Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
З’езд працаваў ва ўмовах, калі сістэмны крызіс, што ахапіў краіну, пачаў пераходзіць у крытычную фазу, за якой насталі дэзарганіза-цыя эканомікі, страта кантролю над грашовым абарачэннем, напаўненнем рынку таварамі і паслутамі, паліт. хаос, распад дзярж. структур. У прынятых з’ездам пастановах і рэзалюцыях абагульнены прапановы дэлегатаў, сфармуля-ваны бачанне КПБ сітуацыі, што склалася ў краіне ў ходзе перабудовы, а таксама меры, што намячалася ажыццявіць для стабілізацыі эканам. і сац.-паліт. становішча. Усяго зацверджана 11 пастаноў і 11 рэзалюцый. Прыняты зварот да ўсіх камуністаў краіны мацаваць СССР. З’езд абраў 1-га і 2-га сакра-тароў, а таксама 4 сакратароў ЦК КПБ. На пленуме ЦК КПБ сфарміраваны Бюро ЦК КПБ з 24 чл. (уключала сакратароў абкомаў партыі). Сакратарыят ЦК КПБ з 6 чл., 7 пас-таянных камісій ЦК, зацверджана структура апарату.
Літ:. Матэрыіры XXXI з’езда Камуністыч-най партыі Беларусі. Мн., 1991.
Р.П.Платонаў.
ТРЫЦЦАЦЬ ТР^ЦІ З’ЕЗД КПБ (а д -наўленчы). Адбыўся 2.11.1996 у Мінску. Прысутнічалі 443 дэлегаты ад 1160 чл. партыі, якія выступілі ініцыя-тарамі аднаўлення КПБ як самаст. пар-тыі. Прынятая з’ездам рэзалюцыя адмя-няла рашэнне Трыццаць другога з'езда КПБ аб уваходжанні КПБ у склад Пар-тыі камуністаў беларускай, абвяшчала адноўленую Кампартыю Беларусі юрыд. і ідэйна-паліт. пераемніцай КПСС— КПБ. Праграмная заява прынята ў якасці Часовай праграмы партыі да чар-говага з’езда КПБ. Прыняты таксама Часовы статут КПБ. Прынцыпова новае ў ім — стварэнне Вышэйшага савета партыі (ВСП), які выбіраецца на з’ездзе з найб. вопытных і аўтарытэтных каму-ністаў, «з’яўляецца гарантам адзінства КПБ і захавання статутных правоў чле-наў партыі». ВСП дадзена права распус-каць ЦК КПБ і прызначаць датэрміно-выя з’езды ў выпадку ўзнікнення розна-галоссяў у партыі, калі яны пагражаюць расколам. Свае функцыі ВСП ажыццяў-ляе без умяшання ў паўсядзённую рабо-ту ЦК і Цэнтр. рэвіз. камісіі. З’езд выб-раў ВСП, ЦК КПБ, Цэнтр. рэвіз. камі-сію. В.Ф.Кушнер.
12 ТРЫЦЦАЦЬ
«ТРЫЦЦАЦЬ ТЫРАНАЎ», алігархічны ўрад, які кіраваў Афінамі ў крас.— снеж. 404 да н.э. Выбраны нар. сходам пад націскам Спарты пасля паражэння Афін у Пелапанескай вайне. У склад урада ўвайішіі зацятыя праціўнікі дэ-макратыі на чале з Крытыем і больш памяркоўныя алігархі на чале з Фера-менам. На аснове высокага маёмаснага цэнзу «Т.т.» абмежавалі колькаець паў-напраўных грамадзян да 3 тыс. чал., са сваіх стаўленікаў прызначылі «Раду 500», праводзілі рэпрэсіі ў адносінах да прыхільнікаў дэмакратыі (знішчана не менш як 1500 чал.). У выніку паўстання Крытый быў забіты, рэжым «Т.т.» скі-нуты; у Афінах адноўлена дэмакр. праўленне. А.Г.Зельскі.
ТРЫЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТЫ З’ЕЗД КПБ Адбыўся 4—5.10.1997 у Мінску. Пры-сутнічалі 522 дэлегаты ад 7110 чл. пар-тыі (паводле звестак мандатнай камісіі, на з’езд абраны 581 дэлегат). Парадак дня: справаздачы ЦК КПБ (В.В.Чыкін), Цэнтр. рэвіз. камісіі (Л.Ключнікава), мандатнай камісіі (Н.А.Пракошына); прыняцце Праграмы КПБ, Статута КПБ, палажэння «Аб Цэнтральнай рэ-візійнай камісіі Камуністычнай партыі Беларусі»; выбары кіруючых органаў. Прынятая з’ездам Праграма КПБ ак-рэслівала стратэгічную мэту партыі — пабудову камуніст. грамадетва, бліжэй-шыя мэты — аднаўленне СССР і пера-арыентацыя грамадства на сацыяліст. шлях развіцця.
Пацверджана, што КПБ стаіць на цвёрдых класавых пазіцыях, захоўвае вернасць марксіз-му-ленінізму. З’езд заклікаў да непрызнання Белавежскіх пагадненняў 1991, да аднаўлення СССР, супрацьдзеяння экспансіі Захаду і прасоўванню НАТО на Усход, умацавання саюзу Беларусі і Расіі. Зацверджаны Статут КПБ, палажэнне аб Цэнтр. рэвіз. камісіі КПБ, прьшяты рэзалюцыі «Аб 80-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэ-валюцыі», «Рукі прэч ад У.І.Леніна!», звароты з’езда ў сувязі з 75-й гадавінай стварэння СССР, у падтрымку ахвяр паліт. рэпрэсій, да народаў Еўропы і ўсяго свету ў сувязі з па-шырэннем блока НАТО і яго прасоўвання на Усход. З'езд выбраў Вышэйшы савет партыі, ЦК КПБ у складзе 14 чл. і 5 канд. у чл., Цэнтр. рэвіз. камісію. В.Ф.Кушнер. ТРЫШЧАЦІННІК (Trisetum), род кветкавых раслін сям. метлюжковых (злакавых). Каля 60 відаў. Пашыраны ў нетрапічных паясах. На Беларусі 1 від — Т. сібірскі (Т. sibiricum). Трапля-ецца па вільготных лугах, у лясах, хмызняках.
Т. сібірскі — шматгадовая травяністая ка-рэнішчавая расліна выш. 15—150 см. Сцябло прамастойнае. голае. Лісце лінейнае, па жыл-ках шурпатае. Каласкі — 2—3-кветныя, суквецце — мяцёлка. Плод — зярняўка. Кармавая, дэкар. расліна.
ГРЫЯДА [ад грэч. trias (triados) тройца, траістасць], спосаб філас. канструяван-ня, які зыходзіць з траістасці, трохсту-пеньчатасці развіцця. Паняцце Т. ўве-
дзена ў філасофію Платонам і шырока распаўсюдЗілася ў платанізме і неапла-танізме. Прокл разглядаў Т. як 3 пра-екцыі свету ў межах розуму: знаходжан-не — выступленне — вяртанне; трэці член Т., на яго думку, аб’ядноўвае крайнасці першых двух і ўяўляе сабой «сярэдзіну» паміж імі. Неаплатанісцкая мадэль Т. пакладзена ў аснову хрысц. вучэння пра Святую Тройцу, але ў знач-на адрозным выглядзе: іпастасі хрысц. Т. ўяўляюць сабой сутнасці, што знахо-дзяцца на агульным анталагічным уз-роўні: Бог-Айцец, Бог-Сын, Бог — Дух Святы, а не безаблічныя, як у неаплата-нізме. Прынцып Т. па-свойму тлума-чыўся ў ням. класічнай філасофіі- Г.Ге-гель разглядаў Т. як універсальную схе-му ўсялякага развіцця, што ўключае 3 ступені: тэзіс (палажэнне), антытэзіс (проціпалажэнне) і сінтэз (злучэнне); лічыў, што кожная наступная ступень адмаўляе папярэднюю, а апошняя (сін-тэз) не толькі адмаўляе, але і злучае ў сабе асаблівасці папярэдніх ступеней развіцця. Гл. такеама Адмаўленне адмаў-лення. А.Б.Савеня.
ТРЫЯЛЁ (Triolet) Эльза (12.9.1896, Масква — 16.6.1970), французская пісьменніца. Жонка Л.Арагона. Па аду-кацыі архітэктар. 3 1919 жыла ў Пары-жы. Першыя кнігі на рус. мове — «На Таіці» (1925), на франц. —раман «Доб-ры вечар, Тэрэза!» (1938). Найб. вядомы цыкл раманаў Т. — «Нейлонавае ста-годдзе» («Ружы ў крэдыт», «Месяц-парк», абодва 1959; «Душа», 1963), у якіх праблемы шчасця і прызвання ча-лавека, рамантыкі і будзённасці, быцця і побыту, штучнасці і натуральнасці ў чалавечым існаванні. Аўтар зб-каў апа-вяд. на тэмы фашызму і вайны «Авінь-ёнскія палюбоўнікі» (падп. выд. 1943), «Івета» (1944), «За сапсаванае сукно штраф 200 франкаў» (1945). У раманах «Конь белы» (1943), «Ніхто мяне не лю-біць» (1946), «Узброеныя здані» (1947), «Інспекгар руін» (1948), «Конь чырво-ны» (1953), «Спатканне чужазёмцаў» (1956), «Помнік» (1957), «Салавей змаў-кае на світанні» (1970), дылогіі «Вялікае ніколі» (1965) і «Паслухайце, паглядзі-це» (1968) тэмы неафаш. тэндэнцый у пасляваен. Францыі, небяспекі атамнай вайны, прызначэння мастака і мастац-тва, адносін людзей розных нацыяналь-насцей. Для яе твораў характэрны але-горыя, уяўна-фантаст. пачатак, пару-шэнне прасторава-часавых сувязей, прытчавасць. Аўтар кніг успамінаў, пе-ракладаў рус. і франц. паэтаў, сцэнарыя фільма «Нармандыя—Нёман» (1959, з К.М.Сіманавым і Ш.Спаакам). На бел. мову асобныя творы Т. пераклаў Л. Ка-зыра.
7’».: Бел. пер. — Івета // Французская на-вела XX ст. Мн., 1992; Рус. пер. — Незваные гостн. Рязань, 1960; Нейлоновый век. М., 1960; Анна-Марня. М., 1963; Душа. М., 1967; Розы в кредат. Луна-парк. СПб., 1994.
Літ.: Е в н н н a Е.М. Современный французсклй роман, 1940—1960. М, 1962; Й с б а х AА. Эльза Трноле // Пнсателн Францнн. М., 1964. Е.А.Лявонава.
ТРЫЯЛЕТ (франц. triolet ад італьян. trio трое), цвёрдая вершаваная форма; васьмірадковая страфа, у якой адзін ра-док паўтараецца тройчы (1-ы, 4-ы, 7-ы). Пачынаецца і заканчваецца тым жа двухрадкоўем. Mae 2 рыфмы (абааабаб ці аббабааб).
Узнік у 15 ст . ў Францыі як скарочаная форма рандмя. У рус. паэзіі з’явіўся ў пач. 19 сг. (М.Карамзін), потым амаль стагоддзе не ўжываўся, адрадзіўся ў 20 ст. ў паэзіі К.Фо-фанава, К.Бальмонта, В.Брусава.
У бел. паэзію Т. увёў М.Багдановіч («Мне доўгае расстанне з Вамі...», «... Дзераўлянае яечка», «... Калісь глядзеў на сонца я»):
Калісь глядзеў на сонца я. Мне сонца асляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы,
Калісь глядзеў на сонца я Няхай усе з мяне рагочуць, Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я. Мне сонца асляпіла вочы.
Т. сустракаецца ў творах Х.Чэрні, Д.Бічэль-Загнетавай, Р.Барадуліна і інш. В.Л.Рагойша.
ТРЫЯЛЁТЫ, група археал. помнікаў ад позняга палеаліту да ранняга сярэдне-вякоўя на Цалкінскім плато ў Грузіі. Адкрыты ў 1936—40 і 1947. Найбага-цейшыя пахаванні ў вял. курганах эпохі сярэдняй бронзы (пач. 2-га тыс. да н.э.). Рэшткі нябожчыка змяшчалі ў цэнтры кургана, часам на калясніцы. Уздоўж сцен ставілі вял. гліняныя па-судзіны з наразным і размаляваным ар-наментам; шмат высокамаст. вырабаў з каштоўных металаў, у тл. сярэбраны і залаты кубкі. Помнікі трыялецкай куль-туры пашыраны ва Усх. Грузіі, часткова на тэр. Арменіі.
ТРЫЯНГУЛЯЦЫЯ (ад лац. triangulum трохвугольнік), адзін з метадаў вызна-чэння каардынат апорных геад. пунктаў на мясцовасці; асн. метад стварэння апорнай геадэзічнай сеткі. Робіцца шля-хам пабудовы сеткі сумежных трохву-гольнікаў, у якіх вымяраюцца вуглы і адна зыходная (базісная) старана (даў-жыні іншых старон вылічваюцца).
Дзярж. Т. падзяляецца на 4 класы. Сетка Т 1-га класа (трохвугольнікі з даўж. стараны 20—25 км) утварае палігоны 3 перыметрам 800—1000 км. якія размяшчаюцца ўздоўж ме-рыдыянаў і паралелей. Прастору ўнутры палі-гона 1-га класа разбіваюць сеткай 2-га класа з даўж. стараны трохвугольніка 10—20 км. На канцах кожнай базіснай стараны ў Т. 1-га і 2-га класаў выконваюць астр. вызначэнні каар-дынат і азімута. На базе радоў і сетак Т. 1-га і 2-га класаў вызначаюцца пункты Т. 3-га і 4-га класаў (іх гушчьшя залежыць ад маштабу тапаграфічнай здымкі). Пункты Т. (трыгана-метрычны пункт) замацоўваюцца на мясцовас-ці геадэзічньші знакамі, сігналамі геадэзічнымі. Т. выкарыстоўваецца для вызначэння фігуры і памераў Зямлі, даследавання гарыз. рухаў зям-ной кары, абгрунтавання тапаграфічных зды-мак і інш. Замест Т. выкарыстоўваюць такса-ма метад паліганаметрыі. П П.Явід.
ТРЫЯНбНСКІ МІРНЫ ДДГАВбР 1920. Падпісаны 4 чэрв. ў Вял. Трыя-нонскім палацы Версаля (каля Парыжа)