• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТУНЭЛЬНАЯ ЭМІСІЯ, выхад электро-наў з металу ці паўправадніка пад уздзе-яннем моцнага эл. поля за кошт ту-нэльнага эфекту; тое, што аўтаэлек-тронная эмісія.
    ТУНЭЛЬНЫ ЭФЕКТ, квантава-меха-нічная з’ява праходжання мікрачасціц (электронаў, альфа-часціц і інш.) праз патэнцыяльны бар 'ер, вышыня якога большая за поўную энергію гэтых час-
    ТУПАЕВЫЯ	31
    ціц. Абумоўлены хвалевымі ўласцівас-цямі часціц (гл. Карпускулярна-хвалевы дуалізм). Ляжыць у аснове альфа-распа-ду радыеактыўных ядраў, аўтаэлектрон-най эмісіі, Джозефсана эфекту і інш., уплывае на цячэнне тэрмаядзерных рз-акцый.
    ТУПАЕВЫЯ, т у п а й і (Tupaiidae), ся-мейства млекакормячых падатр. паў-малпаў атр. прыматаў. Вядомы з аліга-цэну Азіі (каля 30 млн. г. назад). 5 ро-даў, 18 відаў. Пашыраны ў трапічных дажджавых і горных лясах Паўд.-Усх. Азіі, а-вах Малайскага архіпелага. Жы-вуць у падлеску і на ніжніх галінах Дрэў.
    Даўж. цела да 25 см, хваста да 22 см, маса да 360 г. Канечнасці кароткія. пярэднія даў-жэйшыя за заднія; пяціпальцыя, з кіпцюрамі. Футра густое, мяккае, бурае або карычневае з рознымі адценнямі. Кормяцца раслінамі, на-сякомымі. Нараджаюць да 4 дзіцяняг.
    Э.Р. Самусенка.
    Да арт. Тупаевыя. Тупайя звычайная.
    32	ТУПАК
    ТУІІАК АМАРУ (Tupac Amaru; ?— 1572), апошні правіцель дзяржавы ін-каў. 3 1570 правіцель (сапа інка) невял. інкскай дзяржавы, якая пасля заваяван-ня ў 1530-я г. іспанцамі імперыі інкаў Таўантынсую захавалася ў аддаленым горным раёне Вількабамба. У 1572 узя-ты іспанцамі ў палон і пакараны смер-цю, што азначала канчатковае знішчэн-не індзейскай дзяржавы. У далейшым (да 1923) кіраўнікі індзейскіх паўстан-няў у гонар Т.А.бралі яго імя (гл. Тупак Амару II).
    ТУПАК АМАРУ П [сапр. Кандар-к а н к і (Condorcanqui) Хасэ Габрыэль; 1738 або 1740 — 18.5.1781], кіраўнік найбуйнейшага антыісп. паўстання ін-дзейцаў у Перу. Паходзіў з індзейскай арыстакратыі, звязанай сваяіггвам з ды-настыяй правіцеляў імперыі Таўантын-сую. У ліст. 1780 абвясціў аднаўленне інкскай дзяржавы, а сябе — яе вярх. правіцелем пад імем Т.А. II у гонар апошняга інкскага правіцеля Тупака Амару. Паўстанне ахапіла ўсю паўд. ч. віцэ-каралеўства Перу і амаль усё Ніж-няе Перу (цяпер Балівія), дзе паўстан-цамі кіравалі браты Катары. Пасля няў-далай спробы авалодаць г. Куска Т.А. II разгарнуў супраць іспанцаў партыз. вайну. У крас. 1781 узяты ў палон іс-панцамі і пакараны смерцю разам са сваякамі і паплечнікамі; паўстанне кан-чаткова задушана да 1783. Ушаноўваец-ца ў Перу як нац. герой.
    Літ.’. С о з н н a С.А Тупак Амару — ве-лнкнй нндейскнй повстанец, 1738—1781. М.. 1979.
    ТУПАЛЕЎ Аляксей Андрэевіч (20.5.1925, Масква — 12.5.2001), расій-скі вучоны і авіяканструкгар. Акад. Рас. АН (1984, чл.-кар. з 1979). Герой Сац. Працы (1972). Сын АМ.Тупалева. Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1949). 3 1942 у доследным КБ А.М.Тупалева (з 1973 ген. канструктар), адначасова ў 1978—86 заг. кафедры ў Маскоўскім авіяц.-тэхнал. ін-це, з 1992 ген. кан-струкгар авіяц. карпарацыі. Навук. пра-цы па самалётабудаванні, прынцыпах праектавання самалётаў, аптымізацыі аэрадынамічных форм і кампаноўкі вы-сокаскарасных лятальных апаратаў, праблемах бяспечнасці палётаў. Адзін з распрацоўшчыкаў рэактыўных паса-жырскіх самалётаў (Ту-144, Ту-154 і інш.). Пад яго кіраўнштвам створаны звышгукавы шматмэтавы стратэгічны бамбардзіроўшчык-ракетаносец Ту-160 (1981), эксперым. Ту-155 з рухавікамі на крыягенным паліве (1988), сярэдне-магістральны пасажырскі лайнер Ту-204 (1989) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1967. Ленінская прэмія 1980.
    Літ.: Нз нстормн советской авнацнн. М., 1985. М.М.Касцюковіч.
    ТЎПАЛЕЎ Андрэй Мікалаевіч (10.11.1888, с. Пустамазава Цвярской вобл., Ра-
    сія — 23.12.1972), савецкі вучоны і авіяканструктар, заснавальнік школы праектавання самалётаў. Акад. АН СССР (1953, чл.-кар. з 1933). Ген.-палк.-інж. (1968). Тройчы Герой Сац. Працы (1945, 1957, 1972). Герой Працы РСФСР (1926). Засл. дз. нав. і тэхнікі Расіі (1933). Бацька A.А. Тупалева.
    Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918). Адзін з заснавальні-каў і кіраўнікоў Цэнтр. аэрагідрадына-мічнага ін-та (ЦАГІ), з 1922 нач. дос-леднага КБ. У 1937—41 рэпрэсіраваны. 3 1941 гал. канструктар авіяц. з-даў, з 1956 Ген. канструкгар авіяц. прам-сці СССР. Стварыў больш як 100 тыпаў ва-ен. і ірамадз. самалётаў, у т.л. рэкордны АНТ-25 (1933), найбуйнейшы пасажыр-скі «Максім Горкі» (1934), бамбардзі-роўшчык Ту-2 (1941), першы сав. рэак-тыўны бамбардзіроўшчык Ту-12 (1947), рэактыўны пасажырскі ТУ-104 (1954), міжкантынентальны турбавінтавы аэро-бус Ту-114 (1957), рэакгыўныя Ту-124, Ту-134, Ту-154 (1960—68), звышгукавы пасажырскі лайнер Ту-144. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1948, 1949, 1952, 1972. Залаты медаль Міжнар. авіяц. федэрацыі (1958).
    Літ:. К е р б е р Л.Л. Ту — человек н са-молет. М., 1973; АН.Туполев: Гранн дерзно-венного творчества. М., 1988; ДаффнП., Кандалов А.Н. АН.Туполев: Человек н его самолеты. М., 1999. М.М.Касцюковіч.
    ТУГІАЛЬСКІ Мікалай Іванавіч (н. 22.6.1928, в. Рабковічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў га-ліне педагогікі і мовазнаўства. Канд. пед. н. (1968), праф. (1990). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1953). У 1954—56, 1958—62 у Бел. ін-це інжынераў чыг. транспарту, з 1962 у Магілёўскім тэхн. ун-це (у 1964—2000 заг. кафедры). На-вук. працы па методыцы выкладання ням. мовы, праблемах распрацоўкі на-вук.-пед. асноў стварэння і выкарыс-тання падручнікаў.
    Тв:. Немецко-русскнй термннологнческнй словарь-мнннму'м для техннческнх вузов. Мн.. 1969; Основные проблемы вузовского учебнмка. Мн., 1976; Снстема требованмй к учебннхам для высшей н средней школы: (Пснхол.-пед. рекомендацнм). Мн., 1986; Не-мецкнй язык для техняческнх вузов. Мн., 1987; Немецкнй язык. Мн., 2000.
    ТУТІАРА (El Tuparro), запаведнік у Ка-лумбіі. Засн. ў 1970 для аховы лан-
    дшафтаў раўнін міжрэчча рэк Тома і Тупара да іх упадзення ў р. Арынока. ІІл. 548 тыс. га. Саванны, балоты, гале-рэйныя і адкрытыя лясы. Багатая фауна млекакормячых (гіганцкія выдра і бра-няносец, капібара, белахвосты алень), птушак, рэптылій (ігуана, акулярны кайман, арынокскі кракадзіл, анаконда і інш.).
    ТУПІК, 1) вуліца, завулак, якія не ма-юць скразнога праходу і праезду, такса-ма праход, прастора без далейшага вы-хаду, прадаўжэння. 2) Чыгуначны стан-цыйны пуць, злучаны з інш. пуцямі толькі адным канцом. 3) У пераносным значэнні — бязвыхаднае становііпча, невырашальная сітуацыя.
    ТЎПІКІ (Fratercula), род гггушак сям. чысцікавых. 2 віды. Т. атлантычны (F. arctica) пашыраны на паўн. узбя-рэжжы Атлантычнага ак.; Т. ціхаакіян-скі, або іпатка (F. corniculata), — па бе-рагах паўн. ч. Ціхага акіяна. Жывуць у расколінах скал, сярод камянёў, часам у норах. Утвараюць калоніі.
    Даўж. да 35 см, маса да 590 г. Апярэнне зверху чорнае, знізу белае, шчокі белыя. Дзюба высокая, сціснутая 3 бакоў, у шлюб-ным убранні ярка афарбаваная. ГІапы аран-жава-чырв.. э вострымі кіпцюрам. Кормяцца на мелкаводдзі рыбай, марскімі беспазваноч-нымі. Адкладваюць 1 яйцо. АР.Самусенка
    Тупік атлантычны.
    ТУПУНГАТА (Tupungato), вулканічны масіў на мяжы Чылі і Аргенціны, адзін з самых высокіх у Андах. Складзены з піраксенаў і андэзітаў. Гал. вяршыня — патухлы аднайм. вулкан выш. 6800 м. Ледавік пл. 157 км2. Паўд.-ўсх. адгор’е ўтварае дзеючы вулкан Тупунгатыта (5640 м).
    ТУР (франц. tour), 1) адзін круг танца ў зале, таксама адзін кругавы pyx у Banbee. 2) Адна са ступеней пры шматсту-
    тур 33
    пеннай сістэме выбараў. 3) Этап якой-н. гульні, конкурсу, спаборніідва, на пра-цягу якога завяршаецца пэўная частка спарт. мерапрыемства.
    ТУР, вымерлая млекакормячая жывёла, гл. Пьушабытны бык.
    ТУР, П р у д о к, рака ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 25 км, пл. вадазбору 178 км2. Пачынаецца за 1,8 км на Пд ад в. Слабада, вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Лучажэвічы. Цячэ ў межах Мазырскага Палесся. Рэчышча каналізаванае.
    ТУР, першы летапісны князь Тураўска-га княства. «Аповесць мінулых гадоў» пад 980 паведамляе, што «...бе бо Рог-волод прншел нз заморья нмяше во-лость свою Полотьске, а Тур Турове, от него же н Туровцн прозвашася...». Адны вучоныя (В.М.Тацішчаў, В.В.Ключэўскі, У.З.Завітневіч, М.М.Ціхаміраў) лічаць Т. гіст. асобай на той падставе, што яго імя змешчана ў летапісе побач з гіста-рычна сапраўдным Рагвалодам. Другія вучоныя (А.А.Шахматаў, М.В.Доўнар-Запольскі, А.С.Грушэўскі, Дз.С.Ліхачоў) лічаць паведамленне летапісу этымала-гічнай легендай для тлумачэння пахо-джання назвы г. Тураў, a Т. асобай ле-гендарнай. На думку гісторыка П.В.Га-лубоўскага, Т. — мясцовы язычніцкі бог, раўназначны Ярылу. Канчаткова пытан-не пра гістарычнасць Т. не вырашана. Магчыма, гэта прозвішча мясц. князя, бо ў слав. мовах пашыраны тапонімы з ко-ранем «тур», а горад, несумненна, мае назву, звязаную з імем асобы.
    П. Ф.Лысеяка.
    ТУР (Tours), горад у Францыі, на р. Лу-ара. Адм. ц. дэпартамента Эндр і Луара, гал. горад гіст. вобл. Турэн. Каля 150 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: эл.-тэхн. і с.-г. ма-шынабудаванне, паліграф., мэблевая. Паблізу Т., у Шыноне, — буйнейшыя ў краіне АЭС. Ун-т. Арх. помнікі 11—18 ст. Турызм.
    У старажытнасці паселішча кельцкага пле-мя туронаў. Пасля захопу рымлянамі наз. Цэ-зарадунум. Адзін з першых асяродкаў хрысці-янства, з 3 ст. цэнтр біскупства, з 9 ст. — ар-хібіскутіства. 3 4 ст. наз. Т., цэнтр рым. пра-вінцыі. У 473 заняты вестготамі, у 507 — франкамі. У канцы 8 ст. пры Турскім кляш-тары Алкуін стварыў школу. У 853 і 903 разбу-раны нарманамі. 3 1044 Т. пад уладай графаў
    Анжуйскіх, у 1154—1204 — англ. каралёў. з 1204 — франц. караля. Пры Карле VII [1422—611 і Людовіку XI туг знаходзілася ка-ралеўская рэзідэнцыя і засядалі Генеральныя штаты, чаканілі сваю манету — турскія ліў-ры. У час рэлігійных войнаў 16 ст. Т. — цэнтр гугенотаў. У франка-прускую вайну 1870—71 акупіраваны ням. войскамі. У 2-ю сусв. вайну моцна разбураны
    ТУР Андрэй Мікалаевіч (н. 20.4.1953, С.-Пецярбург), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1974) і працаваў у ім (у 1982—88, 1991—95 заг. кафедры). У 1983—85 у Гаванскім ун-це (Куба). 3 1995 нам. мі-ністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па гісторыі эканам. ву-