• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТУРГАЙСКАЯ ЛАГЧЫНА, Т у р г а й -ская даліна, эразійна-тэкганіч-ная лагчына з плоскім дном, якая пера-сякае з Пн на Пд Тургайскае плато, злучае раўніны Зах. Сібіры і паўн. ч. Туранскай нізіны, у Казахстане. Даўж. каля 800 км, шыр. 20—75 км, выш. да 125 м. Адпавядае восевай зоне Тургай-скага прагіну. Складзена са старажыт-наалювіяльных і азёрна-алювіяльных адкладаў. Дрэніруецца рэкамі Убаган (на Пн) і Тургай (на Пд). Шмат мелка-водных салёных азёр. На Пн — стэпы, на Пд — паўпустыні, якія выкарыстоў-ваюцца як паша. На тэр. Т.л. — Наур-зумскі запаведнік.
    ТУРГАЙСКАЯ ФЛбРА, існавала ў ся-рэднім і познім алігацэне ў Паўн. паў-шар’і. Вылучана сав. палеабатанікам А.М.Крыштафовічам (1930). Ва Усх. Еўропе пашырылася з Азіі пасля адыхо-ду мора. На Беларусі.рэшткі Т.ф. выяў-лены.ў Гомельскай вобл.
    Складалася пераважна з шыракалістых ліс-тападных парод. У склад уваходзілі бук, дуб, каштан, лапіна, вінаград, сумах, цюльпанавае дрэва, з голанасенных — хвоя (12 відаў), ел-ка, кедр, лістоўніца, тсуга, секвоя, кіпарыс балотны, гінкга і інш.; вечназялёныя лаўры, пальмы, магноліі і інш. Некат. лічаць, што Т.ф. — тое, што арктатрацічная флора.
    ТУРГАНАЎ Барыс Аляксандравіч (21.10.1901, С.-Пецярбург — 7.5.1980), рускі паэт, перакладчык. Скончыў Кіеў-скі ун-т знешніх зносін (1923). Друка-ваўся з 1921. Аўтар зб-каў «Простыя вершы» (1930), «Паходны крок» (1931), «Наш сцяг» (1942), «Маскоўскія вер-шы» (1947), кнігі нарысаў «Рэспубліка Туркменістан» (1930). На рус. мову пе-раклаў паэмы Я.Купалы «Курган» і «Та-расова доля», асобныя яго вершы, a таксама асобныя творы Я.Коласа, М.Машары, паэму П.Броўкі «Беларусь». Аўтар артыкулаў «Новыя вершы Янкі Купалы» (1936), «Пясняр беларускага народа» (1947; пра Я.Купалу), прадмо-вы да кнігі Я.Коласа «Выбраныя вер-шы» (1939).
    ТЎРГАР (позналац. turgor ад turgere уз-дуцца, напоўніцца), напружаны стан клетачнай абалонкі, які ўтвараецца гід-растатычным ціскам унутрыклетачнай вадкасці. У р а с л і н тургарны ціск пераважна 5—10 атм.,у грыбоў — 50— 100 атм. На працягу сутак мяняецца, што звязана з дынамікай транспірацыі: макс. ў перадранішнія гадзіны, мінім. пасля поўдня. Пры значным высыханні глебы або моцнай транспірацыі Т. можа знізіцца да нуля (завяданне). За кошт Т. тканкі маюць пругкасць, захоўваюць верт. стан сцёблаў (у травяністых), яго змена абумоўлівае рухі раслін і інш. Працэсы завядання, аўтолізу і старэння суправаджаюцца зніжэннем тургарнага ціску. У ж ы в ё л Т. клетак невысокі з-за адсутнасці ў іх трывалых клетачных сценак (плазматычныя мембраны выт-рымліваюць розніцу ўнутр. і вонкавага ціску не больш за 0,5—1 атм.). У арга-нізме клеткі знаходзяцца ў ізатанічным (ці блізкім да яго) растворы.
    С. С.Ермакова.
    ТУРГЕНЕЎ Іван Сяргеевіч (9.11.1818, г. Арол, Расія — 3.9.1883), рускі пісьмен-нік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1860). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1833— 34), скончыў Пецярбургскі ун-т (1837). Літ. дзейнасць пачаў як паэт — рамант. вершы і паэма «Сцяно» (нап. 1834, апубл. 1913). На фарміраванне яго літ.-эстэт. поглядаў паўплываў В.Бялін-скі. Пад уплывам натуральнай школы на-пісаў паэму «Памешчык» (1846), апо-весць «Петушкоў» (1848), пачаў развен-чваць рамантычнага, «дэманічнага» героя (аповесці «Андрэй Коласаў», 1844; «Тры партрэты», 1846; «Брэтэр», 1847). У цык-ле апавяданняў «Запіскі ііаляўнічага» па-каз духоўных якасцей і адоранасці рус. сялянства, паэтызацыя прыроды. У го-галеўскіх традыцыях напісаны п’есы «Безграшоўе» (1846), «Нахлебнік» (1848, апубл. 1857), «Месяц у вёсцы» (1855), «Снеданне ў прадвадзіцеля» (паст. 1849) і інш. Сацыяльныя, маральныя і духоў-ныя праблемы ў аповесцях «Муму» (1854), «Заезны дом» (1855). У лірыка-філас. аповесцях «Дзённік лішняга чала-века» (1850), «Паездка ў Палессе» (нап. 1853—57), «Зацішша» (1854), «Якаў Па-сынкаў» (1855), «Перапіска», «Фауст» (абедзве 1856), «Ася» (1858), «Першае каханне» (1860) тып «лішняга чалаве-ка», псіхалагічна глыбокія жаночыя ха-рактары, гісторыі трагічнага, нераздзе-ленага кахання. Ў рамане «Рудзін» (1856) тэма «лішняга чалавека» раскры-та глыбей і шырэй. Адно з найвялік-шых яго маст. дасягненняў — раман «Дваранскае гняздо» (1859). У аснове рамана «Напярэдадні» (1860) думка пра неабходнасць свядома-гераічнай асобы. Раман «Бацькі і дзеці» (1862) пра ідэй-ныя, сац., філас., эстэт. спрэчй 1860-х г. Пазней у творах Т. з’явіліся песіміс-тычныя настроі (аповесці «Здані», 1864; «Даволі», 1865; раман «Дым», 1867). Ў перыяд народніцкага руху вярнуўся да вобраза «лішняга чалавека» (аповесць «Веснавыя воды», 1872) і гераічнай тэ-
    ТУРКЕСТАНСКАЯ 41
    мы (раман «Новае», 1877). У кн. «Вер-шы ў прозе» (ч. 1, 1882) роздум над жыццём, сугнасцю паэзіі. Т. — мастак-рэаліст, тонкі псіхолаг, пранікнёны лі-рык. Яго творчасць паўплывала на раз-віццё сусв. л-ры. У 19 — пач. 20 ст. ўрыўкі з яго твораў перадрукоўваліся ў газетах, што выходзілі на Беларусі. Шырока адзначыла бел. дэмакр. гра-мадскасць яго юбілейныя даты. Пер-шыя пераклады твораў Т. на бел. мову апублікаваны ў газ. «Наша ніва». 3 1860-х г. п’есы Т. вядомы бел. гледачу. Іх паказвалі мясц. і прыезджыя тэатр.
    І.С.Тургенеў.
    калекгывы; п’есы «Нахлебнік», «Безгра-шоўе» і «Месяц у вёсцы» былі і ў рэ-пертуары бел. аматарскіх калекгываў. Інсдэніроўкі рамана «Напярэдадні» бы-лі ўвасоблены на сцэнах Бел. т-ра імя Я.Коласа (1950), Гродзенскага абл. драм. т-ра (1952), рамана «Дваранскае гняздо» — абл. драм. т-раў Брэсцкага (1950) і Пінскага (1953), п’еса «Месяц у вёсцы» паст. Брэсцкім т-рам драмы і музыкі (1996). На Бел. тэлебачанні па-водле твораў Т. паст. фільмы «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава» (1971), «Гамлет Шчыгроўскага павета» (1975), «Зацішша» (1982), «Бацькі і дзеці» (1984). Творчасць пісьменніка даследа-валі бел. літ.-знаўцы А.Вазнясенскі, І.Замоцін. На бел. мову асобныя творы Т. пераклалі Я.Сіпакоў, Я.Шарахоўскі, У.Шахавец, В.Шашалевіч, А.Якімовіч і інш.
    Тв.: Полн. собр. соч. н пнсем. Т. [1—28). М., 1960—68; Полн. собр. соч.: В 30 т. Т. [1—24]. 2 мзд. М., 1978—2001; Бел. пер. — Выбр. апавяданні. Мн., 1947; Апавя-данні. Мн.. 1937; Апавяданні. Мн., 1939; За-піскі паляўнічага. Мн., 1951; Рудзін; Напярэ-дадні. Мн., 1952; Вершы ў прозе. Мн., 1994.
    Літ:. Замоцін I. І.С.Тургенеў // Зап. Ін-та літаратуры і мастацтва БелАН. 1934. Кн. 2; Пустовойт П.Г. Й.С.Тургенев — художнмк слова. М., 1980; Й.С.Тургенев в вос-поммнаннях современннков. Т. 1—2. 2 нзд. М., 1983; Муратов А.Б. Тургенев-новел-лнст (1870—1880-е г.). Л., 1985; Роман Й.С. Тургенева «Отцы н детм» в русской крнтнке. Л., 1986; Вншневская Й.Л. Театр Тур-гемева: (Некоторые пробл. ннтерпретацнн класснкв на сов. сцене). М., 1989; Набо-ков В.В. Лекцнн по русской лнтературе: Чехов, Достоевскнй, Гоголь, Горькмй, Тол-стой, Тургенев: Пер. с англ. М., 1998; Т о -поров В.Н. Странный Тургенев. М., 1998.
    Н.В.Галаўко, Л.А.Суднік.
    ТУРГУНБАЕВА Мукарам (13.5.1913, г. Фергана, Узбекістан — 26.11.1978), уз-бекская артыстка балета, балетмайстар,
    педагог. Нар. арт. СССР (1959). Вучы-лася ў танц. студыі Узб. муз. т-ра (1929—33). У 1929—54 ва Узбекскім т-ры оперы і балета імя А.Наваі. 3 1945 педагог Узб. харэагр. вучылішча. 3 1957 маст. кіраўнік арганізаванага ёю ансам-бля нар. танца Узбекістана «Бахор». Ся-род выкананых партый: Шахіда («Шахі-да» Ф.Таля), Ак-Біляк («Ак-Біляк» С.Васіленкі), Гуляндом («Гуляндом» Я.Брусілоўскага), Зарэма («Бахчысарай-скі фантан» Б.Асаф’ева) і інш. Збіраль-ніца узб. танц. фальклору. Аўтар танц. кампазіцый «Смелая дзяўчына», «На-манганскія яблыкі» і інш. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1973. Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1967.
    ТУРКАНА (Turkana), бяссцёкавае сала-наватае (каля 2%о) возера ў Афрыцы (пераважна ў Кеніі, паўн. ўзбярэжжа ў Эфіопіі). Размешчана ў тэктанічнай катлавіне на выш. 375 м. Пл. 8,5 тыс. км2. Даўж. 220 км, шыр. да 50 км, глыб. да 73 м. Раней мела сцёк у сістэму р. Ніл. Паступова высыхае. Упадае р. Ома. Рыбалоўства. Водзяцца кракадзілы. На ўсх. беразе — нац. парк Сібілаі (Кенія), на паўд. — дзеючы вулкан Тэлекі. Ад-крыта ў 1888 вандроўнікамі венг. Ш.Тэ-лекі і аўстр. Л. фон Хёнелем. Да 1975 наз. Рудольф, у гонар аўстр. наслед-нага прынца.
    ТЎРКАЎКІ, некалькі родаў птушак сям. галубіных атр. голубападобных. Пашы-раны ўсюды, акрамя паўн. ч. Галаркты-кі і Пд Паўд. Амерыкі. Пералётныя і аселыя. Жывуць у разнастайных лан-дшафтах, у мяшаных лясах, нярэдка ў садах і парках. 2 віды і 1 падвід у Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 2 віды з роду стрэптапелія (Streptopelia): Т. звычай-ная (S. turtur) і Т. кольчатая (S. decaocto).
    Даўж. да 37 см, маса да 160 г. Алярэнне пераважна бурае, у адрозненне ад галубоў без метал. бляску. На шыі цёмныя плямы ці кольца з цёмных пёраў. Хвост доўгі. Раслін-наедныя, кормяцца пераважна насеннем, зер-нем. Адкладваюць 2 яйцы. Э.Р.Самусенка.
    ТУРКЕСТАН, назва ў 19 — пач. 20 ст. тэр. ў Сярэдняй і Цэнтр. Азіі, населе-ных цюркскімі народнасцямі. Усх., або Кітайскі Т. — частка кіт. прав. Сіньц-зян; Афганскі Т. — паўн. правінцыі Афганістана; Зах., або Рускі Т. — ула-данне Расіі ў Сярэдняй Азіі і паўд. ч. Казахстана. У 1867—1917 асобна вылу-чалася Туркестанскае ген.-губернатар-ства (з 1886 — Туркестанскі край), a таксама васалы Расіі — Хівінскае хан-ства і Бухарскі эмірат.
    ТУРКЕСТАНА-СІБІРСКАЯ ЧЫГЎНКА (Т у р к с і б). Злучае раёны Сярэдняй Азіі з раёнамі Сібіры. Праходзіць па тэр. Казахстана ад Сяміпалацінска праз Алматы да станцыі Лугавая. Працяг-ласць 1470 км. Пабудавана ў 1927—31. Садзейнічала развіодю прадукц. сіл у Сярэдняй Азіі. 3 1991 уваходзіць у склад Алмацінскай чыгункі.
    ТУРКЕСТАНСКАЯ АЎТАНОМНАЯ САВЁЦКАЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ РЭСПЎБЛІКА, (ТАССР) у скла-дзе РСФСР, савецкае дзярж. ўтва-рэнне ў Сярэдняй Азіі ў 1918—24. Пл. 1705,4 тыс. км2, нас. каля 5,3 млн. чал.
    Туркаукі 1 — кольчатая лікая; 3 — звычайная; лая, або егіпецкая.
    (1922). Сталіца г. Ташкент. Абвешчана 30.4.1918 на тэр. б. Туркестанскага краю 5-м Усетуркестанскім з’ездам Саветаў, які выбраў ЦВК і СНК рэспублікі. У кастр. 1918 6-ы Надзвычайны з’езд Са-ветаў прыняў Канстытуцыю ТАССР. У час грамадзянскай вайны і ваеннай ін-тэрвенцыі 1918—22 белагвардзейцы, ін-тэрвенты і басмачы занялі большую ч. тэр. ТАССР і адрэзалі яе (да вер. 1919) ад Цэнтр. Расіі, але не здолелі захапіць асн. цэнтры — Ташкент, Самарканд і Хаджэнт. У вер. 1920 9-ы з’езд Саветаў прыняў новую Канстытуцыю ТАССР. У 1921—22 праведзена зямельна-водная рэформа ў інтарэсах сял. беднаты.