Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ:. К a prep М.К. Новый памятннк зодчества XII в. в Турове. М., 1965; Л bice нко П.Ф. Туровская земля IX—XIII вв. 2 нзд. Мн., 2001. Г.А.Лаўрэцкі. ТЎРАЎСКІ КІРЬІЛА, гл. Кірыла Тураў-скі.
ТЎРАЎСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ
Засн. ў 1927 у г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вай-ну экспанаты загінулі, у 1949 засн. паў-торна, у 1950 адкрыты. У 1954—56 філі-ял Гомельскага абл. краязн. музея. Пл. экспазіцыі 328 м2, 9,6 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Аддзелы: гісторыі стараж. Турава, этнаграфіі і побьпу, Вял. Айч. вайны, гісторыі сучаснага пе-рыяду, прыроды. Сярод экспанатаў кра-мянёвыя, касцяныя прылады працы, шкляныя бранзалеты з археал. помнікаў Вароніна, Рычоў, Хільчыцы і інш., шы-ферны саркафаг са стараж. Турава, ма-
тэрыялы пра дзейнасць Тураўскага кам-самольска-маладзёжнага падполля, пар-тызан, пра землякоў Герояў Сав. Саюза; нар. адзенне давыд-гарадоцка-тураўска-га строю і турава-мазырскага строю, прылады працы і побыту сялян канца 19 — пач. 20 ст., узоры флоры і фауны нац. парку Прыпяцкі, карысных выкап-няў рэгіёна. Музей праводзіць выстаўкі твораў выяўленчага, дэкаратыўна-пры-кладнога мастацтваў, бел. нар. адзення, пра падзеі Вял. Айч. вайны.
В.Р.Марынкіна.
ТЎРАЎСКІ РАЁН, адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—62. Утвораны 17.7.1924 ў Мазырскай акр. Цэнтр — г.п. Тураў. 20.8.1924 падзелены на 7 сельсаветаў. 3 20.2.1938 у Палескай, з 8.1.1954 — Го-мельскай абл. 17.4.1962 скасаваны, тэ-рыторыя перададзена ў Лельчыцкі і Жыткавшкі р-ны.
ТУРБАБУДАВАННЕ, гл. ў арт. Энерге-тычнае машынабудаванне.
ТУРБАБУР, забойны гідраўлічны тур-бінны рухавік для свідравання глыбокіх і звышглыбокіх нафтавых ці газавых шчылін. Гл. Турбіннае бурэнне.
ТУРБАВІНТАВЫ РУХАВІК. авіяцый-ны газатурбінны рухавік, у якога цяга ствараецца ў асн. паветраным вінтом, a дадатковая (8—12%) —рэакцыяй пато-ку газаў, што выцякаюць з рэактыўнага сапла; тып кампрэсарнага павётрана-рэактыўнага рухавіка.
Адна з асн. частак Т.р. — камера згарання, у якую паступае сціснутае (у паветразаборніку і кампрэсары) атм. паветра і ўпырскваецца хім. паліва (авіяц. газа). Энергет. характарыс-тыкай Т.р. з’яўляецца эквівалентная магут-насць, роўная суме магутнасцей паветранага вінта і рэактыўнага струменя. Шырока выка-рыстоўваюцца на дагукавых пасажырскіх і грузавых самалётах. Разнавіднасць Т.р. —
ТУРБІННАЕ
39
турбавінтавентылятарны ру-х а в і к, у якім выкарыстаны паветраны вінт паменшанага дыяметра (вінтавентылятар) з вял. колькасцю шырокіх тонкіх шаблепадоб-ных лопасцей.
ТУРБАВОЗ, аўтаномны лакаматыў, першасным рухавіком якога служыць турбіна. Выкарыстоўваюцца Т. з газавы-мі турбінамі — газатурбавозы. Энергія ад турбіны да колаў перадаецца эл. ма-шынамі (у турбаэлектравозаў) ці гідра-мех. перадачай.
1’УРБАГЕНЕРАТАР. генератар пера-меннага (часам пастаяннага) току, які прыводзіцца ў дзеянне паравой або га-завай турбінай. Выкарыстоўваецца для генерыравання эл. энергіі пераважна на цеплавых электрастанцыях.
Звычайна Т. — сінхронны генератар, вал якога непасрэдна злучаны з валам турбіны. Mae неяўнаполюсны ротар (індуктар), частату вярчэння 1500 або 3000 аб/мін. Магутнасць прамысл. Т. да 1200 МВт. У Т. невял. магут-насці паветранае ахаладжэнне, вялікай — ва-дароднае, масленае ці вадародна-вадзяное. У краінах СНД каля 80% электраэнергіі выраб-ляецца Т.
ГУРБАКАМПРЭСАР. цэнтрабежны ці восевы лапатачны кампрэсар, што пры-водзіцца ў дзеянне газавай турбінай. Выкарыстоўваецца ў турбакампрэсар-ных, газатурбінных і інш. рухавіках.
ТУРБАЛЁТ. лятальны апарат, у якога неабходная для палёту пад’ёмная сіла ствараецца турбарэактыўным рухавіком, а аэрадынамічныя паверхні адсутніча-юць. Цяга рухавіка забяспечвае яго ўзлёт і пасадку, а гарыз. цяга ствараец-ца за кошт кіравання вектарам цягі (на-хілу Т.). Устойлівасць і кіравальнасць Т. забяспечваюць струменныя і газавыя рулі кіравання.
ТУРБАРЭАКТЫЎНЫ РУХАВІК, кам-прэсарны паветрана-рэактыўны рухавік, у якім для павышэння ціску рабочага цела выкарыстоўваецца турбакампрэсар.
Прадукты згарання паліва паступаюць на турбіну, злучаную валам з кампрэсарам, рас-шыраюцца і выконваюць работу, неабходную дая сціскання паветра ў кампрэсары. Патэн-цыяльная энергія газаў эа турбінай забяспеч-вае стварэнне рэактыўнай цягі пры выцякан-ні газаў з рэактыўнага сапла. Выкарыстоўва-юцца (на звышгукавых самалётах) Т.р. з фар-сажнай камерай згарання, якая павялічвае цягу на 50%.
ТУРБАХбД, самаходнае судна, рухачы якога прыводзяцца ў дзеянне паравой (паратурбаход) або газавай турбінай. Першы паратурбаход пабудаваны ў Вя-лікабрытаніі ў 1894 (у Расіі ў 1904). У трансп. флоце газатурбаходы з’явіліся ў 1951.
ТУРБЕЛЯРЫІ. клас плоскіх чарвей, гл. Раснічныя чзрві.
ТУРБІДЫМЁТРЫЯ (ад лац. turbidus мутны + ...метрыя), метад колькаснага аналізу, заснаваны на вымярэнні інтэн-сіўнасці святла, аслабленага пры яго праходжанні праз суспензію аналізуема-
га рэчыва. Вымярэнні праводзяць з да-памогай колераметраў ці спектрафато-метраў. Разнавіднасць Т. — турбіды-метрычнае цітраванне, пры якім дасле-даванае рэчыва цітруюць растворам асаджальніку. Пункг эквівалентнасці знаходзяць па максімуму памутнення. Т. выкарыстоўваюць для аналітычнага вызначэння іонаў сульфітаў, фасфатаў, хларыдаў, сульфідаў і інш. Гл. таксама Нефеламетрыя.
ТУРБІН Мікалай Васілевіч (3.12.1912, с. Тума Клепікаўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 22.7.1998), бел. вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі. Акад.Нац. АН Беларусі (1953). Акад. УАСГНІЛ (1967). Д-р біял. н. (1943), праф. (1948). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1972). Скон-чыў Варонежскі с.-г. ін-т (1935). 3 1945 у Ленінградскім ун-це. У 1953—63 ды-рэктар Ін-та біялогіі АН Беларусі. 3 1965 дырэктар Ін-та генетыкі і цьпало-
Схема турбавінтавога рухавіка: 1 — паветра-заборнік; 2 — паветраны вінт; 3 — рэдуктар;
4 — кампрэсар; 5 — камера згарання; 6 — турбіна; 7 — рэактыунае сапло.
Схема турбарэактыўнага рухавіка: 1 — ува-ходная адгуліна; 2 — кампрэсар; 3 — камера згарання; 4 — турбіна; 5 — фарсажная каме-ра; 6 — сапло.
12 3 4
Схема турбіны: 1 — рабочае цела; 2 — накі-равальныя лапаткі; 3 — рабочае кола; 4 — вал.
гіі АН Беларусі. 3 1971 акад.-сакратар аддз. раслінаводства і селекцыі УАС-ГНІЛ. У 1974—80 дырэктар НДІ пры-кладной малекулярнай біялогіі і генеты-кі УАСГНІЛ. Навук. працы па пы-таннях тэорыі гетэрозісу і метадах ге-тэрозіснай селекцыі раслін, тэорыі віда-ўгварэння, філас. пытаннях генетыкі.
М.В.Турбін.
Тв:. Перноднческнй отбор в селекцнн рас-теннй. Мн., 1976 (разам з Л.У.Хатылёвай, Л.М.Камінскай); Гетерознс н радноустойчн-вость растеннй. Мн., 1977 (разам з У.Г.Вало-дзіным, І.АГардзеем). В.Ф.Ермакоў.
ТУРБІНА (франц. turbine ад лац. turbo віхар, вярчэнне), лапатачны (лопасце-вы) рухавік, які ператварае энергію ра-бочага цела (пары, вадкасці або газу) у мех. энергію вярчэння вала. У залеж-насці ад характару рабочага цела адроз-ніваюць газавую турбіну, гідраўлічную турбіну, паравую турбіну; у залежнасці ад прынцыпу дзеяння — актыўную турбіну і рэактыўную турбіну. Асн. час-ткі Т.: нерухомыя накіравальныя (сап-лавыя) прыстасаванні (энергія рабочага цела ператвараецца ў кінетычную); ро-тары з лапаткамі ці рабочыя колы з ло-пасцямі (кінетцчная энергія рабочага цела ператвараецца ў мех. работу вяр-чэння вала). Гл. таксама Энергетычнае машынабудаванне.
ТУРБІНА Любоў Мікалаеўна (н. 17.7.1942, г. Ашгабат), бел. паэтэса, літаратуразнавец, перакладчык. Да-чка М.В.Турбіна. Канд. біял. н. (1971). Скончыла БДУ (1964), Літ. ін-т імя Горкага ў Маскве (1980). Працавала ў Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі, у 1984—2000 у Ін-це л-ры Нац. АН Бе-ларусі. 3 2001 у Маскве. Друкуецца з 1974. Піша на рус. і бел. мовах. У зб-ках паэзіі «Вуліца маленства» (1981), «Горад кахання» (1988), «Наша надзея жывая, калі плачам...» (1991) творы пра кахан-не, асэнсаванне лёсу свайго пакалення, эмацыянальнасць. Даследуе праблемы параўнальнага літ.-знаўства, бел.-цюрк-скія літ. сувязі. На рус. мову пераклала асобныя творы М.Багдановіча, Р.Бара-дуліна, Г.Каржанеўскай, М.Стральцова і інш.
ТУРБІНН.АЕ БУРЭННЕ, спосаб пра-ходкі свідравін з дапамогай турбабура. Выкарыстоўваецца для бурэння ў асн.
40 ТУРБУЛЕНТНАЕ
нафтавых і газавых свідравін і дазваляе бурыць звышглыбокія свідравіны.
Турбабур уяўляе сабой шматступеньчатую турбіну, вал якой круціць долата непасрэдна ці праз рэдуктар. Турбіна прыводзіцца ў дзе-янне гліністым растворам, які пад ціскам па-даецца ў свідравіну па трубах. Адна- і шмат-секігыйныя турбабуры выкарыстоўваюцца для бурэння свідравін дыяметрам да 600 мм. Іл. гл. да арт. Буравы інструмент.
ТУРБУЛЁНТНАЕ ЦЯЧ&ННЕ (ад лац. turbulentus бурны, бязладны), цячэнне вадкасці ці газу, пры якім асобныя час-цінкі рухаюцца неўпарадкавана, па складаных траекторыях. Скорасць, т-ра, ціск і шчыльнасць асяроддзя характа-рызуюцца пры гэтым хаатычнымі флук-туацыямі. Ад ламінарнага цячэння адроз-ніваецца інтэнсіўным перамешваннем, цеплаабменам, вял. значэннямі каэф. трэння, размеркаваннем усярэдненай скорасці па сячэнні патоку (пры Т.ц. ў трубцы макс. значэнне скорасці патоку перавышае яе сярэдняе значэнне ў 1,23 раза, пры ламінарным — у 2 разы) і інш. Цячэнне становіцца турбулент-ным, калі яго Рэйнальдса лік перавышае крытычнае значэнне. У прыродзе і тэх-ніцы большасць цячэнняў вадкасцей і газаў турбулентныя.
Да арт. Турбулентнае цячэнне. Формы цячэн-няў: a — ламінарнае, б — турбулентнае ця-чэнні.
Да арт. Турбулентнае цячэнне. Профіль уся-рэдненай скорасці: a — пры ламінарным. б — пры турбулентным цячэннях.
ТУРГАЙСКАЕ ПЛАТб. Тургайская сталовая к р а і н а, прыўзнятая раўні-на паміж Паўд. Уралам і Мугаджарамі на 3, Казахскім драбнасопачнікам на У, у Казахстане. Даўж. каля 630 км, шыр. 300 км, выш. да 310 м. Уздоўж восевай часткі працягваецца Тургайская лагчына. Т.п. — платформавае ўтварэнне; адпа-вядае паўн. выступу Туранскай пліты і Тургайскаму прагіну. Складзена з мар-скіх і кантынент. адкладаў. Ёсць радові-шчы магнетьпавых руд, бурых жалезня-коў, баксітаў, вугалю. Паўн. ч. — з уз-горкамі і ўваламі, парэзана слаба; паўд. — з ізаляванымі сталовымі ўзвыш-шамі, ёсць сетка лаічын і далін часовых рэк. У западзінах салёныя азёры. Клі-мат рэзка кантынент. і сухі. Паўн. ч. ад-носіцца да зоны сухіх стэпаў — раён непаліўнога збожжавага земляробства (пшаніца, проса, ячмень); паўд. — у зоне паўпустынь, якія выкарыстоўва-юцца як паша.