• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТУРАНСКАЯ НІЗІНА Туранская р а ў н і н а, раўнінная частка Сярэдняй Азіі і Паўд. Казахстана, занятая пера-важна пустынямі (Каракумы, Кызылкум і інш.). На Пд абмежавана Капетдагам і адгор’ямі Парапаміза, на 3 — узбярэж-жам Каспійскага м., на ПнЗ — паўд. і ўсх. схіламі Мугаджараў, на ПнУ — Казахскім драбнасопачнікам, на У — перадгор’ямі Паміра-Алая і Цянь-Ша-ня. Пераважныя выш. да 300 м, на 3 уз-бярэжжа Каспійскага м. ніжэй узр. акі-яна на 28 м, упадзіна Карагіе на 132 м. Асн. ч. Т.н. адпавядае Туранскай пліце, складкаваты фундамент выходзіць на паверхню толькі ў асобных месцах, пе-ракрыты асадкавымі меза-кайназойскі-мі адкладамі, багатымі нафтай, газам, вапняком, гіпсам, соллю. Для рэльефу харакгэрна чаргаванне акумуляцыйных нізін і раўнін са сталовымі плато. Клі-мат кантынент., вельмі сухі. Пераважа-юць палынова-салянкавыя, псамафіт-ныя і эфемеравыя ггустыні, якія выка-рыстоўваюцца як пашы.
    ТУРАНСКАЯ ПЛІТА частка Цэнтраль-наеўраазіяцкай платформы ў Сярэдняй Азіі і Казахстане. Пл. больш за 2 млн. км2, даўж. і шыр. ў сярэдняй ч. пры-блізна 1,6 тыс. км. Мяжуе на ПнЗ з
    Прыкаспійскай упадзінай Рускай пліты, на Пн з Уральскім хр. і праз Кустанай-скую седлавіну з Заходне-Сібірскай плі-той, на ПнУ з Цэнтральнаказахстан-скім шчытом, на ПдУ і У з вобласцю эпіплатформеннага арагенезу (хрыбты Гісара-Алая, Цянь-Шаня і інш.), на
    ПдЗ з вобласцю альпійскай складкавас-ці (хр. Капетдаг і інш.), на 3, пад вода-мі Каспійскага м., — са Скіфскай плі-той. Паверхню Т.п. займае Туранская нізіна.
    Крышт. фундамент складзены з дарыфей-скіх масіваў (Сырдар’інскі, Каракумскі, Кара-багазскі. Паўн.-Усцюрдкі) і складкавых сіс-тэм. якія іх раздзяляюць (каледонскіх, гер-цынскіх. кімерыйскіх; буйнейшая — працяг герцынскіх структур Урала). У асобных мес-цах фундамент выходзіць на паверхню (горы Каратау, узв. КызыЛ-Кія). Асадкавы чахол мае 2 структурныя паверхі (некат. даследчыкі вылучаюць 4), утвораныя ў кімерыйскія і аль-пійскія этапы развіцця. Магутнасць яго да 1— 5 км, у вял. сінеклізах (напр., Усх.-Туркмен-ская) да 10—14 км. Складзены з адкладаў ме-зазойска-кайназойскага ўзросту: тэрыгенна-вулканагеннай і вугляноснай фармадый, тэрыгенна-кар'банатных, тэрыгенна-тлаўкані-тавых 1 саляносных тоўшчаў, стракатакаляро-вых глін і каалінаў, мергеляў. мелу, глін. пяс-ку, пясчанікаў і інш. Пароды чахла ў рознай ступені дыслацыраваны. Сярод тэктанічных структур вылучаюцца скляпенні, выступы, мульды, сінеклізы, упадзіны, буйныя ліней-ныя зоны прагінаў (Паўн.-Туркменская), кражы, грады, мегантыкліналі і мегасінкліна-лі і іх сістэмы (Мангышлакская), саляны вал (Рэпетэкскі), зоны ступеньчатага апускання ўздоўж разломаў і зоны ўскраіннага (перы-платформеннага) апускання. Радовішчы наф-ты і газу (Мангыіплакскі нафтагазаносны ра-ён), фасфарытаў, руд ртуці, мыш’яку, барыту, марганцу і інш.; мінер. крыніцы, у т.л. тэр-мальныя.
    Літ:. Гарецкнй Р.Г. Тектонмка моло-дых платформ Евразнл. М., 1972; X а н н В.Е. Регнональная геотектоннка. Внеальпнйская Европа м Западная Азня. М., 1977; Вятте Л.В. Тнпы контннентальной земной коры н нсторня нх развмтня. Новоснбнрск, 1981.
    Р.РПаўлавец.
    ТУРАСЫ, Т у р а с а, возера ва Ушац-кім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ту-раўлянка, за 24 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азё'р. Пл. 0,74 км2, даўж. больш за 1,7 км, найб. шыр. 740 м, найб. глыб. 15,3 м, даўж. берагавой лініі больш за 6,1 км, пл. ва-дазбору 2,94 км2. Катлавіна складанага тыпу, озавай градой падзелена на паўн. і паўд. плёсы. Схілы выш. да 15 м, на 3 і Пн 20—32 м (озавая града), укрытыя лесам, на Пд і У разараныя. Тэраса выш. 0,8—1,2 м. Пойма на Пн і ПнУ шыр. 10—12 м, сухая; на Пд і ПдУ шыр. да 50 м, забалочаная, пад лугам.
    Берагі нізкія, на 3 і У зліваюцца са схі-ламі, пясчаныя. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, глыбей ілістае і сапрапеліс-тае. Зарастае слаба, шыр. паласы рас-ліннасці ў залівах да 50 м, на ПдУ да 100 м. Праз возера цячэ р. Дзіва (злучае з воз. Атолава).
    36
    ТУРАЎ
    ТЎРАЎ, гарадскі пасёлак у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., прыстань на р. Прыпяць. За 25 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Жыткавічы, 258 км ад г. Гомель. Аўгадарогамі злучаны з Давыд-Гарадком, Жмткавічамі, Лельчыцамі. 3,2 тыс. ж. (2002).
    Упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці міну-лых гадоў» пад 980. Гарадзішча стараж. Т. ўключала дзядзінец і вакольны горад. Пры археал. раскопках знойдзены рэшткі амфар з Паўн. Прычарнамор’я, інструменты і прыла-ды працы, зброя, прадметы гасп. ўжытку, ювелірныя вырабы, фрагменты бронз. посуду, засцежкі для кніг, прадметы рэліг. культу; вырабы з косці, шкла і скуры. Да рэдкіх зна-ходак адносяцца 4 свінцовыя рэльефныя аб-разкі 13—14 ст. з выявамі Багародзіцы, пра-падобнай Ефрасінні (?) або Анастасіі (?), ве-лікапакутніцы (магчыма. Варвары) і свяціце-ля (магчыма, Кірылы Тураўскага). Т. — адзіны горад 10 ст. на тэр. рассялення дрыга-вічоў. Мяркуюць, што ён быў племянным цэнтрам самастойнага «княжання». У канцы 1-га тас. н.э. стаў паліт., эканам. і культ. дэнтрам Тураўскага княства. У гэты час у Т. ўзнікла адна з першых на Русі епіскапій на грэч. ўзор (гл. Тураўская праваслаўная епархія). У час княжання Свягаполка Ізясла-віча [1097—1113] яго жонка грэч. дарэўна Варвара заснавала ў Т. Варварынскі жаночы манастыр, у горадзе пры яе ўдзеле стала па-шырацца грэч. лравасл. культура. У 12 ст. па-будавана Тураўская царква. У Т. жыў і прада-ваў выдатны дзеяч усх.-слав. культуры Кірыла Тураўскі. У 1158 Т. вытрымаў жорсткую дзе-сяцітыднёвую аблогу войск паўднёварус. каа-ліцыі князёў, а ў 1160 трохтыднёвую аблогу валынскіх князёў. 3 2-й пал. 13 ст. на тэр. дзядзінца існаваў замак (гл. Тураўская вежа). 3 1320-х г. у ВКЛ. 3 1430 належаў вял. кн. ВКЛ Свідрыгайлу, з канца 15 ст. — М.Л.Глінскаму, у 1508—1620 — Асгрожскім, потым Сапегам, Патоцкім. 3 15 ст. ў складзе Трокскага, з 1566 -- Берасцейскага ваяв. У 1502 і 1521 Т. падвяргаўся нападам крымскіх татар. У 16 ст. горад складаўся з асЯ. часткі і 2 прадмесцяў — Заяцэлле і Запясочча. На-сельніцтва Т. ўдзе.гьнічала ў антыфеадальнай вайне 1648—51. У 1649 Т. захоплены і спале-ны войскамі Я.Радзівіла. Спустошаны ён у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. У 1648 у Т. 401 дом, у 1667 — 111 дамоў, у 1790 — 497 дамоў. 3 1793 у Рас. імперыі, мястэчха, цэнтр воласці Мазырскага пав., на-
    Царква Усіх святых у г.п. Тураў
    лежаў Салагубам. У 1865 у Т. выяўлены адзін з найб. ранніх помнікаў усх.-слав. пісьмен-насці 11 ст. — Тураўскае евангелле. У 1886 у Т. 1183 ж., 370 двароў, школа, крама, 2 млы-ны, 3 царквы, капліца, сінагога, 3 яўр. малі-тоўныя дамы; у 1897 — 4290 ж., цагельня, мльш, штогод адбываліся 2 кірмашы. У 1923 — 6217 ж. 3 17.7.1924 цэнтр Тураўскага раёна, з 27.9.1938 гар. пасёлак Палескай вобл. У 1939 — 5,5 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 да 5.7.1944 акупіраваны ням. фа-шыстамі, якія загубілі ў Т. і раёне 1792 чал. Дзейнічала Тураўскае камсамольска-маладзёж-нае падполле. 3 1954 у Гомельскай вобл., з 1962 у Жыткавіцкім р-не.
    Працуюць кансервавы з-д, камбінат быт. абслугоўвання, 2 сярэднія і музыч-ная школы, дзіцячы сад; Дом дзіцячай творчасці, 2 дамы культуры, 3 б-кі, Ту-раўскі краязнаўчы музей, бальніца. Брац-кія магілы сав. воінаў. Помнікі: Кірылу Тураўскаму, Канстанціну Астрожскаму, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вай-ну. Помнік архітэкгуры — царква Усіх святых (1810). У паўн.-зах. частцы Т. археал. помнік — замчышча стараж. горада. П. Ф.Лысенка, Т. С. Скрып чанка.
    ТЎРАЎ Віктар Цімафеевіч (25.10.1936, г. Магілёў — 31.10.1996), бел. кінарэ-жысёр. Нар. арт. Беларусі (1979). Нар. арт. СССР (1986). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (I960). 3 1959 на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1991—96 маст. кіраўнік майстэрні рэ-жысуры ігравога кіно Бел. AM. Дэбюта-ваў дакумент. нарысамі «Наш Салі-горск» і «Гомельскія танцоры» (1959), «Беларусь сацыялістычная» і «Слаўны шлях» (1960) і ігравымі навеламі «Кам-буд» (1961, альманах «Апавяданні пра юнацтва»), «Зорка на спражцы» (1962, фільм «Маленькія летуценнікі»), Дзя-цінства, апаленае вайной, у лірыка-паэ-тычных фільмах «Праз могілкі» (1964, паводле П.Ніліна; рашэннем ЮНЕСКА у 1994 уключаны ў лік. лепшых 100 фільмаў свету), «Я родам з дзяцінства» (1966), «Вайна пад стрэхамі» (1967) і «Сыны ідуць у бой» (1969, паводле А.Адамовіча). Тэма сувязі ваен. і пасля-ваен. пакаленняў у фільмах «Час яе сы-ноў» (1974), «Пункт адліку» (1979, прыз на 13-м Усесаюзным кінафестывалі, 1980), «Меншы сярод братоў» (1985). Бел.-польскай барацьбе з фашыстамі прысвечаны фільм «Пераправа» (1987, сумесна з Польшчай). Увага да перша-крыніцы, сугучнасць з вобразамі «Запі-сак паляўнічага» І.Тургенева ў тэлефіль-ме-экранізацыі «Жыццё і смерць двара-ніна Чартапханава» (1971). Дзецям ад-расаваны тэлефільм «Гора баяцца — шчасця не бачыць» (1973, паводле С.Маршака). Хараство бел. прыроды, высакароднасць нар. харакгараў увасоб-лены ў экранізацыі «Палескай хронікі» І.Мележа — кінастужках «Людзі на ба-лоце» (1981, Дзярж. прэмія СССР 1984; гал. прыз на 15-м Усесаюзным кінафес-тывалі, 1982; прызы Міжнар. кінафес-тываляў у Карлавых Варах, Чэхія, 1982; у Маніле, Філіпіны, 1983), «Подых на-вальніцы» (1982); у тэлефільмах «Апей-ка» (1982), «Блізкае і далёкае» (1984). Актуальным праблемам сучаснасці пры-
    свечаны фільмы «Уваскрэсная ноч» (1976, паводле А.Петрашкевіча), «Высо-кая кроў» (1990), «Чорны бусел» (1993, прыз Міжнар. кінафестывалю у г. Нові-Сад, Югаславія). У стужцы «Шляхціц Завальня...» (1990, паводле Я.Барідчэў-скага) старадаўняя Беларусь паказана ў жанры фантастычных легенд і падан-няў. У 1976—81 першы сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Бе-ларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
    Літ.: Гудкова Л. В.Туров. М., 1984; Бондарева Е. От сердца — к сердцу. Мн.. 2001. В.Ф.Нячай.
    В.Ц.Тураў.
    ТУРАЎЛЯНКА Туроўля, рака ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 10 км, пл. вадазбору 1000 км2. Выцякае з воз. Ту-роўля за 1,5 км на ПдЗ ад в. Пуканаўка 2-я, вусце каля в. Гарадзішча. Цячэ па Полацкай нізіне, каля 9% пл. вадазбору займаюць азёры, у т.л. Ушацкая група азёр.
    ТУРАЎЛЯНСКІ ЗАМАК Існаваў у 16 ст. ў сутоку рэк Зах. Дзвіна і Тураў-лянка (Полацкі р-н Віцебскай вобл.). Па-будаваны ў 1563 паводле загаду Івана IV Грознага з каменю і дрэва. Квадратны ў плане замак меў 4 вуглавыя вежы і пя-тую вежу-браму з боку Тураўлянкі, це-