Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТУГАІ (ад цюрк. тугай — лес, лясныя зараснікі), т а к а і, поймавыя лісцевыя лясы і хмызнякі ўздоўж рачных далін у паўпустыннай і пустыннай зонах; раз-навіднасць галерэйных лясоў. Густыя, цяжкапраходныя зараснікі з таполі, вярбы, тамарыску, лоху, абляпіхі і інш., абвітыя ліянамі. Берагі рэк і старыц ук-рыты трыснягом. У Т. водзяцца дзікі, тугайны алень, шакалы, чаротавы кот, фазаны і інш. У выніку гасп. асваення плошчы Т. скарачаюцца. Тэрмін пашы-раны ў Сярэдняй і Цэнтр. Азіі.
ТУГАНАВІЦКАЯ СЯДЗІБА помнік ся-дзібна-паркавай архітэкгуры 2-й пал. 18—19 ст. за 1 км ад в. Карчова Бара-навіцкага р-на Брэсцкай вобл. Створана
ТУГАН 21
на левым беразе р. Сэрвач, у б. маёнтку кн. Тугана. Належала панам Верашча-кам. У параднай ч. парку былі разме-шчаны невял. класіцыстычны сядзібны дом з мансардай і тэрасай на 4 слупах, флігель з мураваным ганкам і аранжа-рэя; ва ўзгорыстай паўн.-зах. частцы парку — капліца-пахавальня, абсаджа-ная па перыметры дубамі (разбурана ў 1914). На асн. дарозе праз парк знахо-дзілася альтанка (т. зв. алыанка Мары-лі, не захавалася), абсаджаная ліпамі. Парк пейзажнага тыпу. Пл. каля 5 га. Асн. элементы кампазіцыі — паляны з курцінамі і далёкімі перспектывамі на-вакольнага ландшафту. У паўд.-ўсх. час-тцы — 2 сажалкі. Парк моцна пашко-джаны ў 1-ю сусв. вайну. У 1930-я г. праведзены работы па яго добраўпарад-каванні. Растуць ясень, клён, вярба, дуб, ліпа еўрапейская і інш. мясц. паро-ды дрэў.
У 1815—20 у гаспадароў сядзібы часта гас-цявалі АМіцкевіч, Т.Зан, Я.Чачот, І.Дамей-ка. Лета 1818 у Туганавічах прайшло пад знакам рамант. пачуцця дачкі гаспадыні ма-
Туганавіцкая сядзіба. 3 гравюры 19 ст.
ёнтка Марылі Верашчакі і маладога Міцкеві-ча. Трагічная гісторыя гэтага кахання зрабіла вял. ўплыў на творчасць паэта. Паводле сцвярджэнняў даследчыкаў, апісанае ў паэме «Пан Тадэвуш» Сапліцова цалкам адпавядае тапаграфіі Т.с. 3 Туганавічамі звязаны некат. падзеі нац.-вызв. паўстання 1863—64, на пат-рэбы якога М.Верашчака прадала ч. маёнтка. Тут працавала зброевая майстэрня, прадукцыя перапраўлялася ў дэнтр — в. Мілавіды. Ула-дальнік сядзібы К.Туганоўскі падтрымліваў сувязі з К.Каліноўскім. дапамагаў яму.
В.Р.Анціпаў.
ІУІАНТБАРАНОЎСКІ Міхаіл Іванавіч (8.1.1865, Харкаўская вобл., Украіна — 21.1.1919), расійскі і ўкр. эканаміст, гіс-торык, грамадскі дзеяч і публіцыст; прадстаўнік «легальнага марксізму». Акад. АН Украіны (1919). Скончыў Харкаўскі ун-т (1888). У 1895—99 і 1905 у Пецярбургскім ун-це, з 1913 — праф. Пецярбургскага політэхн. ін-та. У 1995—07 У паРтыі кадэтаў. Пасля Лю-таўскай рэвалюцыі 1917 на Украіне: мі-ністр фінансаў ва ўрадзе ўкр. Цэнтр. ра-ды, праф. Кіеўскага ун-та. Адзін з арга-нізатараў АН Украіны. Навук. працы па праблемах паліт. эканоміі, гісторыі рас.
22 ТУГАПЛАЎКІЯ
прам-сці, каап. руху. У кн. «Руская фабрыка ў мінулым і сучасным» (1898) крытыкаваў народнікаў па пытаннях эканам. развіцця Расіі. У працы «Тэарэ-тычныя асновы марксізму» (1905) аб-вясціў тэорыю К.Маркса толькі «час-ткова правільнай» і адным з першых выступіў за спалучэнне марксісцкай тэ-орыі прац. вартасці і тэорыі гранічнай карыснасці. Лічыў, што капіталізм здольны да безупыннага развіцця і са-макарэкціравання, а неабходнасць пе-раходу ад капіталізму да сацыялізму ба-чыў ў сферы маралі, а не ў сферы аб’ектыўных законаў.
Тв:. Современный соцналнзм в своем нс-торнческом развмтнн. СПб., 1906; Соцналь-ная теорня распределення. СПб., 1913; Очер-кн нз новейшей нсторнн полнтнческой эко-номмн а соцналнзма. 5 нзд. СПб., 1914; Со-цнальные основы кооперацнн. М., 1916; Влмянне ндей полнтнческой экономнн на ес-тествознанне н фнлософню. Клев. 1925.
ТУГАПЛАЎКІЯ ГЛІНЫ асадкавыя тонкадысперсныя горныя пароды. Ха-рактарызуюцца вял. колькасцю гліназё-му (20—42%), высокімі сувязнымі ўлас-цівасцямі і пластычнасцю. Маюць полі-мінеральны састаў і вогнетрываласць 1350—1580 °C. На Беларусі радовішчы Т.г. азёрнага паходжання, палеаген-неа-генавага ўзросту (Гарадок, Гарадная, Глінка, Столінскія хутары і інш.) з запа-самі да 60 млн. т. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці сценавых і абліцовачных бло-каў, каналізацыйных і дрэнажных труб, цэглы, фармовачнага матэрыялу і інш. Гл. таксама Вогнетрывалыя гліны, Гліна, Легкаплаўкія гліны, Неметалічныя карыс-ныя выкапні.
ТУГАПЛАЎКІЯ МЕТАЛЫ. група каля-ровых металаў, т-ра плаўлення якіх вышэй-шая за т-ру плаўлення жалеза (1535 °C). Да Т.м. адносяць вальфрам, ванадый, гаф-ній, малібдэн, ніобій, рэній, тантал, ты-тан, хром, цырконій. Тугаплаўкімі з’яў-ляюцца металы плацінавай групы, ад-несеныя (паводле тэхн. класіфікацыі) да высакародных металаў.
ТЎГЛАС (Tuglas) Фрыдэберт (2.3.1886, мяст. Ах’я, цяпер Пылваскі пав., Эсто-нія — 15.4.1971), эстонскі пісьменнік, літаратуразнавец. Нар. пісьменнік Эсто-ніі (1946). Чл.-кар. АН Эстоніі (з 1946). Адзін з кіраўнікоў літ. групы «Маладая Эстонія» (1905—15). У 1906—17 у эміг-рацыі. Друкаваўся з 1901. Зазнаў уплыў сімвалістаў (зб. навел «Пясочны гадзін-нік», 1913). Аўгар рамана «Фелікс Ор-муссан» (1915), зб-каў фантастыкі «Лёс» (1917), «Меланхолія» (1920), «Вандраван-не душ» (1925), мініяцюр «Маргіналіі» (1966). У рамане «Маленькі Іллімар» (1937) успаміны дзяцінства. Аўгар літ. даследаванняў, артыкулаў і эсэ пра эст. і замежных пісьменнікаў, кн. «Крытыч-ны рэалізм» (1947) і інш. На бел. мову яго асобныя навелы пераклалі У.Паў-лаў, С.Шупа.
Тв.: Рус. пер. — Маленькмй Нллнмар. М., 1959; К своему солнцу. М., 1963; Золотой об-руч. М., 1968.
ТЎДЖМАН (Tudjman, Tudman) Франьё (14.5.1922, Вяліка-Трговішча, Харватыя — 10.12.1999), харвацкі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч, гісторык. Ген.-маёр (1960), д-р гіст. навук. У 2-ю сусв. вай-ну ўдзельнік антыфаш. партыз. руху.
Пасля 1945 служыў у югасл. Мін-ве аба-роны і Генштабе. 3 1961 вучыўся ў Заграб-скім ун-це, з 1963 выкладаў у ім, потым дырэкгар Ін-та гісторыі харвацкага рабо-чага руху (г. Заграб), У 1967 за выступ-ленні ў абарону самабытнасці харвац-кай мовы звольнены з працы і выклю-чаны з Саюза камуністаў Югаславіі. Да 1969 выбіраўся дэпугатам харвацкага Сабара (парламента). У 1971—73 зняво-лены югасл. ўладамі за «контррэв. дзей-насць», у 1981—84 — за «антыдзярж. прапаганду». У 1989 заснаваў Харвац-кую дэмакр. садружнасць (з 1998 стар-шыня гэтай партыі). 3 мая 1990 стар-шыня Дзярж. прэзідыума, са жн. 1992 прэзідэнт Харватыі. Устанавіў у краіне аўтакратычны рэжым. Аўтар шэрагу кніг. М С.Даўгяла. ТУЗ, Туз-Гёлю (Tuz Golii), бяссцё-кавае салёнае возера на Анаталійскім пласкагор’і, у Турцыі. Размешчана на выш. 899 м, пл. зімой і вясной 1,6—2,5 тыс. км2, глыб. да 2 м (летам перасыхае, дно ўкрываецца скарынкай солі). Солі (пераважна NaCl) у вадзе да 34% аб’ё-му. Дно гліністае, каля паўд. і зах. бера-гоў — саланчакі. На ўсх. узбярэжжы здабыча кухоннай солі.
ТЎЗАВА Раіса Уладзіміраўна (н. 24.1.1924, Масква), бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-р вет. н. (1964), праф. (1966). Скончыла Маскоўскі хіміка-тэх-нал. ін-т мясной прам-сці (1947). 3 1952 працавала ў Бел. НДІ жывёлагадоўлі, з 1956 — у Бел. н.-д. вет. ін-це. 3 1964 працуе ў Бел. пед. ун-це, адначасова ў Бел. н.-д. вет. ін-це. Навук. працы па праблемах этыялогіі, патагенезу, імуна-генезу, эпізааталогіі і вакцынапрафілак-тыкі бруцэлёзу і туберкулёзу с.-г. жы-вёл.
Тв.: Мнкробные н внрусные заболевання жнвотных, опасные для человека (зоонозы). Мн., 1969; Туберкулез крупного рогатого скота, методы его днагностнкм н профнлак-тнкн. Мн.. 1978; Туберкулез сельскохозяй-ственных жнвотных н птнцы. Мн.. 1983; Ка-роткі тлумачальны слоўнік тэрмінау па мікра-біялогіі. Мн., 1991 (раэам з К.М.Панюціч).
ТЎЗІКАЎ Аляксандр Васілевіч (н. 5.9.1958, г. Полацк Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-р фіз.-матэм. н. (2000). Скончыў БДУ (1980). 3 1980 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі, ад-начасова з 1989 у БДУ. Навук. працы па матэм. метадах лічбавай апрацоўкі віда-рысаў, дыскрэтнай аптымізацыі. Распра-цаваў метады рашэння шматкрьггэры-яльных задач тэорыі раскладаў, алгарыг-мы інварыянтнага параўнання і аналізу выпуклых аб’ектаў адвольнай размер-насці. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.: Аналнз сммметрнчностн н сравненне обьекгов на основе сложення Мннковского. Мн., 1998; Меры сходства выпуклых много-угольннков (у сааут.) // Докл. Hau. АН Бела-русн. 1998. Т. 42, № 2. М.П.Савік.
ТЎЗІН (польскае tuzin), камплект з 12 аднолькавых прадметаў. Выраз «чортаў Т.» абазначае нешчаслівы лік — 13.
ТЎЗЛА (Tuzla), горад у Босніі і Герца-гавіне. Каля 100 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: с.-г. машы-набудаванне, хім., дрэваапр., гарбарная, харчовая. Цэнтр горнапрамысл. раёна (зда'быча вугалю, кухоннай солі, наф-ты). Ун-т. Арх. помнікі: мячэць (15 ст.) з мінарэтам, званіца (15 ст.).
ТЎКАВАЯ СЕЯЛКА. навясная або пры-чапная машына (сеялка) для рассейван-ня па паверхні поля мінер. угнаенняў (тукаў) перад ворывам або культывацы-яй, а таксама для падкормкі збожжавых
Талерчагы высявальны апарат тукавай сеялкі: 1 — тукавая скрыня; 2 — высявальная та-лерка; 3 — скідвальнікі ўгнаенняў.
культур і траў. Найб. пашыраны Т.с. з талерчатым высявальным апаратам (та-леркі круцяцца ад апорна-прывадных колаў).
ТУКАН (лац. Tucana), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 2,8 візуальнай жрнай велічыні. У Т. разме-шчаны адзін са спадарожнікаў нашай Галактыкі — Малое Магеланава вобла-ка — і вельмі яркае шаравое зорнае скопішча. 3 тэр. Беларусі не відаць. Гл. Зорнае неба.
IУКАНАВЫЯ перцаедныя (Rhamphastidae), сямейства птушак атр. дзятлападобных. 5—7 родаў, каля 40 ві-даў. Пашыраны ў трапічных лясах
Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. Гняздуюцца ў дуплах. 1 від занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 63 см, маса да 300 г. Афарбоўка апярэння кантрастная, пераважае чорны ко-лер з яркімі ўчасткамі жоўтага, зялёнага. чырв. і інш.; у дробных відаў пераважаюць адценні зялёнага. Дзюба вял. (часам амаль роўная даўж. цела), лёгкая ( з пнеўматычнымі поласцямі), сціснугая з бакоў, ярка афарбава-ная, загнутая ўніз; краі зазубраныя. Язык доўгі, вузкі, яго канец і краі махрыстыя. Крылы кароткія, шырокія. Хвост у большасці відаў кароткі. Ногі вял., моцныя. Расліннаед-ныя, могуць паядаць таксама насякомых, ма-люскаў, яшчарак і інш. Манагамы. Адкладва-юць да -4 яец. Лёгка прыручаюцца. Аб’екг промыслу. А.М.Петрыкаў.