• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Пасля падпарадкавання Бухары (1869) і Хівы (1873) Расія пачала прасоўванне ў Т. Пад на-ціскам рас. арміі туркм. плямёны пачалі пры-знаваць рас. ўладу. Упартае супраціўленне аказалі толькі тэкінцы, якія ў 1879 разбілі рас. ваен. экспедыцыю. Супраць іх былі накі-раваны войскі на чале з ген. М.Дз. Скобеле-яым. У студз. 1881 рас. войскі штурмам заха-пілі крэпасць тэкінцаў Геок-Тэпе, у 1884 за-нялі Мерв. У 1882 на тэр. Цэнтр. і Зах. Т. створана Закаспійская вобл., якая ў 1898 ук-лючана ў склад Туркестанскага краю. Усх. і паўн.-ўсх. землі Т. заставаліся пал уладай Бу-харскага эмірата і Хівінскага ханства (у апошнім туркмены складалі каля трэці насельніцгва) — васалаў Рас. імперыі. У 1880—85 пабудавана Закаспійская чыгунка, будаваліся гарады еў-рап. тыпу (Ашгабат, Краснаводск і інш.) з пераважна рус. і арм. насельніцгвам. Гэта вя-ло да спынення этнакульт. ізаляцыі туркме-наў, якія і ў пач. 20 ст. захоўвалі перажыткі родаплемяннога ладу. У пач. 20 ст. з ваен. эліты туркменаў створаны нац. Тэкінскі кон-ны полк. Туркмены ўдзельнічалі ў Сярэднеазі-яцкім паўстанні 1916. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у гарадах Т. ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. IV з’езд Саветаў Закас-пійскай вобл. абвясціў 15.12.1917 пераход усёй улады да Саветаў. 3 крас. 1918 Закаспій-ская вобл. увайшла ў Туркестанскую АССР у складзе РСФСР. У ліп. 1918 мясц. рус. сацыя-лісты-рэвалюцыянеры пры падтрымцы брыт. ваен. атрада скінулі сав. ўладу і ўтварылі ўласны ўрад Закаспія. Пасля адькоду брыг. войск Чырв. Армія ў ліп. 1919 заняла Ашга-бат, у лют. 1920 — Краснаводск. Карыстаю-чыся міжусобнай барацьбой, якая пачалася пасля захопу ўлады ў Хіве адным з правады-роў туркм. племя іамудаў Джунаід-ханам, у лют 1920 Хіву заняла Чырв. Армія і там аб-вешчана Харэзмская нар. савецкая рэспублі-ка, якая ў 1923 пераўтворана ў Харэзмскую ССР (ХССР). Да сярэдзіны 1920-х г. на тэр. Т. задушаны паўстанцкі рух (гл. Басмацтва).
    27.10.1924 ЦВК СССР пастанавіў стварыць Туркменскую ССР. Дэклара-цыю аб яе ўтварэнні (увайшлі б.ч. За-каспійскай вобл., зах. часткі скасаваных ХССР і Бухарскай ССР) 20.2.1925 пры-няў 1-ы Усетуркменскі з’езд Саветаў.
    44	ТУРКМЕНІСТАН
    Адначасова створана Камуніст. партыя Т. (КПТ). У 1925—Т1 праведзена зя-мельна-водная рэформа, якая скасавала буйное землеўладанне. Калектывізацыя, якая пачалася ў 1929, выклікала новы ўздым басмацкага руху (ліквідаваны да 1933). За гераізм на франтах Вял. Айч. вайны ордэнамі і медалямі ўзнагаро-
    Да арт. Туркменістан Пустыня Каракумы.
    джаны больш за 19 тыс. ураджэнцаў Т., званне Героя Сав. Саюза прысвоена больш як 80 воінам з Т., у т.л. за вызва-ленне Беларусі К.Азалаву, А.Анаеву, М.Байрамаву, Б.Даўлетджанаву, Т.Ніяз-мамедаву. Былі сфарміраваны нац. турк-менскія злучэнні: 2 стралк. брыгады і 2 кав. дывізіі. За гады сав. улады туркме-ны канчаткова перайшлі да аселага жыцця, у Туркм. ССР створана сучас-
    Да арт. Туркменістан. Горад Кушка.
    ная прам-сць. Асаблівае развіццё набы-ла здабыча прыроднага газу (2-е месца ў СССР да 1980-х г.). Узнікла нац. інтэ-лігенцыя. У той жа час сав. ўлады ім-кнуліся абмежаваць свабоднае развіццё грамадскай думкі, уплыў мусульм. тра-дыцый (у пач. 1980-х г. легальна дзейні-чалі толькі 4 мячэці). 3 пачаткам у СССР перабудовы ў Т. ўзмацніўся нац. рух. Створаны ў вер. 1989 Нар. фронт («Агзыбірлік») у студз. 1990 забаронены. Ініцыятыву ўтрымала КПТ (са снеж. 1991 — Дэмакр. партыя Т.) на чале з СЛ.Ніязаяым. У маі 1990 туркм.мова абвешчана дзяржаўнай, 22.8.1990 пры-нята дэкларацыя аб дзярж. суверэнітэце Т. 27.10.1990 Ніязаў выбраны першым прэзідэнтам Т. На Усенар. рэферэндуме 26.10.1991 насельніцгва Т. выказалася за дзярж. незалежнасць (абвешчана 27.10.1991). Далучыўшыся да Садруж-насці Незалежных Дзяржаў, Т. пры-трымліваецца палітыкі строгага нейтра-літэту і добрых роўных адносін з усімі суседзямі. Унутры краіны ўсталяваўся рэжым моцнай улады прэзідэнта Ніяза-ва, які ў 1999 атрымаў ад Халк Масла-хаты права знаходзіцца на пасадзе прэ-зідэнта без абмежавання тэрміну. У Т. дзейнічае адна легальная партыя — Дэмакр. партыя Т. Т. — чл. ААН (з 1992), Арганізацыі па бяспецы і супра-цоўніцтве ў Еўропе (1992) і інш. між-нар. apr-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 21.1.1993.
    Гаспадарка. Т. — індустр.-аграрная краіна. Валавы ўнутр. прадукг (ВУП) у 2002 склаў 30 млрд. дол. (5000 дол. на душу насельніцгва). Доля прам-сці і буд-ва ў струкгуры ВУП (2000) — 41%, сельскай і лясной гаспадаркі — 20%, сферы паслуг — 39%. Недзярж. сектар дае каля 35% ВУП. Гал. галіны п р a -
    мысловасці: газавая (46% паводле кошту прадукцыі), нафтавая (17%), электраэнергетыка. хім., маш.-буд., лёг-кая і харчасмакавая. Агульныя прагноз-ныя запасы вуглевадароднай сыравіны Т. ацэньваюцца ў 23 трлн. м3 газу і 12 млрд. т нафты, прамысловыя — адпа-ведна ў 13 трлн. м’ і 213 млн.т. Здабыча прыролнага газу ў 2001 каля 60 млрд. м3, экспарт газу (20 млрд. м3, 1999) ажыц-цяўляе рас. кампанія «Газпрам». Буй-ныя радовішчы: Шатлык, Даўлегабад, Наіп, Ачак і інш. Здабыча нафты (10 млн. т, 2001) пераважна ў зах. раёнах Т. (Катурдэпе, Барса-Гельмес), каля п-ва Чэлекен з марскога дна. Нафтаперапра-цоўка на з-дах у гарадах Туркменбашы, Чэлекен (Хазар), Сейды. Агульная ма-гутнасць нафтаперапр. з-даў 14 млн. т нафты за год. Вытв-сць электраэнергіі 10,5 млрд. кВттадз (2001) пераважна на ЦЭС; 1,6 млрд. кВт гадз электраэнергіі ііггогод экспартуецца ў Казахстан. Хім. прам-сць прадстаўлена здабычай мірабі-літу, бішафіту, эпсаміту (Бекдаш), сама-роднай серы (Гаурдак), вытв-сцю ёду [Небіт-Даг (Балканабат)], сульфату нат-рыю, суперфасфату (Туркменабат), cep-Haft кіслаты, серы, калійных угнаенняў (Гаурдак), пластмасавых і фармацэў-тычных вырабаў (Ашгабат). Машынабу-даванне і металаапрацоўка (абсталяван-не для нафтавай, хім., харч. прам-сці, эл.-тэхн. вырабы, рамонт суднаў, аўта-мабіляў, цеплавозаў) у Ашгабаце, Турк-менабаце, Дашхавузе (Дашагузе), Мары, Туркменбашы. Лёгкая і харч. прам-сць — прыярытэтны сектар эканомікі Т. Каля 54% замежных інвестыцый накіравана ў гэтыя галіны ў 1997. Асн. галіна лёгкай прам-сці — тэкст., спецыялізуецца на першаснай апрацоўцы мясц. сыраві-ны — бавоўны, воўны, шаўкавічных коканаў, вытв-сці тканін з іх і трыката-жу. Бавоўнаачышчальныя з-ды ў Мары, Байрам-Алі, Тэджэне, Туркменабаце, Дашхавузе (Дашагузе), Керкі (Агамураце) і інш. Баваўняны камбінат, тэкст., шоў-каматальная ф-кі ў Ашгабаце, шаўковая, шарсцяная, прадзільна-ткацкая, трыкат., швейная, па апрацоўцы каракулевых шкурак ф-кі ў Туркменабаце. Дывано-выя ф-кі ў Ашгабаце, Гасан-Кулі, Ка-занджыку, Небіт-Дагу (Балканабаце), Кізыл-Арваце (Сердары), Мары, Дашха-вузе (Дашагузе) і інш. вырабляюць што-год 70 тыс. м2 дываноў і дывановых вы-рабаў. Гарбарна-абутковыя ф-кі ў Аш-габаце і Туркменабаце. У харчасмакавай прам-сці найб. развіта алейна-тлушча-вая [Байрам-Алі, Дашхавуз (Дашагуз), Туркменабат], мяса-малочная, вінароб-ная, саляная, піваварная галіны. Вытв-сць буд. матэрыялаў (цэгла, азбестацэмент-ныя лісты, трубы, жалезабетонныя вы-рабы, шкло, цэмент і інш.). Нар. маст. промыслы (вырабы з серабра і паўкаш-тоўных камянёў, ганчарныя вырабы, вышыўка). Сельская г a с п a -д а р к а спецыялізуецца на бавоўна-водстве і каракульскай авечкагадоўлі. С.-г. ўгоддзі складаюць 32,2 млн. га, з іх ворных зямель 1,5 млн. га (каля 70% арашаецца), пашы 30,7 млн. га. Вял.
    ТУРКМЕНІСТАН	45
    значэнне для эканомікі Т. маюць Кара-кумскі канал і вадасх. Хаўз-Ханскае, Сарыязінскае, Тэджэнскае і інш. Вяду-чая галіна сельскай гаспадаркі — зем-ляробства (53% кошту с.-г. прадукцыі), сканцэнтравана пераважна ў аазісах і перадгор’ях. Пасяўныя пл. (тыс. га, 1998) складаюць 1321,4, з іх пад бавоў-нікам 544, збожжавымі (пшаніца, яч-мень, рыс, джугара) 652, зернебабовымі
    93,9, бахчавымі (дыні, кавуны) 12,2, са-давінай і агароднінай 19,3. Вінаградар-ства пашырана ў Ахалскім і Марыйскім вілаятах. пладова-ягадныя насаджэнні ў перадгор’ях Капетдага, Мургабскім аазісе і зоне Каракумскага канала. У далінах р. Атрэк і яго прытока Сумбары выро-шчваюць субтрапічныя культуры (гра-нат, масліны, інжыр. міндаль, айва і інш.). Збор (тыс. т, 1998): бавоўніку — 707, пшаніцы — 1245, фуражу — 174, бахчавых — 122, фрукгаў і агародні-ны — 294,7, вінаграду — 147. У 2001 сабрана звыш 2 млн. т збожжа. Жывё-лагадоўля (47% кошту с.-г. прадукцыі) мяса-воўнавага кірунку. На адгонных пашах Каракумаў пераважае каракуля- і вярблюдаводства, на горных пашах — танкарунная авечкагадоўля і козагадоў-ля; у аазісах гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, птушак. Племянная конегадоўля (скакуны ахалтэкінскай пароды) у Ахал-скім і Марыйскім вілаятах. Пагалоўе (млн. галоў, 2000): авечак — 5,65, буйн. par. жывёлы — 0,88, коз — 0,38, ку-рэй — 4. Шаўкаводства пераважна ў раёне Туркменабата і Керкі (Атамурат). Рыбалоўства на Каспійскім м. і ва ўнутр. вадаёмах. Пчалярства. Асн. від транспарту — чыгуначны. Даўж. чыгунак 2187 км (1999). Асн. магістралі: Туркменбашы — Ташкент з адгаліна-ваннем Мары—Кушка: Туркменабат— Кунград—Бейнеў. Даўж. аўтадарог 24 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 19,5 тыс. км. Суднаходства па Каспій-скім м., р. Амудар’я, Каракумскім кана-ле. Гал. марскі порт — Туркменбашы, звязаны марскім паромам з г. Баку. Га-заправоды: Зах. Т. — Бекдаш—Ман-гышлак, Майскае—Ашгабат—Безмеін і інш. Курорты: Арчман, Байрам-Алі, Малакара, Фіруза. Замежны турызм. Экспарт (2,5 млрд. дол., 2000) нафты,
    прыроднага газу, бавоўны, электраэнер-гіі. тэкстылю, дываноў. Імпарт (1,7 млрд. дол., 2000) машын і абсталяван-ня, хімікатаў, харч. прадукгаў, спажы-вецкіх тавараў. Асн. гандл. партнёры: Іран, Турцыя, Расія, Казахстан, Украі-на, ЗША, Германія. Узбекістан. Знеш-негандлёвы абарот Т. з Рэспублікай Бе-ларусь у 2000 склаў 46 млн. дол. Грашо-вая адзінка — манат.
    Да арт. Туркменістан. Порт Туркменбашы.
    Узброеныя сілы. Складаюцца з сухап. войск, ВПС і Войск ППА. берагавой аховы (BMC). Агульная колькасць узбр. сіл каля 19 тыс. чал. (1998). Вярх. га-лоўнакамандуючы — прэзідэнт. У су-хап. войсках каля 16 тыс. чал., 570 тан-каў. 1350 баявых браніраваных машын, 560 артыл. гармат, ракетных сістэм зал-павага агню і мінамётаў, процітанк. і зенітная артылерыя. У ВПС і Войсках ППА каля 3 тыс. чал., 170 баявых сама-лётаў, 77 зенітных ракетных комплексаў і інш.