• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    42 ТУРКЕСТАНСКІ
    27.10.1924 ТАССР скасавана, яе тэр. ў 1924—36 у выніку нацыянальна-дзяр-жаўнага размежавання савецкіх рэспуб-лік Сярэдняй Азіі ўвайшла ў склад Узбе-кістана, Туркменістана, Таджыкістана і Кыргызстана (Кіргізіі).
    ТУРКЕСТАНСКІ ХРЫБЕТ, заходні працяг Алайскага хрыбта ў сістэме Гіса-ра-Алая, у Таджыкістане і Узбекістане. Даўж. каля 340 км. Выш. да 5621 м. Складзены пераважна са сланцаў, вап-някоў і пясчанікаў. Харакгэрны высака-горны рэльеф. Грэбень з горна-ледаві-ковымі формамі рэльефу. Ледавікі агульнай пл. 540 км2. Карставая пячора Кан-і-Гут. На паўн. схіле — арчовыя лясы і рэдкалессі. У сярэдняй ч. хрыб-та — перавал Шахрыстан (3378 м), праз які праходзіць аўтамаб. тракт Ху-джанд—Душанбе. У перадгор’ях на паўн. схіле — Заамінскі запаведнік.
    ІУРКІ. вёска ў Варатынскім с/с Баб-руйскага р-на Магілёўскай вобл., каля р. Ала, на аўтадарозе Бабруйск—Жло-бін. Цэнтр калгаса. За 22 км на ПдУ ад г. Бабруйск, 132 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Цялуша. 395 ж., 154 двары (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, ам-булаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэк-туры — Свята-Троіцкая царква (2-я пал. 19 ст.).
    ТУРКІ (саманазва ц ю р к), народ, асн. насельнйггва Турцыі (50 млн. чал.). Жы-вуць таксама ў Расійскай Федэрацыі, Грузіі, Балгарыі, Грэцыі, Румыніі, Іраку і інш. Агульная колькасць 53,3 млн. чал. (1992). Гавораць на турэцкай мове. Вернікі мусульмане-суніты.
    Заключэнне Туркманчайскага дагавора 1828. 3 карціны Я.Сухадольскага.
    ТУРКМАНЧАЙСКІ ДАГАВбР 1828, мірны дагавор паміж Расіяй і Персіяй (Іранам), яю завяршыў рус.-іранскую вайну 1826—28. Падпісаны 22 лют. ў в. Туркманчай каля г. Тэбрыз (Персія) з боку Расіі яе намеснікам на Каўказе ген. І.Ф.Паскевічам, з боку Персіі — наследным прынцам Абас-Мірзой. У выпрацоўцы ўмоў удзельнічаў А..С.Гры-баедаў. Паводле дагавора да Расіі далу-чалася Усх. Арменія (Эрыванскае і На-хічэванскае ханствы), Персія гарантава-ла армянам у сваіх уладаннях права бесперашкоднага перасялення ў Расію, выплачвала Расіі 20 млн. руб. серабром, пацвярджала ўмовы Гюлістанскага мір-нага дагавора 1813 аб выключным праве Расіі мець ваен. флот на Каспійскім м. і свабодзе гандлю паміж дзвюма краіна-мі. Т.д. 1828 заклаў асновы рус.-перс. адносін да 1917, паспрыяў захаванню і кансалідацыі арм. народа на той частцы яго этн. тэрыторыі, дзе ў 20 ст. сфармі-равалася сучасная дзяржава Арменія.
    ТУРКМЕНАБАТ, горад, цэнтр Лебап-скага вілаята, у Туркменістане. Засн. ў 1886. Да 1924 і ў 1927—40 наз. Чар-джуй, у 1924—27 Ленінск, у 1940— 1999 Чарджоў. Каля 200 тыс. ж. (2001). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прыстань на р. Амудар’я. Прам-сць: лёгкая (шаўковы камбінат, шарсцяная, нятканых матэры-ялаў, трыкат., швейная, абутковая ф-кі, баваўняны з-д, першасная апрацоўка ка-ракульскіх шкурак), харч. (алейнаэк-стракцыйны, малочна-масларобны, кан-сервавы з-ды, мясакамбінат), перапра-цоўка лакрычнага кораня. Хім., нафтапе-рапр., суднарамонтны, мех., дрэваапр. з-ды і інш., мэблевая ф-ка. Вытв-сць буд. матэрыялаў, у тл. керамічных труб. Пед. ін-т. Тэатр. Гіст.-краязнаўчы музей. На Пд ад Т. — гарадзішча (1—11 ст.і.
    ТУРКМЕНА-ХАРАСАНСКІЯ ГОРЫ паўночная ўскраіна Іранскага нагор 'я, у Іране і Туркменістане. Даўж. больш за 600 км, шыр. да 250 км. Выш. да 3314 м (г. Кенгзошк). Падоўжным паніжэннем (Кучана-Мешхедскі дол) падзелены на Капетдаг і Нішапурскія горы.
    ТУРКМЕНІСТАН (Turkmenistan), дзяр-жава на ПдЗ Сярэдняй Азіі. Мяжуе на Пн з Казахстанам, на Пн і ПнУ з Узбе-кістанам, на Пд з Іранам і Афганіста-нам; на 3 абмываецца Каспійскім мо-рам. Пл. 488,1 тыс. км2. Нас. 5369,4 тыс. чал. (2000). Сталіца — г. Ашгабат. У складзе Т. 5 вілаятаў (абласцей). Дзярж. мова — туркменская. Нац. свя-ты — Дзень незалежнасці (27 кастр.), Дзень дзярж. сцяга (19 лют.), Дзень Канстытуцыі (18 мая), Дзень ней-тралітэта (12 снеж.).
    Дзяржаўны лад. Т. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 5 гадоў. Вы-шэйшы прадстаўнічы орган — Халк Маслахаты (Народны савет), у склад якога ўваходзяць прэзідэнт, дэпутаты меджліса, старшыні Вярхоўнага і Вы-шэйшага гасп. судоў, Ген. пракурор, члены Кабінета міністраў, кіраўнікі ад-міністрацый. Заканад. орган — меджліс (парламент) з 50 дэпутатаў, якія выбіра-юцца на 5 гадоў па тэр. акругах з пры-кладна роўнай колькасцю выбаршчы-каў. Кабінет міністраў — выканаўчы і распарадчы орган, узначальваецца прэ-зідэнтам.
    Прырода. Берагавая лінія Каспійскага м. на Пн парэзана залівамі Кара-Багаз-Гол, Краснаводскі, Туркменскі; п-авы Краснаводскі, Чэлекен. Большая ч. тэр. Т. размешчана ў межах Туранскай нізі-ны, якая занята пустыняй Каракумы, на Пн Сарыкамышская катлавіна (да -24 м). На ПнЗ ускраіна плато Усцюрт і Крас-наводскае, хр. Вял. і Малы Балхан. Уз-доўж мяжы з Іранам горы Капетдаг (выш. да 2942 м, г. Рызе) і паўн. перад-гор’і Парапаміза. На ПдУ хр. Кугітан-гтау (выш. да 3139 м). Карысныя вы-капні: нафта, прыродны газ, каменны вугаль, сера, калійныя і каменная солі, руды каляровых і рэдказямельных мета-лаў, буд. матэрыялы. У заліве Кара-Ба-газ-Гол вял. запасы мірабіліту. Клімат рэзка кантынентальны. засушлівы, з вял. гадавымі і сутачнымі амплітудамі т-р. Сярэдняя т-ра студз. ад -4 °C на Пн да 4 °C на Пд, ліп. 28—30 °C. Апад-каў 80—100 мм на Пн, 300—400 мм у гарах. Асн. колькасць ападкаў выпадае ранняй вясной. Гал. рэкі: Амудар’я, Мургаб, Тэджэн. Сарыкамышскае возе-ра. Каля 70% тэр. занята пустыннымі глебамі, на Пн глебы шэра-бурыя, на Пд шэразёмы, у гарах горныя карычне-выя. Расліннасць пераважна пустынная (белы і чорны саксаул, пясчаная ака-цыя), у гарах (вышэй за 1500 м) — за-раснікі арчы, дзікіх пладовых (вінаград, яблыні, глог, алыча, міндаль, гранат, грэцкі арэх), па далінах рэк — тугаі. Пад лесам каля 8% тэр. Жывёльны
    ТУРКМЕНІСТАН	43
    свет — грызуны (суслікі, пясчанкі, тушканчыкі), ліс, воўк, барханны кот, джэйраны, куланы, шмат паўзуноў, на-сякомых. Запаведнікі: Амудар’інскі, Бадхызскі, Капланкырскі, Капетдагскі, Краснаводскі, Кугітангскі, Рэпетэкскі, Сюнт-Хасардагскі.
    Насельніцтва. Асн. насельніцтва Т. — туркмены (90%), жывуць таксама узбе-кі, рускія, казахі і інш. Большасць вернікаў — мусульмане (суніты), ёсць праваслаўныя і інш. Сярэдняя шчыльн. 12,2 чал. на 1 км2. Найб. шчыльна засе-лены даліны рэк і перадгорныя аазісы Капетдага, найменш — пустыні. Гар. насельніцтва 45%. Найб. гарады (тыс. ж., 2003): Ашгабат (768), Туркменабат (240,4), Дашхавуз (Дашагуз, 197,4), Мары (133,5), Небіт-Даг (Балканабат, 117,1). У сельскай і лясной гаспадарцы занята 44% эканамічна актыўнага насельніц-тва, у прам-сці і буд-ве — 19%, у сфе-ры паслуг — 37%.
    Псторыя. Тэрыторыя Т. заселена чалаве-кам у палеаліце. Найб. стараж. паселішча земляробаў часоў неаліту (6-е тыс. да н.э.). — Джзйтун. 3 часоў бронзавага веку (3—2-е тыс. да н.э.) захаваліся рэшткі паселішчаў гар. тыпу — Намазга-Тэпе, Кара-Тэпе і інш. Да 1-га тыс. да н.э. тэр. Т. насялялі іранамоў-ныя народы. Найб. развітай вобласцю была Маргіяна з цэнтрам у г. Мерв. У цэнтр. час-тцы Т. ў перадгор’ях Капетдага знаходзілася вобл. Парфія, у паўд.-ўсх. Прыкаспіі — Гурган (у стараж.-грэч. л-ры — Гірканія). У 7—6 ст. да н.э. Маргіяна ў складзе Бактрыі, Парфія і Гурган — Мідыі. У канцы 6 ст. да н.э. ўсе яны заваяваны Ахеменідаў дзяржавай, у 330— 329 да н.э. — Аляксандрам Македонскім, a пасля распаду яго дзяржавы ўвайшлі ў склад Селеўкідаў дзяржавы. У сярэдзіне 3 ст. да н.э. Парфія стала ядром Парфянскага царства. У 224 н.э. Парфянскае царства заваявана Саса-нідамі, якія ў 2-й пал. 3 ст. пашырылі сваю ўладу на ўсю тэр. Т. У сярэдзіне 5 ст. Мерв і некат. прыкаспійскія вобласці захоплены эф-талітамі, але пасля іх разгрому ў 563—567 цюркамі туг аднавілася ўлада Сасанідаў. У ся-рэдзіне 7 ст. на тэр. Т. ўварваліся арабы, якія ў 651 захапілі Мерв, у 712 — Харэзм, у 720 — Гурган. 3 іх прыходам у Т. пачаў па-шырацца іслам. Пры араб. панаванні Мерв стаў адным з найважнейшых цэнтраў Араб. халіфа-та. У 747 туг пачалося паўстанне Абу-Мусліма, якое прывяло да ўлады ў халіфаце Абасідаў. У 813—817 Мерв —сталіца Абасідаў халіфата. 3 яго распадам Мерв увайшоў у Тахірыдаў дзяр-жаву (2-я пал. 9 ст.), у 10 ст. —■ Саманідаў дзяржаву. У Прыкаспіі ў 10—11 ст. існавала дзяржава Зіярыдаў. 3 падзеннем у 999 дзяр-жавы Саманідаў узмацніўся націск цюрк. плямён, што вяло да цюркізацыі мясц. на-сельніцтва. У пач. 11 ст. Мерв трапіў пад ула-ду цюрк. дьшастыі Газневідаў. Тады ж пачала складвацца супольнасць цюрк. плямён (ч. агузаў, халаджы, карлукі і інш.), якая атрыма-ла назву туркмены. У 1038—40 частка агузаў, якія вядомы пад назвай сельджукі, разбіла Газневідаў. Частка туркменаў удзельнічала ў паходах сельджукаў, у выніку якіх створана Сельджукская дзяржава (у краінах Б. Усходу да нашага часу ўсіх цюркамоўных называюць туркменамі, або туркманамі). У 1157 сельджу-кі (апошні вярх. правіцель — султан Мелік-шах Санджар) разбіты інш. адгалінаваннем аіузаў, пасля чаго пачалося ўзвышэнне дзяржа-вы харэзмшахаў, якая ў пач. 13 ст. заваявала туркменскія землі. У 1220-я г. тэр. Т. пацярпе-ла ад нашэсця манголаў знішчана значная ч. насельніцтва, разбураны гарады, заняпала іры-гацыя. Землі Т. падзелены манголамі паміж
    Залатой Ардой, Джагатайскім (Чагатайскім) улусам і Хулагуідаў дзяржавай, а пасля распаду гэтых дзяржаў увайшлі ў склад дзяржавы Ціму-ра (канец 14 — пач. 15 ст.). У 13—14 ст. сфар-міравалася туркменская народнасць, але турк-мены не здолелі стварыць уласнай адзінай дзяржавы. 3 16 ст. розныя землі Т. пад ула-дай Сефевідаў дзяржавы, Хівінскага ханства і Бухарскага ханства (з 1747 Бухарскі эмірат),
    Герб і сцяг Туркменістана.
    аднак туркм. плямёны прызнавалі іх уладу толькі намінальна. Да сярэдзіны 19 ст. турк-мены захоўвалі плем. падзел (іамуды, тэкінцы і інш.); значная іх ч. вяла качавы 1 паўкачавы лад жыцця. Першыя спробы рус. пранікнен-ня на тэр. Т. адбыліся ў пач. 18 ст. У 1717— 18 рас. цар Пётр I накіраваў у Т. ваен. экспе-дыцыю на чале з кн. А.Бековічам-Чаркаскім, якая была знішчана хівінскімі войскамі. У 1869 рас. войскі высадзіліся на ўсх. беразе Каспійскага м. і заснавалі там горад і порт Краснаводск (з 1992 наз. Туркменбашы).