• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТРЭД 13
    паміж краінамі, што перамаглі ў 1-й сусв. вайне, і Венгрыяй (б. саюзніца Германіі); частка версальска-вашынгтон-скай сістэмы мірнага ўрэгулявання пасля 1-й сусв. вайны. Паводле дагаво-ра тэр. Венгрыі скарацілася ў 3 разы (Трансільванія і ўсх. часТка Баната да-лучаны да Румыніі, Харватыя, Бачка і зах. частка Баната — да Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, Славакія і Закарпацкая Украіна — да Чэхаслава-кіі, прав. Бургенланд — да Аўстрыі), a насельнпггва — у 2,5 раза. У Венгрыі скасоўвалася ўсеагульная воінская па-віннасць, колькасць яе арміі скарачала-ся да 35 тыс. чал. Прадугледжвалася выплата Венгрыяй рэпарацый. Набыў сілу 26.7.1921; страціў сілу ў выніку Венскіх арбітражаў 1938 і 1940.
    ТРЫЯРЫІ (лац. triarii ад ties тры), воі-ны цяжкай пяхоты ў войску Стараж. Рыма ў 5-—2 ст. да н.э. Спачатку фармі-раваліся з 1-га маёмнага класа; мелі поўнае засцерагальнае ўзбраенне (шчы-ты, шлемы, понажы), доўгія коп’і і мя-чы. У баявых парадках легіёнаў складалі 3-ю лінію (адсюль назва) за гастатамі і прынцыпамі. 3 3 ст. да н.э. Т. — пера-важна воіны 40—45 гадоў, узброеныя мячамі і пілумамі (кароткія кідальныя коп'і); у бой уступалі ў вырашальны момант для ўзмацнення сілы ўдару пер-шых ліній або для стрымання атак ва-рожых войск.
    ТРЫЯСАВАЯ СІСТЭМА (ПЕРЫЯД), т р ы я с (ад грэч. trias тройца, траіс-тасць), першая (ніжняя) сістэма меза-зойскай эратэмы (эры). Адпавядае ран-няму перыяду мезазойскай эры геал. гісторыі Зямлі. Падсцілаецца адкладамі пермскай сістэмы (перыяду), папярэдні-чае юрскай сістэме (перыяду). Пачалася каля 250 млн. г. назад. доўжылася каля 50 млн. г. Адклады Т.с.(п.) упершыню вьшучаны ням. геолагам А. фон Альберці ў 1834 у Альпах. Падзяляецца на 3 аддзе-лы і 7 ярусаў (індскі і алянёцкі — ніжні аддзел; анізійскі і ладзінскі — сярэдні аддзел; карнійскі, нарыйскі і рэцкі — верхні аддзел). У рэгіянальнай стратыг-рафічнай схеме трыясавых адкладаў Бе-ларусі вылучаны таксама світы і падсві-ты.
    У трыясавы перыяд пашырылася пл. сушы мацерыкоў Лаўразіі ў Паўн. і Гандваны ў Паўд. паўшар'ях, на якіх пераважалі канты-нентальныя ўмовы асадканамнажэння з утва-рэннем адкладаў: сіракатакаляровых пясча-на-гліністых (Усх.-Еўрапейская платформа), гіпсаносных (Сярэдняя Еўропа), саляносных (Паўн. Афрыка), вугляносных (Аўстралія, Паўд. Амерыка). Вулканічныя ўтварэнні былі пашыраны на Урале, у Казахстане, Сярэдняй Азіі, на Сібірскай платформе (трапавая фар-мацыя). Марскія вадаёмы з карбанатным асадканамнажэннем існавалі пераважна ў геа-сінклінальных абласцях; акіян Тэціс (Між-зёмнаморскі геасінклінальны пояс), басейны Паўн. Амерыкі (Кардыльеры), Паўд.-Усх. Азіі, Усх. Афрыкі. 3 адкладамі трыясу звяза-ны радовішчы нафты і газу, каменнага і бура-га вуталю, гіпсу, каменнай солі, баксітаў, ка-аліну, медзістых пясчанікаў, уранавых руд і ініп. Клімат у раннім і сярэднім трыясе быў
    пераважна гарачы, сухі, у познім трыясе — вільготны. Арганічны свет характарызуецца росквітам жывёльнага свету сушы, асабліва паўзуноў (дыназаўры), земнаводных (стэгацэ-фалы), насякомых (жукі, стараж. прамакры-лыя); у канцы перыяду — касцістых рыб і прымітыўных млекакормячых (яйцародныя і сумчатыя). У прэснаводных вадаёмах былі членістаногія (астракоды. філаподы), у мар-скіх басейнах — разнастайныя малюскі, асабліва галаваногія (цэратыты). У расл. све-це на ўсіх кантынентах былі пашыраны дзе-разападобныя, у канцы перыяду — голана-сенныя (бенетытавыя, цыкадавыя, гінкгавыя і інш.), у морах — рыфаўтваральныя водарас-ці, у прэснаводных вадаёмах — харавыя.
    На тэр. Беларусі адклады Т.с.(п.) па-шыраны ў Прыпяцкім прагіне і Брэс-цкай упадзіне. У Прыпяцкім прагіне яны (магугнасцю 300—500 м, месцамі больш за 1000 м) прадстаўлены ніжняй пясчанай і верхняй гліністай тоўшчамі. У ніжняй тоўшчы вылучаны выступо-віцкая (пяскі, гліны, кангламераты) і каранёўская (пяскі, пясчанікі з аалітамі) світы ніжняга аддзела. Верхняя тоўшча падзяляецца (знізу ўверх) на мазырскую (алеўраліты. гліны, мергелі) світу ніж-няга аддзела, калінкавіцкую (гліны, пяскі) і нараўлянскую (стракатакаляро-выя гліны з праслоямі пясчаніку і алеў-раліту, месцамі вапняку) світы сярэдня-га аддзела; валаўскую (каалінізаваныя гліны і пяскі) світу верхняга аддзела. У Брэсцкай упадзіне трыясавыя адклады (магутнасцю 40—50 м) прадстаўлены воўчынскай (цагельна-чырвоныя гліны) і новагалянскай (гліны, пяскі, пясчані-кі) світамі ніжняга аддзела.
    Літ:. Матерналы по стратнграфлн Бело-руссмм. Мн.. 1981; Геологня Беларусп. Мн., 2001. С.А.Кручак.
    ТРЫЯТЛдН (ад грэч tri- у складаных словах — тры + athlon спаборніціва, барацьба), комплексныя спартыўныя спаборніцгвы па бесперапынным пера-адоленні 3-этапнай дыстанцыі рознымі спосабамі; від спорту. Дыстанцыя д о ў -г a г а (класічнага) Т. дасягае 225 км (плаванне 4 км, веласіпедная гонка 180 км, марафонскі бег 41,195 км) і больш, с я -рэдняга — 153—154 км (3 ці 4 + + 120 + 30), кароткага (алімпійска-га) Т. — 51,5 км (плаванне 1,5 км у ад-крытай вадзе, велагонка або велакрос 40 км і бег 10 км). Часам адна з дыс-цыплін-этапаў замяняецца на інш. (вес-лаванне на каноэ, горны веласіпед і інш.). У складзе зімовага Т. — бег, ве-ласіпед і лыжная гонка.
    Узнік у пач. 1970-х г. у ЗІПА (г. Сан-Дые-га), там жа адбыліся першыя спаборніцтвы (1978). Міжнар. саюз Т. створаны ў 1989 (г. Авіньён, Францыя), аб’ядноўвае 75 краін (2002). У 1989 адбыўся і 1-ы афіц. чэмпіянат свету на алімп. дыстанцыі. Чэмпіянаты Еўро-пы праводзяцца з 1985. У праграме Алімп. гульняў з 2000. Найб. папулярны ў Аўстраліі, Бразіліі, Вялікабрыганіі, Германіі, ЗІПА, Мексіцы, Н.Зеландыі, Францыі, Ялоніі.
    На Беларусі першыя спаборніцтвы адбыліся ў 1987 (плаванне 200 м + ве-лагонка 40 км + крос 7,5 км). Федэра-цыя Т. створана ў 1994, у Еўрап. саюз Т. прынята ў 1995. Рэсп. чэмпіянаты на алімп. дыстанцыі праводзяцца з 1991. Першыя чэмпіёны Беларусі — АЗім-
    ніцкая (Мінск), А.Саладзянкін (Брэст), 5-разовымі чэмпіёнамі рэспублікі ста-навіліся Н.Баркун (Мінск) і Дз.Талка-чоў (Магілёў), 3-разовым — Я.Зіятдзі-наў (Гомель). На чэмпіянатах Еўропы зборныя юнацкія каманды Беларусі займалі 6-я месцы (2000, узрост да 17 гадоў; 2001, узрост да 14 гадоў). Найб. развіты Т. у Мінску, абл. і раённых (Драгічын, Жлобін, Пінск, Рагачоў, Са-лігорск) цэнтрах. А.М.Бурлакоў.
    ТРЭАНІН. незаменная амінакіслата, вытворнае маслянай кіслаты. Увахо-дзіць у састаў амаль усіх бялкоў. Белае крышт. рэчыва, добра раствараецца ў вадзе. Здольны да ўтварэння эфіраў фосфарнай і арган. к-т. У раслінах і мікраарганізмах утвараецца з аспартату. Чалавеку неабходна 0,5 — 1 г Т. ў суткі (атрымлівае з ежай — малаком, яйкамі, мясам, рыбай).
    ТРЭБНІК, праваслаўная богаслужэбная кніга, якая змяшчае тэксты царк. служ-баў і выкладае парадак ажыццяўлення трэб — набажэнстваў, якія не ўвахо-дзяць у сутачны богаслужэбны цыкл і праводзяцца па просьбе асобных верні-каў (хрышчэнне, вянчанне, ялееасвя-чэнне, адпяванне, паніхіда, малебен, асвячэнне дома і інш.).
    ТРЭГАЛбЗА, дыцукрыд, які складаец-ца з 2 астаткаў глюкозы. Вылучана са спарынні, ёсць таксама ў многіх вода-расцях, вышэйшых грыбах, некат. вы-шэйшых раслінах. Асн. вуглявод гема-лімфы многіх насякомых, сінтэзуецца ў тлуіпчавым целе насякомых.
    ТРЭД-ЮНІЁНЫ (англ. trade-unions ад trade рамяство, прафесія + union аб’яд-нанне, саюз), назва прафесійных саюзаў у Вялікабрьгганіі і шэрагу інш. англа-моўных краін. Узніклі ў канцы 18 ст. паводле цэхавага прынцыпу як аб’яд-нанні ўзаемадапамогі кваліфікаваных .рабочых, неўзабаве перайшлі да забас-товачнай барацьбы. У 1799—1824 дзей-нічалі нелегальна. Значная ч. Т.-ю. ува-ходзіць у Брьгтанскі кангрэс трэд-юніё-наў. Пераважная большасць Т.-ю. тра-дыц. прытрымліваецца ідэалогіі рэфармізму. 3 дзейнасцю брыт. Т.-ю. у 19 ст. звязана ўзнікненне ў марксісцкай л-ры тэрміна «трэд-юніянізм» для абаз-начэння разнавіднасці рэфармізму, якая абмяжоўвае задачы рабочага руху ба-рацьбой за эканам. ўступкі для членаў прафсаюзаў.
    ТРЭД-ЮНІЯНІЗМ, 1) назва руху трэд-юніёнаў. 2) Тэрмін, які азначае плынь у рабочым і прафс. руху. Узнік у канцы 18 ст. ў Вялікабрытаніі. Цэнтральнае месца ў ідэалогіі Т.-ю. займае палажэн-не аб неабходнасці сістэм. паляпціэння сац.-эканам., прававых, культ. умоў жыдця рабочых шляхам правядзення рэформ, без радыкальных пераўтварэн-няў існуючага сац.-эканам. і грамадска-
    14
    ТРЭЕР
    га парадку. Філас. аснова — эвалюцыя-нізм у развіцці грамадства. У 19 ст. шы-рока распаўсюджаны ў шэрагу краін Еўропы і ЗША. У Расіі праваднікамі ідэалогіі Т.-ю. былі прыхільнікі «жана-мізму». Яго ідэі выкарыстоўвалі тэарэ-тыкі «рыначнага сацыялізму» і «дэ-макратычнага сацыялізму», «грамалства ўсеагульнага дабрабыту» (Дж. Стрэчы). 3 канца 20 ст. перажывае крызіс.
    В.І.Боўш.
    ТР^ЕР Вальфрыд Мікалаевіч (5.12.1901, г. Турку, Фінляндыя — 3.12.1984), бел. ву-чоны ў галіне машыназнаўства. Чл.-кар. АН Беларусі (1959), д-р тэхн. н., праф. (1950). Скончыў Маскоўскі аўтатрактар-
    В.М.Трэер
    ны ін-т (1929). 3 1929 у Навук. аўтама-торным ін-це, у 1939—51 у маскоўскіх Ін-це каляровых металаў і золата і Ін-це сталі. 3 1955 прарэкгар БПІ, з 1960 дырэктар Ін-та машыназнаўства і аўтаматызацыі АН Беларусі, з 1966 праф. Мінскага радыётэхн. ін-та. На-вук. працы па праблемах надзейнасці і даўгавечнасці машын і прылад. Прапа-наваў тэорыю і метад разліку падшып-нікаў качэння і інш. дэталей машын па параметры, які характарызуе іх даўга-вечнасць.
    Тв:. Расчеты деталей машнн на долговеч-ность. М.. 1956; Расчет деталей машнн по предельным состояняям. Мн.. 1960; Теорня долговечностн н надежностн машнн. Мн.. 1964; Методологнческве основы наукм о на-дежноств н долговечностн техняческях средств. Мн.. 1973.
    ТРЭЗІНІ (Trezzini) Даменіка Андрэа (каля 1670, Астана, каля г. Лугана, Швёйцарыя — 2.3.1734), архітэктар і інжынер. 3 1703 працаваў у С.-Пецяр-бургу. Паводле яго праектаў закладзены г. Кранштат і Аляксандра-Неўская лаў-ра, выканана ч. рэгулярнай планіроўкі Васільеўскага в-ва, пабудаваны Летні палац Пятра I у Летнім садзе (1710— 14), Пятроўскія вароты і Петрапаўлаўскі сабор Петрапаўлаўскай крэпасці, буды-нак 12 калегій (1722—34; цяпер ун-т). Паводле указа Пятра I склаў «узорныя» (тыпавыя) праекгы жылых дамоў для ро'зных сац. слаёў насельніцтва. Пабу-довы Т. адметныя выразнасцю планаў, сціплым дэкар. убраннем, спалучэннем буйных ордэрных элементаў з дэталямі архітэкгуры барока.