• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТРЫХІНЫ, трыхінелы (Trichinel-1а), род паразітычных нематод кл. круг-лых чарвей. Найб. вядомая Т. спіраліс, палаваспелая стадыя якой жыве ў пра-свеце тонкага кішэчніка пераважна дра-пежных або ўсёедных млекакормячых і чалавека. Выклікае трыхінелёз.
    Даўж самцоў 0,6—1,6 мм, самак 1,3—4,4 мм. Жывіцца сокамі тканак. Аплодненыя самкі
    ўкараняюцца ў сценку кішэчніка, нараджаюць лічынак. якія з токам крыві разносяцца па це-ле гаспадара. 3 капіляраў лічынкі мігрыруюць у папярочнапаласатыя мышцы, дзе растуць, скручваюцца ў спіраль і інкапсулююцца (захоў-ваюць жыццяздольны стан больш як год).
    ТРЫХІЯЗ (ад грэч. thrix (trichos) волас], няправільны рост вейкаў, пры якім іх канцы накіраваны ў бакі і да вочнага яблыка. . Прычыны Т. — блефарыт, трахома, дыфтэрыя вачэй, рубцы пасля апёкаў. Лячэнне хірургічнае.
    ТРЫХЛОРМЕТАН. тое, што хлараформ. ТРЫХЛОРЭТЫЛЁН. трыхлорэтэн, хлорвытворнае этылену, С1СН=СС12.
    Бясколерная вадкасць з саладкаватым па-хам. ’кш 86,7 °C- шчыльн. 1464.2 кг/м’ (20 °C). Маларастваральны ў вадзе. утварае азеатроп-ную сумесь (tkin 73 °C, 7% вады); змешваецца з арган. растааральнікамі. На святле паступо-ва акісляецца кіслародам паветра з утварэн-нем фасгену COC1, (для стабілізадыі выка-рыстоўваюць алкіламіны, эпаксіды і інш ). Атрымліваюць Т. разам з тэграхлорэтыленам хлараваннем пры 400—450 °C у кіпячым слоі кагалізатара (сілікагель) сумесі хлорэтанаў і хлорэтыленаў (адходаў вытв-сці вінілхларыду, дыхлорэтану). Выкарыстоўваюць для абястлу-шчвання металаў, хім. чысткі тэкст. вырабаў. Малатаксічны, ГДК у паветры населеных пунктаў 1 мг/м’ (сярэднясугачная), у вадаё-мах 0,06 мг/л.
    ТРЫХМАНЁНКА Віктар Фёдаравіч (10.5.1923, в. Гуменцы Камянец-Па-дольскага р-на Хмяльніцкай вобл., Ук-раіна — 27.10.1998), бел. пісьменнік. Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1963). Працаваў у БелТА (1947—49), з 1959 у газ. «Красная звез-да», у 1974—79 рэдактар газ. «Во славу Роднны». Друкаваўся з 1947. Пісаў на рус. і бел. мовах. Аўтар зб-каў прозы «Складаны варыянт» (1958), «Чалавек распраўляе крылы» (1961), «Знаёмы по-чырк» (1964), «Сапраўдная вышыня» (1965), «Сястра белай бярозы» (1979), рамана «Небам хрышчаныя» (1969), да-кумент. аповесці «Сяргей Грыцавец» (1987). Асн. тэмы твораў — гераізм сав. воінаў у Вял. Айч. вайну і ў мірны час, рамантыка ратнай працы, пераемнасць пакаленняў, фарміраванне і станаўлен-не характару моладзі.
    Тв.: Звуковой барьер. Хабаровск, 1959; На-ташнны зорькн. Хабаровск, 1961; Крылья на вырост. Мн., 1984; На плечах свонх: Повеста Мн., 1994.
    ТРЫЦІКАЛЕ, тое, што пшанічна-жыт-нія гібрыды.
    Трыхіна’ 1 — самец; 2 — самка; 3 — інка-псуляваныя лічынкі ў мышцах (а — свінні, б — ліса; в — белага мядзведзя).
    ТРЫЦЦАТЫ З’ЕЗД КПБ Адбыўся 30—31.1.1986 у Мінску. Прысутнічала 806 дэлегатаў ад 807 тыс. чл. і канд. у чл. партыі (разам з вайсковымі арг-цы-ямі; 667 980 чл. і канд. у чл. КПБ). За час паміж XXIX і XXX з’ездамі КПБ павялічылася больш чым на 100 тыс. чал. Парадак дня: справаздачы ЦК КПБ (М.М.Слюнькоў); Рэвіз. камісіі КПБ (Дз.В.Цябут); аб праекце новай рэдакцыі Праграмы КПСС (Слюнькоў); аб праекце змен у Статуце КПСС (Слюнькоў); аб праекце ЦК КПСС «Асноўныя напрамкі эканамічнага і са-цыяльнага развіцця СССР на 1986— 1990 гады і на перыяд да 2000 года» (М.В.Кавалёў); выбары ЦК КПБ і Рэ-віз. камісіі КПБ. З’езд працаваў на эта-пе, калі эканоміка СССР уцягвалася ў крызіс, які набываў зацяжны і сістэмны харакгар. Вышэйшае парт. кіраўніцтва краіны імкнулася знайсці выйсце на шляхах перабудовы кіравання нар.-гасп. комплексам.
    У якасці ключавой была пастаўлена задача поўнага пераводу нар. гаспадаркі на рэйкі ін-тэнсіўнага развіцця. Апераджальнае развіццё павінны былі набыць галіны. якія вызнача-юць навук.-тэхн. прагрэс. Планавалася ўвесь прырост прадукцыі прам-сці, сельскай гаспа-даркі, аб’ёмаў перавозак на транспарце і ра-бот у буд-ве атрымаць за кошт павышэння прадукцыйнасці працы. Вял. роля адводзілася навуцы. яе інтэграцыі з вытв-сцю. Асаблівая ўвага звярталася на паляпшэнне ўмоў працы. жыцця, побыту людзей, стварэнне здаровага маральна-псіхал. клімату ў працоўных калек-тывах. выхаванне ў работнікаў высокай дыс-цыпліны і адказнасці. З’езд выказаўся за тое, каб перабудова ў рэспубліцы пачыналася з кі-раўніцтва ЦК КПБ і CM БССР, іх аддзелаў, апарату, з кіраўнікоў мін-ваў і ведамстваў. З’езд выбраў ЦК КГІБ з 159 чл. і 73 канд., Рэвіз. камісію КПБ з 49 чл.
    Літ.: Матэрыялы XXX з’еэда Камунісгычнай партыі Беларусі. Мн., 1986. Р.П.Платонаў.
    ТРЫЦЦАЦІГАДОВАЯ ВАЙНА 1618— 48. першая агульнаеўрапейская вайна паміж краінамі габсбургскага блока (ісп. і аўстр. Габсбургі, падтрыманыя ка-таліцкімі князямі Германіі, папствам і Рэччу Паспалітай — Каталіцкая л і г а) і антыгабсбургскай кааліцыяй (Францыя, Швецыя, Данія, Галандыя, a таксама Расія і ў пэўнай меры Вялі-кабрытанія, якія абапіраліся на герм. пратэстанцкіх князёў і антыгабсбургскі рух у Чэхіі, Трансільваніі і Італіі — Пратэстанцкая унія). Пача-лася з-за рэліг. рознагалоссяў паміж ка-толікамі і пратэстантамі Германіі і пас-тупова перарасла ў паліт. барацьбу ды-настыі Габсбургаў за гегемонію «Свя-шчэннай Рымскай імперыі» ў Еўропе супраць Францыі і пратэстанцкіх дзяр-жаў. Т.в. складалася з шэрагу асобных войнаў. Бітвы ішлі на тэр. Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Польшчы і ВКЛ.
    У 1617—18 аўстр. Габсбургі пачалі наступленне на прывілеі Чэхіі, якая за-хоўвала некат. незалежнасць у складзе іх імперыі. Гэта выклікала ў Чэхіі паўстан-не 1618—20, якое стала першым ч э ш -скім, абочэшска-пфальцскім перыядам вайны (1618—23). У 1620
    ТРЫЦЦАЦЬ Н
    войскі Каталіцкай лігі разбілі чэш. ар-мію каля Белай Гары і ўстанавілі ў Чэхіі і Маравіі неабмежаваную ўладу Габсбур-гаў. У 1625 ваен. дзеянні пачала Данія пры падтрымцы Англіі, Галандыі і Францыі; пачаўся другі, або д а ц к і перыяд вайны (1625—29). Нягле-дзячы на шырокі сялянскі рух і дапамо-гу саюзнікаў, войскі імперскія і Ката-ліцкай лігі выцеснілі датчан з Паўн. Германіі і Данія, паводле міру ў Любеку 1929, адмаўлялася ад ўмяшання ў герм. справы. Уступленнем у вайну Швецыі, якой пагражала ўмацаванне Германіі на Балтыйскім м., пачаўся трэці — шведскі, або шведска-рускі перыяд вайны (1630—35). Швед. войскі перамаглі немцаў у баях каля Лейпцыга (1631), Лютцэна (1632) і інш. Адной з прычын перамогі Швецыі была вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, якая адцягнула на сябе ч. сіл Каталіц-кай лігі. Аднак, пацярпеўшы паражэнне пад Смаленскам, Расія пайшла на пера-гаворы з Рэччу Паспалітай, і пасля пад-пісання Палянаўскага міру 1634 станові-шча шведскай арміі ўскладнілася. Па-ражэнне Швецыі ў 1634 каля Нёрдлін-
    гена (Паўд. Германія) падштурхнула да ўступлення ў вайну Францыю. У апош-ні франка-шведскі перыяд вайны (1635—48) да Францыі і ІІІвецыі далучыліся Галандыя, Мантуя, Савоя і Венецыя. Перамогі каля Брэйтэнфельдэ (1642), Ракруа (1643), Янкава (1645) вы-явілі істотныя перавагі франка-швед. кааліцыі. Імператар Фердынанд III вы-мушаны быў згадзіцца на цяжкія ддя «Свяшчэннай Рымскай імперыі» ўмовы Вестфальскага міру 1648. У выніку Т.в. Швецыя атрымала шэраг герм. тэрыто-рый, Францыя — землі ў Эльзасе і пацвярджэнне яе правоў на гарады Мец, Туль і Вердэн. Герм. князі зама-цавалі фактычную незалежнасць ад ім-ператара; Швейцарскі саюз і Галандыя прызнаны самастойнымі дзяржавамі. Т.в. паклала канец спробам аўстра-ісп. Габсбургаў усталяваць сваю гегемонію на еўрап. кантыненце, на доўгі час замаца-вала паліт. раздробленасць Германіі, са-дзейнічала ператварэнню Францыі і Расіі ў найб. моцныя краіны Еўропы.
    Літ:. П о р ш н е в Б.Ф. Трмдцатмлетняя война н вступленме в нее Швецнн н Москов-ского государства. М., 1976; Я го ж. Францня, англлйская революцня н европейская полнтн-ка в середнне XVII в. М., 1970; Нсторня войн. Ростов н/Д; М.. 1997. Т. 2. С. 16—41.
    Ю.В.Бажэнаў, В.А.Юшкевіч.
    ТРЫЦЦАЦІТЫСЯЧНІКІ. работнікі прамысл. прадпрыемстваў, міністэр-стваў, ведамстваў, НДІ, парт. і сав. ра-ботнікі, якія ў 1955—57 былі накірава-ны на гасп.-арганізац. работу ў вёску. Кіраўніцтва СССР заклікала «... аказаць дапамогу калгаснай вёсцы ва ўмацаван-ні адстаючых калгасаў кіруючымі кад-рамі, накіраваўіпы перадавых і най-больш падрыхгаваных людзей сацыяліс-тычнага горада для пастаяннай работы ў якасці старшынь калгасаў». Пра накіра-ванне на працу ў сельскую гаспадарку па-далі заявы больш за 100 тыс. чал., з іх адабрана больш за 30 тыс. работнікаў, больш за 90% з іх былі камуністы. У БССР заявы падалі 3 тыс. чал., у 1955 рэ-камендавана і адабрана на пасады стар-шынь калгасаў 969 чал. Усяго па СССР у канцы 1956 працавалі больш за 32 тыс. Т., у БССР — 1341. Ю.Л.Грузіцкі.
    Рабаванне герман-скай вёскі салдатамі ў час Трынцацігаловай вайны. Карціна Б.Баў-шке. 1954.
    ТРЫЦЦАЦЬ ДРУП З’ЕЗД КПБ, аб’яднаўчы з Партыяй камуністаў бела-рускай (ПКБ). Адбыўся ў Мінску 25.4.1993 (прысутнічалі 283 дэлегаты; дакладная колькасць членаў КПБ на гэ-ты перыяд не падлічана) і 29—30.5.1993 (прысутнічалі 534 дэлегаты). З’езд пры-няў рашэнне пра аб’яднанне ў адзіную камуніст. арг-цыю шляхам далучэння КПБ да ПКБ, якая з’яўлялася ідэйна роднас-най па праграмных мэтах і задачах, ме-ла паўнакроўную арганізац. струюгуру. КПБ спыніла сваё існаванне. ПКБ аб-вясціла сябе яе юрыд. і паліт. пераемні-цай. У склад новага ЦК КПБ не быў абраны ні адзін з лідэраў былой КПБ. Эклектычныя рашэнні з’езда, у якіх спалучаліся ідэі пабудовы новага «сап-раўднага сацыялізму» з патрабаваннямі няўхільнага курсу на пабудову камуніз-му, не здолелі забяспечыць ідэйнае адзінства камуністаў. В.Ф.Кушнер.
    ТРЫЦЦАЦЬ ПЁРШЫ З’ЕЗД КПБ Адбыўся 28.11—1.12.1990 у Мінску.
    Прысутнічала 717 дэлегатаў ад 717 тыс. чл. і канд. у чл. партыі (разам з вайско-вымі арг-цыямі: 678 тыс. чл. і канд. у чл. КПБ). Парадак дня: справаздача ЦК КПБ і задачы парт. арг-цый рэспублікі ў новых умовах (Я.Я.Сакалоў); спра-ваздача Рэвіз. камісй КПБ (І.Ф.Яку-шаў); аб бюджэце і маёмасці КПБ (А.У.Навіцкі); канцэпцьы Праграмы КПБ; пазіцыя і праграма дзеянняў КПБ у сувязі з пераходам рэспублікі на ры-начныя адносіны; Статуг КПБ; Пала-жэнне аб Кантрольнай камісіі (КК) КПБ; выбары 1-га сакратара ЦК КПБ, старшыні КК КПБ, ЦК і КК КПБ; рэ-залюцыі, заявы і звароты XXXI з’езда КПБ. Па рашэнні дэлегатаў у парадак дня дадаткова ўключаны пункт пра выбранне на з’ездзе прамым тайным га-ласаваннем усіх сакратароў ЦК КПБ.