Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТУАТАРА, паўзун, гл. Гатэрыя.
20 ТУБА
ТУБА (італьян. і лац. tuba труба), шы-рокамензурны духавы муштуковы аркес-травы муз. інструмент самага нізкага рэ-гістра. З’явілася ў Еўропе ў 1820—40-я г. Уяўляе сабой доўгую састаўную шмат-разова сагнутую метал. трубку з растру-бам і вентыльным механізмам. Валодае мяккім, выразным, аб’ёмным тэмбрам, кантрастнай дынамікай. Асн. яе разна-віднасці: басовая, клавікор, вял. басовая («кайзербас»), паходная, валторнавая («вагнераўская»), гелікон, сузафон. У сімф. і духавых аркестрах выконвае пе-раважна функцыю басовага голасу, a таксама кантрапункг, сольныя фраг-менты і творы. Найб. пашыраны Т.-бас і Т.-кантрабас. На Беларусі вядома з 2-й пал. 19 ст. ў духавых аркестрах: Мінскім гарадскім, Мінскага вольна-пажарнага т-ва, Мінскага рэальнага вучылішча, ваен. аркестрах і інш. Выкарыстана ў творах бел. кампазітараў А.Багатырова, С.Бель-цюкова, Э.Казачкова, У.Каральчука.’
Літ.: Л е в н н С. Духовые ннструменты в нсторнн музыкальной культуры. Ч. 1—2. Л., 1973—83. А.Л.Карацееў.
ТУБЕРКУЛЁЗ, інфекцыйная хвароба жывёлы і чалавека, якая выклікаецца мікабакгэрыямі — палачкай Коха; адна з сацыяльных хвароб. Узбуджальнік ад-крыты Р.Кохам (1882).
Для чалавека найб. небяспечныя 3 узбу-джальнікі: чалавечы, бычыны, афрыканскі. Т. пашкоджвае органы дыхання (найб. час-та — 90%). лімфатычныя вузлы, мочапала-вую сістэму. косці і суставы. скуру, вочы, кі-шэчнік і інш. Крьшіца інфекцыі — хворы на Т., які выдзяляе з макротай узбуджальнікаў у навакольнае асяроддзе. Заражэнне адбываец-ца пры кантакце з хворым. праз яго рэчы; пры ўжыванні мяса, малака кароў. хворых на Т. Туберкулёзнае запаленне складаецца са спецыфічных клетак з казеёзным некрозам і поласцямі распаду. Адрозніваюць першасны і другасны Т. Першасны бывае ў неінфіцыра-ваных людзей, часцей у дзяцей і падлеткаў (туберкулёзны працэс пашкоджвае лёгкія, лімфатычныя вузлы, плеўру). Другасныя фор-мы развіваюцйа ў інфіцыраваных людзей пры
паўторным заражэнні або рэзкім аслабленні арганізма (бывае ачаговы, інфільтратыўны, фіброзна-кавернозны і інш ). Вылучаюць так-сама ажрьггыя і закрытыя формы, абвастрэн-не і затуханне працэсу. Прыкметы: слабасць, патлівасць, схудненне, павышэнне т-ры цела, кашаль з макротай, задышка. Некат. формы працякаюць непрыкметна або бессімптомна. Выяўленне Т.: у дзяцей — туберкулінавыя пробы, у дарослых — рэнтгенафлюараграфіч-ныя агляды, мікраскапія мазка макроты. Ля-чэнне: антыбактэрыяльная тэрапія, калапса-тэрапія, хірургічнае. ВывуЧае Т. фтызіятрыя. Ha Т. хварэюць таксама млекакормячыя жы-вёлы. птушкі.
Літ:. Ломако М.Н., Судннк С.Н., С о б о л ь С.А Руководство по фтнзнатрнн. 2 нзд. Мн.. 1991; Крнвонос П.С. Совре-менные возможностн н перспектмвы хммно-терапнм туберкулеза // Рецепт. 1999. № 1/2; Крнвонос П.С. н др. Проблемы тубер-кулеза в Республнке Беларусь на современ-ном этапе // Актуальные вопросы современ-ной медмцмны: Матерналы юбнлейной науч. конф., посвяш. 80-летню БГМУ. Мн.,2001. Ч. 1. П.СКрыванос.
ТУБЯРОЗА (Polianthes tuberosa), квет-кавая расліна сям. амарылісавых. Радзі-ма — Цэнтр. Амерыка. Культывуецца з 16 ст. як эфіраалейная і дэкар. расліна пераважна ў Міжземнамор’і, Паўд.-Усх. Азіі.
Шматгадовая травяністая цыбульная раслі-на. Кветаноснае сцябло выш. да 120 см. Прыкаранёвае падоўжанае лісце ў разетцы, сцябловае ўкарочанае, вузкалінейнае. Кветкі пахучыя, белыя, дыяметрам 5—8 см, у рых-лым коласападобным суквенці. Эфірны алей кветак выкарыстоўваюць у парфумерыі.
ТУВА, другая назва Тывы (Рэспублікі Тыва) у Расійскай Федэрацыі.
ТУВАЛУ (Tuvalu), дзяржава на ПдЗ Ці-хага ак., у Палінезіі. Займае а-вы Тува-лу (да 1975 наз. Эліс), за 1050 км на Пн ад а-воў Фіджы. Пл. 26 км2. Нас. 10,8 тыс. чал. (2000). Сталіца — г. Фунафуці на аднайм. атоле. Афіц. мова — англій-ская. Адм. падзел — 8 астраўных саве-таў. Нац. свята — Дзень незалежнасці (1 кастр.).
Дзяржаўны лад. Т. — дзяржава ў складзе Садружнасці. Паводле кансты-туцыі 1978 кіраўнік дзяржавы — ма-нарх Вялікабрытаніі. які прадстаўлены ў краіне ген.-губернатарам. Заканад. ўлада належыць аднапалатнаму парла-менту (12 дэпутатаў), які выбіраецца насельніцтвам на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм’-ер-міністрам.
Прырода. Астравы — 9 каралавых атолаў выш. да 5 м, якія працягнуліся з ПнЗ на ПдУ ланцугом даўж. 586 км. Клімат гарачы, субэкватарыяльны. Т-ра пастаянна каля 27 °C з нязначнымі ва-ганнямі. Ападкаў за год ад 2500 мм на Пн да 3300 мм на Пд. Бываюць засухі. Рэк і ручаёў няма. Адзначаюцца разбу-ральныя тайфуны. Расліннасць аднастай-ная. На ўзбярэжжы солетрывалыя кусты і дрэвы (сцэвола, панданус і інш.), ва ўнутр. частках астравоў — гаі какоса-вых пальмаў, дрэвы гуэтарда, пізонія, калафіліюм, папараці. Жывёльны свет бедны. Шмат марскіх птушак. Мора ба-гатае рыбай, малюскамі, ракападобны-
мі. Астравам пагражае затапленне, якое выклікана пацяпленнем клімату і пад’ё-мам узроўню акіяна.
Насельніцтва Больш за 90% — тува-лу, народ палінезійскага паходжання. Ёсць тувалу — еўрапейскія метысы, мік-ранезійцы і інш. Амаль усе вернікі — пратэстанты-кангрэгацыяністы. Сярэд-негадавы прырост насельніцтва каля 1,4%. Сярэдняя шчыльн. 417 чал. на 1 км2. Больш за палавіну засяроджана на атоле Фунафуці, дзе знаходзіцца г. Фу-нафуці (каля 4 тыс. ж.). 75% насельніц-тва занята ў сельскай гаспадарцы і ры-балоўстве, каля 25% — у сферы абслу-гоўвання. Каля 1 тыс. чал. працуюць за мяжой (матросамі на замежных караб-лях).
Гісторыя. А-вы Т. заселены палінезійцамі з а-воў Самоа і Тонга ў 1-м тыс. н. э. Першы з еўрапейцаў, хго наведаў а-вы Т., быў ісп. ма-раплавец АМенданья. Ў 1892. пад назвай а-вы Эліс, аст-вы Т сталі ч. брыт. пратэктарата А-вы Гілберта і Эліс, з 1916 калонія Вялікабры-таніі. У 1974 рэферэвдум жыхароў а-воў Эліс ухваліў іх адасабленне ад а-воў Гілберта. 3 1.10.1975 асобная калонія Вялікабрытаніі пад мясц. назвай Т. 1.10.1978 абвешчана незалеж-насць Т. ў складзе Садружнасці. У Т. адсугні-чаюць паліт. партыі. Т. — чл. ААН (з 2000).
Герб і сцяг Тувалу.
Гаспадарка. Т. — слабаразвітая агр. краіна. Валавы ўнутр. прадукг на 1 чал. складае 800 дол. за год. Аснова экано-мікі — сельская гаспадарка і рыбалоў-ства, Пад с.-г. ўгоддзямі каля 50% пл. астравоў. Асн. культуры: какосавая пальма, тара, бананы, цукр. трыснёг, агародніна. Штогод нарыхтоўваецца ка-ля 400 т копры. Гадуюць свіней і птуш-ку (у 1999 — 27 тыс. курэй). Рыбалоў-ства. Урад ЗША выплачвае Т. пггогод 9 млн. дол. за права рыбалоўства ў тэр. водах архіпелага. Ёсць некалькі дроб-ных прадпрыемстваў па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі і рыбы, па пашыве адзення і вырабе мыла. Саматужныя промыслы і рамёствы (плеценыя вееры і кошыкі, каралі з ракавін). Некалькі дробных электрастанцый (вытв-сць электраэнергіі каля 3 млн. кВт-гадз за год). Транспарт пераважна марскі. Асн. порт і адзіны аэрапорт — Фунафуці. Штогадовы экспарт складае каля 200 тыс. дол., імпарт — каля 4—5 млн. дол. У экспарце пераважаюць копра, рыб-ныя прадукгы, маст. вырабы, у імпар-це — харч. прадукты, паліва, прамысл. тавары. Гал. гандл. партнёры: Фіджы, Аўстралія, Новая Зеландыя. Большую частку даходаў Т. атрымлівае з траста-вага фонду (на 1999 — 35 млн. дол.), які ўтвораны Новай Зеландыяй, Аўстра-ліяй і Вялікабрьгганіяй, падтрыманы Японіяй і Паўд. Карэяй. Краіна атрым-лівае даход ад продажу паштовых ма-рак, ад грашовых пераводаў грамадзян, якія працуюць за мяжой. Грашовая адзінка — тувалійскі долар, выкарыс-тоўваецца і аўстралійскі долар.
І.Я.Афнагель.
ТУВІМ (Tuwim) Юльян (13.9.1894, г. Лодзь, Польшча — 27.12.1953), польскі паэт, перакладчык. Вучыўся ў Варшаў-скім ун-це (1916—18). У 1939—46 у эміграцыі, з 1942 акгыўна ўдзельнічаў у антыфаш. дзейнасці. Друкаваўся з 1913. У зб-ках «Падпільноўваю Бога» (1918), «Сакрат танцуе» (1920), «Сёмая восень» (1922) і інш. наватарскі падыход да па-эт. мовы, віталізм, культ радасці і ка-хання. У зб. «Чацвёрты том вершаў» (1923) элегічныя матывы, насычанасць сімволікай. Сац.-філас. рэфлексія, тэма паэта і паэзіі, сувязь з класічнай трады-цыяй вызначальныя ў зб-ках «Словы ў крыві» (1926), «Чарналессе» (1929), «Палымяная сутнасць» (1936). Паэт. канцэпцыя слова ў «паэме-фантазіі» «Зеляніна» (1936). У цэнтры паэмы «Баль у оперы» (1936, апубл. 1946) асэнсаванне гісторыка-паліт. сітуацыі ў міжваен. Польшчы. Ліра-эпічная паэма «Кветкі Польшчы» (апубл. 1949, неза-вершана) адметная тэматычным багац-цем, версіфікатарскай тэхнікай. Аўгар арыгінальных кніг па гісторыі нораваў і звычаяў, культуры, мовы і л-ры Поль-шчы, у т.л. «Чатыры стагоддзі польскай фрашкі» (1937), «Кніга польскіх вершаў XIX ст.» (т. 1—3, 1954), твораў для дзя-цей. Пераклаў на польскую мову «Сло-ва аб паходзе Ігаравым» (1928, новы ва-рыянт 1950), некат. творы рус. і інш.
пісьменнікаў. На бел. мову паасобныя творы Т. пераклалі ЭАгняцвет, А.Вя-люгін, С.Дзяргай, М.Лужанін, П.Ма-каль, У.Мархель, Р.Няхай, Я.Семяжон, В.Сёмуха, М.Танк, С.Шушкевіч. Дзярж. прэмія Польшчы 1951.
Ю.Тувім.
Тв.: Dzieta. Т. 1—5. Warszawa, 1955—64; Бел. пер. — Падарунак дзецям. Мн., 1956; Польскія кветкі. Мн., 1984; Баль у оперы // Далягляды, 1984. Мн., 1984; У кн': Семяжон Я. Сем дудаў свету. Мн., 1977; У кн.: Прыйдзі, стваральны дух. Мн., 1986; У кн ■ На зорных шляхах. Мн., 1991; Рус. пер — Нзбр. лнрлка. М., 1967; Цветы Польшн: фрагменты поэмы. М., 1971; йзбранное. М.,
Літ.'. Жнвов М.С. Юлнан Тувнм. М., 1963; Юлнан Тувнм: Бнобнблногр. указ. М., 1989. М.М.ХмяльніЦкі.
ТУВІНСКАЯ КАТЛАВІНА у гарах Паўд. Сібіры, Рэспубліка Тыва, у Расіі. Абмежавана хрыбтамі Зах. Саяна, Ал-тая, Тану-Ала і гарамі Усх. Тывы. Даўж. каля 400 км, шыр. да 70 км, выш. 600-— 900 м. Рэльеф раўнінны, месцамі драб-насопачны; нізкагорным масівам Адар-Даш падзелена на зах. — Хемчыкскую і ўсх. — Улуг-Хемскую катлавіны. Дрэ-ніруецца р. Верхні Енісей (Улуг-Хем) з прытокам Хемчык. Занята злакава-па-лыновымі і караганнікавымі стэпамі, часткова разарана (пасевы пшаніцы, ячменю, проса).
ТУВІНЦЫ (самазва т ы в а), народ, асн. насельніцтва Тывы (198,4 тыс. чал.). У Рас. Федэрацыі 206,2 тыс. чал. (1992). Агульная колькасць — 207 тыс. чал. (1992). Жывуць таксама ў Манголіі і Кітаі. Гавораць на тувінскай мове (на-лежыць да цюркскіх моў). Вернікі пера-важна ламаісты.