ад fox ліса + trot рысь, хуткі крок), бальны танец. Муз. памер 4/4, тэмп умерана хуткі, рытм сінкапіраваны. Харакгэрныя ры-сы: дробны слізготны крок, рухі мет-рычна роўныя, вар’іруюцца. Засн. на танц. рухах тустэпа.
Узнік у ЗША, пасля 1912 пашырыўся ў Еў-ропе. 3 сярэдзіны 1920-х г. паявіўся т.зв. квік-Ф. (хуткі Ф., квікстэп). Звычайны Ф. ва ўмерана хуткім тэмпе сталі называць слоу-Ф. (павольны Ф.). Адзін з абавязковых у прагра-ме сучасных бальных танцаў. Жанравыя ры-сы Ф. ўвасоблены ў творах Дж.Пучыні, Дз.Шастаковіча. Элементы Ф. ёсць у музьшы бел. кампазітараў В.Іванова, С.Картэса, А.Мдывані, В.Помазава, В.Раінчыка, Дз.Смольскага і інш.
3 1950—60-х г. атрымаў пашырэнне ў нар. побыце на Беларусі. Уваходзіць у рэпертуар нар. інстр. ансамбляў і асоб-ных выканаўцаў на розных інструмен-тах.
ФАКТ (ад лац. factum зробленае, здзей-сненае), сапраўдная падзея, здарэнне ці з’ява; веды, праўдзівасць якіх даказана. Адрозніваюць Ф. аб’ектыўны і навуко-вы. Аб’ектыўны Ф. уяўляе сабой пэўную падзею ці з’яву, якія складаюць аб’ект чалавечай дзейнасці ці пазнання. Навуковы Ф. — адлюстраванне аб’ектыўнага Ф. ў чалавечай свядомасці пры дапамозе натуральнай ці штучнай мовы. У логіцы і метадалогіі навукі Ф. разглядаюцца як выказванні, якія фіксуюць эмпірычныя веды і проціпас-таўляюцца тэарэт. ведам. У разуменні ролі Ф. ў навуцы склаліся 2 процілег-лыя тэндэнцыі: фактуалізм (адстойвае аўтаномнасць Ф. адносна тэарэт. ведаў) і тэарэтызм (абгрунтоўвае залежнасць Ф. ад тэорыі). Тэорыя ўтварае канцэп-туальную аснову Ф., фарміруе мову, на якой яны апісваюцца. Ф. адыгрываюць незаменную ролю ў працэсе верыфіка-цыі і фальсіфікацыі тэорый. С.Л.Яцкевіч.
ФАКТ ЮРЫДЫЧНЫ, прадугледжаная ў законе акалічнасць, якая складае пад-ставу для ўзнікнення (змянення, спы-нення) канкрэтных праваадносін. Ф.ю. падзяляюцца на падзеі і дзеянні. П a -д з е і — юрыдычна значныя факты, што ўзнікаюць незалежна ад волі лю-дзей (натуральная смерць чалавека, сканчэнне тэрміну, гібель маёмасці ў выніку стыхійнага бедства і г.д.). Д з е -я н н і — жыццёвыя факты, якія з’яў-ляюцца волевыяўленнем (г. зн. вынікам свядомай дзейнасці) людзей. Дзеянні падзяляюцца на правамерныя (адпаведныя прадпісанням прававых норм) і неправамерныя (супя-рэчаць закону, з’яўляюцца правапару-шэннямі). Неправамерныя дзеянні па-дзяляюцца на злачынствы і правапару-
ійэнні. Ф.ю. можа быць падставай для ўзнікнення адразу некалькіх праваадно-сін. Так, факт смерці чалавека спыняе працоўныя і шлюбна-сямейныя адносі-ны і ў той жа час стварае права на спадчыну маёмасці, змяняе жыллёвыя адносіны і да т.п. Ю.Я.Савельеў.
ФАКТАР (ням. Faktor ад лац. factor які робіць, стварае што-н.), 1) прычына, рухальная сіла якога-н. працэсу, што вызначае яго характар або асобныя ры-сы (напр., фактар неспакою, фактар ча-су). 2) Рэдка ўжывальны тэрмін у матэ-матыцы, які абазначае кожны з сум-ножнікаў. 3) Паняцці «Ф.» у значэнні пасрэднік, камісіянер, таксама кіраўнік тэхн. ч. друкарні ўстарэлі.