• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТУКІ, тое, што ўгнаенні.
    ТУКУМАН (Tucumdn), С а н - М і -гель-дэ-Тукуман, горад на ПнЗ Аргенціны, у даліне р. Саладыльё. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. ў 1565. У 1816 у Т. абвешчана незалежнасць краі-ны. Каля 600 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэра-порт. Гал. эканам. цэнтр ПнЗ Аргенці-ны. Прам-сць: цукр., хім., маш.-буд., металаапр., абутковая, швейная. Ун-т.
    ТУКУРЫНГРА, горны хрыбет у Амур-скай вобл. Расіі. Аддзяляе Верхнязей-скую раўніну ад Амурска-Зейскага пла-то. Даўж. 230 км. Выш. да 1605 м. Складзены пераважна з метамарфічных сланцаў і пясчанікаў. Характэрны ся-рэднягорны рэльеф са слядамі стараж.
    Да арт. Туканавыя: 1 — тока, або вялікі; 2 — туханчык ізум-рудны, або зялёны; 3 — тукан рыбны; 4 — арасары зялёны; 5 — арасары страка-ты.
    зледзянення. Сейсмізм. Радовішчы зо-лата, кінавары, жал. і інш. руд. На схі-лах — лістоўнічныя лясы і бярэзнікі, вышэй — кедравы сланік, каменныя россыпы. Зейскі запаведнік. На р. Зея — Зейская ГЭС.
    ТУЛА, горад, цэнтр Тульскай вобл. Ра-сіі, на р. Упа. Каля 530 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт.
    Буйны прамысл. нэнтр. Прам-сць: маш.-буд. і металаапр. (з-ды: металаапр., «Тульс-кі камбайнавы завод», «Арсенал», маш.-буд., горнага і трансп. машынабу-
    ТУЛАВА	23
    давання, зброевы, кацельна-вентьшя-тарны, гандл. і тэхнал. абсталявання і інш.), чорная металургія, хім., лёгкая, харчовая. Вытв-сць муз. інструментаў, буд. матэрыялаў„ Ун-т. Тэатры. Музеі: краязнаўчы, маст., зброі (з 1724). Арх. помнікі: Крэмль (1514-—21) з Успен-
    Крэмль у г. Тула.
    скім саборам (1762—64), царква Блага-вешчання (1692), інш. будынкі 18—19 ст.
    Упершьшю згадваецца ў Ніканаўскім лета-пісе пад 1146. У 13—14 ст. належала Залатой Ардзе. Потым захоплена разанскім князем, у 1503 далучана да Маскоўскага вял. княства. Ў 1520 пабудаваны каменны крэмль. У 16—17 важны ўмацаваны пункт на паўд. ускраіне Маскоўскай дзяржавы. У 1552 выгрымала аб-логу войск крымскага хана Дэўлет-Гірэя. У 1607 у Тульскім крамлі больш за 3 месяцы абараняліся ўдзальнікі Балотнікава паўстання 1606—07. 3 17 ст. Т. — цэнтр жалезаапра-доўчай і зброевай вытв-сці. У 1712 туг засн. першы ў Расіі дзярж. зброевы завод. 3 1774 Т. — цэнтр Тульскага намесніцгва, з 1796 — Тульскай губ. У 19 ст. тут стаораны зброевыя і металаапрацоўчыя з-ды, самаварныя і гар-монікавыя ф-кі, развіваліся саматужныя про-мыслы. У 1929—37 у складзе Маскоўскай, з 1937 цэнтр Тульскай вобл. У кастр. — снеж. 1941 ням.-фаш. войскі аблажылі Т. з 3, Пд і У, але не здолелі ўзяць. За мужнасць і гераізм жыхароў горада Т. нададзена ганаровае зван-не «Горад-герой» (1976).
    ТУЛАВА. вёска ў Віцебскім р-не, каля р. Віцьба. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Тулава». За 2 км ад усх. ускраіны г. Віцебск. 1808 ж., 707 двароў (2002). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
    ТУЛАВА, вёска ў Зэльвенскім р-не Гро-дзенскай вобл., каля аўтадарогі Зэльва — Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПдЗ ад гар. пас. і чыг. ст. Зэль-ва, 132 км ад Гродна. 148 ж., 76 двароў (2002). Пач. школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ТУЛАВА, вадасховішча ў Вшебскім р-не, каля в. Тулава. Створана ў 1983 у пойме
    24	тулаў
    р. Віцьба, на месцы воз. Тулава. Пл. 0,39 км2, даўж. 1,9 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 12 м, аб’ём 1,33 млн. м3. Сярэдні іпматгадовы сцёк 5 млн. м3. Ахоўныя дамбы (агульная даўж. 400 м) пабудаваны ў месцах магчымага пералі-ву вады з вадасховішча ў р. Віцьба. Ваган-ні ўзроўню вады на працягу года 1,7 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
    ТЎЛАЎ Фёдар Андрэевіч (1792—1855), жывапісец. Творчасць звязана з Расіяй і Беларуссю (Магілёў, Слаўгарад). Вера-годна, з прыгонных, які атрымаў воль-ную. Працаваў у жанры партрэта. Напі-саў больш за 50 твораў, сярод якіх пар-трэты М.А.Шахаўскога, Л.М.Шахаў-ской (абодва сярэдзіна 1810-х г.), Л.А.Шахаўской, П.М.Мураўёвай, невя-домага (усе 1820-я г.), А.М.Мураўёва, П.М.Мураўёвай з дачкой Соняй (абодва канец 1820 — пач. 1830-х г.), групавы партрэт сям’і кн. Шахаўскіх.
    Літ:. Котельннкова Й.Г. Ф.АТу-лов — малонзвестный русскнй портретнст первой половнны XIX в. // Памятннкн куль-туры. Ежегодннк, 1980. Л., 1981. А.К.Рэсіна.
    ТУЛЕБАЕЎ Мукан Тулебаевіч (13.3.1913, с. Каршыган Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 2.4.1960), казахскі кампа-зітар; адзін з заснавальнікаў нац. кам-пазітарскай школы. Нар. арт. СССР (1959). Скончыў Маскоўскую кансерва-торыю (1951). У 1953—56 выкладаў у Алма-Ацінскай кансерваторыі. Сярод твораў: опера «Біржан і Сара» (паст. 1946), сімф. паэма «Казахстан» (1951), хар. сюіта «Юнацтва» (1954), рамансы (больш за 50), песні. Адзін з аўтараў музыкі Дзярж. гімна Казахскай ССР (1945). Складальнік зб. нар. каз. песень «Макпал» (1979). Дзярж. прэмія СССР 1949.
    ТУЛЕГЕНАВА Бібігуль Ахметаўна (н. 16.12.1929, г. Сяміпалацінск, Казах-стан), казахская спявачка (лірыка-кала-ратурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1967). Скончыла Алма-Ацінскую кан-серваторыю (1954), з 1980 выкладае ў ёй (з 1982 праф.). У 1956—71 у Казах-скай філармоніі, 1954—56 і з 1971 у Ка-захскім т-ры оперы і балета. Сярод пар-тый: Кыз-Жыбек («Кыз-Жыбек» Я.Бру-сілоўскага), Гульбаршын («Алпамыс» Е.Рахмадыева), «Енлік» («Енлік-Кебек» Г.Жубанавай), Алтынчач («Алтынчач» Н.Жыганава), Джыльда («Рыгалета» Дж.Вердзі), Снягурачка («Сняіурачка» М.Рымскага-Корсакава) і інш. Выка-наўца канцэртаў для голасу з аркестрам Р.Гліэра і С.Мухамеджанава. Дзярж.
    прэмія Казахстана 1966. Дзярж. прэмія СССР 1970.
    ТЎЛЕС (Pluvialis squatarola), птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Па-шыраны ў тундрах Еўразіі і Паўн. Аме-рыкі. На Беларусі рэдкі, трапляецца на вясеннім і асеннім пралётах. Трымаец-
    ца пясчаных і камяністых узбярэжжаў вадаёмаў. Нар. назва сявец.
    Даўж. цела да 30 см, маса да 225 г. Апя-рэнне рэзка кантрасгнае: ніз цела і бакі гала-вы чорныя, на галаве і шыі чорнае поле акаймавана шырокай белай паласой. Спіна шэрая з рэзкімі белымі папярочнымі стракаці-намі. Падпахавае пер’е чорнае, падхвосце бе-лае. Дзюба чорная, моцная. Корміцца насяко-мымі, іх лічынкамі, малюскамі, ракападобны-мі, насеннем і ягадамі. Нясе 3—4 яйцы.
    Ф ТулаУ Партрэт АМ.Мураўёва.
    ТЎЛІЙ (лац. Tulium), Tm, хімічны эле-мент Ш групы перыяд. сістэмы, ат. н. 69, ат. м. 1668, 934, адносіцца да ланта-^а^' V прыродзе 1 стабільны нуклід 169 Tin. У зямной кары 2,710'5% па Mace. Адкрыты ў 1879 швед. хімікам П.Клеве; назва ад лац. Thule — паўле-гендарная краіна, якая ў старажытнасці лічылася паўн. канцом Зямлі.
    Мяккі серабрысга-шэры метал. t 1545 °C, шчыльн. 9318 кг/м’. Кампактны Т. у паветры практычна не акісляецца. Узаемадзейнічае з мінер. к-тамі, з вадародам, азотам, галагенамі і халькагенамі пры награванні, характэрная ступень акіслення ў злучэннях +3. Атрымлі-ваюць пры перапрацоўцы канцэнтратаў рэд-казямельных элементаў, метал. — тэрмічным аднаўленнем трыфтарыду TmF, кальцыем ці сэсквіаксіду Тт2О, лантанам. Выкарыстоўва-юць пераважна цітучны радыенуклід ™Тт (перыяд паўраспаду 128,6 сут) як крыніцу 0-выпрамянення ў партатыўных рэнтгенаў-скіх мед. устаноўках, дэфектаскопах.
    ТЎЛІКАЎ Серафім Сяргеевіч (н. 7.7.1914, г. Калуга, Расія), расійскі кам-пазітар. Нар. арт. СССР (1984). Скон-чыў Маскоўскую кансерваторыю (1940). Адзін з вядучых майстроў рас. масавай песні (больш за 300), лепшыя з які> адзначаны эпічнай шырынёй, меладыч-най яркасцю, арган. спалучэннем гра-мадзянскага пафасу са шчырасцю па-чуццяў. Сярод інш. твораў: аперэта «Ба-ранкін, будзь чалавекам!» (паст. 1965), творы для сімф. арк. нар. інструментаў і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1973.
    Літ.: Лнхачева й. С.Тулнков. М., 1984.
    ТУЛОН (Toulon), горад на Пд Фран-цыі. Каля 200 тыс. ж., з прыгарадамі каля 450 тыс. ж. (2001). Порт на Між-земным м., чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., харч., хі-мічная. Цэнтр рыбалоўства. Марскі ар-сенал. Гал. ваенны порт краіны. Ун-т, вышэйшая марская школа. Музеі: ваен-на-марскі, Тулона (з 1874). Арх. помнікі 13—18 ст.
    У старажыгнасці грэч.. пазней рым. кало-нія. У 541—1790 рэзідэнцыя біскупа. Шмат разоў горад бралі ў аблогу арабы (889, 1176, 1196, 1211). 3 1032 пад уладай графаў Тулон-скіх. У 1348 Т. атрымаў права камуны. У 1481 разам з Правансам далучаны да каралеўскага дамена. У 1679—1701 пабудаваны ўмацаван-ні, якія ў 1707 дазволілі гораду выгрымаць аблогу аўстр. войск пад камандаваннем Яўге-нія Савойскага. У ліп. 1793 пры падгрымцы англ. флоту захоплены мяцежнікамі. У снеж. 1793 пад моцным агнём франц. артылерыі (каманд. Напалеон Банапарт) англ. караблі адышлі, горад узяты штурмам рэсп. войскамі. 3 1815 Т. — гал. сгаянка франц. ваен.-мар-скога флоту. У 1822 у Т. адбылося паўстанне карбанарыяў. У 2-ю сусв. вайну пасля капіту-ляцыі Францыі (1940) Т. у зоне рэжыму «Ві-шы», туг знаходзілася частка франц. флоту. У 1942 напярэдадні захопу горада ням.-фаш. войскамі маракі затапілі караблі і ўзарвалі ар-сенал. Вызвалены франц. арміяй у жн. 1944.
    ТУЛУА (Tulud), горад на 3 Калумбіі, на Панамерыканскай шашы, у даліне р. Каўка, каля падножжа Цэнтр. Кардыль-еры. Каля 150 тыс. ж. (2001). Чыг. ст. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (Ka-Ba, тытунь, цукр. трыснёг; жывёлагадоў-ля). Харчасмакавая прам-сць.
    ТУЛЎЗА (Toulouse), горад на Пд Фран-цыі. Адм. ц. дэпартамента Верхняя Га-рона. Каля 400 тыс. ж., з прыгарадамі каля 550 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Гарона. Аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетна-касм., радыё-элекгронная, хім., лёгкая, харчасмака-вая. Ун-т. Нац. цэнтр касм. даследаван-няў. Музеі. Арх. помнікі 11—18 ст., у т.л. раманскі касцёл (11—13 ст.), ра-манска-гатычны сабор (12—16 ст.).
    У старажытнасці паселііпча кельтаў. Паміж 120—100 да н.э. заваявана Рымам. У 419— 508 н.э. сталіца каралеўства вестготаў, по-тым пад уладай франкаў. У 9—13 ст. сталіца Тулузскага графства, а пасля далучэння граф-ства да каралеўскага дамена (1271) Т. — гал. горад прав. Лангедок; значны гандлёва-ра-месны цэнтр. Цэнтр руху альбігойцаў, у час
    Альбігойскіх войнаў 1209—29 узяга ў 1215 крыжакамі. У 1229 засн. ун-т. У час рэлігійных войнаў у горадзе створана мясц. каталіцкая ліга, у 1572 адбылася разня гугенотаў. У 1814 у Т. англ. армія А.Умінгтана перамагла вой-скі маршала Н.Сульта. У 2-ю сусв. вайну аку-піравана ням. фашыстамі, у жн. 1944 вызва-лена сіламі руху Супраціўлення.