• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТРЭПАНАЦЫЯ (франц. trdpanation ад trepan свярдзёлак), хірургічная апера-цыя ўскрыцця касцявой поласці. Час-цей выконваецца Т. чэрапа (напр., пры пухлінах галаўнога мозга, унутрычарап-ным кровазліцці).
    ТРЭПАНГІ (малайскае tripang), віды беспазваночных жывёл кл. галатурыі з родаў галатурыя, кукумарыя, стыхопус і інш. тыпу ігласкурых. Пашыраны ў мо-рах каля берагоў паўд.-ўсх. Азіі, Аўстра-ліі, Афрыкі, Еўропы (Італія). Найб. вя-домы Т. далёкаўсходні (Stichopus japonicus), пашыраны ў Японскім м. і каля ціхаакіянскага ўзбярэжжа Японіі. Аб’екты промыслу. Іл. гл. да арт. Гала-турыі.
    ТРЭПАНЕМА (Treponema), род бактэ-рый сям. трэпанем парадку спірахет. Найб. вядомая Т. бледная, або спірахе-та бледная (Т. pallidum) — узбуджаль-нік сіфілісу.
    Даўж. Т. бледнай 4—14 мкм, дыяметр 0,2—0,5 мкм. Форма пераважна спіралепа-добная з раўнамернымі завіткамі (колькасць завіткоў у час руху можа мяняцца). Рухаецца павольна з дапамогай фібрыл хвалепадобна, вярчэннем, паступальна. Анаэроб. Афарбоў-ваецца слаба (адсюль назва Т. бледнай). Раз-мнажаецца папярочным дзяленне.м. Гіне ад ультрафіялетавага свягла, высушвання (т-ра больш за 48 °C), дэзінфіцыруючых рэчываў, антыбіётыкаў.
    ТРЭПЕЛ (ням. Тгіреі, ад назвы г. Тры-палі ў Паўн. Афрыцы), рыхлая або сла-басцэментаваная танкапорыстая лёгкая асадкавая крамяністая горная парода.
    16
    ТРЭПЕЛЬ
    Утвораны з глабулярных цельцаў дыям. 1—2 мкм, якія складаюцца з апалавага крэменязёму (гл. Апал) і прымесей глі-ністага, карбанатнага рэчыва, зерняў глаўканіту, кварцу, палявога шпату. Па-водле фіз.-хім. уласцівасцей аналагічны дыятаміту, але амаль без арган. рэш-ткаў. Колер ад белага, шараватага да бу-рага, чырвонага, чорнага. Цв. 1—3. Шчыльн. 1,2—2,5 г/см3, порыстасць 50—70%, трываласць 30—35 кг/см2. Паходжанне, магчыма, біяхімічнае. Трапляецца сярод кам.-вуг., мелавых. палеагенавых і неагенавых парод мар-скша паходжання. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці цэменту, цеплаізаляцыйных, буд., фільтравальных, паліравальных і інш. матэрыялаў.
    АС.Трэпка
    ТРЙПЕЛЬ Абрам Яфімавіч (18.10.1908, Мінск — 7.5.1969), бел. акцёр і рэжы-сёр. Засл. арт. Беларусі (1938). Скончыў Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). 3 1926 у Дзярж. яўр. т-ры БССР. у 1949— 58 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, Бел-дзяржэстрадзе, на Рэсп. студыі тэлеба-чання. У 1950—55 і з 1959 рэжысёр аматарскіх калектываў. Характарны ак-цёр, мастацтву якога ўласцівы тонкі гу-мар, шчырасць, пластычная выраз-насць. Сярод роляў: Шымен-Эле, Гоц-мах («Зачараваны кравец», «Блукальныя зоркі» паводле Шолам-Алейхема), Вядзь-марка («Вядзьмарка» А.Гольдфадэна), Гестапавец («Паўстанне ў гета» П.Мар-кіша), Жэнька Ксідыяс («Інтэрвенныя» Л.Славіна), Карбачыо («Вальпоне» Б.Джонсана) і інш. Выканаў ролю Жаб-рака ў тэлевіз. пастаноўцы «Песня му-зыкі» паводле паэмы «Сымон-музыка»
    Я.Коласа.
    Г.Р. Герштэйн.
    ТРЭПКА. Неканда-Трэпка Ан-тон Станіслававіч (11.2.1877, Мінск — 12.2.1942), бел. грамадскі і паліт. дзеяч, педагог. Скончыў Пецярбургскі тэхнал. ін-т (1903). У час вучобы ўдзельнік Бел. гуртка нар. прасветы, студэнцкага руху, быў арыштаваны. Адзін са стваральні-каў Беларускай сацыялістычнай грамады. 3 1905 працаваў інжынерам-электрыкам у Варшаве, Пецярбургу, Маскве. 3 1909 у выд-ве «Загляне сонца і ў наша акон-ца». У час 1-й сусв. вайны ў Зах. Еўро-пе. 3 1918 у Мінску, выкладчык, адзін з ініцыятараў стварэння і чл. ЦК Бела-рускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У
    пач. 1919 чл. Калегіі Наркамасветы БССР. 17.3.1919 арыштаваны ВЧК, высланы ў Смаленск. Пасля вызвален-ня чл. прэзідыума Часовага бел. нац. к-та ў Мінску, у 1920 нам. дырэктара Мін-скага бел. пед. ін-та. 3 лета 1920 у Віль-ні, выкладчык, дырэктар Віленскай бел. гімназіі, адзін з заснавальнікаў Таварыс-тва беларускай школы. У міжваен. пе-рыяд у Зах. Беларусі працаваў у Бел. навук. т-ве, Бел. выдавецкім т-ве, Бел. музеі імя І.Луцкевіча ў Вільні, супра-цоўнічаў 5 газ. «Наперад». Выдаў пад-ручнікі па фізіцы і матэматыцы для ся-рэдніх школ. У кастр. 1939 арыштаваны органамі НКУС, сасланы на 10 гадоў у Сібір. Памёр па дарозе да арміі ген. Ан-дэрса. А.Глагоўская, У.В.Ляхоўскі.
    ТРЭСІ, Т р э й с і (Tracy) Спенсер (5.4.1900, г. Мілуокі, ЗША — 10.6.1967), амерыканскі кінаакцёр. Скончыў Амер. акадэмію драм. мастац-тва. 3 1922 у т-ры, з 1930 у кіно. Ства-рыў псіхал. тонкія вобразы «простых амерыканцаў». Зняўся ў фільмах «Ад-важныя ’капітаны» і «Горад хлопчыкаў» (прэмія «Оскар» адпаведна 1937 і 1938). Лепшыя ролі ў фільмах рэж. С.Крамера: «Пажнеш буру», «Нюрнбергскі працэс», «Гэты шалёны, шалёны, шалёны, шалё-ны свет», «Адгадай, хто прыйдзе да абеду»; таксама ў фільмах «Ярасць», «Сёмы крыж», «Пэт і Майк». «Стары і мора» і інш.
    ТРЭСТ (англ. trust літар. — давер), ар-ганізацыйна-прававая форма аб’яднан-ня кампаній, юрыдычна аформленая пагадненнем аб перадачы правоў на ўласнасць і кіраванне аднаму з удзель-нікаў ці спец. органу (праўленню ды-рэкцыі) і стварэнні адзінай юрыд. асо-бы; таксама манапал. аб’яднанне прад-прыемстваў пэўнай або некалькіх галін з ліквідацыяй іх вытв. і камерцыйнай самастойнасці. Праўленне Т. рэгулюе фін., вытв. і гандл. дзейнасць прадпры-емстваў. Кожны ўдзельнік Т. ў залеж-насці ад долі ўнесенага капіталу атрым-лівае пакет акцый, мае права ўдзелу ў кіраванні і атрымання часткі прыбытку. Вышэйшая, чым у картэлях і сіндыка-тах, канцэнтрацыя капіталу забяспеч-вае Т. і больш высокую ўстойлівасць у канкурэнтнай барацьбе.
    Першы Т. «Стандарт ойл» створаны Дж. Д. Рокфелерам у ЗІІІА у 1879. Пасля 1-й сусв. вайны хутка развіваліся ў Еўропе. У 1920—40-я г. панаванне Т. у эканоміцы вяду-чых капіталіст. краін, штучная падгрымка імі высокага ўзроўню цэн пры зніжэнні вытв-сці стымулявала крызісныя працэсы. У пач. 1950 большасцю развітых капіталіст. краін прыня-ты т. зв. «ангытрэстаўскія» законы. На змену Т. прыйшлі болвш гібкія формы манапал. аб'яднанняў — канцэрны, холдзінг-кампаніі і інш. У СССР у часы нэпа да 90% нацыяналі-заваных і не перададзеных у арэнду найб. буйных прадіірыемстваў былі аб'яднаны ў Т.. якія дзейнічалі на прынцыпах гасп. разліку і самастойнасці. Да канца 1920-х г. з'яўляліся асн. вытв. адзінкай сав. прам-сці. Як адна з форм арганізацыі вьггв-сці і кіравання пашы-раны ў буд-ве.
    ТРЭФАЛЕЎ Леанід Мікалаевіч (21.9.1839, г. Любім Яраслаўскай вобл., Расія — 11.12.1905)), рускі паэт. Друка-ваўся з 1857. Паслядоўнік М.Някрасава, развіваў дэмакр. і рэаліст. традыцыі рус. паэзіі. Асн. матывы творчасці — гарот-нае становішча народа, абвінавачанне правячых юіасаў, вера ў вызваленне на-рода. Яго паэзіі ўласціва грамадзян-скасць. публіцыстычнасць. Творчасць цесна звязана з фальклорам. Некат. яго вершы сталі нар. песнямі, у т.л. «Песня пра камарынскага мужыка». Зрабіў ска-рочаны пераклад вершаванай гутаркі У.Сыракомлі «Паштальён», які стаў па-пулярнай рус. нар. песняй «Ямшчык» («Калі я на пошце служыў ямшчы-ком...»). Перакладаў з зах.-еўрап. (Г.Гейнэ, Беранжэ і інш.), сербскай, укр., польскай паэзіі. Найб. значныя яго пераклады У.Сыракомлі.
    Тв.: Стнхотворення. М.; Л., 1963.
    Літ.: Айзеншток Й.Я. Поэт-демократ Л.Н.Трефолев. Ярославль. 1954.
    ТРЭЦІ ЗАКОН ТЭРМАДЫНАМІКІ, адзін з законаў тэрмадынамікі, паводле якога энтрапія раўнаважнай сістэмы набывае канечнае лімітнае значэнне пры імкненні т-ры да абсалютнага нуля; тое, што Нернста тэарэма.
    ТРЙЦІ З’ЕЗД БЕЛАРЎСАЎ СВЕТУ. Адбыўся 5—6.7.2001 у Мінску. Прысут-нічалі 139 дэлегатаў і 35 гасцей з 18 кра-ін свеіу, якія прадстаўлялі 72 арг-цыі бел. дыяспары; 144 дэлегаты і 157 гас-цей з Беларусі, у ліку якіх былі прад-стаўнікі дзярж. структур, замежных па-сольстваў, міжнар. арг-цый АБСЕ і ААН. Арганізаваны Міжнар. грамадскім аб’яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» (МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»), Мэты: кансалідацыя бел. нацыі, умацаванне бел. грамадзян-скай супольнасці. З’езд прыняў дэкла-рацыі «Наш шлях: вартасці і мэты», «Беларуская дыяспара і свет»; рэзалю-цыі аб дзейнасці МГА «ЗБС «Бацькаў-шчына», аб падтрымцы МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і кансалідацыі бел. дыяспары; заяву аб бел. мове і інш. У прынятай з’ездам Праграме «Замежная беларуская супольнасць у XXI стагоддзі (асноўныя дзеянні па кансалідацыі і да-памозе беларускай дыяспары да 2005 г.)» вызначаны гал. задачы: стварэнне Дзярж. к-та па дыяспары, прыняцце закона «Аб беларускай дыяспары», абарона правоў бел. нац. меншасці ў краінах яе пражывання праз заклю-чэнне адпаведных міждзярж. пагад-ненняў. На з’ездзе працавалі секцыі: бел. дыяспара: праблемы і перспекты-вы; бел. навука, культура, л-ра і мастац-тва на Радзіме і ў замежжы; бел. сусв. інфарм. прастора. Адбылася прэзента-цыя кн. «Пстарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы» (2001). З’езд спрыяў ўмацаванню цесных сувязей паміж МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» як гал. арг-цыяй у метраполй і бел. суполкамі ў замеж-жы, удакладніў перспектыўныя кірункі
    трэці 17
    шматузроўневага ўзаемадзеяння (эка-нам., інфарм., культурніцкага) белару-саў на Радзіме і за мяжой дзеля суполь-най карысці, прапанаваў механізмы вн-рашэння актуальных праблем нац. жыцця ў галіне навукі, эканомікі, аду-кацыі і культуры, падсумаваў вынікі працы за міжз’ездаўскі перыяд. Выбраў Вял. раду (134 чал.), прэзідэнта МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» (А.Грыцкевіч), старшыню Рады (А.Макоўская).
    А.П.Макоўская.
    ТР^ЦІ З’ЕЗД КП(б)Б, VIII канфе-рэнцыя К П ( б ) Б. Адбыўся 22— 26.11.1920 у Мінску. Прысутнічалі 63 дэлегаты ад 1700 чл. партыі з 6 паветаў б. Мінскай губ. і г. Мінска, а таксама 5 дэлегатаў з рашаючым голасам ад ЦК КСМБ. [Самы нешматлікі па колькасці дэлегатаў з’езд за ўсю гісторыю КП(б)Б|. Гэта быў 1-ы з’езд КП(б)Б пасля вызвалення Беларусі ад польскіх войск і прыняцця Дэкларацыі аб абвя-шчэнні незалежнасці Савецкай Сацыяліс-тычнай Рэспублікі Беларусь (31.7.1920). Парадак дня: справаздача ЦК КП(б)Б (В.Г.Кнорын); сучасны момант і задачы Кампартыі Беларусі (І.І.Рэйнгольд, са-дакладчык Кнорын); эканам. станові-шча Беларусі (А.Р.Чарвякоў); прафесій-ны рух (Я.Б.Генкін); арганізац. пытанне (Кнорын); аб узаемаадносінах ССРБ з
    РСФСР; выбары. З’езд падкрэсліў, што ва ўмовах пераходу ад «вялікай рэвалю-цыйнай вайны да малой вайны», якая вялася ў формах барацьбы з сял. выс-тупленнямі, КП(б)Б накіроўвае сваю палітыку на ўмацаванне пазіцый сацыя-лізму ў эканоміцы Беларусі і саюзу ра-бочага класа з сялянствам. У тэзісах «Задачы прафсаюзнага руху ў Беларусі» пераважалі паліт. лозунгі па ўцягненні мас у прафс. і сав. буд-ва; канкрэтныя меры па паляпшэнні становішча рабо-чых не называліся. У тэзісах «Па арга-нізацыйным пытанні» вызначаліся ста-тус і прынцыпы пабудовы Кампартыі Беларусі: «КП(б)Б ёсць абласная арга-нізацыя РКП(б), якая праводзіць у жыццё прынцыпы і тактыку РКП(б), дапасоўвае яе да мясцовых умоў і ў агульным і цэлым падпарадкоўваецца дырэктывам ЦК РКП (бальшавікоў)». У тэзісах «Па пытанні аб арганізацыі Са-вецкай улады» адзначалася, што «Бела-русь з’яўляецца Сацыялістычнай Савец-кай Рэспублікай, адначасова з’яўляецца састаўной часткай РСФСР, і ўсе органы ў галіне агульных мерапрыемстваў па-вінны быць падпарадкаваны адпавед-ным камісарыятам РСФСР, аднак мець пэўную свабоду ў вырашэнні пытанняў мясцовага жыцця, у якіх імі павінны кі-раваць ЦВК і Саўнарком Беларусі». Гэ-та было поўным прызнаннем вяршэн-ства органаў улады і кіравання РСФСР над адпаведнымі органамі ССРБ. З’езд выбраў ЦК КП(б)Б з 9 чл. і 4 канд. у чл., Кантрольную камісію з 5 чл. (у пратаколе пазначаны толькі 3 прозві-шчы), Рэвіз. камісію з 3 чл. і 2 канды-датаў.