• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТРЫЎМФ (ад лац. triumphus), 1) у Ста-ражытным Рыме ўрачыстае ўваходжан-не ў сталіцу палкаводца-пераможцы з войскам. Прызначаўся сенатам і з’яўляў-ся вьшіэйшай ваен. узнагародай. Трыум-фальнае шэсце (ад Марсавага поля да храма Юпітэра на Капітоліі) пачыналі сенатары і магістраты, пасля рухалася калясніца, запрэжаная чацвёркай белых коней, на якой стаяў трыумфатар з лаў-ровым вянком і атрыбутамі Юпітэра. Пасля ішлі музыкі, войска, неслі здабы-чу, вялі палонных. На Капітоліі трыум-фатар прыносіў ахвяры Юпітэру. Імёны трыумфатараў запісвалі ў трыумфальныя фасты. У асобных выпадках у гонар пе-рамогі ўзводзілі трыумфальныя аркі. У Рыме праводзіліся таксама малыя Т. — авацыі. 2) У пераносным сэнсе — бліс-кучы поспех, урачыстасць з нагоды вы-датнай перамогі. А.Г.Зельскі.
    ТРЫФАЛІЯТА, панцырус (Poncirus trifoliata), кветкавая расліна сям. рута-вых. Радзіма — Паўн. Кітай. Трапляец-ца ў зарасніках, па абочынах дарог. У культуры ў Паўн. Амерыцы, на Каўка-зе, у Японіі.
    Лістападныя кусты выш. да 3 м. Сцёблы эеленавата-шэрыя, маюць буйныя (даўж. да 7 см) пазушныя калючкі. Лісце чаргаванае, трай-частае, з зубчаспям краем. Кветкі амаль ся-дзячыя, дыяметрам 3—8 см, белыя. Плод — гесперыдый (ягадападобны), дыяметрам 4—6 см, шматнасенны, залаціста-жоўты, аксамітна-апушаны, з горка-кіслай мякаццю, неядомы. 3 пладоў атрымліваюць сок, які мае да 5% лі-моннай к-ты. У селекцыі Т. выкарыстоўва-юць як карлікавую, марозаўстойлівую пры-шчэпу для цытрусавых. Вядомы гібрыды (у т.л. прыродныя) Т. 3 апельсінам (цытранж), кумкватам (цытрумкват), мандарынам (цыт-рандарьш) і інш. Харч., дэкар. расліны.
    ТРЫФАНАЎ Аляксандр Георгіевіч (н. 12.9.1950, г. Верхняя Салда Свярдлоў-скай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і энергетыкі. Д-р тэхн. н. (1994). Скончыў Уральскі політэхн. ін-т
    (1973). 3 1977 у Ін-це праблем энерге-тыкі Нац. АН Беларусі, адначасова з 2000 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па цеплафізіцы і матэм. мадэліраванні працэсаў цепла- і масаабмену для мна-гафазных сістэм. Распрацаваў мадэлі, алгарытмы і выліч. праграмы для разлі-ку працэсаў цепла- і масапераносу ў мнагафазных сістэмах дастасоўна да энергетыкі і экалогіі. Прэмія Ленінска-га камсамола Беларусі 1982.
    Тв.: Влнянне кннетнкн хммнческнх реак-цмй на теплообмен от каплн к потоку // Эк-спернментальные н теоретнческме нсследова-ння тепломассопереноса прн теченнн днссоцн-нруюшнх газов в каналах. Мн.. 1983; Моделн-рованме подвнжных граннц н поверхностей раздела в реальных водных снсгемах (разам з А.А.Андрыжыеўскім, ААМіхалевічам) // Нн-женерно-фнз. журн. 1996. Т. 69, № 6.
    М.П. Савік.
    ТРЫФАНАЎ Юрый Валянцінавіч (28.8.1925, Масква — 28.3.1981), рускі пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1949). Друкаваўся з 1947. Раманы «Студэнты» (1950; Дзярж. прэмія СССР 1951), «Нецярплі-васць» (1973) пра нарадавольцаў. У «маскоўскіх» псіхал. аповесцях «Абмен» (1969), «Іншае жыццё» (1975), «Дом на набярэжнай» (1976), «Стары» (1978), да-кумент.-мемуарнай кнізе пра рэв. дзей-насць свайго бацькі «Водбліск вогні-шча» (1965), публіцыстыцы (кн. «Як слова наша адгукнецца...», апубл. 1985) і інш. роздум пра лёс пакалення і су-вязь часоў, рэвалюцыю і грамадз. вай-ну, паліт. рэпрэсіі. Сярод інш. твораў: раманы «Спатоленне смагі» (1963, ад-найм. фільм 1965), аўтабіягр. аповесць «Час і месца» (1981, не завершана), зб-кі апавяданняў і нарысаў на спарт. тэмы
    Трыфаліята.
    «У канцы сезона» (1961), «Факелы на Фламініо» (1965), «Гульні прыцемкам» (1970), сцэнарый фільма «Хакеісты» (1965). На бел. мову аповесць Т. «Папя-рэднія вынікі» пераклаў А.Жук, апавя-данне «Смерць у Сіцыліі» У. Шахавец.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—1 М., 1985—87; йз-бранное. Мн.. 1983.
    Літ:. Н в а н о в а Н.Б. Проза Юрня Трн-фонова. М., 1984; Оклянскнй Ю.М. Юрнй Трмфонов: Портрет-воспомннанне. М., 1987.
    ТРЫфбРЫУМ, трыфорый (поз-налац. triforium ад лац. tri- у складаных словах — тры + foris дзверы, уваход) у архітэктуры, трохчасткавае ар-каднае акно або арачны праём. Харак-тэрны для зах.-еўрап. архітэктуры ра-манскага і гатычнага стыляў, дзе Т. так-сама наз. ў культавых збудаваннях вуз-кія галерэі над бакавымі нефамі, адкрытыя ў цэнтральны трайнымі ці двайнымі арачнымі праёмамі; часам ар-кі Т. выконвалі толькі дэкар. функцыю (сцен за імі няма). Т.-вокны пашыраны ў 19 — пач. 20 ст. ў пабудовах стыляў несапраўднай готыкі, псеўдарус., ма-дэрн. Аздабляліся архіволыамі, вітража-мі. Прасценкі паміж праёмамі Т. выра-шаліся ў выглядзе невысокіх калон з базамі і ажурнымі капітэлямі. Часам за-вяршэнне Т. аздаблялася ляпной арна-ментыкай. Матывы Т. выкарыстоўвалі-ся і ў 1950-я г.
    ТРЫФТОНГ (ад грэч. tri трох + phthongos голас, гук), складаны галосны гук, які ўключае тры элементы, што ўтвараюць адзін склад. Харакгэрны пе-раважна для моў, якія маюць дыфтонгі. Звычайна маюць такую ж працягласць, што і дыфтонг. Найб. вывучаны Т. англ. мовы.
    ТРЫХАГРАМЫ (Trichogianuna), род на-сякомьгх сям. трыхаграматыдаў надсям. хальцыд падатр. паразітычных сцябліс-табрухіх перапончатакрылых. Каля 60 ві-даў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акра-мя Антарктыды. На Беларусі трапляюцца Т.: звычайная, або жоўтая ці хваёвая (Т. evanescens), лясная (Т. embryopha-gum), пладовая (Т. pallida).
    Даўж. да 0.9 мм. Афарбоўка ад бледна-жоў-тай да цёмна-бурай. 2 пары празрыстых кры-лаў. Вочы чырвоныя. Брушка вельмі рухомае, з яйцакладам на канцы. Самка адкладвае яй-цы ў яйцо інш. насякомага ці павука, дзе яны развіваюцца. Развіццё з поўным ператварэн-нем. Некалькі пакаленняў за год. Дарослыя кормяцца некгарам кветак. Разводзяць Т. як сродак біял. барацьбы з насякомымі-шкодні-камі.
    ТРЫХАМАНАДЫ (ад грэч. trichoma ва-ласы), род прасцейшых атр. трыхамана-дыд падтыпу жгуцікавых. Некалькі дзе-сяткаў відаў. Паразіты жывёл (малпаў, коней, кароў і інш.), таксама чалавека.
    Даўж. 5—40 мкм. На пярэднім канцы цела 3—5 свабодных жгуцікаў, адзін жгуцік прахо-дзіць уздоўж цела і злучаецца з яго паверхняй ундуліруючай мембранай. 1 ядро. Рухомыя. Размнажэнне падоўжаным дзяленнем. Пад уздзеяннем неспрыяльных умоў Т. прымаюдь шарападобную форму. Кормяцца бактэрыямі ўсёй паверхняй цела. Выклікаюць трыхама-ноз.
    Трыфорыум.
    ТРЫХАМАНбЗ, трыхаманіяз, ін-фекцыйная хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца трыхаманадамі. У чалавека крыніца інфекцыі — хво-рыя на Т. і паразітаносьбіты (заражэнне адбываецца пераважна палавым шля-хам). Адносіцца да венерычных хвароб. Найчасцей бывае Т. похвы (трыхама-надны кальпіт у жанчын) і Т. мочаспус-кальнага канала (трыхаманадны урэт-рыт у мужчын). Адрозніваюць Т. вос-тры, падвостры, хранічны. Асн. пры-кметы: белі, сверб, набраканне слізістай абалонкі, частае мочаспусканне, агуль-ная слабасць. У мужчын часта працякае бессімптомна. Лячэнне тэрапеўтычнае. У ж ы в ё л найб. пашыраны Т. пала-вых органаў буйн. par. жывёлы, свіней, іггушак-. Заражаюцца пераважна пры спароўванні або штучным асемяненні.
    ТРЫХАМІЦЭТЫ (Trichomycetes), клас грыбоў. Сістэм. становішча недастатко-ва высветлена. 2 парадкі: амёбідыевыя і экрынавыя. 60—100 відаў. Трапляюцца ў кішэчніку, страўніку, на анальных пласцінках водных і наземных членіста-ногіх. Магчыма, многія з іх не паразі-ты, а аблігатныя (абавязковыя) камен-салы, што харчуюцца з навакольнага асяроддзя ў кішэчніку ці страўніку чле-ністаногага (гл. Каменсалізм).
    Слаявіна (даўж. да 1 см) у выглядзе шмат’ядзерных, простых, несептаваных або галінастых септаваных нітак, прымацаваных да субсграту спец. клеткай. Пры бясполым размнажэнні канцавыя сегменты нітак пера-твараюцца ў спарангіі. Некат. Т. не ўтвараюць спор, іх слаявіны распадаюцца на аідыі. Пры палавым працэсе адбываецца зліццё адасоб-леных у ніткі пратапластаў або ядраў з угва-рэннем таўстасценнай зіготы. С.І.Бельская.
    ТРЫХАСТРАНПЛЫ. паразітычныя чэрві сям. трыхастрангілідаў кл. круг-лых чарвей. Паразіты страўніка і тонкіх кішак пазваночных жывёл, радзей чала-века.
    Дробныя, ніткападобнай формы. Даўж. це-ла- 3—6 мм. шыр. 0,04—0,8 мм. Самцы звы-чайна меншыя за самак. Развіваюцца про-стым шляхам. 3 кішэчніка яйцы Т. з фекалі-
    ТРЫХАСТРАНГІЛЫ	9
    ямі жывёл выдзяляюцца ў навакольнае ася-роддзе, дзе з іх развіваюцца лічынкі. Пасля 2 лінек лічынкі становяцца інвазійнымі. здоль-нымі да міграцыі ў глебе, на раслінах. Выклі-каюць трыхастрангілёз.
    Трыхаграмы 1 — імага; 2 — самка заражае яйцо капуснай соўкі; 3 — заражаныя яйцы СОУКІ.
    Трыхаманада ангуста: 1 — ундуліравальная мембрана; 2 — адзін з пярэдніх жгуцікаў; 3 — ядро; 4 — задні жгуцік.
    Трыфорыум на фаса-дзе касцёла Сымона і Алены (Чырвонага) у Мінску.
    10	ТРЫХАФІТЫЯ
    ТРЫХАФІТЫЯ [ад грэч. thrix (trichos) волас + phyton расліна], трыхафі-т о з, інфекцыйная хвароба птуіпак, жывёл і чалавека, якая выклікаецца па-разітычнымі грыбкамі з роду трыхафі-тон. Раней Т., як і мікраспарыю, наз. «стрыгучы лішай».
    У чалавека адрозніваюць паверхневую і глыбокую формы Т. Прыкметы паверхневай падобныя з прыкметамі мікраспарыў пры глы-бокай на целе і валасістай ч. галавы ўзнікаюць падобныя на нарывы балючыя ўтварэнні. бы-вае ўстойлівае аблысенне. Заражэнне адбыва-ецца пры непасрэдным кантакце з хворым на Т.. праз бялізну, адзенне і інш. Лячэнне тэра-пеўгычнае. У ж ы в ё л да Т. найб. успры-мальны маладняк буйн. par. жывёлы.
    ТРЫХАЦЭФАЛЁЗ (ад грэч. thrix (trichos) волас + kefale галава], глісная хвароба свойскіх і дзікіх жывёл, чалаве-ка, што выклікаецца нематодамі роду трыхацэфалюс. Пашыраны ўсюды, асаб-ліва сярод свіней і жвачных. Узбуджаль-нікі — воласагаловы. 3 экскрэментамі іх яйцы трапляюць у глебу. Жывёлы зара-жаюцца праз корм і ваду; чалавек — пры спажыванні ягад, садавіны, агарод-ніны, забруджаных яйцамі ўзбуджальні-ка. У жывёл адзначаюць залежванне, уздыбленасць шчаціння, паносы, кроў у фекаліях. Прыкметы Т. ў чалавека: га-лаўны боль, запоры або паносы, нерв. расстройствы. Лячэнне тэрапеўтычнае. ТРЫХІНЕЛЁЗ, ачаговая глісная хваро-ба чалавека і жывёл, узбуджальнік якой трыхіна. Асн. носьбіты трыхін (трыхі-нел) — свойскія (свінні, каты, сабакі і інш.) і дзікія (ваўкі, лісы, мядзведзі, па-цукі і інш.) жывёлы.
    Чалавек заражаецца пры спажыванні мяса жывёл, заражанага лічьшкамі паразіта. Пры-кметы: ацёк твару (адсюль нар. назва адутла-ватка), боль у мышцах (найб. міжрэберных і ног), ліхаманка (т-ра цела 39—40 °C). Часта на скурным покрыве з’яўляецца пляміста-па-пулёзная аднамомантная высыпка, падобная да высыпкі пры адры. У цяжкіх выпадках — ацёк усяго цела, затуманенне свядомасці. Ля-чэнне тэрапеўтычнае.	АА.Астапаў.