• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тураўлянскі замак Гравюра Д.Б.Кавалеры 1580 паводле малюнка С.Пахалавіцкага 1579.
    раз якую быў перакінуты драўляны мост на палях. Вежы з боку Тураўлянкі былі чацверыковыя, крьгтыя ў 2 схілы, з боку Зах. Дзвіны — гранёныя або круг-лыя, з шатровым крыццём. Вежы мелі 3 баявыя ярусы: сярэдні з амбразурамі для гармат, ніжні і верхні з байніцамі для ручной агнястрэльнай зброі. Вугла-выя вежы стаялі на высокіх паўкруглых падмурках, сцены якіх бьші прарэзаны круглымі байніцамі. Драўляная забудова замка была шчыльная. Сярод прамаву-гольных у плане жылых дамоў, накры-тых 2-схільнымі дахамі, вылучаліся 2 збудаванні з купальнымі завяршэннямі, якія, верагодна, мелі культавае значэн-не. 4.9.1579 да замка падышоў атрад войска ВКЛ пад камандаваннем кн. К.Лукомскага. Рускія спешна пакінулі Т.з. без бою. Заняўшы замак, Лукомскі загадаў страляць з усіх гармат. У выніку ўзнік пажар, які знішчыў замак. У 1579 С. Пахалавіцкі выканаў малюнак Т.з., паводле якога пазней зроблена гравюра.
    Ю.А.Якімовіч.
    ТЎРАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, старажыт-нарускі рукапісны помнік 11 ст.; самая ранняя (з тых, што захаваліся) кніга, створаная на бел. землях. Збераглося 10 аркушаў. Напісана на пергаменце ўста-вам, аздоблена ініцыяламі (старавізан-тыйскі тып, выкананы на зялёным фо-не, размаляваны чырв. і сіняй фарбамі) і маргінальнымі ўпрыгожаннямі ў вы-глядзе гронкі. Ёсць укладныя запісы 2.5.1508, 10.2.1513, 1781. Знойдзена ў г.п. Тураў (Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.) у 1865, вывезена М.Сакаловым у Віленскую публічную б-ку. Зберагаецца ў б-цы АН Літвы. У 1962—63 рэстаўры-равана, зроблены новы пераплёт, стары (17 ст.) захоўваецца асобна.
    Публ.: Туровское евангелме однннадцатого века. Внльна, 1869.
    Літ.: Сводный каталог славяно-русскнх рукопнсных кннг. храняіцііхся в СССР, XI—
    4t|UU»« IAHtl4hl'i«lK* ^піДмлуні- мг^дчі мн« чіігк ньнунміЛічпі ніу Ж4(»^ШіуНІНПІ|НЧГІ' HKHS ІМАсгнн.ігішмвітнкчіга К/іншн sH4M;4HiuiiAi'ti;s
    wii' ntrнt’j4 11 nгx Mfhi ч Fell iLmaHKi ІІГІІА ІПЧШГТ
    TWAIII3HT(6tlttHA4(*HHNt прншмт.ктп«гіуынтт.нАС’ьМі • UTA KlTtKtHtTUttKXaHHXA ПК;ТНІ*М»уН'ЫАА nfWAXTH n hxhahnxhh * Humf іггнк* tAn»C^AfH1,HAt«4Htrj HHKAK. ЖГШКНіЖАККГ# HKUlTUymACl ■чпмггг ійгт*у*^і*д(іуіч It І4^ут«углжі|» ТкТВНГТЫA4 мц мюьітттнінлвіжічлнр,
    Ліст з Тураўскага евангелля.
    XIII вв. М., 1984; Нікалаеў М. Палата кнігапісная. Мн., 1993; П уц ько В. Ілюміна-цыя Тураўскага евангелля XI ст. // Бел. гіст. аглвд. 1998. Т. 5, сш. 1(8). М.В.Нікалаеў.
    ТЎРАЎСКАЕ КАМСАМОЛЬСКА-МА-ЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПбЛЛЕ ў В я л і -кую Айчынную вайну. Дзей-нічала ў ліст. 1941 — ліп. 1944 у г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Аб’ядноўвала 18 чал. (кіраўнікі ў розныя часы І.Л.Хілінскі, А.В.Сідараў, А.Р.Багай, С.В.Царык). Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, падтрымлівалі сувязь з партыз. атрадам В.З.Каржа, імя Чкалава Пінскай вобл., правялі некаль-кі дыверсій, сагітавалі на адыход у пар-тызаны каля 170 жыхароў Турава і 35 чал. з варожых фарміраванняў. Напярэ-дадні вызвалення Турава склалі і пера-далі партызанам схему абароны ворага.
    ТЎРАЎСКАЕ КНЯСТВА. раннефеа-дальная дзяржава з цэнтрам у г. Тураў. Называлася таксама Тураўская зямля, Тураўская воласць, Тураўская вобласць. Займала тэр. ад Дняпра на У да Зах. Бу-га на 3, ад Прыпяцкага Правабярэжжа на Пд да вытокаў Лані і Случы на Пн (тэр. сучаснай Брэсцкай, часткова Го-мельскай, Мінскай, Гродзенскай абл., паўн. раёнаў Украіны і ўсх. паветаў Польшчы). Ўтварылася ў канцы 10 ст. на тэр. рассялення ўсх.-слав. племя дрыгавічоў. Т.к. стала спадкаемцам пле-мяннога княжання дрыгавічоў, што ме-ла свайго племяннога князя (апошні — напаўлегендарны кн. Тур). Пасля распа-ду першабытнаабшчыннага і ўзнікнен-ня феад. ладу мела больш высокую форму сац.-паліт. арганізацыі грамад-ства.
    Першы гістарычна вядомы князь Т.к. — Святаполк Уладзіміравіч, сын кі-еўскага вял. кн. Уладзіміра Святаславі-ча, пасаджаны на тураўскі прастол у 988. Т.к. было адным з найважнейшых у сістэме княстваў Кіеўскай Русі. Пра гэта сведчыць вылучэнне яго трэцім па старшынстве сынам вял. князёў пры падзеле Кіеўскай Русі: Святаполку ў 988 Уладзімірам Святаславічам, Ізяславу ў 1052 Яраславам Уладзіміравічам, Вячас-лаву ў 1125 Уладзімірам Усеваладавічам Манамахам. 3 тураўскага на кіеўскі ве-лікакняжацкі прастол перайшлі Свята-полк Уладзіміравіч (1015), Ізяслаў Ярас-лавіч (1054), Святаполк Ізяславіч (1093), Вячаслаў Уладзіміравіч (1139).
    У паліт. гісторыі Т.к. вылучаюцца 4 перыяды. 1-ы перыяд (988—1015) — вылучэнне Т.к. са складу Кіеўскага вял. княства і палітыка Святаполка па ада-сабленні ад Кіева. 2-і перыяд (1019— 1113) — час знаходжання Т.к. пад ула-дай вял. кіеўскага кн. Яраслава Мудра-га, яго сына Ізяслава Яраславіча (з 1052) і сыноў апошняга — Яраполка і Святаполка. 3-і перыяд (1113—58) — захоп Т.к. Уладзімірам Манамахам і за-хаванне княства за яго нашчадкамі. 4-ы перыяд (1158 — пач. 14 ст.) — час іс-навання адноўленага самастойнага Т.к.
    ТУРАЎСКАЕ 37
    У 1158 кн. Юрый Яраславіч заняў Тураў насуперак волі кіеўскага вял. князя і адстаяў яго ў цяжкай 10-тыднёвай абло-зе. У 1162 быў заключаны мір, што аз-начала юрыд. аднаўленне самастойнага Т.к. Пасля княжання Юрыя Яраславіча Т.к. падзелена паміж яго сынамі на ўдзелы. Туравам валодалі Святаполк, Іван, Глеб; Пінскім княствам — Ярас-лаў, Яраполк; Дубровіцкім — Глеб. Ра-ней вылучылася Клецкае княства (у 1127 вядомы клецкі кн. Вячаслаў Ярас-лавіч). У 2-й пал. 12 ст. адасобілася Слуцкае княства, пазней — Сцепан-скае (1292). У 2-й пал. 12 ст. зах. частка Т.к. з г. Бярэсце і Драгічын (Берасцей-ская зямля) увайшла ў склад Уладзіміра-Валынскага княства.
    Тураўскія князі акіыўна ўдзельнічалі ў паліт. жыцці Кіеўскай Русі, у барацьбе за кіеўскі прастол сваіх родзічаў і інш. прэтэндэнтаў, у змаганні супраць по-лаўцаў. На тэр. Т.к. паслядоўна адбы-ваўся працэс гасп.-эканам. і кулы. раз-віцця. Ўзніклі гарады Тураў (вядомы з 980), Бярэсце (1019), Пінск (1097), Чар-тарыйск (1100), Слуцк (1116), Клецк (1127), Рагачоў (1142), Драгічын (1142), Мазыр (1155), Небль (1262), Капыль (1274), Сцепань (1292), Давыд-Гарадок, Дубровіца (12 ст.). У канцы 10 — пач. 11 ст. заснавана Тураўская праваслаўная епархія. Тураўскае евангелле 11 ст. — найстаражытнейшы помнік кніжнай культуры Беларусі. У Тураве жыў і дзейнічаў Кірыла Тураўскі.
    У пач. 14 ст. Т.к. ўвайшло ў склад ВКЛ. У сярэдзіне 15 ст. ўласнасць вял. кн. Свідрыгайлы. 3 16 ст. магнацкая ла-тыфундыя, якая належала М.Л.Глінска-му, Астрожскім, Сапегам і інш.
    Літ:. Д о в н a р-3 ап о л ь с кн й М.В. Очерк лсторнн крнвнчской н дреговнчской земель до конца XII столетня. Кнев, 1891; Грушевскнй AC. Пннское Полесье: Нст. очеркн. Ч. 1—2. Кнев, 1901—03; Лы-с е н к о П.Ф. Туровская земля IX—-XIII вв. 2 нзд. Мн., 2001. П.Ф.Лысенка.
    ТЎРАЎСКАЕ РАДбВІШЧА ГАРЎЧЫХ СЛАНЦАУ Размешчана на плошчы 1372 км2 паміж г.п. Тураў, вёскамі Боркі, Хваенск, Азяраны Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. і Сямігосцічы, Ля-дзец, Хорск, Альпень Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Пластавы паклад заля-гае ў тоўшчы карбанатна-тэрыгенных адкладаў фаменскага яруса (верхні дэ-вон). Гаручыя сланцы цёмна-шэрага колеру, танкаплітчатыя, з роўнымі па-верхнямі пластоў, з вуглавата-ступень-чатым зломам. Харакгэрна лінзападоб-на-хвалістая слаістасць. Магутнасць пласта 0,5—3,7 м, глыб. залягання 64— 507 м. Цеплата згарання 4,2—8,6 МДж/кг, попельнасць ад 63 да 80%. Перспектыўныя запасы каля 2,7 млрд. т. Гаручыя сланцы прыдатныя як ком-плексная энерга-хіміка-тэхнал. сыраві-на з выкарыстаннем попелу на выраб лёгкіх бетонаў, ячэістых уцяпляльнікаў,
    38	ТУРАЎСКАЯ
    аглапарыту, а таксама на вапнаванне кіслых глеб і ў дарожным буд-ве.
    ТЎРАЎСКАЯ ВЁЖА. помнік абаронча-га дойлідства 2-й пал. 13 — пач. 19 ст. Размяшчалася на дзядзінцы стараж. г. Тураў (цяпер гар. пасёлак у Жыткавіц-кім р-не Гомельскай вобл.) і была гал. абарончым збудаваннем Тураўскага замка. Адносіцца да тьшу валынскіх ве-жаў. Пабудавана з цэглы на вапнавым растворы. Паводле планаў 18—19 ст. мела форму круга дыям. 11 м. Унутры была падзелена на некалькі баявых яру-саў. Разбурана ў 1830-я г.
    Літ:. Т к а ч о ў М.А. Абарончыя збуда-ванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн.. 1978.
    Тураўская царква Фрагмент падмурка.
    51
    Тураўская царква Графічная рэканструкцыя Г.А.Лаўрэцкага.
    ТЎРАЎСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЕПАР-ХІЯ, другая па старажьпнасці правасл. епархія на Беларусі. Засн. ў канцы 10 — пач. 11 ст. як адм.-тэр. адзінка Кіеўскай мітраполіі. Першапачаткова ахоплівала тэр. басейна р. Прыпяць і на Пн ад яе, уключала таксама гарады На-вагрудак, Мінск, Пінск, Барысаў. Пас-ля разбурэння Турава (сярэдзіна 13 ст.) епіскапская кафедра перанесена ў Пінск, епархія стала наз. Турава-Пін-ская або Пінска-Тураўская (далейшую гісторыю гл. ў арт. Пінская праваслаўная епархія). У 1878—1922 кіруючыя архірэі
    Мінскай епархіі тытулаваліся «мінскія і тураўскія». У 1992 Т.п.е. адноўлена як самаст. епархія Бел. экзархата Рус. пра-васл. царквы. Уключае тэр. 10 адм. раё-наў Гомельскай вобл.: Акцябрскага, Брагінскага, Ельскага, Жьгткавіцкага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазыр-скага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага, Хойніцкага. На тэр. епархіі дзейнічаюць 2 жаночыя манастыры. Епархіяльнае ўпраўленне ў г. Мазыр Гомельскай вобл. Выдаецца газ. «Мскра Правосла-вня». Тытулы кіруючых архірэяў: тураў-скі (да сярэдзіны 13 ст.), тураўскі і ма-зырскі (з 1992).
    Літ.: Тураўская епархія // Беларускі пра-васлаўны каляндар, 2000. Мн., 1999.
    В.К.Касцюк.
    ТЎРАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік ста-раж.-рус. дойлідства 12 ст. ў г.п. Тураў Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Пабудавана на гарадзішчы стараж. Ту-рава. Рэшткі царквы адкрыты і абследа-ваны М.Каргерам у 1963. Царква ўяўля-ла сабой 4-слуповы 3-нефавы храм з нартэксам і апсідамі. Падмуркі складзе-ны з валуноў насуха. Сцены ўзведзены ў тэхніцы роўнаслаёвай муроўкі (захава-ліся на выш. ад 0,3—0,5 да 2 м). Агуль-ныя памеры царквы 28,2x16,5m Асаб-лівасць разбіўкі плана ў тым, што спа-чатку былі распланаваны межы храма па правым баку, а потым па левым (паўн.). У выніку гэтага была зроблена памылка ў адмеры модуляў на 1 локаць (0,43 м), што адбілася ў перакошанасці плана. Лапаткі, якія адпавядаюць усх. пары падкупальных слупоў, змешчаны на У з такім разлікам, каб павялічыць плошчу ўспрыняцця вагі ад барабана з купалам і распор скляпенняў. Аналагіч-ны канстр. прыём выкарыстоўваўся ў гродзенскім дойлідстве 12 ст. (Ніжняя царква ў Гродне). Будынак меў кан-струкцыі, узведзеныя пазней за асн. аб’ём. Падлога царквы была выкладзена паліванымі пліткамі. Храм разбурыўся (дата невядома) у выніку моцнай дэ-фармацыі і значнага нахілу сцен. Зроб-лена некалькі варыянтаў графічных рэ-канструкцый Т.ц. (арх. ГА.Лаўрэцкі і інш.).