• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    С.К.Туманскі.
    АТ.Туманян
    В.АТумар
    ТУМАНСКІ Сяргей Канстанцінавіч (21.5.1901, Мінск — 9.9.1973), расійскі вучоны ў галіне машынабудавання, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад. АН СССР (1968, чл'-кар, з 1964). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (1931). 3 1931 у Цэнтр. ін-це авіяц. маторабудавання, з 1943 у Доследна-канстр. бюро (з 1956 ген. канструктар авіяц. рухавікоў); адна-часова з 1933 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па праблемах газадынамі-кі, гарэння, аўтаматыцы і рэгуляванні, прыкладной механіцы, тэорыі трыва-ласці, тэорыі і канструяванні поршне-вых і рэактыўных авіяц. рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створаны турбарэак-тыўныя рухавікі для самалётаў розных тыпаў. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ле-нінская прэмія 1957.
    Літ.: Сеннчкнн Г. Академнк С.К.Ту-манскнй // Авяацня н космонавтнка. 1974, №2;Пономарев АН. Советскме авна-цнонные конструкторы. 2 нзд. М., 1980.
    М. М. Касцюковіч.
    ТУМАНЯН Аванес Тадэвосавіч (19.2.1869, с. Дсех, Арменія — 23.3.1923), армянскі пісьменнік. Скончыў гімназію Нерсісян у Тыфлісе (1887). У 1887—93 працаваў у арм. духоўнай кансісторыі ў Тыфлісе, у арм. выдавецкім т-ве. Дру-каваўся з 1887. Выдаў зб-кі «Вершы» (т. 1—2, 1890-—92 і 1903), «Гармонія» (1893, 1896), «Ручай» (1901). Прастата і лаканізм — асаблівасць твораў Т. У па-эмах «Ларэці Сако» (1890), «Ануш» і «Маро» (абедзве 1892), «Старая вайна», (часткова апубл. ў 1907 і 1915), адлюс-траваў побыт і звычаі народа, яго тра-дыцыі. У паэме «У бясконцасць» (1903) філас. роздум пра таямніцы жыцця і смерці, узаемаадносіны чалавека і сус-вету. Паэма «Давід Сасунскі» (1903) — найлепшая апрацоўка нар. эпасу ў арм. л-ры. На аснове арм. і ўсх. эпасу ства-рыў шмат балад, легенд і казак («Ахта-мар», 1892; «Парвана», 1903; «Храбры Назар», 1912; «Галубіны скіт», 1913). Аўтар паэмы «Паэт і Муза» (1901). Пі-
    саў для дзяцей. На бел. мову асобныя творы пераклалі М.Аўрамчык, П.Броў-ка, Р.Барадулін, А.Звонак, М.Калачын-скі, Е.Лось, Я.Сіпакоў і інш.
    Тв.: Бел. пер. — Казкі і легенды. Мн., 1958; Лірыка. Мн., 1969; У кн.: Зоры Севана. Мн., 1987; Рус. пер. — Сшхотворення н по-эмы. Л., 1969; йзбр. проза. Ереван, 1977.
    Літ:. Джрбашян Э.М, Поэзня Тума-няна: Пер. с арм. М.. 1969.
    ТЎМАР Вікгар Андрэевіч (2.3.1919, в. Пеліка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 30.5.1944), Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік баёў на Украіне, у Ру-мыніі. Радавы Т. вызначыўся 30.5.1944 у баі каля с. Кірчыц (Румынія); з групай знішчальнікаў танкаў падбіў 2 танкі і бронетранспарцёр праціўніка, у крытыч-ны момант бою са звязкай гранат кінуў-ся пад варожы танк і падарваў яго. У пас. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на яму пастаўлены помнік.
    ТУМАРКІНА (Tumarkin) Ганна Эстэр (16.2.1875, г. Дуброўна Віцебскай вобл. — 7.8.1951), швейцарскі філосаф. Д-р філасофіі (1895), праф. (1906). Скончыла Бернскі ун-т (1895), у 1898— 1943 выкладала ў ім эстэтыку і гісто-рыю філасофіі. Даследавала праблемы развіцця філас. думкі ў Швейцарыі, гіс-торыі сусв. філасофіі, эстэтыкі і тэорыі пазнання. Вывучала сац. дзейнасць швейц. жанчын, удзельнічала ў бараць-бе за іх правы. Аўтар навук. прац па фі-ласофіі І.Канта, Б.Спінозы і інш. Імем Т. названа вуліца ў Берне.
    Літ.. Rogger F. Der Doktorhut im Besenschrank. Bem, 1999; Я e ж. Філосаф Ганна Тумаркіна — першая ў Еўропе жанчы-на-дацэнт: Пер. з ням. // Відеб. сшытак. 2000. №4; Хмяльніцкая Л. «Дарагі па-дарунак маленькай Швейцарыі» // Там жа.
    М.П. Савік.
    ТЎМАШ Генадзь (сапр. Т у м а с Яўген Змітравіч; н. 28.7.1940, в. Кукшавічы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1964). Працаваў у школе, Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, на Бел. тэлебачанні. 3 1974 у Літ. музеі Я.Коласа, з 1987 у Са-юзе бел. пісьменнікаў, у 1994—2002 у Бел. ун-це культуры. Друкуецца з 1957. У паэт. зб. «Лінкос» (1970) зварот да гісторыі сваёй зямлі, нац. праблематы-ка. Кн. «Родны бераг песняра: Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Я.Коласа» (1982) напісана на багатым факгычным, архіўным матэ-рыяле, успамінах землякоў паэта. Аўтар літ.-знаўчых артыкулаў. На бел. мову пераклаў творы В.Каратынскага, Я.Лу-чыны, У.Мэя. Піша для дзяцей (кн. «Лісіца з Расохі», 2001).
    ТУМІЛАВІЧЫ, вёска ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., на аўгадарозе Докшы-цы—Ушачы. Цэнтр сельсавета. За 14 км на ПнУ ад г. Докшыцы, 201 км ад Ві-цебска, 26 км ад чыг. ст. Параф’янава. 387 ж., 148 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувя-зі. Помнік землякам, якія загінулі ў
    Вял. Айч. вайну. Помнік архітэкгуры — Свята-Георгіеўская царква (1864).
    ТУМІЛОВІЧ Янка [Іван Людвігавіч; 19.9.1905, в. Сяліба (паводле інш. звес-так, в. Жаліна) Бярэзінскага р-на Мін-скай вобл. — 21.1.1938], бел. паэт. Скончыў БДУ (1927). Працаваў выклад-чыкам, у рэдакцыях рэсп. часопісаў. У 1937 рэпрэсіраваны. Расстраляны. Рэа-білітаваны ў 1940. Друкаваўся з 1925. Быў чл. літ. аб’яднанняў «Маладняк», «Пробліск». Разам з А.3вонакам і Я.Бобрыкам выдаў зб. вершаў «Пунсо-вае ранне» (1926). Фалькл. рамантызм у вершаванай легендзе «Зарэка» (1928). Аўтар паэмы «Ульянаў—Ленін» (апубл. часткова 1929—30).
    Літ.: 3 в о н а к А. Сціплая песня // По-лымя. 1960. №6.
    ТЎМСКАЕ ВОЗЕРА. У Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас. р. Сара-чанка (выцякае з возера), за 34 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Са-рачанскую групу азёр. Пл. 0,86 км2, даўж. 3,2 км, найб. шыр. 450 м, найб. глыб. 9,2 м, даўж. берагавой лініі 7,6 км, пл. вадазбору 172 км2. Катлавіна лаг-чыннага тыпу. Схілы выш. 3—-7 м, ра-зараныя, на ПдУ і ПнЗ выш. 10—18 м, пад лесам. Пойма шыр. 10—250 м. Бе-рагі нізкія, участкамі на 3, Пн і У зліва-юцца са схіламі, на Пн і ПнУ выш. да 1 м, параслі хмызняком. Дно да глыб. 2 м пясчанае, глыбей сапрапелістае. Уз-доўж берага зарастае. Злучана пратокай з воз. Каймін, упадае ручай з воз. Га-лодна.
    ТУМбн (манг. — дзесяць тысяч), вы-шэйшая арганізац.-тактычная адзінка мангола-тат. войска ў 12—14 ст. коль-касцю 10 тыс. воінаў. Т. падзяляўся на тысячы, сотні і дзесяткі. Узначальваў Т. цемнік (прызначаўся з ліку феад. зна-ці). У баявых парадках мангола-тат. войска Т. складаў адну з яго частак (авангард, левае або правае крыло), a таксама ўваходзіў у склад гал. сіл.
    ТУНГ, алейнае дрэва (Aleurites), род дрэвавых раслін сям. малачаевых. 5 (паводле інш. звестак 15) відаў. Пашы-раны ў Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, на а-вах Ціхага акіяна. У культуры Т.Форда, або кітайскі (A. fordii), і сэрцападобны, ці японскі (A. cordata).
    Лістападныя дрэвы выш. 15—20 м, з рэд-кім, амаль кальчаковым галінаваннем. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае або 3—5-ло-пасцевае. Кветкі сабраныя ў складаныя мя-цёлкі. Плод — касцянка. Насенне буйное, ядавітае, мае да 60% тунгавага алею, які вы-карыстоўваецца ў вытв-сці эмалей, лакаў, фарбаў. Тэхн.. харч., дэкар. расліны.
    І.М.Гарановіч.
    ТЎНГАВЫ АЛЁЙ, тлусты алей з насен-ня тунгу. Атрымліваюць прасаваннем здробненай сыравіны. Вадкасць ад светла-жоўтага да аранжавага колеру, мае непры-емны пах, шчыльн. 940 кг/м3 (20 °C), т-ра застывання ад -17 да -21 °C. Раствара-ецца ў арган. растваральніках (акрамя метанолу і этанолу). Высыхальны алей
    ТУНГУСА 27
    (гл. Алеіу, мае значную колькасць гліцэ-рыдаў ненасычаных кіслот — пераважна (71—83% ад агульнай масы кіслот) элеас-тэарынавай (цыс-9-транс—11 —транс— 13-октадэкатрыенавай) к-ты. Выкарыс-тоўваюць як сыравіну ў вытв-сці аліДд-ных смол, алейных лакаў, пластыфіка-тар у гумавай прам-сці, а таксама ў вытв-сці лінолеуму, цыраты. Таксічны.
    Тунг Форда: ліст, суквецце, плод.
    ТУНГІРСКІ ХРЫБЕТ. У Забайкаллі, у сістэме Алёкмінскага Станавіка, у Чы-цінскай вобл. Расіі. Водападзел паміж верхнімі цячэннямі рэк Алёкма і Тун-гір. Даўж. 180 км. Вьпп. да 1808 м. Складзены з метамарфічных парод, пе-рарваных гранітамі. Па схілах — ліс-тоўнічныя лясы, вышэй 1300 м — пояс кедравага сланіку і горнай тундры.
    ТУНГЎСА-МАНЬЧЖУРСКІЯ МбВЫ, тунгускія, маньчжура-тун-гускія мовы, група блізкароднас-ных моў Сібіры і Д. Усходу, якія, павод-ле меркавання шэрагу даследчыкаў, ува-ходзяць у алтайскую моўную сям’ю (гл. Алтайскія мовы). Пашыраны ў Сярэдняй і Усх. Сібіры (значная частка таежнай зоны), на ўзбярэжжы Ахоцкага мора, у Прыамур’і (Расія), Кітаі (Паўн.-Усх. Кі-тай, Сіньцзян-Уйгурскі аўт. раён), Ман-голіі (раён Баргі). Да Т.-м. м. належаць эвенкійская (з салонскай і негідальс-кай), эвенская, удэ(ге)йская (з орач-скай), нанайская (з ульчскай і орак-скай), маньчжурская (з чурчжэньскай) мовы. Інш. моўныя ўтварэнні цяжка вылучыць з-за дыялектнай раздробле-насці Т.-м. м. Ім уласцівы: у фанетыцы сінгарманізм, дыфтонгі; грамат. лад аг-люцінатыўны, суфіксальны; у лексіцы шмат запазычанняў з суседніх моў, у прыватнасці з рускай; для сказа харак-
    28	тунгускі
    тэрны намінатыўны лад. Пісьменства на чурчжэньскай мове з 12 ст. Сучаснае пісьменства на эвенкійскай, эвенскай і нанайскай мовах створана ў 1930-я.г. на аснове рус. графікі, стараж.-маньчжур-скае пісьменства на манг. аснове.
    Літ.: Языкн народов СССР. Т. 5. Л., 1968. А.А.Кожынава.
    ТУНГУСКІ ВЎГАЛЬНЫ БАСЁЙН, адзін з найбуйн. вугальных басейнаў на тэр. Краснаярскага краю (90%), частко-ва Рэспублікі Саха (Якуція) і Іркуцкай вобл. ў Расійскай Федэрацыі. Размешча-ны на Сярэднесібірскім пласкагор’і ад р. Хатанга да Транссібірскай магістралі. Вядомы з 1860. Пл. каля 1045 тыс. км2. Агульныя геал. запасы 2089 млрд. т. Вугляносныя адклады карбону—пярмі (магугнасць 350—1460 м), маюць да 40 вугальных пластоў. Вуглі бурыя, камен-ныя, антрацыты з шырокім марачным саставам. Выяўлены таксама бурыя вуг-лі юрскага і палеагенавага ўзросту.
    ТУНГУСКІ МЕТЭАРЫТ, касмічнае це-ла, выбух якога адбыўся 30.6.1908 у ба-сейне р. Падкаменная Тунгуска. Павод-ле тэарэт. ацэнак меў масу 1 млн. т і рухаўся са скорасцю 60 км/с. Палёт вогненнага шара (баліда) назіраўся з ад-легласці 1500 км, выбух быў чуцен на 1200 км ад месца катастрофы. Паветра-ная і сейсмічная хвалі, а таксама ўзбу-рэнні магн. поля Зямлі зарэгістраваны ў розных месцах зямнога шара. У ноч пасля падзення Т.м. на вял. тэр. Еўро-пы і Азіі небасхіл быў такі светлы, што на ім не было відаць зорак. На плошчы каля 2000 км2, спустошанай ударнай хваляй, не было знойдзена метэарыт-ных асколкаў. Найб. абгрунтавана мер-каванне: тунгуская катастрофа — вынік сутыкнення з Зямлёй невял. каметы, ядро якой зведала надземны цеплавы выбух, а рэчыва хваста абумовіла свя-чэнне неба на вял. тэрыторыі.