Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТУЛЎЗ-ЛАТРЭК [Toulouse-Lautrec; сапр. Тулуз-Латрэк- М а н ф a
А. дэ Тулуз-Латрэк. «У «Мулен Руж». 1892.
(Toulouse-Lautrec-Monfa)] Анры Раймон Мары дэ (24.11.1864, г. Альбі, Фран-цыя — 9.9.1901), французскі жывапісец і графік, буйнейшы прадстаўнік постім-прэсіянізму. Вучыўся ў Парыжы ў Л.Бо-на (1882) і Ф.Кармона (з 1883). Зазнаў уплыў Э.Дэга і яп. гравюры. Асн. тэма творчасці — забавы і быт начных па-рыжскіх кабарэ, кавярняў і інш., якія ён увасабляў без маральнасці, але з уласцівай яму хваравітай вастрынёй на-зіранняў, часта з едкай іроніяй, па-май-стэрску перадаючы гратэскную дынамі-ку нібыта выпадкова выхапленых з жыцця мізансцэн, характарнасць поз і жэстаў: «Цырк Фернандо. Наезніца» (1888), «Танец у «Мулен Руж» (1890), «У «Мулен Руж» (1892), «Спявачка Івет Гільбер» (1894). Яго манеры ўласцівы абагульнены, гнуткі і ломкі малюнак, доўгія вібрыруючыя мазкі, халодная га-ма, адцененая буйнымі, яркімі, маляў-нічымі плямамі. У 1890-я г. выканаў плакаты «У «Мулен Руж». Ла Гулю» (1891), «Арыстыд Бруан у «Амбасадэр» (1892), «Японская канапа», «Жан Аў-рьшь у «Жардэн дэ Пары» (абодва 1893) і інш., якія сталі рэв. крокам у развіцці рэкламнага плаката, у 1892—99 зрабіў больш як 300 літаграфій. Аўтар дэкара-цый да спектакляў, ілюстрацый да тво-раў. Іл. гл. таксама да арт. Літаграфія.
Літ:. Перрюшо А Тулуз-Лотрек: Пер. с фр. М., 1969; Воркунова Н. Тулуз-Лотрек. М., 1972. Я.Ф.Шунейка.
ТУЛУНІДЫ, дынастыя ў Егіпце ў 868—905. Заснавальнік — намеснік
Абасідаў у Егіпце Ахмед ібн Тулун [868—894). Пры Т. Егіпет стаў фактыч-на незалежнай дзяржавай. У 878 Т. пад-парадкавалі Сірыю. У час іх праўлення
назіраўся ўздым егіпецкай гаспадаркі, вялося будаўніцгва. У 903 Т. пацярпелі паражэнне ад членаў радыкальнай ісма-іліцкай секгы карматаў, у 905 пазбаўле-ны ўлады Абасідамі.
ТУЛЎПАВА (Лісоўская) Нэлі Іва-наўна (1.2.1938, в. Капань Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 30.7.2001), бел. пісьменніца. Скончыла Гомельскае медвучылішча (1955), БДУ (1969). Пра-цавала ў мед. установах, з 1960 дыктар Віцебскага абл. тэлебачання. 3 1974 у Белдзяржфілармоніі, з 1979 у выд-ве «Мастацкая літаратура», з 1990 у час. «Вожык». Друкавалася з 1955. Грама-дзянскасць, патрыятызм, эмацыяналь-насць, матывы чарнобыльскай трагедыі ў зб-ках вершаў «Станцыя надзей» (1971), «Дабрадзея» (1977), «Босая ці-шыня» (1980), «Гарывада» (1984), «Сон-ца ў хату» (1986), «Я чакаю цябе...» (1993). Пісала для дзяцей: зб-кі «Дож-джык Мікіта» (1978), «Бізоны-рабінзо-ны» (1983), кн. аповесцей «Пра што ду-мае кіт» (1986). Аўтар гумарыст. зб-каў «Як павезлі мяне сватаць» (1987), «Ска-жыце ўсім» (1988), баек, казак, апавя-данняў і інш. На бел. мову перакладала творы рус., укр. і інш. паэтаў.
ТЎЛЬСКАЯ ВбБЛАСЦЬ Размешчана ў цэнтры еўрап. ч. Рас. Федэрацыі. Утво-рана 26.9.1937. Нас. 1740,7 тыс. чал. (2000), гарадскога 81%. Цэнтр — г. Ту-ла. Найб. гарады: Новамаскоўск, Алек-сін, Шчокіна, Вузлавая, Яфрэмаў.
Займае паўн. ч. Сярэднярускага ўзв. Па-верхня — хвалістая эразійная раўніна. Выш. да 293 м. Карысныя выкапні: буры вугаль (частка Падмаскоўнага вугальнага басейна), жал. руда, фасфарыты, серны калчадан, гіпс, каменная соль, буд. матэрыялы; мінер. кры-ніцы. Клімат умерана кантынентальны. Ся-
тульская 25
рэдняя т-ра сіудз. -10 "С, ліп. 19—20 °C. Ападкаў каля 500 мм за год. Гал. рэкі: Ака з прытокамі Упа, Асётр; верхняе цячэнне До-на. Глебы на ПнЗ дзярнова-падзолістыя, у цэнтры шэрыя лясныя, на Пд чарназёмныя. Пад лесам каля 14% тэр. На Пн і ПнЗ — мя-шаныя лясы (дуб, бяроза, асіна, хвоя), на Пд — шыракалістыя (дуб, ясень, клён), т. зв. Тульскія засекі.
Т.в. — індустр.-аграрны рэгіён Расіі. У структуры валавой прадукцыі на до-лю прам-сці і буд-ва прыпадае 36,7%, сельскай гаспадаркі 12,2%, сферы пас-луг 51,1%. Вядучыя галіны прам-сці (паводле копгту прадукцыі, 1999): хім. і нафтахім. (мінер. ўгнаенні, сінт. каўчук, пластмасы, хім. валокны і ніткі, гумава-тэхн. вырабы, тавары быт. хіміі) — 25,1%, чорная металургія — 22,5%, маш.-буд. і металаапрацоўка (маставыя краны, горна-шахтавае абсталяванне, абаронная прадукцыя, с.-г. машыны, матацыклы, матаролеры, веласіпеды, самавары, пыласосы і інш.) — 16,5%, харч. (мяса-малочная, мукамольная, спіртавая, цукр., кандытарская, у т.л. выраб пернікаў) — 15%. Вытв-сць элекграэнергіі 7 шрд. кВттадз (1999). Новамаскоўская, Чэрапецкая, Шчокін-ская ДРЭС, Алексінская, Наватульская ЦЭЦ. Здабыча бурага вугалю. Развігы лёгкая (трыкат., швейная, абутковая), лясная і дрэваапр. прам-сць, вытв-сць муз. інструментаў (баяны, гармонікі, элекграінструменты), прам-сць буд. ма-тэрыялаў (вогнетрывалая цэгла для ме-талургіі, керамічныя трубы, абліцовач-ная плітка і інш.). Нар. маст. промыс-лы — карункапляценне (г. Бялёў) і вы-раб размаляваных гліняных цацак (с. Філімонава). Сельская гаспадарка збож-жава-жывёлагадоўчага кірунку. Пал с.-г. ўгоддзямі каля 1,9 млн. га, у т.л. пад па-сяўнымі пл. 1 млн. га. Пераважаюць па-севы збожжавых культур (пшаніца, жы-та, грэчка); вырошчваюць кармавыя культуры, цукр. буракі, бульбу, агарод-
26 тулярэмія
ніну. Пладаводства. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак і коз. Птушкага-доўля. Даўж. чыгунак 1103 км, аўтада-рог з цвёрдым пакрыццём 5076 км (2000). Гал. чыг. вузлы — Тула, Вузла-вая. Аўтамагістраль Масква—Сімферо-паль. Суднаходства па р. Ака (ад г. Алексін). Бальнеагразевы курорт Краін-ка. У Т.в. музеі-сядзібы Л.М.Талстога ў Яснай Паляне і В.Дз.Паленава ў с. Па-ленава.
ТУЛЯРЭМІЯ, прыродна-ачаговая ін-фекцыйная хвароба жывёл і чалавека. Адносіцца да заанозаў. Узбуджальнік — бактэрыя франкісела тулярэнсіс; ч a -л а в е к у перадаецца пры кантакце з хворымі грызунамі, ад укусаў насяко-мых і кляшчоў, якія паразітуюць на грызунах, паветрана-пылавым шляхам. Па лакалізацыі працэсаў адрозніваюць: Т. скуры, слізістых абалонак і лімфа-тычных вузлоў (бубонная, язвава-бу-бонная і інш.), унутр. органаў (напр., лёгачная) і генералізаваная форма. Прыкметы Т.: высокая т-ра цела, агуль-ная інтаксікацыя, павелічэнне лімфа-тычных вузлоў. Лячэнне тэрапеўгычнае. У ж ы в ё л перадаецца праз інфіцыра-ваныя ваду, кармы, подсціл, глебу.
ТУМАН, намнажэнні дробных вадзя-ных кропель або ледзяных крышталёў у прыземных слаях атмасферы ( часам да вышыні некалькіх соцень метраў). Па-водле фіз. генезісу вылучаюць Т. ахало-джвання, якія ўтвараюцца пры зніжэнні т-ры паветра да пункта расы, і Т. вьша-рэння — узнікаюць пры дадатковым паступленні вадзяной пары з больш цёплай выпаральнай паверхні ў халод-нае паветра. Паводле сінаптычных умоў утварэння адрозніваюць Т. ўнугрымаса-выя (пераважаюць; фарміруюцца ў ад-народных паветраных масах) і фран-тальныя (фарміруюцца ў зонах атм. франтоў). Унутрымасавыя Т. ў боль-шасці выпадкаў — гэта Т. ахалоджван-ня, падзяляюцца на радыяцыйныя (уз-нікаюць пры паніжэнні т-ры ў выніку радыяцыйнага ахалоджвання зямной па-верхні) і адвекцыйныя (утвараюцца ў выніку ахалоджвання цёплага вільгот-нага паветра пры яго руху над бальш халоднай паверхняй сушы або вады). У час Т. пагаршаецца бачнасць атмасфер-ная (ад 10—20 м да 1 км). На Беларусі за год бывае 35—100 сут з Т., на халод-ную ч. года прыпадае 60—80% усіх вы-падкаў Т.
ТУМАНАЎ (сапр. Туманішвілі) Іосіф Міхайлавіч (15.1.1909, Тбілісі — 8.7.1981), расійскі рэжысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1964). Скончыў драм. курсы пад кіраўнііцвам Ю.Завадскага (1929). 3 1936 рэжысёр, з 1938 гал. рэ-жысёр Муз. т-ра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі, у 1946—53 маст. кіраўнік Маскоўскага т-ра аперэты. 3 1961 гал. рэжысёр Крамлёўскага Палаца з’ездаў, адначасова ў 1964—70 — Вял.
т-ра ў Маскве. 3 1951 выкладчык (з 1965 праф.) Дзярж. ін-та тэатр. мастац-тва імя А.Луначарскага. Сярод пастано-вак аперэта «Трэмбіта» Г.Мілюціна
(1949), оперы «Дон Карлас» Дж. Вердзі (1963), «Алтымістычная трагедыя» АХоп-мінава (1967), «Пскавіцянка» М.Рымска-га-Корсакава (1971), «Хаваншчына» і «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1967, Мілан). Дзярж. прэмія СССР 1950.
ТУМАНГАН (кар.), Тумыньцзян (кіт.), рака, на большай частцы цячэння пагранічная паміж КНДР і Кітаем, у ні-зоўях — паміж КНДР і Расіяй. Даўж. 521 км, пл. бас. 41,2 тыс. км2. Вытокі на пласкагор’і Чанбайшань, цячэ ў вуз-кай і глыбокай даліне паміж Паўн.-Ка-рэйскімі і Усх.-Маньчжурскімі гарамі, упадае ў Японскае м., утварае эстуарый. Веснавое разводдзе. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 85 км ад вусця. Ha Т. — гарады Мусан, Хверон (КНДР).
ТУМАНІШВІЛІ Міхаіл Іванавіч (6.2.1921, Тбілісі — 1996), грузінскі рэ-жысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1981). Скончыў Грузінскі тэатр. ін-т (1949). 3 1949 у Т-ры імя Ш.Руставелі (Тбілісі), з 1971 гал. рэжысёр груз. тэлебачання, з 1975 маст. кіраўнік Т-ра кінаакцёра кі-настудыі «Грузія-фільм». Адначасова выкладаў у Грузінскім тэатр. ін-це (з 1960 праф.). Розным паводле жанру і стылю работам уласцівы прастата маст. лексікі, псіхал. дакладнасць, найтанчэй-шая нюансіроўка ў распрацоўцы харак-тараў. Сярод пастановак: «Такое кахан-не» П.Когаўта (1959), «Гаспадыня гасці-ніцы» К.Гальдоні (1962), «Чынчрака» паводле Г.Нахуцрышвілі (1963), «Дон Жуан» паводле Мальера, АПушкіна, М.Булгакава, «Наш гарадок» Т.Уайлдэ-ра і Р.Габрыядзе (абодва 1981), «Свінні Бакдлы» паводле Д.Клдыяшвілі (1982) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1988.
ТУМАННАСЦІ ГАЛАКТЫЧНЫЯ, воб-лакі міжзорнага газу ці пылу з пэўнымі контурамі. Канцэнтрацыя часцінак 100—1000 см'3, т-ра каля 10 000 К. Вя-дома каля 400 Т.г.
Адрозніваюць планетарныя туманнасці (з прыкметамі правільнай струкгуры) і дыфуз-ныя (маюць адвольную форму і агульную неўпарадкаванасць). Дыфузныя туманнасці бываюць эмісійныя (іх спектры маюць эмісійныя лініі) і адбівальныя (у спек-трах ёсць лініі пагльшання, характэрныя для спектра бліжэйшай зоркі). Газавыя Т.г. све-цяцца ў выніку іанізацыі газу магугным ульт-
•рафіялетавым вьшрамяненнем гарачых зорак, якія заўсёды ёсць унутры ці побач з імі. Гара-чых зорак мала, таму газавыя туманнасці складаюць каля 1—5% міжзорнага асяроддзя; знаходзяцца ў спіральных частках нашай Га-лактыкі і інш. спіралвнвіх галактык. Самая вядомая газавая туманнасць (М 42) знахо-дзйша ў сузор’і Арыёна. яе працягласць каля 6 пк, добра бачна простым вокам. Пылавыя Т.г. бываюць светлыя (свецяцца албітым святлом) і цёмныя (бачны на фоне светлвіх туманнасцей ці на фоне зорнага неба ў Млеч-ным Шляху). А.А.Шымбалёў.