• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТУНДЖА, рака ў Балгарыі і Турцыі (ні-зоўі), левы, самы вялікі прыток р. Ма-рыца. Даўж. 405 км, пл. бас. каля 7,9 тыс. км2. Вытокі ў гарах Стара-Планіна, цячэ па Казанлыкскай катлавіне і Фра-кійскай нізіне. Зімовае і веснавое раз-воддзі. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 40 м3/с. Выкарыс-тоўваецца для арашэння. Вадасховішчы. Ha Т. — г. Ямбал (Балгарыя), у вус-ці — г. Эдырне (Турцыя).
    ТЎНДРА (ад фін. tunturi бязлеснае, го-лае ўзвышша), тып расліннасці ў ар-ктычным і субарктычным паясах, пера-важна ў Паўн. паўшар’і. Характарызу-ецца бязлессем, развіццём імховага і лі-шайнікавага покрываў, шматгадовых траў, кустоў і інш. Вылучаюць Т.: суб-арктычную, арктычную. горную, такса-ма імховую, лішайнікавую, кустовую, куп’істую (дзернавіна ўтварае купіны) і паліганальную. Пераважаюць шматгадо-выя карлікавыя і сцелістыя расліны
    (бяроза карлікавая — ернік, вярба па-лярная, кедравы сланік і інш.) або па-душачных форм. Уласціва разнастай-насць даМінантных відаў і мазаічная струкгура, абумоўленая крыягенным рэльефам. Для фауны Т. характэрны паўн. алень, заяц-бяляк, лемінгі, пясец, вадашіаўныя птушкі, насякомыя. Пашы для паўн. аленяў. Экасістэмы Т. лёгка парушаюцца ў выніку антрапагеннага ўздзеяння і з цяжкасцю аднаўляюцца. Утварае тундравую зону.
    ТЎНДРАВЫЯ ГЛЕБЫ група глеб, якія распаўсюджаны пераважна ў раўнінных і горных тундрах. Фарміруюцца ва ўмо-вах халоднага клімату, пастаяннага пе-раўвільгатнення на пародах цяжкага мех. складу, пад малапрадукцыйным расл. покрывам. Звычайна маламоцныя, грубагумусныя, з нізкай мікрабіял. ак-тыўнасцю, часта адзначаюцца прыкме-ты мярзлотных з’яў. Падзяляюцца на глеевыя, падзолістыя, дзярновыя, пера-гнойна-карбанатныя і інш. Пашыраны ў паўн. ч. Паўн. Амерыкі і Еўразіі, на в-ве Грэнландыя, некат. астравах Паўн. Ле-давітага акіяна.
    ТЎНДРАВЫЯ ЗОНЫ. прыродныя зо-ны мацерыкоў у аркгычных і субар-ісгычных паясах (пераважна ў Паўн. паўшар’і), у прыродных ландшафтах якіх пераважае тундра. У Паўн. паўшар’і пра-цягваецца паласой 300—500 км шырыні ўздоўж паўн. узбярэжжаў Еўразіі (больш за 3 млн. км2), у Паўн. Амерыцы і пры-леглых астравах — паміж арктычных пустынь зонай на Пн і лесатундравай зонай на Пд. Асобныя ўчасткі горнай тундры (напр.. у гарах Сібіры) знахо-дзяцца на значнай адлегласці ад марско-га ўзбярэжжа. У Паўд. паўшар’і ўчасткі Т.з. на астравах каля Антарктыды.
    Вызначаецца нізкім радыяцыйным балан-сам [у Паўн. паўшар'і на Пн 29—34 кДж/см2 (7—8 ккал/см2), на Пд да 84 кДж/см2 (да 20 ккал/см2), з кастр. па крас. ён адмоўны], су-ровай працяглай зімой (8—9 мес), у час якой 60—80 сут доўжыцца палярная ноч. Сярэднія т-ры студз. ад -5 °C да -10 °C, на ПнУ Сібіры і Д. Усходзе да -50 °C. Снегавое покрыва трымаецца з кастр. па чэрв., частыя бураны. Лета кароткае з працяглым палярным днём, т-ры да 10—15 °C адзначаюдца 2—3 мес (найб. цёплы ліп.. жн); замаразкі магчымы ў любы дзень лета. Характэрна высокая віль-готнасць паветра. частыя туманы. імжа. Ападкаў на раўнінах 200—400 мм. у гарах да 750 мм за год. Выпаральнасць нізкая. што спрыяе ўтварэнню балот і пераўвільготненых глеб (гл. Тундравыя глебы). Вегетац. перыяд да 50—100 сут. Пераважае бязлессе, разрэджа-нае імхова-лішайнікавае. месцамі травяное покрыва. Характэрны карлікавыя дрэвавыя расліны, сланікі, кусты. Пашырана шматга-довая мерзлата, формы мярзлотнага рэльефу. азёры. балоты. Для жывёльнага свету харак-тэрны паўн. алень, воўк. лемінг. пясец. белая і тундравая курапаткі, вадаплаўныя птушкі. шматлікія камары і інш. Насельніцтва занята аленегадоўляй, рыбалоўствам, паляваннем на пушнога і марскога звера, зборам ятад, у асобных рэгіёнах здабычай карысных выкап-няў.
    ТЎНІКА (лац. tunica), у старажытных рымлян від кашулі, спачатку шарсця-ной, з 4 ст. н.э. — ільняной. Т. шылі з
    перагнутых на плячах полак даўжынёю да каленяў (мужчынскія) або да шчыка-латак (жаночыя), з выразам для галавы. Бакі сшывалі, пакідаючы адтуліны для рук (пазней прышывалі рукавы). Упры-гожвалі вышыўкай або тканым шлякам інш. колеру. Жанчыны на Т. з рукавамі надзявалі безрукаўную Т., мужчыны — тогу.
    ТУНІС, Туніская Рэспублі-ка (араб. Аль-Джумхурыя ат-Тунісія), дзяржава ў Паўн. Афрыцы. Мяжуе на 3 з Алжырам, на ПдУ — з Лівіяй; на Пн
    Герб і сцяг Туніса.
    і У абмываецца Міжземным м. Пл. 163,6 тыс. км2. Нас. 9593 тыс. чал. (2000). Дзярж. мова — арабская. Сталі-ца — г. Туніс. Падзяляецца на 20 вілае-таў. Нац. свята — Дзень незалежнасці (20 сак.).
    Дзяржаўны лад. Т. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1959 (са змена-мі). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзі-дэнт, які выбіраецца ўсеагульным пра-мым і тайным галасаваннем на 5 гадоў. Заканад. ўладу ажыццяўляе Палата дэ-путатаў (аднапалатны парламент, 163 дэпутаты), якая выбіраецца на 5 гадоў.
    Прырода. Пераважае раўнінны рэль-еф. Каля 30% тэр. занята гарамі Атласа і міжторнымі плато. Найвыш. пункт — г. Шамбі (1544 м). На Пд ад гор -^— Ту-ніская нізіна і Туніскі Сахель (ускраіна Сахары). Ёсць радовіпгчы нафты (690 млн. т) і прыроднага газу (460 млрд. м3), фасфарытаў (1,2 млрд. т), жал. і марган-цавых руд, барыту, флюарыту, камен-най солі і інш. Клімат субтрапічны між-
    туніс 29
    земнаморскі. На Пн сярэдняя т-ра студз. 10 °C, ліп. 26 °C; на Пд адпавед-на 21 °C і 35 °C. Ападкаў за год ад 600—1000 мм на Пн у гарах да 150— 200 мм на Пд. Гал. рака Меджэрда. На раўнінах пераважае травяністая раслін-насць сухіх стэпаў, паўпустынь і пус-тынь з палынамі і ксерафітнымі злака-мі, у гарах месцамі лясы (4% пл. краі-ны) з коркавага і каменнага дуба, аль-пійскай хвоі, у аазісах — фінікавая пальма, аліўкавыя дрэвы, сады. Для жывёльнага свету характэрны дробныя драпежнікі (шакал, дзікі кот, фенек),
    вы. У 146 да н.э. Карфаген зруйнаваны рымлянамі, яго землі ўключаны ў склад рым. правінцыі Афрыка. Пры імперата-ру Аўгусце Карфаген адбудаваны (з 29 да н.э.), а прав. Афрыка ў 1-я ст. н.э. адыгрывала важную ролю ў жыцці Рым. імперыі. У 439 н.э. ўладу над тэр. Т. ўсталявалі вандалы, у 533 — візан-тыйцы. У сярэдзіне 7 ст. тут з’явіліся арабы, якія заснавалі ў 670 г. Кайру-ан — базу для далейшага заваявання Магрыба, а ў 698 авалодалі Карфагенам. 3 прыходам арабаў пашырыўся іслам і адбылася арабізацыя мясц. насельніц-тва. Т. уваходзіў у склад халіфатаў Аме-ядаў і Абасідаў. 3 800 тут умацавалася факгычна незалежная дынастыя Аглабі-даў. У 10—16 ст. тэр. Т. пад уладай Фа-тымідаў, Альмахадаў і Хафсідаў. У 1535 Карфаген захоплены іспанцамі; у 1573 іх выгналі туркі і ператварылі Т. у пра-вінцыю Асманскай імперыі. У 1704 тур. губернатар (бей) Хусейн бен Алі абвяс-ціў сябе спадчынным правіцелем Т.; дынастыя яго нашчадкаў Хусейнідаў правіла тут да 1957. У 1881 Францыя акупіравала Т. і абвясціла яго сваім пратэкгаратам. 3 пач. 20 ст. пачаў фар-міравацца нац.-вызв. рух, у 1907 створа-на партыя младатунісцаў. Пасля 1-й сусв. вайны створана партыя Дустур (Канстытуцыйная партыя), у 1934 — Новы Дустур (НД) на чале з Х.Бургібам. НД узначаліў барацьбў за незалежнасць краіны. 3.6.1955 Т. атрымаў унутр. са-макіраванне, 20.3.1956 абвешчана неза-лежнасць Т.
    25.7.1957 парламент выказаўся за скасаван-не манархіі і абвясціў Т. рэспублікай; яе 1-м прэзідэнтам стаў Бургіба. У 1964 НД рэарга-нізаваны ў Сацыяліст. дустураўскую партыю (СДП. з 1988 Дэмакр. канстыгуцыйнае аб'яд-нанне). Урад СДП ажыццяўляў палітыку суп-рацоўніцтва з краінамі Захаду, але пры цес-ным узаемадзеянні з інш. араб. краінамі. Пасля падпісання Егіптам Кэмп-дэвідскіх па-гадненняў 1978 у Т. перанесена (да 1990) штаб-кватэра Лігі арабскіх дзяржаў. У 1975 Бургіба абвешчаны пажыццёвым прэзідэнтам.
    Алначасова з пач. 1980-х г. пачалася дэмакра-тызацыя паліт. рэжыму, побач з СДП дазво-лены інш. паліт. партыі. У ліст. 1987 Бургіба адхілены ад улады. Прэзідэнтам Т. стаў (пе-равыбраны ў 1989 і 1994) прэм’ер-міністр Зін аль-Абідзін Бен Алі, які рабіў захады па дэ-макратызацыі сістэмы кіравання краінай, у 1999 перамог на Першых альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбарах. У Т. дзейнічаюць па-літ. партыі: Дэмакр. канстытуцыйнае аб’яд-нанне, Рух дэмакратаў-сацыялістаў. Партыя нар. адзінства, Рух аднаўлення і інш. Адзінае прафс. аб'яднанне — Усеагульнае туніскае аб’яднанне працы. Т. — чл. ААН (з 1956), Лігі араб. дзяржаў, Афр. саюза, Дьшламат. ад-носіны паміж Т. і Рэспублікай Беларусь уста-ляваны ў студз. 1997.
    Гаспадарка. Т. — краіна сярэдняга ўзроўню развіцця, пераважна аграрная, з адносна развітой прам-сцю. Валавы ўнутр. прадукт на 1 чал. складае 6360 дол. за год (2000). 28% яго дае прам-сць, 13% — сельская гаспадарка, 59% — сфера паслуг. Вядучая галіна прам-сці горназдабыўная. Здабываюць нафту (ка-ля 4 млн. т штогод, пераважна на Пд), фасфарьпы (8,3 млн. т), жал. руду (183,3 тыс. т) і інш. У 1999 вытв-сць элекграэнергіі склала 9,5 млрд. кВт-гадз. 99,5% атрымліваюць на ЦЭС, 0,5% — на ГЭС на р. Меджэрда. Апрацоўчая прам-сць канцэнтруецца на ПнУ. Хім. прам-сць заснавана на выкарыстанні фасфарытаў. 3-ды па вытв-сці супер-фасфатаў і сернай кіслаты ў Сфаксе, Ганушы, Джэбель-Джэмлуцзе; па вьггв-сці фосфарнай кіслаты, амафосу, аміячнай салетры і фторыстага амонію — у раёне Габеса. Развіта металургічная (г. Туніс) і нафтаперапр. (г. Бізерга) прам-сць. У машынабудаванні вылучаецца вытв-сць аўтакараў, грузавых аўтама-шын, тэлевізараў, халадзільнікаў; у прам-сці буд. матэрыялаў — вытв-сць цэменту (каля 5,6 млн. т штогод), вап-ны, гіпсу. Ёсць прадпрыемствы тэкст. і
    грызуны. Шмат пералётных птушак, змей. Нац. паркі — Ашкёль, Бу-Хедма, ёсць дясныя заказнікі і рэзерваты.
    Насельніцтва. Каля 97% — арабы і блізкія да іх берберы. Жывуць таксама арабы з суседніх краін, французы, італьянцы, яўрэі і інш. Большасць вер-нікаў — мусульмане-суніты. Сярэдне-гадавы прыросг — 1,2%. Сярэдняя шчыльн. 58,6 чал. на 1 км2. Найб. шчьшьна (да 200 чал. на 1 км2) заселе-ны паўн. і паўн.-ўсх. часткі ўзбярэжжа і в-аў Джэрба. Гар. насельнілтва 63% (2000). Найб. гарады (2000, тыс. ж.): Ту-ніс — каля 1000, Сфакс — 266. Сус — 172, Кайруан — 116. У сельскай гаспа-дарцы занята 25% эканамічна актыўнага насельніцтва, у прам-сці — 23%, у сфе-ры паслуг — 52%.
    Гісторыя. Тэрыторыя Т. заселена ча-лавекам з часоў палеаліту. Найб. ста-раж. насельніцтва Т. (з вядомых) — плямёны бербераў. У 9 ст. да н.э. фіні-кійцы заснавалі туг г. Карфаген, які стаў цэнтрам вял. міжземнаморскай дзяржа-