Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Краявід на паўночным узбярэжжы Туніса.
30 туніс
гарбарна-абутковай прам-сці. Вытв-сць абугку 61 млн. пар (2000). Харч. прам-сць працуе на ўнутр. рынак. У 2000 ат-рымана: пастэрызаванага малака 3243 тыс. гекгалітраў, мукі 745 тыс. т, аліўка-вага алею 225 тыс. т, віна 400 тыс. гекта-лгграў, піва 1065 тыс. гекталітраў, тыту-ню 12,8 тыс. т. У г. Касерын дзейнічае з-д па перапрацоўцы травы альфа. Са-матужна-рамес ніцкая вытв-сць дыва-ноў, керамікі і інш. Сельская гаспадар-ка на 80% забяспечвае краіну прадукта-мі харчавання, 90% с.-г. угоддзяў нале-жыць прыватнаму сектару. Для сельскай гаспадаркі выкарыстоўваецца каля 8,1 млн. га зямлі, у т.л. пад воры-вам каля 3 млн. га, пад шматгадовымі насаджэннямі каля 2 млн. га, пад па-шай каля 3,1 млн. га. Вырошчваюць (2000, тыс. т): пшаніцу — 842, яч-мень — 241, памідоры — 950, бахча-выя культуры — 345, бульбу — 290, перац — 207, бабовыя — 42, цукр. бу-ракі — 20,7, тытунь і інш. Са шматга-довьк культур найб. значэнне маюць (2000, тыс. т): аліўкі — 1125, цытруса-выя — 225,5, вінаград — 125, фінікі — 105. Збор дзікарослай і вырошчванне акультуранай травы альфа — 50,6 тыс. т, нарыхтоўка кары коркавага дубу — 6,5 тыс. т (2000). Жывёлагадоўля мала-прадукцыйная, мае экстэнсіўны харак-тар, выкарыстоўвае абшары паўпустынь і сухіх стэпаў. Пагалоўе (1997, млн. га-лоў): буйн. par. жывёлы — 0,8, аве-чак — 6,6, коз — 1,3. Гадуюць таксама коней, вярблюдаў, аслоў, мулаў. Птуш-кагадоўля (у 1997—37 млн. курэй). Раз-віта марское рыбалоўства (у 2000 вылаў-лена 51,4 тыс. т рыбы). Транспарт чыг., аўгамаб., марскі. Даўж. (2000, тыс. км); чыгункі — 1,8, аўтадарог — 33. Сетка нафта- і газаправодаў. Асн. марскія парты: г. Туніс з аванпортам Хальк-эль-Уэд, Сфакс, Бізерта, Габес, Сус. Між-нар. аэрапорты ў гарадах Туніс, Манас-тыр, Таўзар, на в-ве Джэрба. У І999 экс-парт склаў 5,8 млрд. дол., імпарт — 8,3 млрд. дол. Т. экспартуе нафту, тэк-стыль, фасфаты, сельгаспрадукцыю, ім-партуе абсталяванне, машыны, спажы-вецкія тавары, збожжа. Асн. партнёрамі з’яўляюцца члены EC (70% імпарту і 75% экспарту), асабліва Францыя, Іта-лія, Германія, Іспанія, Бельгія. Т. — адна з развітых турысцкіх краін Між-земнамор’я. Штогод яе наведвае больш за 4 млн. замежных турыстаў. Турызм прыносіць штогод каля 1,5 млрд. дол. даходу. Грашовая адзінка — туніскі ды-нар.
Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыў-на-прыкладное мастацтва. Стараж. пом-нікі на тэр.Т. адносяцца да каспійскай культуры, эпохі палеаліту: наскальныя выявы жывёл, людзей і сцэн палявання. Вядомы неалітычныя дальмены, керамі-ка і пасудзіны са шкарлупіны страуса-вых яек з прадрапаным узорам. У 1-м тыс. да н.э. аўтахтонныя лівійскія пля-мёны жылі ў каменных прамавугольных
жьгглах (гурбі), разборных авальных ха-цінах (мапалія) з галін і цыновак, не-вял. крэпасцях. 3 12 ст. да н.э. пасля-доўна змяняліся маст. культуры: пуніч-ная (маўзалей Атэбана ў г. Дуга, некро-палі, надмагільныя стэлы, тэракотавыя статуэткі, шкляны посуд), рым. (рэшткі рэгулярна сііланаваных гарадоў з фору-мамі, храмамі, тэатрамі, трыумфальнымі аркамі), візантыйская. У рым. і візант.
Да арт. Туніс Вялікая мячэць у г. Кайруан.
перыяд росквіту дасягнула мастацтва ма-заікі. 3 пашырэннем ісламу (7 ст.) разві-валася араб. культура. Архітэкгура фар-міравалася на аснове спалучэння тра-дыцый Б.Усходу і рым. дойлідства, па-будовы вылучаліся цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеннямі. Вакол умаца-ваных рабатаў (замкаў) будаваліся гара-ды, абнесеныя магутнымі сценамі з цп-тадэллю-касбай, мячэцямі (Сіды Окба ў Кайруане), квадратнымі ў плане мінарл-тамі. Палацы ўпрыгожвалі разьбой па стука, падлогавай мазаікай і геам. ўзо;а-мі. У 11—15 ст. склалася адна са шкіл маўрытанскага стылю. У 16—19 ст. мастацтва Т. развівалася пад уплывам тур. і часткова зах.-еўрап. культур. Дэ-кар.-прыкладному мастацтву сярэдневя-ковага Т. ўласцівы разьба па стука. вы-раб маст. керамікі і шкла, строгіх па форме ювелірных упрыгожанняў, дыва-ноў, зброі, інкруставанай серабром і зо-латам. Нар. жыллё — пераважна дамы з унутр. дварамі, плоскім бэлечным да-хам або каменнымі скляпеннямі, на
Туніс. Стары горад.
Пд — выкапаныя ў грунце памяшканні вакол дворыка; існуюць і пабудаваныя пад зямлёй мячэці. 3 19 ст. да 1950-х г. бўдаўнііггва вялі пераважна франц. архі-тэкіары (Б.Зерфюс і інш.), мастацтва было прадстаўлена творчасцю еўрап. жы-вапісцаў і графікаў. Ажыццяўляліся між-нар. арх. праекты: комплекс універсітэтаў у Тунісе (1966, арх. Зерфюс, В.Гропіус), Алімпійскі комплекс (1960-я г., арх. Н.Паскалеў). Сярод мастакоў-тунісцаў: Б.Дахак, X. аль-Мекі, Х.Сельмі, З.Тур-кі, Я.Туркі, А.Фархат: архітэктараў — Х.Амара, О.К.Какуб і інш. Развіваецца стандартная еўрап. забудова гарадоў. Асн. віды сучаснага дэкар.-прыкладнога мастацтва — дыванаткацтва, вышыўка, пляценне карункаў, ювелірная справа, кераміка, чаканка і інкрустацыя па ме-тале.
Літ.: Дашкевнч В.К. йз псторнн на-цнонально-освободнтельной борьбы тунмс-ского народа. Мн., 1960; Н в а н о в Н.А Крлзнс французского протектората в Тунлсе, 1918—1939 гг. М., 1971; Гура В.К. Особен-носта соцнально-экономнческого развнтмя Туннса н Марокко. 50—70-е гг. Кмев. 1982. К.А.Анйіпава (прырода. насельніцга, гаспа-дарка), УСКошалеў (гісторыя), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаргыўна-пры-кладное мастацтва).
ТУНІС, горад, сталіда Туніса. Адм. ц. аднайм. вілаета. Каля 1 млн. ж. з пры-гарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтада-рог. Буйны порт (з аванпортам Хальк-эль-Уэд). Міжнар. аэрапорт. Гал. эка-нам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: харчасмакавая, металаапр., тэкст., хім., цэм.; каляровая металургія. Маст. ра-мёствы. Ун-т.
Як ант. паселішча вядомы за некалькі ста-годдзяў да н.э. У 7—2 ст. да н.э. пад уладай Карфагена, з 2 ст. да н.э. — Рыма. У 5 ст. н.э. заваяваны вандаламі, у 6 ст. — візантый-цамі, у 669 — арабамі (наз. Тунус) і ўваходзіў у склад араб. дзяржаў Паўн. Афрыкі. 3 13 ст. сталіца ўсходнемагрыбскай дзяржавы Хафсі-даў; буйны цэнтр рамеснііггва. гандлю і араб. навукі. У 1535 захоплены і разрабаваны іс-панцамі. 3 1574 пад уладай Асманскай імпе-рыі, гал. горад яе туніскай правінцыі. Пера-сяленне ў пач. 17 ст. з Іспаніі маўраў садзей-нічала далейшаму росквіту ў Т. гандлю і ра-меснштва. У 18 ст. Т. — рэзідэнцыя правіцеляў дынастыі Хусейнідаў. У 1881 за-хоплены франц. войскамі. адм. цэнтр франц. пратэктарату Туніс (1883—1956). У 1942—43 акупіраваны італа-герм. войскамі. Пасля 2-й
сусв. вайны цэнтр нац.-вызв. руху. 3 1956 сталіца незалежнай дзяржавы Туніс.
Ад гар. сцен (9 ст., 13—14 ст.) захаваліся каменныя вароты Баб аль-Джадыд (1276). Баб аль-Менара (13 ст.), рэшткі сцен касбы (цытадэлі). У Старым горадзе (медына) зна-ходзяцца: мячэці Вялікая («Мячэць аліў», 732, перабудавана ў 9 ст.), аль-Ксар (каля 1106, мінарэт 1647), аль-Хаўа. ці Таўфік (13 ст.). аль-Халік (1375), Меласін (1435), Юсуф Дэя (1616, медрэсэ 1677); маўзалей-куба Бені Харасан (1093); рынкі 13 і 14 ст.; палацы 18—19 ст. Вакол сярэдпевяковага горада кварталы пазнейшай забудовы: паштамт (1893, арх. А.Саладэн), дзелавыя будынкі, жылыя дамы. вілы; комплекс ун-та (арх. Б.Зерфюс, В.Гропіус), Нац. тэхн. ін-т (арх. В.Папоў, АМачалаў), атэль «Афрыка» (усе 1960-я 'г.; арх. А.Какуб.. Ж.Кірыякапулос). Музеі: Нац. Бардо (Музей Алауі). ісламскага мастацтва; муніцыпальны т-р. Стары горад уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спад-чыны.
ТУНІСКІ ІІРАЛІЎ Сіцылійскі п р а л і ў. У Міжземным м., паміж в-вам Сіцылія і паўн. узбярэжжам Афрыкі (Туніс). Злучае зах. і ўсх. часткі Між-земнага м. Найменшая шыр. 148 км. Глыб. да 1200 м; шмат водмелей. У Т.п. размешчаны в-аў Пантэлерыя. Парты: Марсала, Агрыджэнта (в-аў Сіцылія).
ТУНМЭНХбЙ, А б ’я д н а н ы с а ю з, Саюзная ліга, кітайская рэв. арг-цыя ў пач. 20 ст. Створана Сунь Ятсенам у 1905 у Японіі ў выніку зліц-ця арг-цыі Сінчжунхой і шэрагу рэв. гурткоў. Праграма Т. грунтавалася на 3 нар. прынцыпах Сунь Ятсена (нацыя-налізм, народаўладдзе, нар. дабрабьгг), якія ставілі за мэту скінуць у Кітаі маньчжурскую дынастыю Цын, усталя-ваць рэспубліку, ураўнаваць правы на зямлю для ўсіх сялян. У 1906—11 Т. ар-ганізаваў у Цэнтр. і Паўд. Кітаі некаль-кі антыманьчжурскіх паўстанняў, ак-тыўна ўдзельнічаў у Сіньхайскай рэвалю-цыі 1911—13, якая скінула дынастыю Цын. У жн. 1912 Т. аб’яднаўся з некат. інш. паліт. арг-цыямі ў Нар. партыю — Гаміньдан.
ТУНЦЫ група рыб сям. скумбрыевых. 5 родаў, 13 відаў. Пашыраны ў цёплых водах усіх акіянаў, йекат. заходзяць ва ўмераныя воды. Стайныя пелагічныя рыбы.
Тунцы: 1 — сіні, або звычайны; 2 — малы, ці плямісты; 3 — макрэлевы.
Даўж. ад 30 см да 3 м і больш, маса да 680 кг (Т. сіні, або звычайны. з роду сапр. Т.). Цела верацёнападобнае, падоўжанае. Хваставое сцябло тонкае. мае з кожнага боку вял. ску-рысты кіль. Ззаду спіннога і анальнага плаў-нікоў некалькі дадатковых плаўнічкоў. Адроз-ніваюцца моцным развіццём крывяносных сасудаў скуры, бакавых мышцаў цела і т.зв. чырв. мышцаў, што дае ім магчымасць пла-ваць хугка і на вял. адлегласці. Кормяцца ры-бамі. малюскамі. ракападобнымі. Аб’екты промыслу.
Да арт. Тунэль. Схема Еўратунэля пад пралівам Ла-Манш паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй.
ТУНЭЛЬ (англ. tunnel), гарызантальнае ці нахіленае падземнае збудаванне для транспарту, пешаходаў, пропуску вады, розных камунікацый і інш. Паводле прызначэння і канстр. асаблівасцей ад-розніваюць Т. на шляхах зносін — чыг., метро, аўтадарожны, пешаходны; Т. гідратэхнічны — у сістэмах ГЭС, ме-ліярацыі і водазабеспячэння. Бываюць падземныя і падводныя, горнага тыпу (для сувязі ў горнай мясцовасці).
Алрава Т. (пастаянныя ўмацаванні, аблі-цоўка) угварае ўнугр. паверхню і ўспрымае горны ціск, засцерагае ад абвалаў і падзем-ных вод. Абкладанне аправы робіцца з мана-літнага бетону і жалезабетону, зборная — з метал. (пераважна чыгунных) або жалезабе-тонных цюбінгаў і блокаў. Першы Т. (трансп. і пешаходны) пракладзены пад р. Еўфрат у
Вавілоне ў 2180 да н.э.; суднаходны — у Францыі (1679—81), чыг. —у Вялікабрытаніі (1826—30). Самы доўгі падземны Т. — Сім-плонскі (19,8 км), злучае Швейцарыю і Іта-лію. найдаўжэйшыя падводныя — Сейкан (53,8 км, злучае яп. а-вы Хонсю і Хакайда; Еўратунэль (50,5 км, злучае Францыю і Вялі-кабрытанію). І.І.Леановіч.