• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Літ.'. 3-й сьезд Коммуннстнческой партнн (большевнков) Белорусснн. Мн., 1921; Ком-муннстнческая партня Белорусслн в резолю-шіях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т.1. 1918—1927. Мн., 1983.
    В.Ф.Кушкер.
    ГРЭЦІ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛ гл. Каму-ністычны Інтэрнацыянал.
    ГРЭЦІ падзёл рйчы гіаспа-ЛІТАЙ. Ажыццёўлены ў 1795 Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй у выніку падаўлен-ня паўстання 1794. Расія планавала адзінаўладна распарадзіцца лёсам Рэчы Паспалітай, зыходзячы з занятасці Пру-сіі вайной супраць Францыі і нейтралі-тэту Аўстрыі. Аднак Прусія 10.5.1794 адвяла свае войскі з франц. тэатра ваен. дзеянняў і 3.6.1794 акупіравала г. Кра-каў з ваяводствам, на што прэтэндавала Аўстрыя. Апошняя ў адказ 15— 30.6.1794 захапіла Сандамірскае ваяв. і Хэлмскую зямлю, што прывяло да тэр. спрэчак і сварак вакол пасады галоўна-камандуючага саюзнымі карнымі вой-скамі. Узяцце А.В.Суворавым Варшавы (4.10.1794) і захоп у палон Т.Касцюшкі дазволілі Расіі дыктаваць уласныя ўмо-вы падзелу. Рас. імператрыца Кацярына II выступіла пасрэдніцай уладкавання спрэчных доляў Прусіі і Аўстрыі праз Суворава і М.В.Рапніна, якім, аднак, загадала таемна заняць Беластоцкую ак-ругу да лініі р. Буг — вусце р. Нараў — г. Гродна і не саступаць яе Прусіі. 3.1.1795 Расія і Аўстрыя размежавалі сферы сваіх інтарэсаў у Валынскім і Брэсцкім ваяв. да р. Буг, але без пазна-чэння рас.-прускай мяжы паміж Бугам і Гроднам. Каб сутыкненне тут рас. і прус. войск не перарасло ў вайну, бакі пайшлі на кампраміс: Прусія саступіла Кракаў Аўстрыі, Расія аддала Варшаву Прусіі. Трохбаковую канвенцыю пра падзел Рэчы Паспалітай Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі 24.10.1795 у Пецяр-бургу. 24.11.1795 яны пагадзіліся ўрэгу-ляваць спрэчныя пытанні, у т.л. вакол даўгоў караля польскага і вял. кн. літоў-скага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які 25.11.1795 адрокся ад трона. 16.1.1796 Расія вывела свае войскі з Бе-ласточчыны і размясціла іх па лініі: вус-це р. Нараўка — мястэчкі Гарадок— Кузніца—р. Ласосна—р. Нёман і далей да мяст. Паланга. Сумесная камісія 3.8.1796 зацвердзіла гэтую мяжу і 30.9.1796 дэмаркіравала яе. Канчаткова тэр. долі падзелу трохбаковая камісія зацвердзіла 21.11.1796. Прусія атрымала б. ч. Мазавецкага ваяв. з Варшавай, часткі Падляшскага, Гродзенскага, Трокскага ваяв. і Жамойці (48 тыс. км2); Аўстрыя — Кракаўскае, Санда-мірскае, Люблінскае, часткі Мазавецка-га, Брэсцкага і Падляшскага ваяв. (47 тыс. км.2>; Расія — Валынскае, На-вагрудскае, Віленскае, часткі Брэсцка-га, Гродзенскага, Трокскага ваяв. і Жа-мойці з гарадамі Брэст, Навагрудак, Гродна, Вільня, Коўна (120 тыс. км2). 3-і падзел стаў чарговай праявай агрэ-сіўнай палітыкі манархій Расіі, Прусіі і
    Аўстрыі, якія выкарысталі знясіленасць Рэчы Паспалітай для канчатковага зні-шчэння яе паліт. існавання і паслядоў-нага захопу яе зямель. На далучаных да Рас. імперыі тэрыторыях былі арганіза-ваны Віленская губерня і Слонімская гу-берня.
    Літ.: Rolle J. Stanislaw August w Grodnie. Lwdw, 1887; Historia dyplomacji polskiej. T. 2. Warszawa, 1982; Lord R.H. Drugi rozbior Polski. Warszawa, 1984; Cegielski T.. K a d z i e 1 a L. Rozbiorv Polski 1772—1793—1795. Warszawa. 1990; Zamdyski A Ostatni krdl Polski. Warszawa. 1994. Я.К.Анішчанка.
    ТРЭЦІ ПАКАЗАЛЬНЫ ТЭАТР, T p э -ці чырвонаармейскі n a к a -зальны тэатр пры П а л і т -аддзеле 16-й арміі. Існаваў у 1920 на тэр. Беларусі. Выступаў на Зах. фронце. Створаны з вандроўнай чырво-наармейскай трупы. Кіраўнік — мастак К.Елісееў. Праводзіў агітацыйна-прапа-гандысцкую і культ.-асв. работу ў час-цях Чырв. Арміі. У рэпертуары — агі-тац. спектаклі, класічныя творы, кан-цэртныя праграмы. Сярод пастановак: «Да перамогі» Г.Бранікоўскага, «Бес-працоўныя» С.Белай, «Гаспадыня гасці-ніцы» К.Гальдоні, «Мадам Сен-Жэн» В.Сарду.
    Літ.: Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1985. Т. 2. С. 31, 34—35.
    «ТРЭЦІ РЭЙХ». Трэцяя імпе-р ы я» (ням. das Dritte Reich), пашыра-ная ў 1933—45 неафіц. саманазва На-цысцкага рэжыму (гл. Нацызм) у Герма-ніі. На думку нацыстаў, створаная імі дзяржава была пераемніцай гіст. трады-цый «Свяшчэннай Рым. імперыі» (962—1806) і Герм. імперыі (1871 — 1918).
    ТРЭЦІ СТАТУТ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, гл. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588.
    ТРЭЦІ УСЕБЕЛАРЎСКІ З’ЕЗД СА-ВЁТАЎ рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх д э п у -т а т а ў. Адбыўся 10—16.12.1921 у Мінску. Прысутнічалі 183 дэлегаты з рашаючым і 33 з дарадчым голасам ад 6 паветаў Мінскай губ. (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі, Слуцкі). Парадак дня: справаздачы ЦВК і СНК БССР (А.Р.Чарвякоў), Надзвычайнай ка-місіі БССР (Я.К.Ольскі), Наркамата зем-ляробства БССР (А.С.Славінскі), Нарка-мата асветы БССР (У.М.Ігнатоўскі); між-нар. і ўнутр. становішча сав. рэспублік (В.Г.Кнорын); новая эканам. палітыка і работа Эканам. нарады (А.І.Вайнштэйн); аб правядзенні харчпадатку ў БССР (І.А.Адамайціс); аб працоўнай і гужавой павіннасці (Б.Э.Аршанскі); аб аднаў-ленні прам-сці Беларусі (Вайнштэйн); аб сав. будаўніцтве і арганізацыі ўлады на месцах (Я.А.Адамовіч); аб рабоце БДУ
    18	трэція
    (У.І.Пічэта); аб кааперацыі (Я.Л.Дыла); аб сял. к-тах узаемадапамогі (М.А.Мар’я-сін); аб падатковай палітыцы (Л.М.Ша-галь); аб дапамозе галадаючым Паволжа (Чарвякоў); даклады: Адм. камісіі па пытаннях адм. падзелу БССР, мандат-най камісіі; выбары ЦВК БССР і дэле-гатаў на IX Усерас. з’езд Саветаў. З’езд падвёў вынікі дзейнасці ЦВК і СНК БССР і ацаніў іх як станоўчыя. Адзна-чалася, што палітыка суцэльнай нацыя-налізацыі прам-сці і харчразвёрстка скончыліся крахам. з 2-й пал. 1921 па-чаўся перавод прам-сці Беларусі на рэйкі новай эканамічнай палітыкі. З’езд ухваліў дзейнасць Надзвычайнай камісіі (ЧК) па падаўленні сял. выступленняў. Падкрэслівалася неабходнасць размер-кавання памешчыцкіх зямель, прапа-ганды лепшых спосабаў гаспадарання, арганізацыі кааператываў на вёсцы, пе-ратварэння маёнткаў у сав. гаспадаркі (саўгасы), свабоднага выбару форм зем-лекарыстання. У рэзалюцыі па нар. ас-веце звярталася ўвага на пашырэнне бел. школы на вёсцы, правядзенне культ.-асв. работы на мясц. мовах, лік-відацыю непісьменнасці, актывізацыю выдання кніг, размяшчэнне школ у на-цыяналізаваных маёнтках. З’езд выбраў ЦВК з 60 чл. і 12 канд., дэлегатаў на IX Усерас. з’езд Саветаў.
    Літ.: III Всебелорусскнй сіезд Советов Ра-бочнх, Крестьянскях н Красноармейскях де-пугатов (10—16 декабря 1921 г.): Резолюцян н постановлення. Мн., 1921.
    А.М.Гесь, С.П.Самуэль.
    ТР^ЦІЯ АСОБЫ ў судовым п р а ц э с е, асобы, якія абараняюць свае правы і законныя інтарэсы ў цы-вільнай справе, што ўзбуджана па іску іншых асоб. Адрозніваюць 2 віды Т.а.: тыя, хто заяўляе самаст. патрабаванні на прадмет спрэчкі, і тыя, хто не заяў-ляе такіх патрабаванняў. Першыя ка-рыстаюцца ўсімі правамі і нясуць усе абавязкі істца. Апошнія карыстаюцца працэсуальнымі правамі і нясуць пра-цэсуальныя абавязкі боку, апрача права на змены падставы і прадмета іску, яго змянення або адмовы ад іску, прызнан-ня іску або заключэння міравога пагад-нення, патрабавання прымусовага вы-канання суд. рашэння.
    «ТРЭЦЯІ А СВЕТУ КРАІНЫ», умоўнае вызначэнне ў літаратуры і публіцысты-цы краін Азіі, Афрыкі і Лац. Амерыкі, якія развіваюцца. Тэрмін шырока ўжы-ваўся з 1950-х г. у дачыненні да краін, якія нельга было аднесці да капіталіс-тычных (т. зв. краін першага свету) ці сацыялістычных (т. зв. краін другога свету). Пасля распаду ў пач. 1990-х г. сацыяліст. сістэмы больш папулярным стала вызначэнне «краіны Поўдня» ў адрозненне ад тэрміна «краіны Поўна-чы».
    «ТРЭЦЯЕ АДДЗЯЛЕННЕ» У л а с н а й яго імператарскай вялі-касці канцылярыі, орган паліт.
    вышуку і следства ў Расіі ў 1826—80. Кіраўнікі: гал. начальнік (адначасова шэф жандараў) і ўпраўляючы (у 1839— 71 адначасова нач. штаба корпуса жан-дараў). Складалася з 5 экспедыцый, агульнага архіва, 2 сакрэтных архіваў і друкарні. Выканаўчыя органы: устано-вы і вайсковыя часці корпуса жандараў (гл. Жандармерыя). «Т.а.» выявіла сваю неэфектыўнасць у барацьбе з рэв. на-родніцтвам канца 1870-х г. (у 1879 у яго кіруючы апарат пранік агент «Народнай волі» М.В.Клетачнікаў) і ў жн. 1880 ска-савана, функцыі перададзены Дэпарта-менту палшыі МУС. Гал. начальнікі «Т.а.»: Х.Х.Бенкендорф (1826—44), А.Ф.Арлоў (1844—56). В.А.Далгарукі (1856—66), П.А.Шувалаў (1866—74), А.Л.Патапаў(1874—76), М.У.Мезянцоў (1876—78, забіты), А.РДрэнтэльн (1878 — сак. 1880), П.А.Чарэвін (сак. — жн. 1880).
    ТРЭЦЯЕ САСЛОЎЕ. падатковае на-сельніцтва Францыі ў 15—18 ст. (куп-цы, рамеснікі, сяляне, пазней таксама прадпрымальнікі і рабочыя). Называла-ся 3-м у адрозненне ад першых двух саслоўяў — духавенства і дваранства, якія не абкладаліся падаткамі (у 18 ст. толькі невял. агульнадзярж. падаткам). Т.с. спыніла існаванне ў час Француз-скай рэвалюцыі I7S9—99, якая ліквіда-вала саслоўныя адрозненні. У гіст. л-ры і публіцыстыцы франц. тэрмін «Т.с.» ўжываецца ў дачыненні да непрывілея-ванага насельніцтва многіх краін, а не толькі Францыі, але звычайна ў больш вузкім (гандл., прамысл., фін. буржуа-зія, ч. інтэлігенцыі) значэнні.
    «ТРЭЦЯЧЭРВЕНЬСКАЯ МАНАРХІЯ», пашыраная ў гіст. л-ры назва паліт. рэ-жыму ў Расійскай імперыі пасля падзей 3(16).6.1907 (роспуск 2-й Дзярж. думы, новае выбарчае заканадаўства, якое іс-тотна абмежавала выбарчыя правы ра-бочых, сялян і жыхароў нац. ускраін), якія многія гісторыкі разглядаюць як дзярж. пераварот і канец рэвалюцыі 1905—07 у Расіі. У 1907 — пач. 1917 у Расіі працягвала фарміравацца кансты-туцыйна-дуалістычная манархія, дзе за-канад. ўлада належала імператару і двухпалатнаму (Дума і Дзярж. савет) парламенту, вышэйшая выканаўчая — імператару і адказным перад ім мініс-трам, вышэйшая суд. і кантрольная — Сенату. Аднак паводле заканадаўства 1906 («Збор асноўных законаў Расій-скай імперыі») імператар заставаўся носьбітам самадзяржаўнай (абсалютнай) улады. Пытанне аб дзярж. форме кіра-вання ў Расіі ў 1907 —лют. 1917 заста-ецца дыскусійным. Напр., паводле кла-сіфікацыі рас. правазнаўца В.Чыркіна, Расія ў той час валодала сегментарнай дзярж. формай, якая дапускала пэўны падзел функцый паміж рознымі дзярж. ін-тамі пры ажыццяўленні паліт. улады, але пры адсутнасці сістэмы стрымліван-няў і проціваг галін улады факгычна да-мінавала выканаўчая ўлада ў асобе ім-ператара. Пры правядзенні праз Думу