• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    юцца ў асобныя культуры. На тэр. Бе-ларусі рэшткі посуду Т.к. выяўлены на паселішчах Аравічы і Краснаселле (Хойніцкі р-н). УФ.Ісаенка.
    Трыпутнік: 1 — вялікі; 2 — шурпаты; 3 — ланцэгны.
    ТРЫПСІН, стрававальны фермент паз-ваночных жывёл і чалавека. Сінтэзуец-ца клеткамі падстраўнікавай залозы ў форме неакгыўнага папярэдніка — трыпсінагену. Ўдзельнічае ў расшчап-ленні бялкоў і прадуктаў іх частковага гідролізу.
    Поліпептыд (складаецца з 223 амінакіслот-ных асгаткаў), валодае процізапаленчым дзеян-нем, паскарае зажыўленне гнойных ран, акты-вуе згусальнасць крыві, разбурае амярцвелыя тканкі. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.
    І.М. Семяненя.
    ТРЫПСЫ, атрад насякомых, гл. Пузы-раногія.
    ТРЫПТАФАН, C11H12N2O2, незамен-ная амінакіслата. Уваходзіць у састаў многіх бялкоў. У арганізме чалавека і жывёл не сінтэзуецца, паступае з бялка-мі ежы. Т. багатыя печань, мяса, мала-ко, яйкі.
    Бясколерныя крынггалі, малекулярная маса 204,22, tm 293 °C. Удзельнічае ў сінтэзе бял-ку, фарміраванні яго другаснай стфуктуры, папярэднік нікацінавай к-ты, сератаніну. Пад уплывам мікрафлоры ў тоўстым кішэчніку Т. ператвараецца ў таксічныя рэчывы — ін-дол, скатол і інш. Сутачная патрэба дарослага чалавека 7 мг/кг. Ад нястачы ў ежы Т. разві-ваецца пелагра. І.М.Семяненя.
    ТРЫПЎРА. штат на У Індыі. На ПнЗ і Пд мяжуе з Бангпадэш. Пл. 10,4 тыс. км2. Нас. каля 3 млн. чал. (2001), пераважна бенгальцы. У гарадах жыве каля 10% насельнштва. Алм. і гал. эканам. цэнтр — г. Агартала. Паўд. і цэнтр. частку займаюць невысокія горы (выш. да 523 м), на Пн ускраіна Гангскай раў-ніны. Клімат трапічны мусонны. У га-рах — вечназялёныя і лістападныя тра-пічныя лясы. Развіта земляробства. Гал. культуры: рыс, джут, бавоўнік, чай,
    цукр. трыснёг. Лесараспрацоўкі. Пера-важае дробная прам-сць і саматужныя промыслы па перапрацоўцы с.-г. пра-дукгаў і апрацоўцы драўніны.
    ТРЫПЎТНІК (Plantago), род кветкавых раслін сям. трыпутнікавых. Каля 260 ві-даў. Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых зонах абодвух паўшар’яў. На Беларусі 5 відаў Т.: вялікі (P.major), ланцэтны (P.lanceolata), стэпавы (P.step-posa), сярэдні (P.media), шурпаты (P.scab-га). Трапляюцца каля жылля, уздоўж дарог (адсюль назва), на пустках, лугах.
    Адна- ці шматгадовыя травяністыя раслі-ны, радзей кусты і кусцікі. Лісце звычайна чаргаванае, часта збліжанае ў прыкаранёвую разетку, простае, вузкалінейнае або шырока-ланцэтнае, суцэльнакрайняе, хвалістае ці зуб-частае. Кветгі дробныя, у галоўках або кала-сах на верхавінках бяэлістых стрэлак. Плод — каробачка. Насенне некат. відаў Т. (т.зв. блошнае семя) выкарыстоўваюць у медыцыне, тэкст. і папяровай прам-сці. Лек., тэхн., кармавыя расліны. А.М.Скуратовіч.
    ТРЫПЎЦЬКА Юзаф (7.7.1910, в. Малі-ноўшчына Маладзечанскага р-на Мін-скай вобл. — 1983), шведскі мовазна-вец-славіст. Скончыў гімназію ў Вілей-цы (1929), Віленскі ун-т (1934). Выехаў у Хельсінкі выкладаць польскую мову. 3 1940 ва ун-це г. Упсала (Швецыя), з 1966 праф. У працах «Мова Уладзіслава Сыракомлі» (т. 1—2, 1955—57), «Пра мову ўспамінаў Францішка Міцкевіча» (1970) адзначаў беларусізмы аўтараў, спасылаўся на працы Я.Карскага, інш. бел. мовазнаўцаў. Аўтар працы пра слав., у т.л. бел., прыслоўі, бел. рэаліі ў творчасці Э.Ажэшкі. І.У.Саламевіч.
    ТРЫПЦІХ (ад грэч. triptychos трайны) у мастацтве, 1) трохстворкавы складзень. 2) Тры творы мастацтва (кар-ціны, малюнкі, рэльефы і інш.), аб’яд-наныя адзінай задумай і выкананыя ў адзіным стылі. У жывапісных творах ся-рэдняя частка Т. звычайна большага памеру, нясе асн. сэнсавую нагрузку.
    Часам Т. выконваюць на адным палат-не, падзеленым аправай на 3 часткі.
    ТРЫР (Trier), горад на ПдЗ Германіі, на р. Мозель, зямля Рэйнланд-Пфальц. Каля 150 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: вінаробчая, тытунёвая, металаапр., эл.-тэхн., тэкст., абугковая. Цэнтр раёна ві-наградарства і вінаробства. Ун-т. Музеі: зямлі Рэйнланд, Епіскапскі. Арх. пом-нікі: рым. —-амфітэатр (каля 100), ім-ператарскія тэрмы (каля 300), гар. варо-ты (пач. 4 ст., уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны), базіліка (1-я пал. 4 ст.); раманскія — сабор (4—18 ст.), дамы «Франкентурм» (11 ст.) і «Драйкё-нігенгаўз» (пач. 13 ст.); гатычная царква (каля 1250), рэнесансавыя і барочныя будынкі.
    Засн. рымлянамі ў 16 да н.э. як ваен. лагер на тэр. гальскага племя трэвераў (наз. Аўтуста Трэверорум, з 7 ст. Трэверыс, пазней Т.). Быў гал. населеным пункгам стараж.-рым. прав. Галія Белгіка, потым усёй прэфектуры Галія. 3 475 пад уладай франкаў. 3 9 ст. дэнтр архібіскупства. Паміж 1160 і 1190 ат-рымаў гар. права. У 15 сг. вольны імперскі горад. У 1473—1797 тут існаваў ун-т. 3 1794 уладанне Францыі, гал. горад (да 1814) франц. дэпартамента Саар. У 1815 далучаны да Прусіі (Германія). Радэіма К.Маркса. У 2-ю сусв. вайну значна разбураны. Пасля вайны ў складзе франц. зоны акупацыі Германіі, з 1949 у ФРГ. У.Я.Калаткоў (гісторыя). ТРЫСАМІЯ (ад ірэч. tri- у складаных словах — тры + soma цела), наяўнасць у храмасомным наборы дыплоіднага арга-нізма адной або некалькіх лішніх храма-сом, якія не гамалагічныя адна адной. З’яўляецца вынікам неразыходжання храмасом пры дзяленні клеткі. Звычайна Т. прыводзіць да паніжэння жыцця-здольнасці, заган развіцця і гібелі арга-нізма, асабліва ў жывёл. У чалавека Т. па 21-й храмасоме выклікае Даўна хваробу. Гл. таксама Анеўплаідыя, Спадчынныя хваробы.
    Трыснёг звычайны.
    ТРЫСНЁГ (Phragmites), род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакавых). 5 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афры-цы і Паўд. Амерыцы. На Беларусі 1 від — Т. звычайны, або паўднёвы (Ph. australis, ці Ph. communis). Трапляецца на забалочаных лутах, ускрайках балот, па берагах вадаёмаў, у вадзе.
    Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш, 0,5—5 (6) м. Сцёблы прамастой-ныя, полыя, густа аблісцелыя, са шматлікімі міжвузеллямі. Лісде чаргаванае, лінейна-лан-дэтнае, шыр. да 5 см, цвёрдае, завостранае, Суквецце — густая пірамідальная мядёлка даўж. да 50 см. Размнажэнне пераважна вегета-тыўнае. Ачьшічае сцёкавыя воды. Ідзе на корм і подсділ жывёле. Багатыя крухмалам карэні-шчы спажываюцца ў ежу. Выкарыстоўваецца як сыравіна для цэлюлозна-папяровай прам-сці (перспектыўны заменнік драўніны), як буд. матэрыял, паліва. Часам Т. няпра-вільна наз. чаротам. Тэхн., кармавыя расліны.
    В.М.Прохараў.
    ТРЫСТАН-ДА-КЎНЬЯ (Tristan da Cunha), група з 4 вулканічных астравоў у паўд. ч. Атлантычнага ак.; уладанне Вя-лікабрытаніі. Найб. в-аў Трыстан (пл. 117 км2) утвораны аднайм. вулканічным конусам, які складаецца з базальтаў і трахітаў. Выш. да 2060 м. Моцнае вывяр-жэнне ў 1961—62. Насельніцтва каля 300 чал. (2000). Лоўля рыбы і лангустаў. Агародніцтва. Асн. населены пункт — Эдынбург. Астравы названы імем партуг. мараплаўца Трыстана да Кунья, які ад-крыў іх у 1506.
    ГРЬПОН у старажытнагрэчаскай мі-фалогіі марскі бог. Лічыўся сынам Па-сейдона і багіні мора нерэіды Амфітры-ты. Яго ўяўлялі чалавекам з рыбіным хвастом замест ног, з трызубцам і рака-вінай у руках. Т., як бажаство Трыта-нійскага возера ў Лівіі, дапамог арга-наўтам: калі бура аднесла далёка ў во-зера іх карабель, паказаў ім выхад ў мора і падараваў камяк зямлі, з якога ў далейшым узнік в-аў Фера. У інш. мі-фах Т. наз. таксама марскіх істот, якія суправаджаюць Пасейдона і Амфітрыту, дьмуць у ракавіны і гарэзяць.
    А.Г.Зельскі.
    ТРЫТОН. спадарожнік планеты Неп-тун, адзін з буйнейшых спадарожнікаў шіанет. Дыяметр каля 3200 км. Адлег-ласць ад планеты каля 394,7 тыс. км. Сідэрычны перыяд абарачэння 5 сут 21 гадз 3 мін. Абарачаецца вакол Нептуна ў напрамку, процілеглым напрамку аба-рачэння планеты вакол сваёй восі. Маг-чыма мае атмасферу. Адкрыты ў 1846 англ. астраномам У.Ласелам.
    ТРЫТОН (франц. triton ад ірэч. tri tonos складзены з трох тонаў) у м у з ы ц ы, інтэрвал, які ахоплівае 4 (павялічаная кварта) ці 5 (паменшаная квінта) ступе-ней і мае аб’ём у 3 тоны.
    ТРЫТОНЫ, уколы (Triturus), род хвастатых земнаводных сям. сапраў-дных саламандраў. 10 відаў. Пашыраны ў'Еўразіі. Жывуць у вадаёмах (у перыяд размнажэння) і на сушы ў вільготных
    ТРЫУМВІРАТ	7
    (часта поймавых) мясцінах, у лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. На Белару-сі 2 віды Т.: звычайны, ці малы (Т. vulgaris), і грабеньчаты (Т. cristatus).
    Даўж. цела да 18 см, хваста — блізкая да даўж. цела. Хвост сплюшчаны з бакоў, зверху і знізу мае скурыстую аблямоўку. Павекі раз-вітыя. Зубы на абедзвюх сківіцах, паднябен-ныя зубы размешчаны радамі. Кормяцца дробнымі воднымі і сухапутнымі беспазва-ночнымі. Развіццё з ператварэннем. Пры неспрыяльных умовах метамарфозу часам на-зіраецца неатэнія. Лабараторныя жывёлы.
    Э. С. Самусенка.
    ТРЫТЫЙ (лац. Tritium), звышцяжкі радыенуклід вадароду з масавым лікам 3. Абазначаецца Т або 3Н. Ядро Т. — тры-тон складаецца з пратона і 2 нейтронаў перыяд паўраспаду 12,35 года (р-выпра-мяняльнік). Прыродны Т. у нязначнай колькасці ўтвараецца ў верхніх слаях ат-масферы ў выніку ўзаемадзеяння касм. выпрамянення пераважна з ядрамі азо-ту ( 14N + л = JT + 34Ne) і кіслароду; у прыроднай вадзе на 1018 атамаў !Н пры-падае ад 1 да 150 атамаў Т. Адкрыты ў 1934 Э.Рэзерфардам з супрацоўнікамі; назва ад грэч. tritos — трэці.
    У звычайных умовах Т. —газ (t^, -248,12 °C); малекулы двухатамныя Т2. 3 кіслародам узаема-дзейнічае пры пакаёвай т-ры з прычыны ₽-рас-паду; звышцяжкая вада Т,0 мае t^ 101,55 °C, шчыльн. 1214,59 кг/м3 (20 °C). У прам-сці ат-рымліваюць у ядз. рэактарах пры апрамянен-ні лігыю нейтронамі. Выкарыстоўваюдь як кампанент паліва для тэрмаядз. сінтэзу, іза-топны індыкатар у хіміі, біялогіі. медыцыне. геафізіцы. Газападобны Т. па радыетаксічнас-ці адносіцца да групы Г (гл. Радыеактыўнае рэчываў небяспечны пры дападанні ў арга-нізм праз скуру, лёгкія, з ежай і вадой.
    Літ.: Беловодскдй Л.Ф.. Гаевой В.К,. Грдшмановскнй В.й. Трдтдй. М., 1985.
    ТРЫУМВІРАТ [лац. triumviratus ад tres (trium) тры + vir муж], у Старажыт-ным Рыме: 1) калегія з 3 асоб (трыумві-раў), прызначаных ці выбраных для рэалізацыі пэўных мэт (напр.. у 133 да н.э. для правядзення зямельнай рэфор-
    Трытоны: 1 — звычайны; 2 — грабеньчаты (а — самец; б — самка).
    8 трыумф
    мы Тыберыя Гракха). 2) У час грамадз. войнаў у 1 ст. да н.э. саюз 3 паліт. ваен. дзеячаў, створаны з мэтай захопу і па-дзелу ўлады. 1-ы Т. у 60 (або 59) — 53 да н.э. паміж Юліем Цэзарам, Гнеем Пампеем, Ліцыніем Красам, якія, зрабіў-шы сваёй апорай легіёны, падзялілі па-між сабой і прыхільнікамі дзярж. паса-ды, праводзілі ў сваіх інтарэсах законы. Вядучая роля ў 1-м Т. належала Цэзару. Пасля гібелі Ліцынія Краса і абвастрэн-ня адносін паміж Пампеем і Цэзарам 1-ы Т. распаўся. 2-і Т. 43—36 (фармальна да 31 да н.э.) заключаны паміж Гаем Аўгустам, Маркам Антоніем і Лепідам супраць рэспубліканцаў на чале з Мар-кам Брутам і Касіем. Каміцыі зацвер-дзілі надзвычайныя паўнамоцгвы тры-умвіраў, якія выкарысталі іх для аргані-зацыі праскрыпцый і падзелу правінцый. Гэты Т. распаўся з-за супярэчнасцей па-між трыумвірамі, гал. чьшам паміж Акта-віянам і Антоніем. А.Г.Зельскі.